Героі працы
АНТОНАЎ Аляксей Гаўрылавіч. Нарадзіўся ў 1922 г. ў в. Вымна Віцебскага р-на.
Член КПСС з 1962 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў Мінскі медыцынскі
інстытут (1948). 3 1948 за-гадчык Высачанскага ўрачэбнага участка, з 1958 г.
галоўны ўрач Высачанскай участковай бальніцы Лёзненскага р-на. У 1968 г.
прысвоена звание «Заслужаны ўрач БССР». Званне Героя Сацыялістычнай Працы
прысвоена ў 1978 г. за заслугі ў развіцці аховы здароўя. Дэпутат Вярхоўнага
Савета БССР у 1980-85 гг. Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна, ордэнам Айчыннай
вайны II ступені, медалямі. Жыў ў в. Высачаны. Памёр 31.5. 1990 г.
БАРАШКІН Дзмітрый Іванавіч, нарадзіўся ў 1922 г. ў в. Шавялі Лёзненскага р-на. 3
сялян. Член КПСС з 1948 г. Удзельнік партызанскага руху на Беларусі ў Вялікую
Айчынную вайну. Працоўную дзейнасць пачаў з 1940 г. ў Віцебску рабочым трэста
Белпрамбуд. 3 1944 г. рабочы на будаўніцтве Мінскага аўтазавода. 3 1945 г.
падручны сталявара, у 1947-72 гг. сталявар Мінскага аўтазавода. У 1972-79 гг.
рабочы на Мінскім аўтазаводзе, з 1979 г. слесар-сантэхнік жыллёва-камунальнага
аддзела Мінскага аўтазавода. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966
г. за паспяховае выкананне планаў і дасягненне высокіх вытворчых паказчыкаў.
Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1955-67 гг. Ганаровы грамадзянін Мінска (1968).
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, медалямі.
ГАРАЧКА Зінаіда Дзмітрыеўна. Нарадзілася ў 1931 г. ў в. Высачаны Лёзненскага
р-на. Член КПСС з 1965 г. Скончыла Мінскі тэхнікум лёгкай прамысловасці (1965).
3 1948 г. швачка-загатоўшчыца, з 1952 г. майстар швейнага участка Мінскай
абутковай фабрыкі імя Калініна (з 1963 г. галаўное прадпрыемства абутковага
аб'яднання «Прамень»). У 1981-86 гг. працавала майстрам вучылішча № 43 г. Мінска,
у музеі вучэбнага камбіната гэтага вучылішча. 3 1986 г. на пенсіі. Званне Героя
Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 г. за поспехі ў выкананні планавых
заданняў і дасягненне высокіх паказчыкаў па вытворчасці абутку. Узнагароджана
ордэнам Леніна, медалём.
ГЛЯДЧАНКА Іван Арцёмавіч. Нарадзіўся ў 1918 г. ў в. Матушова Лёзненскага р-на.
Член КПСС з 1952 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1936 г. ў калгасе «Інтэрнацыянал»,
у 1950-59 гг. у калгасе «Пражэктар», з 1959 г. ў калгасе імя Леніна Лёзненскага
р-на. 3 1945 г. брыгадзір паляводчай брыгады, з 1977 г. слесар малочнатаварнай
фермы. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1949 г. за высокія
паказчыкі ў вытворчасці льнопрадукцыі, збожжа і бульбы. Узнагароджаны ордэнамі
Леніна, «Знак Пашаны», медалямі. Памёр I. А. Глядчанка ў 1986 г.
ІГНАТАВА Марыя Якаўлеўна. Нарадзілася ў 1930 г. ў в. Палавінкі Лёзненскага р-на.
3 сялян. Член КПСС з 1960 г. 3 1945 г. калгасніца калгаса імя Сталіна, з 1956 г.
ў саўгасе «Крынкі» Лёзненскага р-на. У 1957-68 гг. жывёлавод племзавода «Крынкі»,
у 1968-87 гг. у Крынкаўскім аддзяленні сувязі. Званне Героя Сацыялістычнай Працы
прысвоена ў 1960 г. за самаадданую працу і высокія паказчыкі ў вытворчасці
свініны. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1959-63 гг. Узнагароджана ордэнам
Леніна. 3 1987 г. на пенсіі.
ІЛЬІН Мікалай Карпавіч. Нарадзіўся ў 1931 г. ў в. Альхавік Лёзненскага р-на. 3
сялян. Член КПСС з 1961. 3 1956 г. ваграншчык цэха мінеральнай ваты на Мінскім
камбінаце будаўнічых матэрыялаў (з 1974 г. вытворчае аб'яднанне
Мінскбудматэрыялы). Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1974 г.
Узнагароджаны двума ордэнамі Леніна (першым у 1966).
КУБЛІЦКАЯ Раіса Уладзіміраўна. Нарадзілася ў 1928 г. ў в. Калышкі Лёзненскага
р-на. Скончыла 8 класаў Калышкаўскай СІП. Удзельніца Вялікай Айчыннай вайны. У
1943 г. добраахвотна пайшла працаваць у ваенны шпіталь. У 1948-55 гг. працавала
паляводам, у 1955-60 гг. рахункаводам-касірам, у 1960-83 гг. звеннявой па
вырошчванні лёну ў калгасе імя Калініна Лёзненскага р-на. У 1975 г. Р. У.
Кубліцкая дасягнула высокіх паказчыкаў у вытворчасці льно-прадукцыі: з плошчы 41
га атрымала льнасемя 6 ц, ільновалакна 8,7 ц; чысты даход склаў 2020 руб. з
гектара. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1976 г. Дэпутат
Вярхоўнага Савета БССР у 1967-71 гг. Узнагароджана двума ордэнамі Леніна (першым
у 1966 г.), медалямі «За ўзяцце Кёнігсберга» і «За перамогу над Германіяй». 3
1983 г. на пенсіі.
САМУЙЛАЎ Іван Савельевіч. Нарадзіўся ў 1924 г. ў в. Засігава Лёзненскага р-на. 3
сялян. Член КПСС з 1946 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1948 г. палявод,
з 1951 г. брыгадзір паляводчай комплекснай брыгады калгаса «Новае жыццё»
Лёзненскага р-на.
Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1973 г. за поспехі ў павелічэнні
вытворчасці і продажу дзяржаве прадуктаў земляробства. Дэпутат Вярхоўнага Савета
БССР у 1975-80 гг. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонай Зоркі, медалямі.
ШАЛУПКІНА Марына Іванаўна. Нарадзілася ў 1913 г. ў в. Бржазова Лёзненскага р-на.
3 сялян. Член КПСС з 1947 г. 3 1943 г. палявод, жывёлавод, звеннявая па
вырошчванні лёну, у 1958-70 гг. брыгадзір комплекснай брыгады калгаса «Новае
жыццё» Лёзненскага р-на. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў 1966 г.
за поспехі ў павелічэнні вытворчасці льнопрадукцыі. У 1965 г. брыгада сабрала
самы высокі ўраджай лёну-даўгунцу. За рэалізаваны лён калгас атрымаў каля 100
тыс. рублёў прыбытку. Узнагароджана ордэнам Леніна, медалямі.
ЭЗЕРЫН Марыя Андрэеўна. Нарадзілася ў 1911 г. ў в. Матушова Лёзненскага р-на.
Латышка. 3 рабочых. Член КПСС з 1952 г. У 1930-66 гг. у калгасе «1 Мая»
Лёзненскага р-на (да 1959 г. калгас «Інтэрнацыянал»): палявод, брыгадзір, з 1959
г. звеннявая льнаводчага звяна. Званне Героя Сацыялістычнай Працы прысвоена ў
1949 г. за атрыманне высокіх ураджаяў лёну. Узнагароджана ордэнам Леніна,
медалямі. Памерла 5.10. 1976 г.
БАРАДУЛЬКІН Іван Максімавіч.
Нарадзіўся ў 1920 г. ў в. Буі Лёзненскага р-на. Скончыў Лёзненскую
сярэднюю школу (1940), педінстытут у Віцебску (1951). Удзельнік Вялікай
Айчыннай вайны. У 1946-80 гг. працаваў завучам у Дабрамыслянскай школе,
інспектарам школ Лёзненскага р-на, настаўнікам матэматыкі Лёзненскай СШ № 1,
адначасова на працягу 9 гадоў (да 1980 г.) выконваў абавязкі старшыні
райкома прафсаюза работнікаў асветы Лёзненскага р-на. 3 1980 г. на пенсіі.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1960), Славы III ступені, Айчыннай вайны II
ступені, медалямі.
БЕКАШОНАК Фёдар Васілевіч. Нарадзіўся ў 1910 г. на станцыі Ляляквінская
Руднянскага р-на Смаленскай вобл. 3 сялян. Член КПСС з 1943. Працоўную дзейнасць
пачаў з 1928 г. на чыгуначнай станцыі Ляляквінская, у 1932-44 гг. брыгадзір
службы пуці, дарожны майстар дыстанцыі пуці станцыі Віцебск. 3 пачатку Вялікай
Айчыннай вайны майстар ваенна-аднаўленчага цягніка для аднаўлення прыфрантавых
чыгуначных пуцей, мастоў і іншых пабудоў, разбураных гітлераўцамі. У 1946-53 гг.
старшы дарожны майстар дыстанцыі пуці станцыі Віцебск, у 1953-72 гг. старшыня
калгаса «Бальшавік» Лёзненскага р-на. 3 1972 г. на пенсіі. Узнагароджаны
ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі «Знак Пашаны»,
медалямі.
БРУЗГУЛ Васіль Іванавіч. Нарадзіўся ў 1894 г. ў в. Стаі Руднянскага р-на
Смаленскай вобл. 3 сялян. Член КПСС з 1951 г. У 1919-22 гг. у Чырвонай Арміі,
удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. 3 1922 г. на Лёзненшчыне,
працаваў у сельскай гаспадарцы, у 1933-41 гг. старшыня калгаса «Яўна дзіва»
Лёзненскага р-на. 3 1943 г. ў Чырвонай Армй. У 1945- 64 гг. намеснік старшыні,
старшыня калгаса «Інтэрнацыянал» Лёзненскага р-на. 3 1964 г. на пеней.
Узнагароджаны ордэнам Леніна, медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над
Германіяй» і інш. Памёр 13.2.1980 г.
БЫКОЎСКІ Міхаіл Антонавіч. Нарадзіўся ў 1917 г. ў в. Вялікае Сяло Лёзненскага
р-на. 3 сялян. Член КПСС з 1947 г. Скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут (1936).
У 1937-41 гг. працаваў ветэрынарным урачом у Краснаярскім краі, на Далёкім
Усходзе. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, начальнік штаба партызанскага атрада
№ 16 брыгады імя А. Ф. Данукалава. У 1945-46 гг. курсант Маскоўскага
навукова-даследчага ветэрынарнага інстытута. У 1946-58 гг. галоўны ветэрынарны
ўрач жывёлагадоўчага аддзела райвыканкома, загадчык аддзела сельскай гаспадаркі
райвыканкома, старшы ветурач Лёзненскай МТС, загадчык Чарнецкага ветэрынарнага
пункта Лёзненскага р-на. У 1958-77 гг. старшыня калгаса імя Леніна ў в.
Чарнаручча Лёзненскага р-на. 3 1977 г. на пенсіі. Неаднаразова выбіраўся членам
райкома КПБ, дэпутатам раённага і сельскага Саветаў дэпутатаў працоўных.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1971), Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага
Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны II ступені, медалямі, Ганаровай
граматай Вярхоўнага Савета БССР і інш.
БЫКОЎСКІ Міхаіл Піменавіч. Нарадзіўся ў 1927 г. ў в. Калышкі Лёзненскага
р-на. 3 сялян. Член КПСС. Скончыў 7 класаў Калышкаўскай сярэдняй школы (1941).
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1945 г. ў калгасе імя Калініна: брыгадзір
паляводчай брыгады, з 1960 г. брыгадзір комплекснай брыгады, з 1973 г. начальнік
вытворчага участка. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1971), медалямі, Ганаровай
граматай Вярхоўнага Савета БССР. Памёр 21.3.1990 г.
ВАРКУЛЕВІЧ Вольга Іванаўна. Нарадзілася ў 1917 г. ў в. Куляціна Лёзненскага
р-на. 3 сялян. Працавала ў сельскай гаспадарцы: даглядчык жывёлы, звеннявая па
вырошчванні лёну. За высокія паказчыкі ў паляводстве ўзнагароджана ордэнам
Леніна (1949). 3 1965 г. на пенсіі.
ГАЛАЛОБАЎ Міхаіл Нічыпаравіч. Нарадзіўся ў 1921 г. ў в. Барысавічы
Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл. Член КПСС з 1942 г. У 1967 г. скончыў
Горацкую сельскагаспадарчую акадэмію. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля
вайны працаваў старшынёй калгасаў імя С. М. Будзённага, «Зара» Буда-Кашалёўскага
р-на Гомельскай вобл., дырэктарам саўгаса «Вішні» Лёзненскага р-на. Выбіраўся
дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1958), Айчыннай
вайны I ступені, медалямі. 3 1974 г. на пенсіі.
ГОЛУБЕЎ Уладзімір Тарасавіч. Нарадзіўся ў 1924 г. ў в. Бабінавічы Лёзненскага
р-на. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1947 г. працаваў на Бабінавіцкім
лесаўчастку, у 1955-84 гг. рабочы, ляснік Бабінавіцкага лясніцтва. Узнагароджаны
ордэнам Леніна (1974).
ГУРСКІ Уладзімір Усцінавіч. Нарадзіўся ў 1930 г. ў в. Крынкі Лёзненскага
р-на. 3 рабочых. Член КПСС з 1971 г. Скончыў 10 класаў вячэрняй школы рабочай
моладзі ў в. Крынкі (1975). У 1973-79 гг. трактарыст, звеннявы па вырошчванні
бульбы племзавода «Крынкі»; у 1976 г. атрымаў 256 цэнтнераў бульбы з гектара.
Узнагароджаны ордэнам Леніна (1978), Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі,
граматай Вярхоўнага Савета БССР. Памёр 11.11.1979.
ДАНЬКОВА Вольга Карнееўна. Нарадзілася ў 1921 г. ў в. Малькава Лёзненскага
р-на. 3 сялян. Працавала ў сельскай гаспадарцы, у паляводстве. У 1952-72 гг.
звеннявая па вырошчванні лёну. За высокія паказчыкі ў ільнаводстве ўзнагароджана
ордэнам Леніна (1966), медалямі.
ЗАГУРСКАЯ Валянціна Сямёнаўна. Нарадзілася ў 1929 г. ў в. Замошша Лёзненскага
р-на. 3 1944 г. працавала ў калгасе імя Леніна Лёзненскага р-на, з 1956 г.
звеннявая па вырошчванні лёну, майстар-ільнавод (1969). За высокія паказчыкі ў
ільнаводстве ўзнагароджана ордэнамі Леніна, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі,
граматамі Вярхоўнага Савета БССР. Неаднаразова выбіралася дэпутатам сельскага
Савета народных дэпутатаў, членам праўлення калгаса.
ІВАНОВА Аляксандра Цярэнцьеўна. Нарадзілася ў 1906 г. у в. Наполкі Смаленскай
вобл. Працавала паляводам у калгасе «1 Мая» Лёзненскага р-на. За высокія
паказчыкі па вырошчванні лёну ўзнагароджана ордэнам Леніна (1949), медалём «Ветэран
працы» (1975).
КАЧАН Уладзімір Лявонавіч. Нарадзіўся ў 1914 г. ў в. Крыжы Ушацкага р-на
Віцебскай вобл. Член КПСС а 1940 г. Скончыў Рэспубліканскую партийную школу пры
ЦК КПБ (1948). 3 1932 г. працаваў настаўнікам на Ушаччыне. У 1939-41 гг. курсант
стралковага палка і курсант Чырванасцяжнага Ваенна-палітычнага вучылішча імя У.
I. Леніна. Вайну сустрэў у Веластоцкай вобласці, быў паранены, у 1941-42 гг. на
падпольнай рабоце, потым у партызанах на тэрыторыі Ушацкага р-на: памочнік на
чальніка штаба і камісар партызанскай брыгады Лепельскай імя Сталіна, сакратар
Лепельскага падпольнага райкома партыі. Пасля вайны на партыйнай і гаспадарчай
рабоце ў Лепельскім і Аршанскім раёнах, у 1956-80 гг. першы сакратар Лепельскага
РК КПБ, парторг Віцебскага абкома партыі па Лепельскім вытворчым
калгасна-саўгасным упраўленні, сакратар парткома Лёзненскага вытворчага
калгасна-саўгаснага ўпраўлення. першы сакратар Лёзненскага райкома КПБ.
Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Чырвонага Сцяга,
Айчыннай вайны I ступені, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Памёр У. Л.
Качан у 1989 г.
КІСЯЛЁЎ Інан Іванавіч. Нарадзіўся ў 1906 г. ў в. Самахвалы Лёзненскага р-на.
3 сялян. Член КПСС з 1930 г. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1921-28 гг.
працаваў у сельскай гаспадарцы, у 1928-31 гг. у Чырвонай Арміі. У 1931-32 гг.
інструктар Лёзненскай раённай нарыхтоўчай канторы па лёне. 3 1932 г. ў Чырвонай
Арміі, прайшоў шлях ад камандзіра аддзялення асобнага батальона сувязі да
начальніка штаба 280-га асобнага батальёна ўрадавай сувязі 1-га Украінскага
фронту ў 1944-45 гг. Да 1955 г. знаходзіўся на адказных пасадах у Чырвонай Арміі.
У 1956-57 гг. працаваў у г. п. Лёзна дырэктарам электрастанцыі Віцебскага
аблэнерга, у 1960-65 гг. загадчык гаспадаркі дарожна-эксплуатацыйнага участка №
107. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай
вайны І і ІІ ступеняў, медалямі. У 1982 г. яму уручаны знак «50 гадоў
знаходжання ў КПСС». Памёр I. I. Кісялёў у 1989 г.
КІСЯЛЕЎ Яўген Вячаслававіч. Нарадзіўся ў 1926 г. ў в. Пархімкавічы Кіраўскага
р-на Магілёўскай вобл. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў курсы
кінамеханікаў у Мінску (1945). Працаваў у Оршы, з 1953 г. кінамеханік Лёзненскай
кінасеткі. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1981), Працоўнага Чырвонага Сцяга,
Айчыннай вайны II ступені, медалямі.
КРАУЧЫНСКАЯ Аляксандра Ігнатаўна. Нарадзілася ў 1898 г. ў былым Суражскім
р-не Віцебскай вобл, (цяпер Віцебскі р-н). Вучылася ў Смаленскім універсітэце,
Віцебскім педагагічным інстытуце. Працавала настаўніцай беларускай і рускай мовы
і літаратуры на Віцебшчыне. У Вялікую Айчынную вайну ў 1942-44 гг. працавала ў
эвакашпіталі. Пасля вайны на радзіме. У 1944-57 гг. настаўніца рускай мовы і
літаратуры Лёзненскай сярэдняй школы, прымала актыўны ўдзел у педагагічнай і
грамадскай рабоце, неаднаразова выбіралася дэпутатам раённага Савета дэпутатаў
працоўных. Узнагароджана ордэнам Леніна (1954), медалямі. Памерла А. I.
Краўчынская 11.3.1987 г.
КУЛАГІНА Майя Парфенаўна. Нарадзілася ў 1926 г. ў в. Затур'я Лёзнінскага
р-на. 3 сялян. Скончыла 7 класаў у 1941 г. У Вялікую Айчынную вайну была
выселена гітлераўцамі ў Талачынскі р-н, адкуль у маі 1944 г. вывезена ў Германію.
3 1945 г. на радзіме ў Лёзненскім р-не: страхавы агент Унаўскага сельсавета,
потым у г. п. Лёзна ў раённым фінансавым аддзеле. 3 1947 г. працавала ў
паляводствс ў в. Стасева, была звеннявой па вырошчванні лёну калгаса «Праўда».
За высокія паказчыкі ў ільнаводстве узнагароджана ордэнам Леніна.
САМАН Станіслаў Бенядзіктавіч. На радзіўся ў 1909 г. ў в. Бабінавічы
Лёзнінскага р-на. 3 1929 г. працаваў рабочым Бабінавіцкага ляснога участка.
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. 3 1958 г. рабочы лясной прамысловасці ў
саўгасе імя Заслонава. Узнагароджаны ордэнам Леніна (1954), медалямі. Памёр у
1985 г.
СІНІХІН Аляксей Спірыдонавіч. Нарадзіўся ў 1914 г. ў с. Троіцкі-Урай
Рыбна-Слабадскога р-на Татарскай АССР. 3 сялян. Член КПСС з 1940 г. Удзельнік
Вялікай Айчыннай вайны. Скончыў курсы павышэння кваліфікацыі аграномаў пры
сельскагаспадарчай акадэмй імя Ціміразева ў Маскве (1937), Рэспубліканскую
партыйную школу пры ЦК КП(б)Б у Мінску (1950). У 1931-40 гг. працаваў на радзіме
настаўнікам пачатковай школы, аграномам. У 1940-41 гг. старшы аграном Беларускай
МТС, у 1944-48 гг. намеснік начальніка, начальнік аддзела тэхнічных культур
Гомельскага аблвыканкома, намеснік начальніка Упраўлення сельскай гаспадаркі
Гомельскага аблвыканкома. У 1951-57 гг. другі сакратар Лепельскага, першы і
другі сакратар Лёзненскага райкома КПБ, з 1957 г. дырэктар саўгаса імя Заслонава.
У 1969-76 гг. дырэктар птушкафабрыкі імя Заслонава Лёзненскага р-на.
Неаднаразова выбіраўся членам райкома КПБ, дэпутатам абласнога і раённага
Саветаў дэпутатаў працоўных. Узнагароджаны ордэнамі Леніна (1973), Кастрычніцкай
Рэвалюцыі, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны I ступені, «Знак Пашаны», медалямі,
Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
СІРЫН Сяргей Фёдаравіч. Працаваў да вайны настаўнікам у школах Лёзненскага
р-на, у т. л. ў вёсках Зубкі, Стасева і інш. У час вайны знаходзіўся ў эвакуацыі
ў Мардовіі. Пасля вызвалення раёна зноў настаўнічаў на Лёзненшчыне.
Узнагароджаны ордэнам Леніна за поспехі ў выхаванні падрастаючага пакалення.
Памёр 15.5.1975 г.
ЧАРТКОВА Ганна Тарасаўна. Нарадзілася ў 1896 г. ў в. Зубкі Лёзненскага р-на.
3 сялян. Скончыла царкоўнапрыходскую школу, народную школу ў Лёзне, жаночую
настаўніцкую семінарыю ў Оршы (1917). Працавала настаўніцай у пачатковай школе ў
в. Зубкі, потым у пачатковых класах у Лёзненскай сярэдняй школе. У пачатку
Вялікай Айчыннай вайны была эвакуіравана ў Арэнбургскую вобласць, дзе працавала
ў дзіцячым доме. 3 1946 г. на радзіме, настаўнічала ў Лёзненскай сярэдняй школе.
Т. Г. Чарткова працавала на ніве народнай адукацыі больш за 40 гадоў, была
ўдастоена высокага звання «Заслужены настаўнік БССР». Узнагароджана ордэнам
Леніна (1949), медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945
гг.». Памерла Г. Т. Чарткова ў 1989 г.
ЧЭПІКАВА Віялета Уладзіміраўна. Нарадзілася ў 1938 г. ў в. Пагосцішча
Лёзненскага рна. Скончыла 8 класаў Крынкаўскай СШ, працавала лабарантам,
вагаўшчыком. 3 1963 г. даглядчыца жывёлы на ферме ў саўгасе «Выдрэя» Лёзненскага
р-на. За высокія паказчыкі ў павелічэнні вытворчасці і нарыхтовак прадуктаў
жывёлагадоўлі узнагароджана ордэнамі Леніна (1983), Працоўнага Чырвонага Сцяга,
медалямі.
ІЗМАЛКАВА Вольга Іванаўна. Нарадзілася ў 1932 г. Заатэхнік-селекцыянер
племзавода «Крынкі». Званне «Заслужены заатэхнік БССР» прысвоена ў 1968г.
Узнагароджана 2 медалямі.
МАКСІМЕНКА Уладзімір Ягоравіч. Нарадзіўся ў 1926 г. Член КПСС з 1959 г.
Працаваў брыгадзірам комплекснай брыгады племзавода «Крынки Званне прысвоена ў
1975 г. Узнагароджаны ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, Айчыннай вайны II
ступені, медалямі.
ПАЎЛЮЧКОВА Надзея Васілеўна. Нарадзілася ў 1938 г. ў в. Іванькава Лёзненскага
р-на. Член КПСС. Даярка. Званне прысвоена ў 1987 г. Узнагароджана ордэнамі
Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі. Ганаровай
граматай Вярхоўнага Савета БССР.
КУРЧАУ Мікалай Паўлавіч. Нарадзіўся ў 1926 г. ў в. Смаляны Аршанскага р-на.
Член КПСС. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. У 1952- 86 гг. працаваў у Лёзне
галоўным урачом раённай бальніцы, раёна і адначасова хірургам. Званне прысвоена
ў 1969 г. Узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі, Працоўнага Чырвонага Сцяга,
Айчыннай вайны I ступені, медалямі.
СМІРНЫХ Ніна Лаўрэнцьеўна. Нарадзілася ў 1918 г. ў г. Омск. Член КПСС. У
1941-45 гг. санітарны ўрач вайсковай часці ва Улан-Батары (Манголія). 3 1946 г.
працавала акушэрам-гінеколагам у Віцебску, а з 1947 да 1978 г. ў цэнтральнай
раённай бальніцы г. п. Лёзна. Званне прысвоена ў 1960 г. Памерла ў 1985 г.
|