Официальный герб поселка городского типа Лиозно (Лёзна)

 
Сайт создан по материалам книги "Память. Историко-документальная хроника Лиозненского района"
| Республика Беларусь | Витебская область | ЛИОЗНО | добавить в избранное |  |
   

Гартаючы падшыўкі

Па старонках лёзненскай раённай газеты «Ленінскі сцяг»


18 жніўня 1931 г.
Калгас «Перадавік» Горбаўскага с/с налічвае 50 бядняцка-серадняцкіх гаспадарак... па-баявому скончыў уборку тэхнічных культур - ільну, за 6 дзён убрана 38 га. Калгас таксама адзін з першых скончыў сенаўборку, уборку азімых і своечасова прыступіў да ўборкі яравых куль¬тур... У час падрыхтоўкі і правядзення ўборачнай кампаніі арганізавана камсамольская ячэйка, якая зараз налічвае 10 асоб, гэта маладая ячэйка за кароткі час паказала сапраўдна ўдарныя тэмпы па ўборцы льну, арганізацыі і ўліку працы, увядзенню здзелыпчыны, па ўборцы льну і правідловага ўліку працы ў працаднях.
Гэтыя дасягненні ў калгасе маюцца дзякуючы правільнаму кіраўніцтву партыйнай ячэйкі і праўлення калгаса, даючы рашучы адпор кулацкім элементам, праводзячы штодзённую работу па самаачыстцы калгасу ад варожых элементаў.


11 студзеня 1932 г.
Агульны сход камсамольскай ячэйкі пры камуне «Прагрэс» Глоданскага сельсавета бярэ шэфства над Замшынскай школай, для чаго вынеслі пастанову зрабіць 2-3 суботнікі па вывазцы дроў для школы, вылучылі брыгаду камсамольцаў для ремонту памяшкання для майстэрні, вылучаны камсамольцы для штодзённай працы школы, дваровых абходаў па збору сродкаў бяднейшым вучням.
Камсамольская ячэйка бярэ поўную адказнасць за добрую пастаноўку працы школы. Выклікаем паследаваць нашаму прыкладу ўсе ячэйкі раёна.

Па даручэнню Барсукоў.


Члены калгаса «Чырвоны кастрычнік» Дабрамыслянскага сельсавета, з лозунгам «далоў белы тэрор», стварылі чырвоныя абозы з дроўмі, у ліку 50 падвод. На лятучым мітынгу калгаснікі пастанавілі ўвесь заработак унесці ў карысць палітзняволеных Польшчы і выклікаюць паследваць іх прыкладу ўсе калгасы раёна.
На іх выклік калгас «Баявік» Вунаўскага сельсавета таксама даў абяцанне вывезці 14 к. м. дроў і ўнесці сродкі ў фонд МОПР.

Кузінец.


29 сакавіка 1932 г.
На агульным сходзе жанчын - калгасніц калгаса «Апора саветаў» Лёзненскага сельсавету, разам з аднаасобнікамі, калгасніца Новікава Хрысціна... 65 год, і Лакісава Ганна, 60 год, аб'явілі сябе ўдарніцамі, першая на лепшы уход за курамі (калгас мае птушкаводчы напрамак), дру¬гая па уходу за каровамі. Акрамя гэтага, аб'явілі сябе ўдарнікамі Каралёва Малання па уходу за жывёлай, Новікаў Янка і Каралёў X. па уходу за коньмі. Агульны сход жанчын завярае партыю, што яны аддадуць усе сілы на справу сацбудаўніцтва, шырока разгорнуць па-між сабой спаборніцтва і ўдарніцтва.

Крачкоўскі.


6 лістапада 1932 г.
Перадавыя сельсаветы Крынкаўскі, Высачанскі і Кабыліцкі перавыканаўшы план адгрузкі бульбы рабочым цэнтра ў падарунак 15-год. Кастрычніцкай рэвалюцыі дадаткова арганізавалі пралетарам горада Леніна 5 вагонаў бульбы. Бульба адгружана ўдарнымі тэмпамі на працягу 2 дзён і адпраўлена: з Крынкаўскага сельсавету 2 вагоны, Высачанскага 2 вагоны і Кабыліцкага - 1 вагон.

М.


14 сакавіка 1933 г.
Камунары камуны «Прагрэс» Глодан¬скага сельсавету, у адзнаку зьлёту калгаснікаў-ударнікаў арганізавалі чырвоны абоз з лішкамі збожжа ў 2 тоны...
Камунары выклікалі на спаборніцтва калгас «Шлях да сацыялізму» (Глоданкі), а таксама заклікаюць паследваць іх прыкладу усе калгасы раёну і арганізаваць чырвоныя абозы з хлебам у гонар усебеларускага зьезду.

К-н.


5 чэрвеня 1933 г.
Камісія РК КП(б)Б на спаборніцтве з Гарадоцкім і Руднянскім раёнамі прысудзіла пераходны сьцяг РК КП(б)Б і РВК Высачанскаму с/савету (сакратар парт, ячэйкі Краўчанка, старшыня сель¬савету Новікаў), які поўнасцю выканаў план пасеву ільну і збожжавых куль¬тур.
Канчаткова пытанне аб прысуджэнні чырвонага сьцягу будзе вырашана на аснове вынікаў сяўбы за першую пяцідзёнку чэрвеня.
Ідуць у першых шэрагах барацьбітоў за пераходны чырвоны сьцяг наступныя сельсаветы: Каралеўскі, Веляшкоўскі, Асінаўскі, Унаўскі, Лёзненскі, Замшанскі, Сутоцкі.


8 чэрвеня 1933 г.
Андрэй Гарноўскі, аднаасобнік з вёскі Аляксандрава, зьяўляецца адным з перадавых аднаасобнікаў у Асінаўскім с/савеце. План па здачы сельскагаспадарчых прадуктаў, лесанарыхтовак ён заўсёды выконвае добрасумленна і ў тэрмін.
Па атрыманні ад сельсавету плану веснавой сяўбы Гарноўскі адразу ж поўнасцю засыпаў на ўсю плошчу адсартаванае насенне. На сяўбу вышаў першым 25 мая, ён перавыканаў план, пасеяўшы зернавых 1.94 га, замест 1,86, лён і бульбу засеяў па 100 % да плану.
Закончыўшы сяўбу, Гарноўскі з сваім канём пайшоў на дапамогу адстаючаму калгасу «Парыжская камуна». Прыкладу гэтага ўдарніка павінны паследаваць усе аднаасобнікі.

Гулідаў, Ліханаў.


20 лютага 1934 г.
Для ліквідацыі прарыву ў выкананні плана дровалесазагатовак і вывазак неабходна ў калгасах правільна расставіць усе сілы, скарыстоўваючы свабодныя рабочыя рукі.
Калгас «Інтэрнацыянал» Горбаўскага сельсавета недахоп мужской рабочей сілы папоўніў жаночай і лесавывазкі пачалі выконвацца шпарчэй.
Калгасніца-ударніца Лейбург Ганна паказвае бліскучыя ўзоры работы. Яна на працягу 10 дзён бесперапынна працавала на вывазцы дроў.
Лейбург як лепшая ўдарніца агульным сходам калгаснікаў прэміравана 10 рублямі.

Хацімчанка.

Сялянская доля

3 успамінаў Валянціны Іванаўны Багданавай, заслужанай калгасніцы калгаса імя Чапаева
Нарадзілася я ў 1924 г. на хутары каля в. Старыны Лёзненскага раёна. Мой бацька, Іван Пятровіч Берзін, хадзіў па наймах і арандаваў зямлю, бо сваёй не было. Батрачыў. У сям'і было чатыры дачкі, якім ён прывіў любоў да зямлі, да родных мясцін. Усе мае сестры засталіся ў калгасе. Першы, які арганізаваўся на тэрыторыі нашага населенага пункта, насіў назву «Новая веска».

У 1930 г. мой бацька добраахвотна ўступіў у калгас. Старшынямі яго былі Мачала, Дзядулеў, крыху пазней стаў Сяргей Гукалаў, дачка якога - Ліна Сяргееўна Какойчанка - жыве ў г. п. Лёзна.
Мы жылі побач з пабудовамі, дзе стварылі першыя фермы. Якая жыўнасць была? Дзве трупы кароў, авечкі, 20 свіней, коні. Мой бацька працаваў ад цямна да цямна. Маці, Марыя Міхайлаўна, карміла свіней. Я, сямігадовая дзяўчынка, дапамагала ёй.
Бацька касіў па 70 сотак жыта за дзень, маці вязала яго ў снапы і ставіла ў бабкі. А лён бралі нават месячнымі начамі. На працадні атрымлівалі зерневыя адходы, болып нічога не давалі.

На першым двары быў ток, лён сушылі і мялі ў мялцы ўручную. Бацька за дзень трапаў па 16 кілаграмаў валакна. Такога паказчыка ніхто не дасягаў у калгасе. Але гэта была вельмі цяжкая праца.

Стала я падрастаць. Цяпер страшна ўспомніць тое, колькі нягод давялося перажыць у гады дзяцінства і юнацтва. Свіней карміла, збірала траву, сама секла і г. д. Вельмі стамлялася, а як есці хацелася! Пра адзенне і размовы не вялося. Адна нейкая сукенка на кожны дзень. Помню, зіма была не марозная, вясной бацька пераворваў бульбішча, а я падбірала клубні (былі не мёрзлыя). Той пах зямлі ніколі не забыць.

Настаў 1936 год. Прыгадваю такі выпадак. У той час не дазвалялася смаліць свіней. Калгаснікі, якія трымалі іх, павінны былі лупіць скуру і здаваць на прыёмны пункт. Бацька закалоў маленькага парсючка і ноччу смаліў яго жалезкамі, нагрэтымі ў печы. Мы, дзеці, назіралі за гэтым працэсам, нам вельмі хацелася есці. Назаўтра за такі «ўчынак» судзілі яго і намерваліся даць тэрмін. Але бацька быў перадавіком у калгасе, дык далі яму шэсць месяцаў прымусовых работ.

У асабістай гаспадарцы была карова. Сена на яе не давалі. 3 кустоў выносілі траву ў мяшках, а ўвосень збіралі лісце. Разам з бацькам і маці ездзілі на конях у Лёзна, дзе збіралі гной для калгаснага поля. Ішоў час...
У 1939 г. сталі ссяляць людзей з хутароў у пасёлак. I мы пераехалі ў Старыны. У тэты час цяжка захварэў бацька. Недабудаваная хата лягла на мае плечы: мясіла гліну, столь рабіла, драла дранку, на дах надавала і разам з жанчынамі хадзіла на работу ў калгас. I працавала нароўні з імі. А было ж мне ў тую пару няпоўных пятнаццаць гадоў.

А як апраналася? Тры дні хадзіла ў Лёзна за тканінай. Толькі на трэці дзень, выстаяўшы ў чарзе, я купіла некалькі метраў матэрыі і пашыла сукенку. Яна была не зусім прыгожая, бо дрэнны быў паркаль. Гэта была першая і апошняя сукенка ў маім юнацтве, пашытая з паркалю.

А як да вайны даставалі хлеб? У Лёзна хадзілі, да дзвюх гадзін ночы стаялі ў чарзе, каб атрымаць норму - два кілаграмы. Іх дзялілі на сем частак, бо з намі жыла яшчэ бабуля. I ў Віцебск па хлеб ездзілі. Вось так мы жылі, калі перасяліліся ў вёску.
Пачалася вайна. Бацька хворы, ледзь застаўся жывы. Калгас распаўся. Быў у нас невялікі надзел зямлі, як маглі апрацоўвалі яго. Перажылі гора. Калі немцы адступілі, загадалі і нам пакінуць вёску. Мы схаваліся ў лесе.

Неўзабаве прыйшло вызваленне. У канцы сорак трэцяга пайшоў бацька на фронт, дзе і загінуў у адным з баёў. Уся наша сям'я вярнулася ў вёску, ад якой засталіся адны папялішчы. Маці хворая. Селі на голы камень. Тады пайшла працаваць на чыгунку, будавала разбураную дарогу. Два гады рабіла. Кожны дзень па 12 гадзін.

Але мяне цягнула зямля, таму вярнулася ў свае Старыны. Аднаўляла калгас «Новая веска». Па чатыры соткі ў дзень праполвала, па 80 - скошвала травы. А вечарам збіраліся жанчыны і па 6 чалавек упрагаліся ў плуг, каб засеяць свае агароды. Стравы гатавалі з крапівы і іншай травы. Што толькі ні ела...
Трэба было брацца за будаўніцтва жылля, хатку хоць бы якую паставіць. У вольны ад работы час на тачцы з лесу вазілі бярвенне. К гэтаму моманту я стала даяркай. Хлеў стаяў над рачулкай, з якой насілі ваду і паілі грамадскі статак. Корм для жывёлы нарыхтоўвалі самі. I меншай сястры пасабляла на палявых работах. Потым апрацоўвала зямлю на валах. Той, хто меў справу з гэтай цяглавай сілай, ведае, як гэта цяжка.

У 1950 г. адбылося аб'яднанне гаспадарак. Новы калгас атрымаў назву «Искра», складаўся з трох брыгад (Лёзна, Пронскае, Старыны). Кароў забралі на фермы брыгады Лёзна. Праз год я выйшла замуж за Кіма Кузьміча Багданава і пераехала жыць у райцэнтр. Жыллё было аніякае: не хата, а шпакоўнік. Ні апрануць, ні абуць няма чаго. Пара гумовых ботаў на дваіх.

Зноў я - даярка. Рабілі ўручную разам з Фёклай Пракоф'еўнай Баранковай. Тады ўзначальваў гаспадарку Дробітаў, а потым старшынёй калгаса стаў Н. П. Шырокі.
Нарадзілася першая дачка з дойкі ў радзільны дом, з радзільнага дома на дойку. Жылі бедна, хоць працавалі ўдваіх. На працадні нічрга не атрымлівалі. Тады муж рашыў пайсці на вытворчасць. Уладкаваўся грузчыкам на Панізоўскай базе, што знаходзілася ў г. п. Лёзна. За гэта майму Кіму суд даў шэсць месяцаў прымусовых работ.
Неўзабаве завіталі ў нашу хату ўчастковы міліцыянер Заўялаў і таварыш Рыжыкаў, які збіраў падаткі. За бяздзетнасць (а маёй дачцэ было два месяцы) канфіскавалі, забралі швейную машынку «Зінгер», коштам 300 рублёў. Яна дасталася ад бацькі. Я хавала яе ўсю вайну. Нашы ваенныя шылі на ей загатоўкі на боты. А ў галодны час машынка выратоўвала нас ад смерці, бо шыла людзям усё неабходнае. За гэта давалі ежу, капейку. Я прасіла і маліла пакінуць гэтую самую каштоўную маю рэч, гаварыла аб тым, што заутра прадам апошняе парася і ўнясу падатак за «бяздзетнасць». Адкуль жа быць тым грошам, калі за год і пяці капеек не атрымала. Яны нахабна забралі машынку...

Вельмі балюча ўспамінаць тыя гады. Колькі было гора і несправядлівасці. Але ж я была маладая, моцная, з дзяцінства прывучаная да цяжкай сялянскай працы. I ў глыбіні душы я заўсёды верыла ў сваё шчасце, у лепшае будучае сваёй краіны.

У 1954 г. прыбавілася сям'я: нарадзілася яшчэ дачка. Зноў працавала даяркай. Пасля смерці Сталіна знялі падаткі, жыць стала лягчэй. Калі да ўлады прыйшоў Хрушчоў, узаралі канюшыну. Узяліся вырошчваць боб і кукурузу. Памятаю, як мне, перадавой калгасніцы, далі запрашальны білет на ўрачыстае пасяджэнне, прысвечанае святу Вялікага Кастрычніка. Выступалі на сцэне артысты: мятлой змяталі з палёў канюшыну і сеялі боб. Смешна і непрыемна было ўсё гэта. Працягвалася адлучэнне людзей ад зямлі.

Мінуў год. Мы атрымалі па 6 рублёў на працадзень (60 капеек) і былі вельмі задаволеныя і шчаслівыя. Неўзабаве ў знак заахвочвання я ездзіла ў Маскву, на ВДНГ. Вярнуўшыся назад, стала працаваць свінаркай. Работы шмат. Даглядалі свіней удзвюх з Н. С. Гукалавай. Было чатыры хлявы і конь. Самі траву касілі, самі падвозілі, бульбу перабіралі, варылі, гной вёдрамі выносілі. Працавалі ў гразі і холадзе, у гуме зімой і летам... Думалася: а мы таксама людзі, мы таксама павінны жыць прыгажэй і лепш. Трэба штосьці рабіць, штосьці мяняць...

...Узраслі заработкі. Летам у час уборкі заўсёды выходзіла ў поле, брала лён. Старшынёй калгаса быў В. М. Садыкаў.

У 1963 г. ўступіла ў рады КПСС. Уступіла не дзеля прыгожага слова ці з нейкай кар'ерысцкай мэтай. Усё сваё жыццё пражыла чэсна і добрасумленна. Клопаты, бяда і радасці калгаса для мяне былі маімі радасцямі і засмучэннямі.

Ніколі не баялася сказаць праўду, патрабаваць ад сябе і іншых, узяць на сябе адказнасць. Заўсёды жыла актыўным грамадскім жыццём. На працягу дзесяці гадоў выбіралася членам раённага камітэта народнага кантролю. Мела падзякі, заахвочванні, каштоўныя падарункі. Неаднаразова была дэлегатам раённых і абласных партканферэнцый, атрымлівала прэміі, граматы.

У 1972 г. аб'ядналі калгасы «Іскра» і імя Чапаева. У апошнія гады перад пенсіяй працавала цялятніцай - свіней забралі на іншую ферму. Праз некаторы час пагоршылася здароўе. Балелі ногі так, што без мыліц не магла хадзіць. Урачы прапісалі лёгкую працу. А дзе знайсці яе ў калгасе? 3 мыліцай пад пахай я карміла і паіла сваю групу цялят, ачышчала ад гною памяшканне. I ніколі не крыўдзілася на свой лес. Калі б у той год толькі села і прыслухоўвалася да сваіх хвароб, была, мабыць, прыкавана да ложка або наогул не жыла.

Калі пайшла на заслужены адпачынак, стала на ферме вартаўніком. Прысвоілі званне «Заслужаная калгасніца». Усё сваё жыццё працавала я ў сельскай гаспадарцы, не шкадуючы сіл і часу. Але ж гэта быў мой асабісты шлях на зямлі.

Запісаў Ф. Курбацкі 

 

!!!  ВНИМАНИЕ  !!!

 

Уважаемые предприниматели!
Размещение информации о Вашем бизнесе на сайте свидетельствует о серьезном подходе к делу, привлекает потенциальных покупателей, партнеров и инвесторов.

Обращайтесь:
E-мail: liozno@tut.by
тел: +375 33 6140240

Добро пожаловать!

 

Перадваенныя гады

 

     Гартаючы падшыўкі

     Сялянская доля

 


Супярэчлівы час. Працоўны ўздым, энтузіязм мільёнаў савецкіх людзей ужываліся з беззаконием, удушэннем свабоды. Людзі верылі ці хацелі верыць, што будуюць новае светлае грамадства, спадзяваліся, што шчаслівае будучае не за гарамі, што яно настане і для іх саміх і для іх дзяцей. Дзеля гэтага ішлі на страты, пераносілі цяжкасці і самааддана працавалі. Людзі чакалі будучага, не ведаючы, што яно рыхтуе ім новыя трагічныя выпрабаванні.

3 архіўных паліц

20-30-я гады... Складаны і нялёгкі час. Новыя даследаванні і публікацыі, успаміны і дакументы, што ўбачылі свет пасля доўгіх гадоў забыцця, даюць магчымасць сучаснікам убачыць непрыкрытую, суровую праўду нашай не такой ужо далёкай гісторыі, раскрываюць яе «белыя плямы». Узбагачаныя новым ведением, мы зараз паіншаму ўчытваемся ў архіўныя дакументы, старыя газетныя публікацыі, імкнучыся разгледзець за імі ўсю складанасць тагачаснага жыцця...


ДАВЕДКА АБ РАЁНЕ

Лёзненскі раён размяшчаецца паміж 54°46' і 55° 17' паўночнай шырыні і 30° 14' і 31°00' усх. даўжыні. Бліжэйшая чыгуначная станцыя Лёзна - 1 км ад райцэнтру. Агульная тэрыторыя раёну 172032 га, зямель сельгаспрызначэння 75,8%, лясоў 20%, 5290 га балот, 23 сельсаветы, лік насельніцтва 76453 чал., беларусаў 85,84%, латышоў 4,6%, рускіх 3,97%, палякаў 2,33%, яўрэяў 0,65%, літоўцаў 0,11%, іншых 1,71%.

Карысныя выкапні: гліны ў м. Бабінавічы і в. Гліны; суглінкі і пяскі ў вёсках Ваўчок, Чарніца, Вагароўшчына; галечнікі і ва­луны вапняку ў в. Сітна. На прадпрыемствах працуюць 1424 чал., рабочых без вучняў 1283, служачых 109, працуючых па дамах 12.

Друкуецца па кн.: Усе раёны БССР. Мн., 1933.


СПІС РЭЛІГІЙНЫХ АБШЧЫН НА 25.8.1923 г. ПА ЛЁЗНЕНСКАЙ ВОЛАСЦІ
  1. Вазнясенская праваслаўная
  2. Нова-Бельская
  3. Веляшковіцкая
  4. Свята-Міхайлаўская
  5. Яўрэйская «Аўраама»
  6. «Ісакіеўская»
  7. Якаўлеўская сінагога
  8. Кнесес
  9. Высачанская
  10. Калышанская старая

ДА Віцебскай вобл., ф. 144, воп. 2, л. 602.


3 ДАКЛАДА АБ СТАНЕ I РАБОЦЕ БАБІНАВІЦКАГА ЎРАЧЭБНА-АМБУЛАТОРНАГА ПУНКТА ЗА 1926 ГОД НА ПАСЯДЖЭННІ ПРЭЗІДЫУМА ВЫСАЧАНСКАГА РАЙВЫКАНКОМА

26 верасня 1926 г.

Дакладчык Аляхновіч.

...Бабиновичская амбулатория помещается в здании, где жил католический священник. Здание расположено на берегу реки Лучосы, фасадом расположено на север и состоит из 10 комнат. В ведении амбулатории находится 7 комнат, из которых в 3-х помещается амбулатория, 2 комнаты представлены фельдшеру Кешковскому, 1 сторожу и 1 не занята, так как необходим ремонт. Само здание нуждается в ремонте. Крыльцо во время дождя заливается водой (крыльцо закрытое)... Кроме того, в ведении амбулатории находится сарай, ледовня...

При амбулатории нет колодца, уборной...

Штат служащих при амбулатории 4 чел. С 1 октября 1925 г. амбулаторный пункт находился без врача. Я вступил в исполнение обязанностей с 15 апреля с. г. и нашел амбулаторию со слабой посещаемостью. До апреля в среднем посе­щаемость была 344 чел., в данное время посещаемость в среднем в месяц 1200 чел. Всего посещений на 1 сентября 7436. В 1925 году посещаемость была около 6 тысяч человек при наличии врача в течение года...

В эпидемическом отношении дело обстоит сравнительно благополучно.., наблюдают­ся спорадические случаи тифа, дизентерии, коклюша и других заболеваний...

В ведении врача амбулаторного пункта нет средств к передвижению...

Источником заразных заболеваний является школа...

Взять, например, заболевание трахомой, в школе рассадник таковой, а в дальнейшем в результате инвалидность, как например, Старинковская школа Бабиновичского с/с...

Бабиновичская амбулатория получила медикаментов от Витфармоправления на сумму 271 руб. 88 коп., что составит на одно посещение 3,65 коп., а если принять посещаемость в 1200 чел. при 25 рублях, то придется 2,04 коп...

Служащим приходится много работать сверхурочно, а если прибавить разъезды к больным, то уж является непосильная нагрузка.

РИК необходимо позаботиться о... материальном положении служащих, предоставить квартиру, отопление, освещение, а если нет таковых, то выдать квартирные.

Врач         подпись.

ДА Віцебскай вобл., ф. 591, воп. 1, спр. 2, л. 251.


3 ПАСТАНОВЫ ВІЦЕБСКАГА АКРУГОВАГА ВЫКАНКОМА

16 сакавіка 1927 г.

Прымаючы пад увагу спецыфічныя ўмовы Віцебскай акругі: адсутнасць густа-населеных вёсак з прычыны хутарскога характера сялянскіх уладанняў, раскіданых далека друг ад друга, і налічча ў мястэчках каля 50% сялянскага насельніцтва, пражываючых на ўскраінах мястэчак, прызнаць мэтазгодным пабудову электрастанцый у мястэчках Лёзна і Суражы.

У сувязі з тым, што Лёзненскі раён з'яўляецца найбольш ільнаводчым і прымаючы пад увагу налічча значнай воднай энергіі і тарфяных выкапняў.., лічыць неабходным будоўлю электрастанцыі разам з узбраеннем паказальнага заводу,... каштоўнасць якіх арыентыровачна вызначаецца ў 160 тыс. руб. Даручыць аддзелу мясцовай гаспадаркі ў тэрміновым парадку распрацаваць праекты пабудовы электрастанцый і ільнапральнага завода, а таксама каштарысы каштоўнасці пабудовы...

Нам. старшыні Акрвыканкома Гейне Сакратар Акрвыканкома Бялян

ДА Віцебскай вобл., ф. 118, воп. 1, спр. 196, л. 106. 


3 ПІСЬМА ВЫСАЧАНСКАГА РАЙВЫКАНКОМА Ў ВІЦЕБСКУЮ АКРУГОВУЮ I ЦЭНТРАЛЬНУЮ ВЫБАРЧУЮ КАМІСІЮ АБ ПЕРАВЫБАРАХ САВЕТАЎ

13 сакавіка 1929 г.

По окончании отчетной кампании 2 января РИК каждой сельской избирательной комиссии были даны 2 дня, в которые намечались перевыборы с тем, чтобы на третий день провести первый организационный пленум. По такому плану перевыборы в районе начались 12 января и завершились 10 февраля т. г. Срыв этого плана имел место по 3-м избирательным участкам в Королевском сельсовете.

...Классовая борьба во время перевыборов приняла острые формы. Разворачивалась она, главным образом, вокруг пунктов наказа о коллективизации, национальной поли­тики и при избрании друзей сельских Советов. По вопросу коллективизации кулачество в некоторых случаях призывало не голосовать, говоря, «что за коллективы тот, кто за ухудшение положения крестьянства». По большинству пунктов, по которым высту­пало кулачество, оно выступало с обычными разговорами, что коллективы ничего не дают, что туда идет лодырь, что живется там хуже, они имеют большую задолженность и живут за счет государства.

Женщины из богатых пытались скомпрометировать коллективы, задают вопросы: «а как будет в коллективе с мужьями, тоже будут общие?»

В области национальной политики споры начинались с того, что кулацкая и зажи­точная часть поднимала протест против обсуждения наказа на белорусском языке.

С начала проведения собрания в некоторых случаях за ними шли середняки и бедняки, но после разъяснения политики Советской власти, беднота и середняки признавали, что эта политика правильная. Наказ везде обсуждался на белорусском языке, за исключением тех пунктов, где значительная часть избирателей были не белорусы.

По поводу белорусского языка кулаки говорили: «Этот язык не наш, вы калечите детей в школах; проводите работу на белорусском языке ради того, чтобы крестьянство не поняло вашей политики». Эти рассуждения успеха не имели. Бедняк и середняк говорил:  «Мы понимаем, читайте нам по-белорусски».

Из других выступлений наиболее характерны такие: «Одиннадцать лет прожили, но все не к лучшему, а к худшему», «бедняку нет доступа в учебные заведения», «вы нападаете на кулака, а кулак хлебом нас кормит», «Советская власть, это наша власть, но что у нас делается, это для нас тюрьма», «еще потерпим, но пока терпения хватит», «налоговая политика вынуждает продать последнюю корову», «Советская власть живет за счет кулака и середняка, да еще на их шее освобождает бедняка от налога».

Ну и, понятно, обычные кулацкие рассуждения: «бедняки - это лодыри», «бедняк неправильно использует ссуду и несвоевременно ее возвращает», «ссуду надо выдавать в зависимости от имущества - чтобы ее возвращали», «мы народ, у нас нет кулаков». За кулачеством шла и зажиточная часть середняков. Маломощных середняков и бедняков интересовали вопросы о практической организации коллективов и внутрен­ней жизни в них.

Политику правительства о коллективизации они поддерживали целиком.

При выборах с/с кулачество везде пыталось протащить своих кандидатов. Об этом свидетельствует то, что большинство добавлявшихся кандидатур на самих собраниях были зажиточные и даже индивидуально учтенные. Кандидатурам, выставляемых беднотой, давались следующие отводы: «лодырь», «не смогут работать», «неграмотные», «ему нет в чем  из дома выйти,  а как он будет выполнять обязанности».

В одном пункте: «нельзя избирать бедняка, ибо он будучи весной без хлеба - за булку хлеба (а другой подсказывает «за краюху») совершит преступлен и о выдаст ложную справку кулаку».

В этом пункте избирали зажиточного вместо рекомендованного бедняка.

Благодаря организованности бедноты, мероприятия и кандидатуры на большинстве участков проходили. Часть смен в кандидатурах имелась, и с ними соглашались представители избирательной комиссии.

Кулачеству только в нескольких случаях удалось провести своих кандидатов. Таких случаев по району насчитывается 6-7.

Особой активности со стороны бедноты не наблюдалось как в прениях, так и в смыс­ле отпора кулаку за исключением отдельных случаев, зато имело место дружное голосование за предложения, вносимые представителями райисполкома. Середняк в основной своей массе шел совместно с беднотой, отличаясь и большей активностью.

...Батрачество активностью не отличалось, голосовало повсеместно за кандидатуры, выдвигаемые ячейками КП/б/Б.

Рабочие фабрики им. К. Маркса и комбината «Костеево» участвовали удовлетворительно.

...Рабочие и служащие железнодорожники участвовали плохо даже и в смысле посещаемости, так же плохо участвовали и рабочие племхоза «Крынки», со стороны которых наблюдалась индифферентность (приходили и уходили). Учительство проявляло активность, но эта активность не носила политической окраски. Часть учительства активно выступала при обсуждении наказа, но высказывалась так, чтобы никого не обидеть. Она не выпячивала классового содержания политики власти и не давала кулацким выступлениям надлежащего отпора. Нашлось 2 учителя, которые выступили против предложений лиц, проводивших собрания.

...Учительство Высочанской и Лошневской семилеток, будучи выделены в группы по проведению выборчих собраний, принимало активное участие и в большинстве председательствовали на собраниях.

Участие женщин в вопросах и прениях удовлетворительное. Делегатки присутствовали почти все. В небольшом числе участков наблюдалась хорошая организованность женщин, благодаря которой были приняты предложения представителей РИК. Были отдельные случаи, когда делегатки голосовали против кандидатур ячеек КП/б/Б.

Председатель. Секретарь.

ПРИМЕЧАНИЕ: Выборы членов сельских Советов проводились на собраниях граждан, а на Пленумах с/советов избирался Президиум (обычно председатель, 2 члена и секретарь).

По Высочанскому району было 33076 жителей, из них от 18 лет и старше - 15468. Явилось на выборы - 7443.

ДА Віцебскай вобл., ф. 591, воп. 1, спр. 84, л. 83—84. 


3 ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ ПРЭЗІДЫУМА ЛЁЗНЕНСКАГА СЕЛЬСАВЕТА I ЛЁЗНЕНСКАГА РАЙВЫКАНКОМА

4 красавіка 1929 г.

Прысутнічалі Селязнёў, Шарыбін, Варапаеў, Міхальчанак.

СЛУХАЛІ: Інфармацыю аб выяўленні сацыяльна апасных элементаў гр-н в. Старыны Любчанка Івана Макаравіча і Судроб Альфрэд Іванавіча, в. Азярок. Судроб Альфрэд абвіняўся ў паджогах на вёсцы Азярок, у каторай было проізведзена 27 пажараў у 1925 г., на што быў прыгавор агульнага сходу в. Азярок аб высяленні Судроба Альфрэда з прэдзелаў БССР, а таксама возбуджалі обшчым сходам аб высяленні з прэдзелаў БССР у 1929 гаду.

2. Любчанка Іван Макаравіч занімаўся сістэматычна вараўством і фуліганствам. ПАСТАНАВІЛІ: Як сацыяльна апасных і чуждых элементаў Судроба Альфрэда і Любчанка Івана выселіць з прэдзелаў БССР.

Старшыня Сакратар (подпісы неразборлівыя) Арыгінал, рукапіс.

ДА Віцебскай вобл., ф. 160, воп. 1, спр. 31, л. 69. 


 3 ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ ВІЦЕБСКАЙ АКРУГОВАЙ ПЛАНАВАЙ КАМІСІІ АБ ДОБРАЎПАРАДКАВАННІ МЯСТЭЧКА ЛЕЗНА НА 1929-30 ГАДЫ

10 чэрвеня 1929 г.

По местечку Лиозно... По линии кустарной промышленности, кроме имеющихся артелей: швейной из 11 чел.,2 смолокурных из 35 чел., сапожной из 23 чел. организо­вать следующие артели:

а) металлообрабатывающую из 10 членов (6 еврейских и 4 других националь­ностей).

б) Кирпично-цементно-бетонно-черепичную из 35 членов (20 евреев и 15 других национальностей).

в) Расширение сапожно-заготовительной артели до 15 членов (15 еврейских).

г) Организовать...  деревообрабатывающую артель из 8 членов и по обработке художественных тканей из 10 членов (10 евреев).

Председатель Окрплана Дьяков Секретарь Канапелькин

ДА Віцебскай вобл.,ф. 160, воп. 1, спр. 40, л. 26.


3 ПРАТАКОЛА АГУЛЬНАГА СХОДУ ГРУПЫ БЕДНАТЫ ПРЫ ВЕЛЯШКОВІЦКІМ СЕЛЬСАВЕЦЕ

30 ліпеня 1929 г.

Старшыня сходу - Шмялеў. Сакратар - Лука Зязюлін.

...СЛУХАЛІ: Аб міжнародных сабыціях, міжнародным Чырвоным дні, тав. Ваявода, які асвяціў... сабыція ў Кітаі, аб прадстаячым міжнародным Чырвоным дні і аб тых задачах, якія ўскладзены Савецкай уладай і партыяй на беднату ў сэнсе наступ­ления на кулака, папа і г. д. Наогул прызваў беднату пачуць свае грамадзянскія правы і выяўляць усе кулацкія прадзелкі.

ПАСТАНАВІЛІ: Пасылаем пракляцце міравой буржуазіі, якая імкнецца сарваць нашы Кастрычніцкія заваёвы.

У выпадку вайны мы ўсе, як адзін, гатовы стаць на абарону СССР ад замахаў міжнароднай буржуазіі. Прыняць самы актыўны ўдзел у правядзенні міжнароднага Чырвонага Дню. Адносна кулацкіх гаспадарак мы павінны прыняць самы актыўны ўдзел у сэнсе выяўлення кулакоў для індывідуальнага вучоту...

Аб адчужэнні будынкау ад буйных памешчыкаў Шляхценкавых, Пракоф'ева і Зяленскага і аб высяленні кулакоў - крайне апасных з тэрыторыі Веляшкоўскага с/с, якія вядуць разрушыцельную працу па мерапрыемствам Савецкай улады, якія гатовы перабіць абшчэственнікаў і г. д.,- далажыў т. Шмялёў групе беднаты. Т. Расленка Мікола ўказаў, што Шляхценкі: Восіп, Янка, Рыгор і Антон сапраўдныя быўшыя памешчыкі. За мяшок сабраных у іх лесу яловых шышак трэба было працаваць цэлы тыдзень гэтым Шляхценкам.

У стары час яны мелі да 400 дзесяцін зямлі, млын, трактар і два возеры. Беднату эксплуатаваў хужэй жывёлы. У сучасны час таксама вядуць ад'яўленую агітацыю супраць калгасаў. Мяне дурака адурачылі, і я ездзіў заказываць на кулацкую сходку. Маючыя ў іх каменныя дамы, безумоўна, зроблены не іх трудом, а перекуплены ў быўшага памешчыка і не былі нацыяналізаваны толькі таму своечасова, што Шляхценка Антон у 1918 і 1919 г. быў старшынёй с/савета. I пагэтаму забараняў сваі інтарэсы, вядома памешчыцкія.

Ісачанка Н. падкрэслівае, што злейшых кулакоў, як Шляхценка Восіп з сваёй сям'ёй, Янка і Рыгор Шляхценкавы, Лазовік Пятрок са сваёй сям'ёй і Шляхценка Парфен гэта самыя апасныя кулакі, здольныя на ўсе контррэвалюцыйныя дзеянні і выступленні. Сябр гэтай кулацкай шайкі Пракоф'еў таксама панёс наказание па заслугам. Мы павінны і ад гэтых кулакоў пазбавіцца.

Што датычыцца каменных будынкаў дамоў Шляхценкавых Восіпа, Антона, а так­сама Пракоф'ева, які жульніцкім чынам купіў цэлы шэраг будынкаў за бясцэнак і ад продажы будынкаў купляў усе астатнія, да яшчэ з вялікім барышом, а таксама хату і хлявы быўшага пана Зяленскага Базыля і яго сына Уладзіміра, якія пабудаваны абшчэственным бядняцкім і серадняцкім трудом бясплатна - хадатайнічаюць аб іззяцці гэтых будынкаў ад іх уласнікаў, як фіктыўна прыабраценных.

Кулакоў Шляхценкавых, Лазавіка, Алешчанка і дзяка Шляхценка Парфена нёмарудна неабходна выселіць у інтарэсах абшчэственнай безапаснасці. Гузоўская Марыя, Казлоў Масей, Расленка, Грубенка, Астапенка, Кузняцова Вольга, Селязнёў і цэлы рад другіх беднякоў указывалі, што кулакі быўшыя памешчыкі Шляхценка Янка, Рыгор, Восіп, дзяк Шляхценка Парфен, Лазавік Пятрок з сям'ёй і Алешчанка Цімох болей не павінны заставацца сярод нас, беднякоў, іх павінны ўбраць. Каменныя іх дамы павінны быць нацыяналізіраваны. Таксама паступіць і з будынкамі Пракоф'ева, які жульніцкім чынам прыаброў іх, надувая і здзекаваясь над беднатой.

У адносінах да Зяленскіх - былых папоў, заяўляем, што ўсе гр-не вёсак Будрова, Марачы, Родзіна, Ушыўка і інш. вазілі і будавалі ім будынкі бясплатна, закуплены на царкоўныя грошы лесаматэрыял, неабходна іззяць іх ад Зяленскага, як пабудаваныя намі, беднякамі і сераднякамі.

Аб гэтым жа самым казалі беднякі Зайцава В., Выдрэвіч Цімох, Голубаў Янка, Селязнёў Карней, пры гэтым Селязнёў Піліп дабавіў, што неабходна высяліць з іх вёскі Шэркіна, Канькова Тадора як былога гарадавога ў Ленінградзе, які цяпер вядзе ад'яўленую агітацыю супраць Савецкай улады і спекуліруе хлебам, маслам і г. д.

ПАСТАНАВІЛІ: Група беднаты ў чысле 47 чал. аднагалосна пастанаўляе: у мэтах скарэйшага перастройства сельскай гаспадаркі, перахода бядняцкіх і серадняцкіх мае да калектыўнага аб'яднання і каб пазбавіць ад здзекаў кулакоў над намі, якія запугавая вайной (з) палякамі і гатовяшчыя на нас, беднякоў-абшчэственнікаў, свае кулацкія абразы, нажы і г. д., хадатайствуем перад саатветствуючымі ворганамі пазбавіць наш Веляшкоўскі с/с ад прэступна-кулацкага элемента, а іменна:

1. Шляхценка Язэпа з ўсёй сям'ёй.

2. Шляхценка Янку і Рыгора, а іх сынавей, абучаючыхся ў Ленінградзе Уладзіміра Шляхценка ў сельгасінстытуце і Шляхценка Кастуся ў марской школе выключыць іх вон, як чужды элемент.

3. Алешчанка Цімоху.

4. Лазавіка Петрака з усім сямействам.

5. Шляхценка Парфена - дзяка.

У адносінах будынкаў - каменных дамоў, быўшых памешчыцкіх і не нацыяналізаваных толькі таму, што Шляхценка Антон у той час быў старшынёй с/с і сумеў абмануць уладу, а таксама будынкаў, жульніцкі набытых Пракоф'евым у надувацельстве беднякоў і Зяленскага Уладзіміра, будынкі якога сапраўды пабудаваны ў 1925 годзе беднякамі і сераднякамі - просім усе памянёныя будынкі, а іменна, два дамы каменных, прынадлежачых Шляхценка Антону і Язэпу, а таксама ўсе будынкі, прынадлежачыя Пракоф'еву і Зяленскаму, іззяць ад іх і перадаць абшчэственным арганізацыям савета - іба лічных затрат на памянёныя будынкі папоўска-кулацкага элемента не было...

ДА Віцебскай вобл., ф. 160, воп, 1, спр. 14, л. 80—81.


3 ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ ПЛЕНУМА УНАУСКАГА НАЦЫЯНАЛЬНАГА САВЕТА

У складзе Клімава, Самсонава, Лысукова, Веіна, Раманоўскага, Сідзера В., Апеля, Зелцына В., Каваленкі, Саўліта і Лапіна.

24 жніўня 1929 г.

Позва дня:

1. Аб унутраным распарадку калгаса.

СЛУХАЛІ: Інфармацыю т. Лапіна, старшыні нац. с/с, аб растлумачэнні ўнутранага распарадку калгаса. Калектывізацыю с/гаспадаркі нам прапануе гісторыя развіцця чалавецтва, дзе мы бачым перыядычнае развіццё арудзій землеапрацоўкі і іх прымяненне ў сельскай гаспадарцы. У сувязі з развіццём арудзій землеапрацоўкі мяняецца і сама Сыстэма апрацоўкі. Ад перыяду капіталістычнага вядзення сельскай гаспадаркі пачынаецца барацьба за развіццё прамысловасці паміж дзяржавамі і, у сувязі з тым, за развіццё сельскай гаспадаркі, без чаго немагчыма развіццё прамысловасці.

Прамысловасці патрэбна сыравіна, чаго не можа даць мелкая сельгаспадарка, а таму трэба будаваць буйную сельгаспадафку - калгасы, дзеля планавага здавальнення прамысловасці сыравінай, чаго нельга бачыць ад сучаснай гаспадаркі.

Заможны клас вёскі перашкаджае гэтай працы, а па-гэтаму бядняцкаму і серадняцкаму класу вёскі сур'ёзна абмеркаваць прызначэнне і карысць калгасу дзеля сельскай гаспадаркі і аказаць сталае супраціўленне кулацкай агітацыі.

ПАСТАНАВІЛІ: Усім сябрам нац. с/с прымаць шчыры ўдзел у арганізацыі калгаса. Нац. с/с арганізаваць выязны Пленум у вёску, дзе ўжо падрыхтавана глеба для арганізацыі калгасу, дзе паставіць даклад агранома па гэтаму пытанню з мэтай стварэння калектыва ў хутчэйшы   час.

ДА Віцебскай вобл., ф. 160, воп. 1, спр. 32, л. 83.


ПАВЕДАМЛЕННЕ ЛЁЗНЕНСКАГА РАЙКАЛГАССАЮЗА АБ РАБОЦЕ 3’ЕДА КАЛГАСАЎ

3 сакавіка 1931 г.

3 20 лютага па 25 лютага на 5 дзён было мабілізавана і наслана ў калгасы 40 асоб раённага актыву, супрацоўнікаў РКС і спецыялістаў для правядзення падрыхтоўчай працы да з'езда калгасаў.

За гэты час поўнасцю скончана складанне справаздачы вытворчых планаў у калгасах. Арганізавана 4 новых калгасы і 3 ТОЗы, уцягнута ў калгасы ўсяго 63 гаспадаркі. 25 лютага на з'езд з'явіліся: з рашаючым голасам 142, з дарадчым ад ініцыятыўных груп 13, усяго 155 чалавек, з іх мужчын 107, жанчын 48, па партыйнасці - сяброў КП(б)Б 25, кандыдатаў КП(б)Б 12, сяброў ЛКСМБ 10 і беспартийных 108 асоб; на сацыяльнаму становішчу - батракоў 20, беднякоў 57, сераднякоў 50, рабочых 11, служачых 17; па нацыянальнаму становішчу: беларусаў 113, расійцаў 5, латышоў 18, літоўцаў 4, яўрэяў 7, палякаў 4, эстонцаў 3, украінцаў 1; з калгасным стажам: да аднаго года 39, ад аднаго да двух гадоў 94 і звыш двух гадоў 22. Такім чынам, яўка на з'езд 100 %. Актыўнасць на з'ездзе была добрая.

З'езд праходзіў з 25 лютага па 28 лютага. У час праходжання з'езда было арганізавана 30 брыгад у колькасці 145 асоб з дэлегатаў з'езда і 26 лютага ў 3 гадзіны з'езд быў перарваны, і ўсе дэлегаты, разбітыя на брыгады, пайшлі на штурм калектывізацыі ў два сельсаветы - Унаўскі і Лёзненскі.

Вечарам 26 лютага гэтымі брыгадамі было праведзена 23 сходы беднаты, днём 27 лю­тага па гэтых вёснах рабіўся падворны абход дзеля індывідуальнай агітацыі; а вечарам 27 лютага праведзена ў гэтых жа вёснах 26 агульных сходаў.

Вынікі гэтага штурму наступныя: арганізавана 2 новыя калгасы, 4 ініцыятыўныя групы, а ўсяго ўцягнута ў калгасы за гэты 2-дзённы штурм 71 гаспадарка.

ЦДАКР БССР, ф. 338, воп. 1, спр. 162, л. 136.


 ЗВЕСТКІ АБ РАБОЦЕ ЛЁЗНЕНСКАГА РАЙВЫКАНКОМА

3.04.1932. Лёзненскі РВК разгледзеў акт камісіі ад 27.03.1932 аб распрацоўцы ільнамалатаркі калгаснікамі калгасу імя Чарвякова Калышанскага сельсавета тт. Быкоўскім Цімохам і Швайчэнка Аляксеем. I вырашыў: выдаць ім прэмію 100 і 50 руб. адпаведна.

6.04.1932. Выязны Прэзідыум Лёзненскага РВК вырашыў: за дапушчэнне безгаспадарчай дзейнасці, непадрыхтоўкі да сяўбы, адсутнасці арганізацыі калгасных масаў на барацьбу з кулакамі, кіраўніцтва калгасу «Страх ворагам» - ліквідаваць, а старшыню калгасу Пуценкова з пасады зняць, справу перадаць органам вышуку для прыцягнення вінаватых к адказу, за безгаспадарчую дзейнасць і страты ў калгасе.

ДА Віцебскай вобл., ф. 160, воп. 1, спр. 61, л. 110, 112.


 3 ПРАТАКОЛА ПАСЯДЖЭННЯ ПРЭЗІДЫУМА ЛЁЗНЕНСКАГА РАЙВЫКАНКОМА

18 лістапада 1933 г.

СЛУХАЛІ: 1. Кантрольныя лічбы пасева на 1934 г.

ПАСТАНАВІЛІ: Распрацаваныя кантрольныя лічбы пасева для калгасна-сялянскага сектару раёну зацвердзіць у наступных плошчах:

агульная пасяўная - 62406 га, яравая пасяўная з травастоем пасева мінулых гадоў - 48510 га, у т. л. авёс - 12300 га, ячмень - 4484, пшаніца - 2500, гарох, бабы – 1250, віка на зярно - 1100, лубін на насенне - 75, яравое жыта - 100 га, а ўсяію яравых зерневых - 21809 га.

Лён - 10800, бульба - 7100, гародняя культура - 900 га, караняплоды - 761, сіласныя - 450, віка на сена і зялёны корм - 3200, укосная канюшына і цімафееўка  - 3404 га і лугавая трава на насенне - 80 га.

ДА Віцебскай вобл., ф. 160, воп. 1, спр. 63, л. 97. 


3 ПАСТАНОВЫ СНК БССР I ЦК КП(б)Б УСТАНАУЛЕННІ ПЛАНА ЎРАДЖАЙНАСЦІ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ КУЛЬТУР I ЗАДАННЯЎ ПРАДУКЦЫІ ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ ПА КАЛГАСАХ БССР НА 1941 г.

ЛЁЗНЕНСКІ РАЁН

Атрымаць ураджайнасць зерневых - 10,5 цэнт., у т. л. азімай пшаніцы - 11,5, яравой пшаніцы - 10,5, ячмень - 11,0, авёс - 10,5; грэчка - 6,1; бабовыя зернявыя - 11,2; віка на насенне - 8,2.

Бульба - 135 цэнт., ільновалакно - 3,9 цэнт.; л/семя - 3,2 ц.

Каноплі-валакно - 4,3; насенне - 3,9.

Насенне шматгадовых траў - 1,2; цімафееўка - 1,6.

Сена шматгадовых траў - 21, аднагадовых траў - 16, натуральных сенажацяў - 13.

Караняплоды - 150, кармавая морква - НО, кармавая капуста на сілас - 200.

ПА ЖЫВЁЛАГАДОЎЛІ:

1.  Удой малака на 1 фураж, карову (у літрах) - 1250

2.  Настрыг воўны (шэрсці) на авечку - 2,6 кг

3.  Адкорм свіней на 100 га зямельн. плошчы - 3

4.  Сярэдняя вага 1-й адкормленай галавы свіней - 90 кг

5.  Яйцаноскаць на 1 нясушку - 70 шт.

6.  Цялят на 100 кароў і нецелей - 85

7.  Парасят на 1 свінаматку старэй 9 месяцаў - 9,3

8.  Ягнят на 100 аўцаматак і ярак - 145.

9.  Кролікаў на кролікаматку - 10

10.  Збор мёду (у кг) - усяго 32 кг (на адну пчоласям'ю)

ДА Віцебскай вобл., ф. 1967, воп. 1, спр. 1153, л. 65.


   
Обновление . В случае перепечатки материалов сайта ссылка на источник обязательна © "MVA" 2003-2009
  Рейтинг@Mail.ru Рейтинг@Mail.ru      
Hosted by uCoz