Сайт создан по материалам книги "Память. Историко-документальная хроника Лиозненского района" | ||
| Республика Беларусь | Витебская область | ЛИОЗНО | добавить в избранное | | |
Успаміны жыхароў Лёзненшчыны - удзельнікаў падзей, што адбываліся ў першыя гады існавання маладой савецкай рэспублікі, іх біяграфіі сведчаць не толькі аб гераічным, але і аб трагічным лесе народа, жорсткіх сутыкненнях у класавай барацьбе і шматлікіх яе ахвярах. 3 успамінаў Цярэнція Абрамавіча ШылаваТрывожнай вясной 1918 г. ў маладой савецкай рэспубліцы паўсюдна фарміраваліся ваенныя злучэнні, якія адразу ж накіроўваліся на фронт. У Віцебску былі створаны ў той час 2 стралковыя палкі імя Віцебскага саўдэпа. Полк, у якім я пачаў сваю службу, павінен быў адправіцца на Паўднёвы фронт, у Данскую вобласць. Але яшчэ перад ад'ездам нам давялося сутыкнуцца з супраціўленнем контррэвалюцыйных сіл. У Віцебску анархісты ўчынілі страшэнны па гром, у ліквідацыі якога мы і пры мал і ўдзел. У канцы 1919 г. часці Чырвонай Арміі на нашым напрамку перайшлі ў наступление. У выніку былі вызвалены Данская, Кубанская, Дагестанская вобласці. Перад нашым палком (нас было 400 байцоў) была пастаўлена задача вызваліць ад меншавікоў горад Тэлаві (Грузія) і навакольныя населеныя пункты. У нас была батарэя, якая складалася з 2 гармат. Коні, што цягнулі гэтыя гарматы, былі знясілены доўгімі пераходамі і неўзабаве выйшлі са строю. Умовы баявых дзеянняў былі вельмі цяжкія, але, нягледзячы на гэта, наш полк выканаў задание - горад Тэлаві быў вызвалены. 3 успамінаў П. Л. ЛабзоваПавел Лявонавіч Лабзоў у лістападзе 1917 г. добраахвотна ўступіў у чырвонагвардзейскі атрад, сфарміраваны ў Віцебску. У чэрвені 1918 г. быў пераведзены ў 73-ю кавалерыйскую брыгаду 25-й Чапаеўскай дывізіі, у якой служыў да сакавіка 1922 г. Удзельнік баёў супраць армій Калчака, Дзянікіна, вызвалення гарадоў Самары, Уральска, Гур'ева. ...Быў у мяне баявы таварыш валжанін Ваня Болатаў. Як кажуць, і хлеб і соль
дзялілі з ім. Нават спалі пад адным шынялём. У разведку хадзілі таксама разам.
Неяк выклікаў яго камандзір і ўпершыню без мяне паслаў разведаць сілы белякоў. Пётр Міхайлавіч НаследнікаўУдзельнік барацьбы за Савецкую ўладу на Лёзненшчыне. Нарадзіўся ў 1896 г. ў в. Слабада Лёзненскага раёна ў сям'і селяніна-бедняка. Вучыўся ў царкоўнапры-ходскай школе, у Пагосцішчанскай 2-класнай латышскай школе, Аршанскім чыгуначным вучылішчы. Працаваў тэлеграфістам, потым быў прызваны ў царскую армію, у 1917 г. ўступіў у РСДРП (б), служыў у Чырвонай гвардыі ў г. Трапе-зунд. У маі 1918 г. адазваны з яе радоў і накіраваны ў Высачанскую воласць камісарам зямельнага аддзела. У тыя дні галоўнай тэмай усіх сялянскіх размоў быў Дэкрэт аб зямлі. Пётр Наследнікаў шмат разоў знаходзіў у сябе дома падкінутыя невядома чыёй рукой напісаныя запіскі, у якіх яму пагражалі расправай, калі асмеліцца дзяліць зямлю багатых. Але пагрозы не спынілі яго. 30 мая 1918 г. Наследнікаву было даручана раздаць беднякам лес, які належаў памешчыку Бонке. На дапамогу камісару прыслалі 20 чырвонаармейцаў. У памешчыцкі лес да урочышча Свяцільніца прабраліся і групы ўзброеных контррэвалюцыянераў. Каля памешчыцкага маёнтка Пётр Наследнікаў убачыў вялікі натоўп. Папрасіўшы чырвонаармейцаў застацца ў садзе, сам пайшоў наперад пагутарыць з людзьмі. У гэты час на чырвонаармейцаў накінуліся з засады контр-рэвалюцыянеры. Завязаўся бой, некалькі чырвонаармейцаў былі забіты, камісара Наследнікава захапілі жывым. Хутка ацаніўшы абстаноўку, Пётр Міхайлавіч дастаў з кішэні Дэкрэт аб зямлі і крыкнуў у натоўп: «Браты мае, мяне могуць забіць, але Саветы рабочых і салдат усё роўна выканаюць Дэкрэт аб зямлі. Яго падпісаў Ленін!». На момант усё сціхла, нават замоўклі тыя, хто збіраўся расправіцца з ім. Камісар высока падняў дакумент над галавой і заклікаў сялян на барацьбу з контррэвалюцыяй. У гэты час варожая куля абарвала жыццё. Моўчкі сяляне паднялі цела камісара і прынеслі ў вёску, у дом яго маці Матруны Мартынаўны. Мясцовы свяшчэннік не дазволіў пахаваць камуніста Пятра Наследнікава на могілках у в. Пагосцішча, яго пахавалі за агароджай. Не баючыся расправы, Марыя Фёдараўна Лайко высекла на надмагільнай пліце словы: «30 мая 1918 года пазверску забіты камісар земаддзела Высачанскай воласці П. М. Наследнікаў». У 1922 г. на магіле пастаўлены абеліск. Іван Герасімавіч ШляхценкаУдзельнік барацьбы за Савецкую ўладу на Лёзненшчыне. Нарадзіўся 18 чэрвеня 1886 г. ў в. Марочы былой Веляшковіцкай воласці. З 16 гадоў працаваў настаўнікам у Віцебскім павеце. У 1907 г. прызваны ў царскую армію, у 1914 г. ўключыўся ў рэвалюцыйную барацьбу, пазней уступіў у РСДРП. У 1918 г. па хваробе выбыў з
арміі і вярнуўся ў Веляшковічы. Неўзабаве Іван Герасімавіч быў прызначаны
ваенным камісарам пры Веляшковіцкім валвыканкоме, потым выбраны старшынёй
валвыканкома. На гэтай пасадзе I. Г. Шляхценка рашуча праводзіў канфіскацыю
памешчыцкай зямлі. Як цяжка ні было, ён заўсёды ставіў інтарэсы сялян на першы
план. Былыя памешчыкі пагражалі Івану Герасімавічу расправай. У 1966 г. на магіле пастаўлены абеліск, у 1969 г. на будынку Веляшковіцкай сярэдняй школы ў гонар I. Г. Шляхценкі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
|
Добро пожаловать!
Успаміны а грамадзянскай вайне
Успаміны а грамадзянскай вайне
Удзельнікі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайныАКСШАЗШ Майсей, баец Калышкаўскай ЧОН. АНДРЭЕНКА Васіль Ігнатавіч, н. ў в. Падворыцы Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. АНТАНЕВІЧ Адольф Сямёнавіч, н. ў 1892, у 1912-17 служыў у царскай арміі, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам. У 1918-21 ваяваў на Паўднёвым фронце. Потым працаваў у саўгасе «Адаменкі». Удзельнік Айчыннай вайны з 1941 па 1944. Памёр у 1989. АНТОНЕНКАУ Фядот Яфімавіч, н. ў 1895, в. Стасева. У кастрычніку 1917 уступіў у рады Чырвонай гвардыі. У складзе этапна-транспартнай часткі 5-й арміі ўдзельнічаў у баях з немцамі пад г. Дзвінскам, у раёне в. Румпішты. 3 лютага 1918 да сакавіка 1920 у складзе 27-га стралковага палка Украінскай дывізіі ваяваў на Паўднёвым фронце пад г. Чаркасы, у Чарнігаўскай вобласці. Быў паранены. У 1920-21 на Заходнім фронце ў раёне Полацка, Маладзечна, Ліды. У 1930-я гады і пасля вайны працаваў у калгасе ў в. Вялікае Сяло. Памёр у 1986. АПАРЦАЎ Самуіл, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. АРЛОУ Авдрэй Якаўлевіч, н. ў 1890 у в. Шусцева Дабрамыслянскага с/с, удзельнік грамадзянскай вайны. БАРДЗЮКОУ Аляксандр, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. БАРДЗЮКОУ Яўген Ф., баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. БАРЫСАЎ Якаў Іванавіч, н. ў 1894, удзельнік грамадзянскай вайны. 3 лістапада 1917 у арміі, служыў у в. Шніткі Лёзненскага р-на, дзе абучаліся навабранцы. У студзені 1918 пераведзены ў вайсковую часць Віцебскай губернскай ЧК, прымаў удзел у баявых аперацыях супраць контррэвалюцыйных бандаў у Сенненскім, Дзвінскім і інш. паветах Віцебскай губерні. БАЧЭЙКА Сямён Малахавіч, н. ў 1898, удзельнік грамадзянскай вайны. У верасні 1919 прызваны ў Чырвоную Армію. У складзе 70-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі ваяваў з белапалякамі і бандамі Булак-Балаховіча пад г. Шнекам. БЕЛКШ Васіль Мінаевіч, н. ў 1882, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі. БРУЗГУЛ Васіль Іванавіч, н. ў 1894, удзельнік грамадзянскай вайны. У кастрычніку 1919 г. прызваны ў Чырвоную Армію. У складзе 133-га стралковага палка 15-й Сівашскай дывізіі удзельнічаў у разгроме белагвардзейскіх войск Урангеля. БУМАЖКШ Іван Іванавіч, н. ў 1896, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1917-22 служыў у 1-м Віцебскім палку і Арэнбургскім палку 75-й дывізіі. БУХАУЦОУ Пётр Паўлавіч, н. ў 190О. У лістападзе 1918 прызваны ў Чырвоную Армію. У складзе 152-га стралковага палка 17-й дывізіі ўдзельнічаў у вызваленві Беларусі ад нямецкіх акупантаў і разгроме банд Пятлюры на Украіне. Быў паранены. 3 мая 1919 служыў у 19-м асобным этапным батальёне і асобным інжынерным палку на Заходнім фронце. Потым быў санінструктарам эпідэмічнага атрада ваеннай акадэміі імя Талмачова ў г. Петраградзе. ВАРАНЁНАК Барыс, баец Калышкаўскай ЧОН. ВАСІЛЬКОУ Фёдар Іванавіч, н. ў в. Перамонт Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. ВІДУС Піён Васілевіч, н. ў в. Сітна Горбаўскага с/с, удзельнік грамадзянскай вайны. ВІТКОУСКІ Сідар Іванавіч, н. ў 1885 у в. Ціханава Дабрамыслянскага с/с, удзельнік грамадзянскай вайны. Загінуў у ліпені 1941 у час палёту нямецкай авіяцыі. ВОЛКАЎ Канстанцін Раманавіч, н. ў 1895 у в. Веляшковічы, удзельнік грамадзянскай вайны. ВОЛКАЎ Павел Аляксандравіч, н. ў 1894 у в. Веляшковічы, удзельнік грамадзянскай вайны. ГРЫНКІН Павел Цімафеевіч, н. ў 1898 у в. Ніканаўшчына Кавалёўскага с/с. 3 1918 па 1924 - у Чырвонай Арміі, ваяваў па Паўднёвым і Паўднёва-Заходнім франтах. Пасля дэмабілізацыі працаваў у сельскай гаспадарцы. Удзельнік Айчыннай вайны. Памёр у 1989. ДАНЮК Севасцьян Васілевіч, н. ў 1887, г. п. Лёзна. У сакавіку 1918 быў прызваны ў Чырвоную Армію. У складзе 33-га Кубанскага кавалерыйскага палка ўдзельнічаў у баях з войскамі Дзянікіна і Урангеля. Пры ўзяцці Перакопа быў паранены. Са студзеня 1920 служыў у Туземным кавалерыйскім дывізіёне, ваяваў супраць белагвардзейскага генерала Мільера ў раёне Паўночнай Дзвіны, з красавіка 1920 - у кавалерыйскім атрадзе героя грамадзянскай вайны Хаджы-Мурата Дзарахохава. Пры вызваленні г. Архангельска быў зноў паранены. У верасні 1920 як не здольны да страявой службы быў накіраваны ў 2-ю брыгаду 4-й стралковай дывізіі малодшым агентам па нарыхтоўцы прадуктаў для фронту. Пры выкананні задания пад г. Беластокам быў паранены трэці раз. 3 мая 1922 г. жыў у Лёзне. Памёр у 1969 г. ДАРЗІН Ян Якаўлевіч, н. ў 1894 у в. Вагараўшчына Лёзненскага с/с. У 1919-20 у Чырвонай Арміі, камандзір узвода, ад'ютант батальёна 150-га стралковага палка 17-й дывізіі на Заходнім фронце. За мужнасць і адвагу ў баях быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Пасля вайны вярнуўся на радзіму. У 1931 г. быў адным з арганізатараў калгаса імя Чапаева (в. Вагараўшчына). Працаваў бухгалтерам. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «За штурм Прагі», «За перамогу над Германіяй». Пасля дэмабілізацыі з 1946 г. да 1959 г. працаваў аграномам Лёзненскай ільносемстанцыі. Паводле рашэння Вагараўшчынскага выканкома сельскага Савета ў 1965 быў занесены ў Кнігу пашаны сельсавета. Памёр у 1982 г. ДАРОЖКІН Павел Яфімавіч, гл. ў артыкуле «Калышкаўскі чырвонагвардзейскі». ДАШКОВ Калістрат Іванавіч, н. ў в. Лысая Гара Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. ДРЭБІСАУ Сідар Іванавіч, н. ў в. Ануфрыенкі, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. У час Айчыннай вайны быў цяжка паранены. Памёр у 1961. ДЫКМАН Павел, баец Калышкаўскай ЧОН. ЖАЎЛАЧАНКА Іван Іванавіч, удзельнік грамадзянскай вайны. ІВАНОЎ Іван, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада, потым быў накіраваны ў Чырвоную Армію. ІВАНОЎ Сцяпан, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада, потым быў накіраваны ў Чырвоную Армію. КАВАЛЕНКА Яўген Васілевіч, н. ў в. Арцёмава Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. КАВАЛЕЎ Фёдар Паўлавіч, н. ў в. Жалудова Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. КАЗАКОВ Кірыла Васілевіч, н. ў 1893 у Сенненскім павеце. Жыў у в. Дабрамыслі. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе, штурмаваў Зімні палац. КАЗЛОЎ Аляксей Прохаравіч, н. ў 1894. 3 красавіка 1918 да кастрычніка 1923 у Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны. Служыў на флоце - у Дзвінскай ваеннай флатыліі ў г. Віцебску, у атрадзе маракоў на Азоўскім моры ў г. Марыупалі. Быў памочнікам камандзіра 5-й марской берагавой батарэі ў г. Новарасійску, потым у аддзеле перавозак Цэнтральнага флоцкага экіпажа ў г. Петраградзе. КАНЬКОУ Міхаіл Дзмітрыевіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Кавалі. 3 сялян. Член КПСС з 1945. Скончыў Віцебскае камерцыйнае вучылішча (1913). Удзельнік 1-й сусветнай вайны, камандзір батарэі. У 1918 добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, узводны інструктар усевобуча, камандзір батальёна 3-й стралковай дывізіі, удзельнічаў у баях супраць войск Дзянікіна і Урангеля. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1920). 3 1941 памочнік начальніка вучэбнага аддзела Разанскай артылерыйскай школы, Маскоўскай, потым Сярэднеазіяцкай ваенных акруг, палкоуш к. 3 1946 на пеней. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, медалём «За перамогу над Германіяй». Памёр. КАРАЛЁЎ Якаў Сяргеевіч, н. ў 1898. У лістападзе 1917 добраахвотна ўступіў у армію. Служыў у 3-м лёгкаартылерыйскім дывізіёне 26-га артылерыйскага палка на Паўднёвым фронце. Прымаў удзел у разгроме белагвардзейскай арміі Дзянікіна. КАРОТКІ Аляксандр, камандзір Калышкаўскай ЧОН. КОНАНАЎ Фёдар Конанавіч, н. ў 1881 у в. Васількі Смаленскай вобл. Быў прызваны ў царскую армію, служыў у 2-м Кранштацкім артылерыйскім палку. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадаянскай вайны. Пасля грамадзянскай вайны працаваў у калгасе «Чырвоны маяк» у в. Красыні на Лёзненшчыне, з 1940 г. старшыня гэтага калгаса. 3 1942 на фронце. У 1946-47 намеснік старшыні калгаса «Чырвоны маяк», з 1947 брыгадзір будаўнічай брыгады. Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй» і інш. Памёр у 1980. КУДРАУЦА? Сяиён Савельевіч, н. ў 1899 у в. Бель Бабінавіцкага с/с. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вой на ў. 3 сялян. Член КПСС. У 1919-22 у Чырвонай Арміі. У 1939-41 старшыня калгаса «Балыпавік» Лёзненскага р-на, пасля Айчыннай вайны працаваў старшынёй сельсавета, калгаса ў Лёзненскім і Аршанскім р-нах. Памёр у 1984. КУНІН Аўрам, баец Калышкаўскай ЧОН. КУРАЧКІН Канетанцін Трафімавіч, н. ў 1902 у в. Арцёмава Дабрамыслянскага с/с. Працаваў на Пуцілаўскім заводзе ў Петрагра¬дзе, дзе вясной 1918 уступіў у камсамол. Пасля вяртання на радзіму быў адным з арганізатараў камсамольскіх ячэек у вёснах Дабрамыслі, Бабінавічы, Горбава. У лютым 1919 добраахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію. Змагаўся супраць войскаў Юдзеніча, белапалякаў. Пад Мінскам быў паранены. У 1920 выбіраўся дэлегатам на III з'езд камсамола ад часцей Чырвонай Арміі Заходняга фронту. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў у Запаляр'і. Атрымаў цяжкія раненні. Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі, генерал-маёр. 3 1966 у адстаўцы. Памёр у 1975. Пахаваны ў г. Чарнаўцы Украінскай ССР. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, многімі медалямі. КУХАРЭНКА Яфім Мікалаевіч, н. ў в. Ар¬цёмава Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. ЛАБЗОЎ Павел Лявонавіч, гл. ў артыкуле «На той далёкай грамадзянскай...». ЛАБУСАЎ Антон Рамайавіч, н. ў 1899 у в. Сцяпаненкі Бабінавіцкага с/с. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У 1919-22 у Чырвонай Арміі, тэлефаніст. Пасля Вялікай Айчыннай вайны калгаснік, з 1958 рабочы саўгаса. Памёр у 1988. ЛАКІСАЎ Іван, баец, Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. ЛАКІСАЎ Міхаіл, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. ЛАКІСАЎ Сцяпан, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. ЛАНДЫЧЭНКА Фёдар Мікітавіч, н. ў 1894, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1918-21 служыў у 7-м кавалерыйскім палку Першай коннай арміі. ЛЕВЯНКОЎ Ілья Ціханавіч, н. ў 1894 у в. Янкаўцы Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. ЛУКАШЭНКА Аляксандр Захаравіч, н. ў 1892 у в. Гаране Веляшковіцкага с/с, удзельнік грамадзянскай вайны. ЛЯЛШАГ Міхаіл Піліпавіч, н. ў 1898, удзельнік грамадзянскай вайны. У кастрычніку 1917 уступіў у рады арміі. У складзе 3-га стралковага сібірскага палка ваяваў супраць белапалякаў пад г. Маладзечна, ст. Радашковічы і в. Краснае. У 1918-22 служыў у Смаленску і Віцебску. МАГУЧЫ Рыгор Емяльянавіч, н. ў 1897, удзельнік грамадзянскай вайны. 3 1918 у
Чырвонай Арміі. У складзе 1-га асобнага кавалерыйскага эскадрона імя Леніна
ваяваў МАЦКЕВІЧ Кааімір Аляксандравіч, н. ў 1893 у в. Оцкавая. Удзельнік грамадзянскай вайны з 1919. У Айчынную вайну партызан брыгады «Аляксея». МЕРКІН Самуіл, баец Калышкаўскай ЧОН. МІЗУРАУ Павел Максімавіч, н. ў 1900, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1919-22 ваяваў у складзе 71-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі на Заходнім фронце. МУРАШКШ Ягор, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. НАЕР Юган Андрэевіч, н. ў 1897 у в. Горбава 2-е, удзельнік грамадзянскай вайны ў 1918-20. Працаваў у калгасе загадчыкам гаспадаркі, старшынёй. У 1941-45 на ф Пасля вайны працаваў конюхам, кавалём у калгасе «Сталінец». Памёр у 1981. НАСЛЕДНІКАУ Пётр Міхайлавіч, гл. асобны артыкул. ПАНАСЕНКА Міхаіл Ермалаевіч, н. ў 1896 у в. Гушчына Веляшковіцкага с/с, удзельнік грамадзянскай вайны. ПАЦЫЕНКА Барыс Сідаравіч, н. ў в. Зубакі Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. ШТАЛЕНКА Лаўрэн, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. ПРУДНІКАЎ Сцяпан Фёдаравіч, удзельнік грамадзянскай вайны. ПУКАЎ Васіль Сцяпанавіч, н. ў 1890, удзельнік грамадзянскай вайны. 3 1919 служыў у асобай харчовай камісіі 4-й арміі ў г. Вільнюсе. 3 1920 агент па харчразвёрстцы ўпраўлення ваенна-харчовага забеспячэння войск Украіны, Крыма. 3 лютага да снежня 1921 чырвонаармеец 53-га Туркестанскага бранявога атрада ў г. Сімферопалі. ПЧОЛКА Аляксей, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. ПЧОЛКА Шчыпар, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. Па-зверску забіты белабандытамі ў 1918 г., пахаваны ў в. Калышкі. ПЧОЛКА Прохар, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. РАБУШАУ Ілья Данілавіч, н. ў в. Сцяпаненкі Бабінавіцкага с/с, член Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. РАБУШАЎ Ягор, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. РАСКІН Фёдар Маркавіч (Хацкель Меера-віч), н. ў 1901, у в. Калышкі Яськаўшчынскага с/с у сям'і беднага рамесніка-сталяра. Член КПСС з 1920. 3 дзіцячых гадоў працаваў у розных падрадчыкаў і фабрыкантаў у г. Віцебску, Смаленску, Харкаве. У 1918 г. вярнуўся на радзіму. Член Калышкаўскага рэўкома, кіраўнік местачковай камсамольскай арганізацыі, з 1921 памочнік начальніка ЧОН. У 1921-24 у Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны. У 1927 скончыў Універсітэт народаў Захаду ў Маскве. У 1927-35 узначальваў прапагандысцкую групу ЦК ВКП(б), потым быў накіраваны ў Чувашскую АССР, дзе працаваў загадчыкам аддзела прапаганды, агітацыі і друку абкома партыі. У 1938 г. па-паклёпніцку абвінавачаны, адхілены ад партыйнай работы і рэпрэсіраваны. У 1955 поўнасцю рэабілітаваны і адноўлены ў партыі. 3 1957 персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння. САНДЛЕР Арон Ізраілевіч, баец Калышкаўскай ЧОН, удзельнік грамадзянскай вайны. САПЕГА Аляксей Восіпавіч, н. ў 896 у в. Жалудова Дабрамыслянскага с/с. У маі 1920 быў прызваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў у 2-м пяхотным запасным палку, які дыслацыраваўся ў г. Ржэве, потым лячыўся ў ваенным шпіталі ў г. Самара, са снежня 1920 служыў радавым 81 -га запаснога палка, потым - у харчовым атрадзе 16-й арміі ў г. Рэчыца Магілёўскай губерні. САРОКІН Піліп Ігнатавіч, н. ў 1894 у в. Буракова Дабрамыслянскага с/с. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. У сакавіку 1918 вярнуўся на радзіму і ўступіў у Дабрамыслянскі чырвонагвардзейскі атрад. Змагаўся супраць контррэвалюцыйных сіл на Лёзненшчыне. У 1931 удзельнічаў у арганізацыі калгаса ў в. Буракова. Працаваў рахункаводам. Ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалём «За ўзяцце Кёнігсберга» і інш. У 1965 занесены ў Кнігу пашаны Дабрамыслянскага сельсавета. САРОКІН Піліп Яфімавіч, н. ў в. Жалудова Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. САЎЧАНКА Кірыла Давыдавіч, н. ў 1892 у в. Забары. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У 1936-39 старшыня кал¬гаса «Вольнае жыццё», у 1946-51 г. старшыня калгаса «Сябар працы» Лёзненскага р-на. Памёр у 1985 г. СВІРЫДАЎ Лазар Сяргеевіч, н. ў в. Перамонт, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. СЕРАБРАКОЎ Яфім Майсеевіч, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе, штурмаваў Зімні палац. СІМАКОЎ Павел Максімавіч, н. ў 1898. У кастрычніку 1918 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у роце абароны губчэка ў г. Віцебску. Са снежня 1919 у 21-м запасным стралковым палку ў г. Магілёве. СІМАНЕНКА Максім Макаравіч, н. ў в. Бондары Горбаўскага с/с, удзельнік грамадзянскай вайны. СЛОСМАН Рыгор Якаўлевіч, н. ў 1903 у сям'і рабочага. У пачатку 1918 г. ўступіў у Чырвоную гвардыю. У верасні 1918 г. ў складзе атрада Каштанава прыбыў у сяло Калышкі для дапамогі местачковым чырвонагвардзейцам. Са жніўня 1920 быў накіраваны ў 27-ю дывізію на Заходні фронт. Удзельнічаў у баявых аперацыях супраць Урангеля ў Крыме. СМОЛАЎ Мацвей Арцёмавіч, н. ў в. Рублёва 2-е Бабінавіцкага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. СУДАРЫКАУ Павел, н. ў в. Рублёва 2-е Бабінавіцкага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. СЦЕПАНЕНКА Іван Канстанцінавіч, н. ў в. Жалудова Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. СЦЕФАНОВІЧ Аляксандр Антонавіч, н. у 1892 у в. Загарадна. 3 1913 у царскай арміі, удзельнік 1-й сусветнай вайны. 3 1917 у Чырвонай гвардыі, у 1921-22 удзельнічаў у грамадзянскай вайне. Пасля працаваў у сельскай гаспадарцы. У 1934-41 старшыня калгаса «Светлы прамень» у в. Ніканаўшчына. 3 1941 у Чырвонай Арміі, удзельнік абароны Масквы, Курскай бітвы, вызвалення Беларусі, Украіны, закончыў вайну ў Чэхаславакіі. 3 1945 на радзіме. У 1947-49 гг. старшыня калгаса «Светлы прамень», з 1949 г. на іншай рабоце. Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-45г.» і інш. Памёр у 1978 г. ТРУБАЧОУ Ананас Ягоравіч, н. ў 1896 у в. Вішні Бабінавіцкага с/с. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Памёр у 1987. УЗІН Іван Аляксандравіч, н. ў 1902 у в. Калышкі Яськаўшчынскага с/с. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал. Пасля вайны служыў у палітаддзеле Беларускай ваеннай акругі ў г. Мінску. Памёр у 1974. ФІЛЁНЕНКА Ягор Цімафеевіч, н. ў в. Жалудова, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. ФІЛІПОЎСКІ Зіновій Паўлавіч, гл. ў артыкуле «Шлях рэвалюцыянера». ФІЛШОЎСКІ Цімафеі, баец Калышкаўскай ЧОН. ЦЕПЛЯКОЎ Нічыпар Зіноўевіч, н. ў 1900. У кастрычніку 1917 добраахвотна ўступіў у Калышкаўскі чырвонагвардзейскі атрад, потым служыў у 2-м асобным кавалерыйскім дывізіёые, які дыслацыраваўся ў г. Віцебску. ЦІМАФЕЕУ Міхаіл Алякееевіч, н. ў 1890 у в. Качэлкіна Дабрамыслянскага с/с. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. У 1911 быў прыняты на службу ў Навабейскі полк. У 1915 за бой пад Дзвінскам быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й ступені і медалём. У час грамадзянскай вайны кулямётчык браняпоезда «Камунар».У 1921 - 31 працаваў у сваей гаспадарцы. У 1932 узначаліў калгас «Аб'яднанне». Памёр у 1974. ЦЯРЭНЦЬЕЎ Стафан Мікітавіч, н. ў 1896 у в. Бабінавічы. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. ЧАРТКОЎ Антон Максімавіч, н. ў 1892 у в. Замшына Веляшковіцкага с/с. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны. ШАПУРОЎ Іван Фаміч, н. ў 1898. 3 кастрычніка 1918 у Чырвонай Арміі. Ваяваў на Паўднёвым фронце ў складзе 26-га стралковага палка, на Заходнім фронце пад Гроднам і Вільняй у складзе 474-га пагранічнага палка. У жніўні 1920 быў інтэрніраваны і да студзеня 1921 знаходзіўся ў лагеры ў Германіі. Пасля вяртання дамоў да 1922 служыў у 253-м стралковым палку ў гарадах Омск, Нікалаеў. Памёр у 1988. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі. ШЛЯХЦЕНКА Іван Герасімавіч, гл. асобны артыкул. ШМУЛЯЎЦАЎ Іван Анісімавіч, н. ў 1891, в. Выдрэя. У 1919-22 служыў у Чырвонай Арміі камандзірам узвода 24-га стралковага палка, ваяваў на Заходнім фронце. Удзельнік Айчыннай вайны. Памёр у 1988. ШТЫЛІКАУ Андрэй, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. У 1918 па-зверску забіты белымі бандытамі. Пахаваны ў в. Калышкі. ШУРЫНАЎ Ваеіль Васілевіч, н. ў в. Зубакі Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. ШЧАМЯЛЕУ Макар Захаравіч, н. ў 1895 у в. Машкова Веляшковіцкага с/с. Ёучыўся ў Храпавіцкай 2-класнай настаўніцкай школе, але ў 1912 быў выключены са школы за ўдзел у марксісцкім гуртку. Працаваў памочнікам пісара пры Веляшковіцкім валасным праўленні. У жніўні 1915 прызваны ў царскую армію, служыў на Балтыйскім флоце. Удзельнічаў у рабоце марксісцкага гуртка матросаў. Удзельнік лютаўскай рэвалюцыі ў Петраградзе, штурму Зімняга палаца. У 1918-19 працаваў старшынёй Веляшковіцкага валвыканкома. Пасля разгрому валаснога праўлення белабандытамі ўзначальваў атрад па барацьбе з дэзерцірствам у Відебскай губчэка. 23 чэрвеня 1921 г. М. 3. Шчамялёў загінуў. ШЫЛАУ Цяранцій Абрамавіч, удзельнік грамадзянскай вайны. ЮДКШ Фрыдман, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. ЮДКШ Якаў, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. Па-зверску забіты бандытамі ў 1918. Пахаваны ў в. Калышкі. |
|||||||||||
Обновление . В случае перепечатки материалов сайта ссылка на источник обязательна © "MVA" 2003-2009 | |||||||
|