Официальный герб поселка городского типа Лиозно (Лёзна)

 
Сайт создан по материалам книги "Память. Историко-документальная хроника Лиозненского района"
| Республика Беларусь | Витебская область | ЛИОЗНО | добавить в избранное |  |
   
М. Дз. Стралкова А. А. Галцеева
Д. Б. Мініна  
Жыхары спаленай вёскі Асташэва калі помніка на магіле ахвяр фашызму
С. М. Голубеў з жонкай і сынам

Вязні лагероў смерці

У. I. Кукаменка А. А. Дружыніна
Н. Н. Логвінава (у першым радзе справа) сярод былых дзяцей-вязняў Майданака ў час сустрэчы ў Кіеве 1988 г.
Т. М. Канцавая (справа) з сяброўкай
 

Евреи оккупированного Лиозно

Я родился в 1928 году в местечке Лиозно, Витебской области, и до войны жил там у бабушки и дедушки.
Немцы пришли к нам 16 июля 1941 года. В первый же день они забрали у нас все. Дом сгорел.
Первое объявление, которое я прочел, было о том, что евреи под угрозой смерти должны носить на левой руке повязку с шестиконечной звездой. Для жилья нам была отведена одна улица, где в тридцати-сорока домиках помещалось шестьсот человек.
Осенью 1941 года на эту улицу пришел немец, молодой, в очках, с изображением черепа на рукаве и петлицах. После долгих поисков он забрал шесть стариков. Среди них был резник Симон, один из самых уважаемых евреев в местечке, два инвалида и душевнобольной Велвеле. Их заперли в сарай, а вечером вывели к реке и заставили на четвереньках ползать в ледяной воде. Их пытали три дня, на четвертый расстреляли.
Около станции Крынки партизаны пустили под откос немецкий эшелон с боеприпасами. Немцы повесили шесть человек из жителей станции и уже повешенных стали расстреливать разрывными пулями. Никогда не забуду, как немецкий офицер взобрался на виселицу, чтобы сфотографировать одного из убитых непременно в профиль. Я видел двух беременных женщин с вспоротыми животами. Рядом лежали трупы малюток. Я видел трупы двадцати пяти евреев из местечка Бабиновичи, которых немцы разбросали на пути от Бабиновичи до Лиозно. Видел грузовик с белорусами, которых везли на расстрел. Я очень много видел для своих пятнадцати лет.
Зимой в любое время дня и ночи в дома гетто врывались полицейские. Они выбивали стекла, избивали евреев палками и плетьми, выгоняли их на мороз.
В одном из домов, где была раньше сапожная мастерская, не осталось ни одного стекла, ни одной двери, и в этом доме при сорокаградусном морозе жили сорок человек. Покрытые вшами, они спали на гнилой червивой соломе.
Началась эпидемия тифа. Ежедневно умирало несколько человек, а на их место тотчас пригоняли новые еврейские семьи из Витебска, Минска, Бобруйска и Орши.
24 февраля 1942 года с двух часов дня немцы и полицейские начали на машинах свозить евреев в одно место. Меня не было дома. Когда я вернулся, всех моих родных уже посадили в машину. Русские товарищи спрятали меня в уборной и заколотили дверь снаружи. Часа через два, когда полицейские перестали рыскать, я вылез из своего убежища. Я видел, как расстреливали евреев, как многие сошли с ума. Мои дедушка и бабушка перед смертью поцеловались. Они были дружные старики и не изменили своей дружбе и любви даже в последние минуты жизни.
После этого я долго лежал в снегу без памяти. У меня нет сил описать, что со мной было. Я даже плакать не мог. Когда стемнело, я пошел к одной знакомой русской Федосии Семеновне Дехтеревой, но я понимал, что долго оставаться у нее не могу. Поэтому я ушел из Лиозно и перешел линию фронта.
У меня сейчас никого нет. Но я живу в Советском Союзе, и этим все сказано.

Подготовил к печати Всеволд Иванов.
Источник: Черная книга. О злодейском повсеместном убийстве евреев немецко-фашистскими захватчиками во временно оккупированных районах Советского Союза и в лагерях Польши во время войны в 1941-1945 гг. Составители: Василий Гроссман, Илья Эренбург. Вильнюс: ЙАД. 1993. – С. 173
 

Фото - Черная книга

Немцы пришли к нам 16 июля 1941 года 
евреи под угрозой смерти должны носить на левой руке повязку с шестиконечной звездой 
24 февраля 1942 года с двух часов дня немцы и полицейские начали на машинах свозить евреев в одно место 

!!!  ВНИМАНИЕ  !!!

 

Уважаемые предприниматели!
Размещение информации о Вашем бизнесе на сайте свидетельствует о серьезном подходе к делу, привлекает потенциальных покупателей, партнеров и инвесторов.

Обращайтесь:
E-мail: liozno@tut.by
тел: +375 33 6140240

Добро пожаловать!

 

Вогненныя вёскі: праўда і памяць

 

     Кавалёўскі сельсавет

     Крынкаўскі сельсавет

     Яськаўшчынскі сельсавет

     Стасеўскі сельсавет

     Габрэі акупаванага Лёзна

     Гавораць вязні

     Бухенвальд

     Майданак

     Асвенцім

     Цюхенхаўз

 


Вогненныя вёскі: праўда і памяць

196 вёсак і вёсачак на лёзненскай зямлі у ваенны час сталі вогненнымі. Так іх пазначылі ў сэрцы тыя, хто гарэў разам з імі, каго забівалі. Забівалі ў родных сценах, на роднай зямлі, у роднай вёсцы. Вогненнымі яны сталі для загінуўшых у агні. для жывых, и цудам уцалелых, яны таксама засталіся ў памяці вогненнымі. Ад болю няма спакою. Колькі б ні прайшло часу. Страшэнная памяць і праўда тых дзён - юнацтва, лепшыя гады жыцця чалавечага для большасці тых сведкаў, што жывуць сёння. Пачатак і росквіт іх жыцця быў перакрэслены жудаснай смерцю родных, уласнай смерцю, у лапах якой пабывалі яны самі.
Апошнія сведкі... Іх боль і жах перажытага ўскалыхвае, прымушае біцца сэрца як тады - у сорак другім, сорак трэцім вогненных гадах...

Кавалёўскі сельсавет

Страты сярод жыхароў Кавалёўскага (да 1980 г. Глоданскага) сельсавета асабліва цяжкія. На яго тэрыторыі, як і ў Яськаўшчынскім сельсавеце, пасля вызвалення раёна ўцалела часткова толькі тры населения пункты. Астатняе было вынішчана. спалена. Тут, у глыбінцы Лёзненскага раёна, на мяжы з былым Суражскім раёнам. калі вясной 1942 г. ўтварыўся саракакіламетровы калідор Віцебскія (Суражскія) «вароты». прайшла другая мабілізацыя на фронт. Моладзь прызыўнога ўзросту прылеглых вёсак разам з нашымі воінамі, якія прайшлі сюды праз «вароты». накіравалася ў размяшчэнне падраздзяленняў войск 4-й ударная арміі Калінінскага фронту. Партызаны ішлі сюды, каб папоўніць свае запасы баявой зброі. Мірнае насельніцтва сельсавета гнала жывё лу, перавозіла ўраджай 1941 года.
У 1943 г. ў лясах каля вёсак Таўпа, Страганы, Красыні, Загарадна, Зоры і іншых населеных пунктах дыслацыраваліся атрады брыгады «Аляксея». А у вёсках Кавалі і Таўпа размяшчаўся штаб брыгады, Лёзненскі падпольны райком партыі. Карнікі неаднойчы рабілі спробу расправіцца з партызанскімі вёскамі і іх жыхарамі. Амаль усе населеныя пункты сельсавета былі знішчаны на працягу 1943 года.

Вёска Зоры

У гэтай вёскі, размешчанай сярод лясоў, у наяпрыгажэйшым месцы каля рэчкі, магла б быць цудоўная будучыня! Дружна жылі ў ей людзі. I не толькі таму, што ў асноўным усе паміж сабой былі далёкія і блізкія родзічы. Прыродная дабрыня і сялянская мудрасць абяднала гэтых людзей у адзіную вялікую сям'ю. Калі б не вайна... Усе 64 дамы згарэлі ў вайну. Палілі вёску ў 1942 г . двойчы дапальвалі ў 1943 г. Было расстреляна за сувязь з партызанамі 22 яе жыхары. Ніхто не вярнуўся з фронту. А калі называць па прозвішчах, то будуць значыцца ў спісах пераважна Стралковы, Давальцовы, Селязнёвы, Барашкіны, Раднёвы, з якіх і складалася ўся веска. Так і не змагла пасля ваяны поўнасцю падняцца, акрыяць спаленая веска Зоры. Даўно параз'ехаліся ў розныя куткі яе апошнія жыхары, і толькі памяць зберагае сэрцу мілыя мясціны...
3 успамінаў Марыі Дзмітрыеўны Стралковай, 1922 года нараджэння, ураджэнкі в. Зоры
Першыя партизаны з'явіліся ў нашых лясах яшчэ у канцы 1941 г. Спачатку прыйшоў атрад Клімянкова, потым «Марак», Ахмедчыка. Адны пакідалі гэта месца, другія прыходзілі. Пасёлак вялікі быў, і жылі вельмі дружна, усе дапамагалі партызанам, гатавалі ім ежу, шылі кубанкі з чырвоным крыжам наверсе, вязалі пальчаткі. Было і шмат бежанцаў, іх таксама прынялі як родных. Вясной 1942 г., калі на Касплі нашы прарвалі фронт, у вёску прыйшлі салдаты. Аддалі ім калгасны фураж, ураджай 1941 года які захоўвалі ў калгасным свірне. Усю нашу моладзь у армію забралі. Ні адзін з іх не вярнуўся. У снежні 1942 г. ў вёску наехалі карнікі. Тады мы з партызанамі паспелі ўцячы. Узялі з сабой толькі карову. А карнікі балявалі ўсю ноч. Закалолі наша парася і з'елі. Шукаючы мёд, разбурылі ўсе нашы вуллі, пчол пакідалі на снег. Печку так наналілі, што шчыт раскалоўся, кветкі абваліліся. Для гытых вылюдкаў нічога не было святога. У кладоўцы ляжала зерне, хлеб у дзяжы, дык яны выкарысталі яе як прыбіральню. Карнікі спалілі тады дзесяць хат. Другі раз на вёску наляцелі ў лютым 1943 г. Маладзейшія пабеглі ў лес разам з партызанамі. Беглі па глыбокім снезе па грудзі. Мая маці, Дар'я Трафімаўна, засталася ў хаце, наш сусед, Раман Емяльянавіч Давальцоў, таксама нікуды не пайшоў. Многія проста не паспелі ўцячы. Калі карнікі сталі падпальваць хаты, маці ўпала на калені і пачала прасіць, каб не знішчалі вёску. Немец ударыў маці прыкладам так, што яна ўпала і пакацілася па снезе. Вёску знішчылі, хто не паспеў уцячы - сабралі і павезлі ў вёску Гаўрыкі, дзе размяшчаўся тады гэты карны атрад. Высадзілі ўсіх з машыны, загналі на ноч у хлеў. Адтуль маці з суседам вылезлі і прыбеглі да нас. Астатнія пабаяліся бегчы. Раніцай іх пастроілі ў шарэнгу. Абняліся людзі ў апошні раз, заплакалі. Усіх пастралялі і ў яму пакідалі. Калі карнікі пакінулі вёску, вярнуліся мы да таго страшнага месца, забралі ўсіх, памылі і пахавалі на могілках. Вёскі як і не было, адно папялішча засталося. Прытуліцца недзе было, пайшлі за наўтара кіламетра ў былую калгасную кантору, там усе разам і жылі, чалавек пятнаццаць нас назбіралася. Партызаны зноў прыйшлі, жылі ў нас. Аднак нядоўга тут мелі прытулак - вясной немцы спалілі і кантору, і будынкі магазіна, дзіцячага сада, сталовай каля яго. Скотны двор спалілі. Пайшлі на хутар Жукава, дзе мая цётка жыла. Пасяліліся ў невялікай лазні. А по бач размяшчаліся атрад Шарснёва, параненыя партызаны, была тут і камсамольскі важак Тамара Дубоўка. Варылі партызанам есці. На зіму пайшлі ў Заверына, сталі прасіцца ў людзей. А яны баяцца нас пускаць, кажуць, за вамі ж партизаны следам прыйдуць, немцы даведаюцца і нас спаляць. Праўда, Ксяндзоў узяў да сябе жыць і бацькоў, і мяне а сястрой. Аднак нясцерпна цягнула дамоў, на папялішча. Вярнуліся вясной 1943 г., выкапалі на сваёй сядзібе зямлянку. І ўвесь час хаваліся ад гітлераўцаў у рэчцы. Перад наступленнем наших пабудавалі зямлянку пад абрывам ракі. Адтуль і выцягнулі нас салдаты. Некаторы час жылі ў нас, у нашай зямлянцы, выдавалі сваю франтавую газету.
...Сямёра Стралковых загінула на фронце. Са Стралковых засталася я адна. Таму, калі выйшла замуж, пакінула сваё дзявочае прозвішча.

Крынкаўскі сельсавет

Першыя аартызанскія атрады на Лёзненшчыне фарміраваліся ў лясах Крынкаўскага сельсавета. Адсюль, з Хацямлянскага лесу, вораг спазнаў на сабе ўзрастаючую сілу ўдараў партызан. Аднак вайна ёсць вайна. Пакутавалі і мірныя жыхары, якія цэлымі вёскамі былі зліты шматлікімі сувязямі з партызанамі, з'яўляліся байцамі атрадаў, іх сувязнымі і памочнікамі ў наладжванні партызанскага быту.

Вёска Хоцемля

Шматпакутная веска Хоцемля... Не было таго тыдня, каб не наведаліся сюды немцы. Мужчынскае насельніцтва вёскі было ў партызанах. Астатнія, хто застаўся ў вёсцы,- дапамагалі ім. чым маглі. Вёску-партызанку палілі некалькі разоў. Аднак у пачатку кастрычніка 1942 г. ў час правядзення карнай аперацыі пад кодавай назвай «Хоцемля - Аргуны» супраць атрадаў 6-ы «Марак» і 8-ы імя М. Н. Селіваненкі брыгады «Аляксея», а таксама мірнага насельніцтва расправа над ёй была асабліва жорсткай. Карнікі падпалілі вёску, сагналі сюды жыхароў з в. Чарнышы і расстралялі больш за 150 чалавек. Перад вызваленнем Лёзна, у кастрычніку 1943 г., былі спалены апошнія хаты.
3 успамінаў Аксінні Антонаўны Галцеевай, 1912 года нараджэння, ураджэнкі в. Хоцемля
Засталася ў вайну з чатырма малымі. Большему было шэсць гадоў, а Кузьме, малодшанькаму- год. Мужык мой на фронт пайшоў, а я з дзецьмі і маці сваёй гаравала. Кругом лясы, а у іх каля вёскі партизаны пад кожным кустом. «У Хоцемлі - Савецкая ўлада,- мы казалі, а ў Чарнышах - немцы». А ад тых Чарнышоў да нас усяго тры кіламетры... Варылі партызанам есці, пяклі хлеб. Праўда, мне не давалі пячы, бо не паспееш азірнуцца, як дзеці з'ядуць. Мой жа Кузьма заглядваў да адной жанчыны, якая партызанам бліны пякла. Тая яго заўсёды падкармлівала.
Аднойчы выгнала карову ў поле, бачу, партызаны Максіменка і Ягор Дзярабін сядзяць, пераабуваюцца. А па шашы немцы шчыльным ланцугом ідуць, машыны за імі едуць на вёску. Я ім крыкнула. Добра, што ад шашы не так блізка, яны паспелі ў лес уцячы і астатніх папярэдзіць. Бачу, і партызанка Хадкевіч палезла з дзецьмі хавацца ў ямку. I мяне нейкае прадчуванне нядобрае ахапіла. Я хуценька ў хату, дзяцей сонных падхапіла і ў падполле палезла. Сядзелі доўга, нічога не ведалі, што ў вёсцы робіцца. Вылезла потым, да акенца прыкінулася, а у вёсцы агонь, гарыць усё, людзі крычаць. Я зноў да дзяцей. А тут і наша хата загарэлася. Павыкідала дзяцей праз акно на вуліцу і давай усё з хаты выносіць. Тут паліцаі, нібы чакалі мяне. Забралі пажыткі нашы бедныя. А хаты гараць. Панапіхалі курэй нашых у мяшкі, адзенне і у машыну. Да вечера хадзілі па хатах, білі людзей. Поўнасцю загінула сям'я Гарошчанкаў з чатырох чалавек, расстралялі Паўла Свірыдзенку, Міхайлоўскую Еўдакію і яе двое дачок Пелагею і Фрузу з сынам Герай чатырох гадоў, старога Тамашова Аляксандра, спалілі Антона Дзямідава. Стары Конюхаў нёс хаваць жыта, яго таксама забілі. Забілі ў скотніку адну партызанку (прозвішча не помню), ды вельмі па-зверску - пакалолі ёй грудзі, адрэзалі нос, вушы. Праз тры дні зноў вярнуліся немцы, і што не згарэла, падпалілі зноў. Я з дзецьмі зімавала ў Забалацці. Жыла ў хаце Шырокавай Ганны. Шыла партызанам халаты ўручную, тым і ўратавала дзяцей ад галоднай смерці. А ў сакавіку і Забалацце спалілі. Выгналі ўсіх з хаты, мужчын пазабівалі, а нас разагналі. Карову маю забралі. Жылі ў Пагосцішчы. А пад вясну вярнулася ў Хоцемлю. Жылі ў былым панскім падвале, у якім быў разабраны верх. У мяне было прыхавана крыху бульбы, думала, пасаджу. А самі галодныя-галодныя. Дзеці, бачу, чуць жывыя, не дачакаюцца крапівы і шчаўя. Пайшла з дзецьмі ў Пагосцішча да каменданта. Паказваю на апухлых дзяцей і прашу карову аддаць. «150 яек прынясеш - забярэш карову», быў адказ. I пайшла хадзіць па вёсках, выхадзіла ўсё і, дзякуй добрым людзям, назбірала яек. Аднак нядоўга радавалася - вясной карову забрали (толькі праз сем гадоў карову нажила), а нас усіх пагналі ў Зосіна перад наступлением нашых. Вызвалілі Лёзна, толькі радавацца, а тут маті памерла, Васю, 10 гадоў было, снарадам забіла. Сабіралі гільзы ад снарадаў, варылі іх, а потым ездзілі ў горад і на хлеб мянялі. Аднак ад голаду гэта не ратавала. Бацька наш, думала, прыйдзе, усё па-іншаму пойдзе, а ў 45-м паведамленне прыйшло - загінуў. Зусім рукі апусціліся. Дзяцей, бачу, адна не падніму. Соня, з 1937 года, нібыта ўсё зразумела - аднойчы ўзяла меншых Кузьму і Федзю, адрасы і прозвішчы ў кішэнь уклала і павяла на станцыю Крынкі. Пасадзіла на першы ж поезд і дамоў вярнулася. А я нічога не ведала. «Будзем разам паміраць, а яны жыць застануцца»,- кажа. Во як было. Дзеці ў Веліжы апынуліся, з дзетдома выхавацелі напісалі. Мо гады тры там былі...

Яськаўшчынскі сельсавет

Да вайны у Яськаўшчынскім сельсавеце налічвалася 15 населеных пунктаў. У час адступлення, літаральна ў апошнія месяцы перад вызваленнем, гітлераўцы вынішчылі амаль усе вёскі. Толькі ў трох населеных пунктах засталося па адной-дзве хаты...

Вёска Аташэва

40 двароў, у якіх жыло 120 чалавек. было ў вёсцы Асташэва да вайны. 30 верасня 1943 г., усяго за некалькі дзён да вызвалення Лёзна, карны атрад акружыў вёску. Усіх, хто не паспеў уцячы ў лес, а сярод іх былі і дзеці да трох гадоў, кармікі загналі ў хлеў і дзве лазні і падпалілі. У полымі задыхаліся. гарэлі жывымі 120 дзяцей, жанчын, старых... Веска Асташэва ў ліку 433 спаленых і адноўленых вёсак Беларусі занесена ў мемарыяльны комплекс Хатынь...

3 успамінаў Сяргея Мацвеевіча Голубева, 1928 года нараджэння, жыхара в. Асташэва

Мы ўжо з тыдзень жылі ў лесе у будках і шалашах. А ў вёсцы засталіся старыя ды малыя дзеці. Жывёла пайшла куды папала. Гітлераўцы адступалі. 3 боку Рубяжніцы і ў Запожанцы партызаны замаскіравалі «падарунак» - дзве міны. На іх падарваліся нямецкія афіцэры. Пра ўсё гэта мы даведаліся пазней. Напярэдадні ж, перад Узвіжаннем, я прыйшоў дамоў, каб памыцца ў лазні. У вёсцы было ўсё ціха. Маці дала паснедаць, і я зноў пабег у лес. Праз нейкі час у лес прыбегла Ганна Садоўская і кажа, што нас прапусцілі немцы, а з вашага канца не выпускаюць з вёскі. Гадзіны праз дзве Штылікава Лізка прыбегла, бачыла, як мужчын у чорны воран пагрузілі, а астатніх - у хлеў і дзве лазні загналі. Ноччу мы бачылі полымя у вёсцы, чулі, як стракаталі кулямёты. Думалі, што халодныя пабудовы гараць. Потым з вёскі ў бок Гушчына каля нас прайшоў конны абоз. А ісці ў вёску не адважыліся - тры дні яшчэ то ў адным, то ў другім канцы вёскі агонь і дым - значыцца, эсэсаўцы яшче не ўсе выйшлі з вёскі. Сядзім, чакаем, а тое, што людзей могуць паліць,- і думкі не было. Калі перасталі гарэць хаты, я вырашыў паўзці ў разведку. Наваліў на сябе снапоў з аўса на полі і папоўз асцярожна. I раптам, не ведаю адкуль, наша разведка ўзялася, 9 чалавек. Акружылі мяне і пытаюць: «Сынок, ці многа тут вас у лесе?» Адказваю, што ўсе маладзейшыя тут, у лесе. «А каго там ў вёсцы палілі?» Я аслупянеў, здавалася, валасы на галаве ўзняліся. Пабеглі ўсе ў вёску. Што мы ўбачылі? На месцы дзвюх лазняў і хлява, што стаялі каля рэчкі, ляжалі абгарэлыя людзі і шмат касцей. Маці сваю пазнаў па кавалку шынеля пад ей. Яна ніцма ляжала каля печкі. Ніхто з агню не вырваўся. Толькі Восіп Панасенка, Фёдар Карнілаў і Барсукоў Цімафей, адкаціўшыся метраў на 60 адзін ад аднаго, ляжалі абгарэлыя. Івана Кувалёва ды дзеда Міколу Лебедзева знайшлі прыстрэленымі над абрывам ракі. Відаць, уцякалі, калі ў лазні пачалі заганяць. Пяць метраў не дабеглі да рэчкі. Плакалі, крычалі ўсе - у каго і па сем, дзесяць чалавек згарэла з сям'і. А назаўтра паехалі ў Запожанку, прывезлі адтуль дзве шафы і куфар. Сабралі ў іх усе костачкі, апусцілі ў яму. Побач на дошкі паклалі Лебедзева і Кувалёва. Засталіся, лічы, круглымі сіротамі, адны падлеткі і моладзь. «Вёска сірот» - так называлі нас доўгі час у раёне. Каб выжыць, не памерці з голаду, пачалі жаніцца, каму споўнілася семнаццаць гадоў. У маёй жонкі, Карнілавай, згарэлі бацькі, чатыры сястры і два браты... Ніхто нікуды не раз'ехаўся у пошуках лягчэйшага жыцця. Усе пачалі занава будавацца, занава пачынаць жыць. 60 чалавек маладзёжы пайшло на найму, дваццаць не вярнулася...

Стасеўскі сельсавет

Жыхары Стасеўскага сельсавета адны з апошніх вярталіся да доўгачаканага мірнага жыцця. Да чэрвеня 1944 г. тут ішлі жорсткія кровапралітныя баі за канчатковае вызваленне Лёзненшчыны. Частку жыхароў ворагі на гналі пад Мінск, у іншыя населеныя пункты. Праз вёску Кляўцы доўгі час праходзіла лінія абароны праціўніка. Пасля выгнання фашыстаў людзі вярталіся на знявечаную зямлю. Немагчыма было без болю глядзець на зрытыя траншэямі, пераараныя снарадамі і бомбамі родныя мясціны. Яшчэ ранен, у 1943 годзе, былі спалены поўнасцю або амаль поўнасцю партызанскія вёскі Канашкова, Забалацце, Вялікае Сяло, Шумшчына, Асінаўшчына, Кляўцы, Смародзіна, Свірбы, Шэркіна, Шарыкі, Пыжы, Ваяры, Навароцце, Бычкова і іншыя.

Вёска Бычкова

68 двароў стаяла ў ёй да вайны, пражывала 205 чалавек дарослага насельніцтва і дятей. У вайну лясная вёска Бычкова разам з вёскамі-суседзямі Юдзіна, Баяры, Кляўцы стала партызанскай. 3 жыхарамі Бычкова карнікі расправіліся ў некалькі прыёмаў - спачатку знішчылі мужчын, пазней, восенню 1943 г. старых, жанчын і дзяцей, усяго 42 чалавекі...

3 успамінаў Дар'і Барысаўны Мінінай, 1907 года нараджэння, ураджэнкі в. Бычкова

...Ранінька прыйшлі карнікі, вёска яшчэ спала. Усіх-усіх сталі выганяць на вуліцу, у шарэнгу паставілі. Мая дачка Галя ў дзежку залезла, дык яе не ўбачылі. Навялі кулямёты на людзей. Мужчын з шарэнгі забралі і павезлі некуды. Нас, баб, разагналі. Я з Лідай і Галяй адразу ў роў паляцела. Нічога з хаты не брала. Чуем, моцна трашчаць штосьці пачало. А гэта хаты немцы падпалілі. Пад вечар двое мужыкоў вярнулася, Мікалай і Метлякоў Васіль (потым на фронце загінуў). На хаду з фургона выскачылі. А астатніх нашых мужыкоў, не даехаўшы да Варон, завезлі ў лес пад Цішкавам. Прымусілі яму сабе выкапаць, а тады абыяк іх пастралялі і ўсіх у адну магілу, і забітых, і параненых. Казалі, зямля некалькі дзён туды-сюды качалася. А астатніх, што ў вёсцы пааставаліся, восенню 1943 г. так-сама знянацку на золку з хат выгналі. I ў Забегі накіравалі, за кіламетр ад-сюль. Там было мо хаты з тры і такія вялікія, ад раскулачаных засталіся. Загналі ў дзве пуні. Нашых было каля сарака. а ўсіх - з тры сотні. Прыезджых нагналі, што ў эвакуацыі былі, ды з Пыхцяёў, тут, побач, цераз роў веска была. Маці, Пелагею Васілеўну, айчыма, Яўсея Марозава, тады прама на двары забілі. Маладых сясцёр Любку і Анюту таксама там палажылі. Толькі Люба, Анюціна дачка, падбілася, калі сталі падаць, пад іх, забітых. Адна з усіх і засталася. Прывез лі яе акрываўленую да мяне. Я ў Юдзіна з дзецьмі жыла. 3 намі тады сюды пайшлі Вольга Музыкантава і Ганка. Юдзіна таксама было ўсё спалена. Зрабілі саламянку, так і жылі. Было там шмат партызан Аляксея Данукалава. Нават самалёт прылятаў. Я есці ім стала варыць у зямлянцы. Аднойчы наляцелі на вёску немцы. Партызаны хто куды, а я адна засталася. Паспела толькі мяса ў роў закінуць, а капыты засталіся. Яны як убачылі гэта, давай біць мяне па твары. Я ад іх цераз роў, у лясы. Зямлянку спалілі. Куды было дзявацца? Пайшлі ў вялізны роў, зрабілі пад гарой дзве ямы-акопы. У іх і жылі. Наш фронт быў зусім блізка, у вёсцы Шарыкі. Тыдняў пяць сядзелі ў сваіх норах. На гару, пад якой мы жылі, немцы прывезлі свае пушкі. Пачаўся страшэнны артабстрэл. Снарады то пераляталі, то недаляталі. Мы аглухлі ад выбухаў. Уначы на некалькі хвілін выбягалі са сваей нары. Аднойчы стала нязвыкла ціха. Ужо і сонца ўзнялося. Толькі выйшлі са сховішча - насустрач нам бягуць двое ў шынялях. Мы зноў у нару. «Чаго бяжыце, - крычаць, мы - разведчыкі...»

Запісала Ф. І. Кітаева.


Гавораць вязні...

Каля 1400 лёзненцаў - моладзі, дзяцей, пажылых людзей, прайшлі праз усе жахі і выпрабаванні, якія выпалі на долю вязняў Бухенвальда, Майданака. Асвенціма, Дахаў, іншых фашысцкіх канцлагераў. Нямногім суджана было перанесці вытанчаныя здзекі. голад, уратавацца ад вогненных печаў крэматорыяў. Жывымі засталіся цудам. Вярнуліся, адкуль не вяртаюцца.

Бухенвальд

3 успамінаў Уладзіміра Ігнатавіча Куканенкі, 1925 года нараджэння, жыхара в. Веляшковічы.

16 красавіка 1942 г. надвячоркам з Лёзна ў вёску раптоўна панаехалі немцы. Стаяла ў Веляшковічах і паліцыя. У гэты час з-пад Суража праз вёску ішлі партизаны. Завязаўся бой. Страляніна была ўсю ноч. Я з маці, братамі Ванем і Пецем і суседам Міхаілам Кротавым сядзелі пад падлогай. У хату заскочылі двое партызан з кулямётамі і карабінам, выбілі вакно і пачалі страляць. У хату паляцелі нямецкія запальныя кулі. Хата загарэлася. Мы паспелі выскачыць. На белым снезе мяне адразу цяжка параніла. Дапоўз да ямы, дзе бульба была, уваліўся ў яе, а там ужо брат Пеця сядзеў і Міша. Ужо сцішылася, як нечакана ў яму зазірнулі немцы. «Партызаны», - закрычалі яны і наставілі на нас аўтаматы. -Мы кіндэр, кіндэр!» — за-крычаў Міша. Ён з Пецем выскачыў з ямы. Немцы адсталі ад нас. Брат з Мішам вы цягнулі мяне з ямы і палажылі прама на вуліцы каля нейкай скрыні. Падышла старая Барысіха, падклала пад мяне кажух, накрыла коўдрай. Немцы тым часам забіралі з хлявоў кароў. Дагаралі падпаленыя хаты (хат з дзесяць тады згарэла). Сусед Мураўёў Фядос прывёз мяне на кані да Гарошкінай Лізаветы.
У сенцах на санках ляжаў забіты брат Іван, у хаце была параненая маці.
Год праваляўся ў Лёзне ў бальніцы для цывільных. Патрэбна была тэрміновая аперацыя, параніла ў левае бядро. Аднак інструментаў для аперацыі не было, заставалася адно - надзея, што кароткае жыццё - не мой лёс. Пасля жніва ехала на кані наведаць мяне сястра Маруся і падарвалася на міне. За год маці пахавала дваіх дзяцей...
Калі вярнуўся з бальніцы, мог хадзіць толькі з кіем. Раны па-ранейшаму заставался адкрытымі, гнаіліся. У маці пасля ранения не гнулася рука, і перавязку рабілі мае ж аднагодкі, Цімафей Жолудзеў дапамагаў, іншыя. Праз месяц прыехалі ў вёску забіраць моладзь майго ўзросту ў Германію. Хто быў здаровы і дужы - усе паўцякалі. Бургамістр Веляшковіцкай воласці Восіп Сінякоў загадаў мне збірацца. Маці абараняць мяне, маўляў, хворы, ледзьве на нагах трымаецца. «А ка-го ж браць, калі ўсе паразбягаліся. Там вылечаць»,- кажа. Маці абшчапіла мяне рукамі і не пускае. А ён яе схапіў і ў вугал як кіне. Тады ж схапілі Шурку Баравікову, дзвюх дзяўчын Буевічаў з Шэркіна, Івана Баравікова і яшчэ некалькі чалавек.
У Лёзне пераначавалі толькі ноч. Потым загналі ў цялятнік, закрылі наглуха і павезлі ў Германію. У мяне з ежы нічога не было з сабой. Харчаваўся тым, хто што дасць. Спыніўся эшалон у Дзюсельдорфе. Пад канвоем пагналі ў лагер. Ал туль кожную раніцу хадзілі на работу на ліцейны завод. Вёдрамі насілі вадкую сталь і залівалі у формы. Духата была страшная, ад спёкі людзі трацілі прытом насць. У адзенні працаваць было немагчыма. Калі хлопцы ўбачылі неяк мае раненне, папярэдзілі, каб нікому не гаварыў. «Адразу адправяць у бальніцу і дадуць укол...»,- перасцераглі. Сталі ўсяляк дапамагаць, рабілі за мяне самую цяжкую работу. Аднойчы наляцелі амерыканскія самалёты і пачалі бамбіць горад, у тым ліку і завод. Ахова збегла. Два хлопцы з Оршы і я вырашылі ўцякаць. Сталі прабірацца ў бок станцыі. Горал гарэў. Нарэшце ўбачылі эшалон з танкамі, коньмі, прасаваным сенам. Залезлі у сена і не ведаю, колькі сутак ехалі. Эшалон спыніўся ў Лідзе. Мы вылезлі з нашага ўкрыцця і кінуліся на родную зямлю. У той жа момант як з-пад зямлі вырас вартавы: «Адкуль?» - «3 работы ідзём». «Не,- кажа,- вы з поезда». I ў камендатуру нас, адтуль у падвал. Там сядзела чалавек дваццаць рускіх і палякаў. Сталі вадзіць на допыт. У пакоі на сцяне віселі палкі рознай даўжыні з металічнымі наканечнікамі. За маўчанне білі па твары і паказвалі на сцяну, маўляў, выбірай. якой палкай біць. Паказваў рукой наугад, бо ўсе яны былі аднолькава моцнымі. Білі асабліва жорстка, калі моўчкі выносілі гэтае «выбіванне». Тры дні вадзілі па чарзе пад палкі. Потым па тры чалавекі закавалі ў наручнікі і на станцыю. Перад гэтым упершыню за ўсе гэтыя дні налілі баланды ў чырвоныя ад іржы міскі. I зноў доўгія дні у перапоўненым цялятніку. У Ваймары эшалон спыніўся. Наручнікі снялі і ў чорных крытых машынах прывезлі ў лагер. «Дзе мы?» - пыталіся ў вязняў. Яны апускалі вочы і гаварылі: «Хутка даведаецеся самі». Мы былі ў Бухенвальдзе. Аслабленых пасля дарогі людзей адразу ж адправілі ў душагубку. У астатніх забралі адзенне, пасля душа загадалі скакаць ў вялізныя чаны для дызенфекцыі. Выдалі паласатыя кашулі, штаны, халат. На левым рукаве кашулі быў чырвоны трохвугольнік з літарай «Р». На правым баку штаноў такі ж трохвугольнік. На спіне чырвоны круг. Я насіў нумар загінуўшага чэха 24721. Трапіў у катагорыю палітычных вязняў. А гэта азначала, што маё жыццё магло абарвацца ў любы момант, варта было ненаумысна зрабіць адзін крок убок у час праверкі ці па дарозе на работу. Ганялі нас кіламетра за паўтара ал лагера ў горы, дзе мы выбывала вялізныя ямы. Збегчы было немагчыма - калючы дрот, ліхтары праз кожный 4 метры і вышкі праз кожныя 25 метраў. Ды і ні у кога не было сілы пакінуць лагер смерці. Звар'яцелыя ад голаду людзі-шкілеты кідаліся на дрот, каб хутчэй усё скончылася. А здзекваліся тут з людзей як толькі маглі і ўмелі. 200 грамаў хлеба і баланда раз у дзень або паўкіло маргарыну на 50 чалавек. Ніткай дзялілі яго ў бараку на роўныя кавалачкі. Аднак рэдка выпадала такое свята. Наогул, быў адзіны закон на ўсіх: калі хто што знойдзе, дзяліць на увесь барак. Іншы раз давалі па дзве бульбіны. Наглядчык строга сачыў, каб насупраць кожнага ляжала шалупінне ад яе. Збівалі да паўсмерці тых, хто не мог перамагчы сябе і з'ядаў неачышчаную бульбу. «Пусціць кроў» можна было і проста за тое, што знешне не спадабаўся канваіру. Больш таго, за адзіны «непрыветлівы» позірк канваіры падавалі старшаму паперку з нумарам, і чалавек за-ставаўся без вячэры. Пасля вячэрняй праверкі з «віноўцы» здымалі адзенне і прыкоўвалі рукі да кольцаў. Ахвяра вісела на іх усю ноч. Аднак самае страшнае было, калі вечарам прыходзілі выбіраць мацнейшых. У людзей валасы ўзнімаліся, калі запісвалі іх прозвішча. Гэта быў смяротны прыгавор - праз два тыдні гетых людзей забіралі ў крэматорый. Пэўны час яны з усяго лагера цягалі трупы памёршых і палілі іх у печы. Іх, як сведкаў, палілі ў печы апошнімі. I набіралі наступную каманду «смяротнікаў». Аднойчы ў час такога адбору наглядчык на мейкі момант спыніўся насупраць мяне і ўважліва акінуў позіркам. Гэтыя некалькі секунд здаліся вечнасцю. На маё шчасце, ён рушыў далей.
Праз нейкі час нас перавезлі ў канцлагер Дора, аддзяленне Бухенвальда ў Францыі, 90 кіламетраў ад праліва ЛаМанш. Жылі ў паўкруглых жалезных бараках. Днём у іх было невыносна горача, ноччу немагчыма было заснуць ад холаду. На работу зноў ганялі ў горы, дзе з апошніх сіл высякалі сховішчы для самалётаў і снарадаў.
Калі адкрыўся другі фронт, нас пагналі яшчэ ў адно аддзяленне Бухенвальда - Гарцунг. Гэта быў апошні лагер нашых пакут. Тут пачалі забіраць з лагера вялікія партыі зняволеных, прыкладна па 500 чалавек. Дзе яны падзеліся - ніхто не ведаў. А да нас усё выразней даносіліся гукі паветраных баёў. Усе былі змораныя да крайнасці - кармілі толькі вечарам. Працаваць мы ўжо, зразумела, не маглі. Аднойчы, калі пачалася страляніна, нас пастроілі ў калоны па 500 чалавек і пагналі ў глыбіню Германіі. Цяжка сказаць, колькі знаходзіліся ў дарозе, бо без усялякай мэты нас пераганялі з аднаго месца ў другое, без вады, у некалькі дзён давалі па адной-дзве бульбіны. Людзі мёрлі як мухі. Хто прыпыняўся ці падаў - тут жа прыстрэльваў канваір. Слабых вялі пад рукі. Аднойчы на прывале ў вёсцы размясціліся ў хлявах. Нечакана прыйшла думка збегчы. Знайшлі праламаную дошку і ўчатырох паціху вылезлі. Беглі праз яр, поле. На полі наткнуліся на трох чэшскіх цыган, таксама вязняў. Вырашылі прабірацца бліжэй да фронту. Шмат было небяспечных момантаў і сустрэч а немцамі. Аднак кожны раз нам шанцавала. Нарэшце сустрэліся ў нейкім населеным пункце з амерыканцамі. На вуліцы да нас падышоў немец, запрасіў да сябе. Мы, зразумела, хацелі ад яго бегчы. «Я - камуніст»,- ён паказаў значок з выявай Леніна над бартом пінжака. Прыйшлі да яго у дом. Немецкамуніст даў нам па бохану хлеба, пачак маргарыну, каўбасы, накарміў гарохавым супам. У нас ад ежы адразу дызентэрыя. Прадукты ўсе ў нас забралі і пачалі лячыць, потым адправілі ў нашу, савецкую зону. Тут з былых вязняў фарміравалі цэлы эшалон на аднаўленчыя работы ў Ленінград. Аднак эшалон чамусьці не прыйшоў, і я трапіў на работу ў падсобную гаспадарку. У 1946 г. пайшоў на службу ў Савецкую Армію.

Майданак

3 успамінаў Яўгеніі Ягораўны Логвінавай, 1930 года нараджэння, жыхаркі в. Матушова.

Вясной 1988 г. ў Кіеве адбылася першая ўсесаюзная сустрэча былых дзяцей вязняў канцлагераў. Пра яе арганізацыю Я. Н Логвінава даведалася з паведамлення-запрашэння на сустрэчу ў газеце «Известия». Яўгенія Ягораўна была ўзрушана - цяжкія ўспаміны не давалі спакою. Ці трэба сустракацца са страшным мінулым, зноў усё перажываць, хвалявацца? Жанчына вагалася. I ўсё ж вырашыла ехаць - на сустрэчу з болем, з самымі страшнымі днямі дзяцінства ў канцлагеры, якія змог перанесці толькі адзін з дзесяці кінутых за калючы дрот дзяцей,- такая статыстыка страт страшнейшай з перажытых чалавецтвам войн.
...Схапілі нас у чэрвені 1943 г. ў лесе, дзе мы жылі разам з маці і чатырма маленькімі сёстрамі. У лесе сядзелі ўсёй вёскай, бо яе спалілі. Там нас усіх і забралі карнікі і пагналі на Сураж. Наперадзе нашай калоны ішоў паліцэйскі, раптоўны ўзрыў пад нагамі - і яго не стала.
«За гэта вас сотні загінуць»,- са злосцю гаварылі канваіры.
...На захад ехалі з Віцебска ў перапоўненым цялятніку. У маці ад голаду і ўсяго перажытага не стала малака. Мы трымаліся, а гадавалая Анечка ўсё крычала і крычала. Прывезлі ў Люблін, а да кладней, у вядомы цяпер канцлагер Майданак. Трое сутак стаялі на двары без ежы. На трэція суткі ад голаду памерла Анечка. На чацвёртыя суткі далі крышачку панцаку з чарвямі. I зноў трое сутак без ежы. Потым кінулі капусты і па тры неачышчаныя бульбіны. Мы, дзеці, хадзілі і сабіралі на сметніках шалупінне ад яе. Сястрычка Валя, ёй ішоў пяты год, ужо не хадзіла. Мы яе хавалі, каб не ад правілі ў бальніцу, дзе хворых умярцвялі і кідалі прама ў яму адразу ж за лагерам - крэматорый у той час яшчэ быў не дабудаваны.
Маці разам з іншымі жанчынамі ганялі на работу палоць капусту. Мы чакалі іх прыходу з надзеяй, што ўдасца пранесці што-небудзь у лагер. А пры ўваходзе у лагер стаяла рыжая немка, якая ўважліва ўсіх аглядала і жорстка збівала, у каго знаходзіла гародніну. Нам не хацелася, каб білі маці, і ўсё ж голад быў мацнейшы за розум - мы не трацілі надзеі і спадзяваліся, што калі не сёння, то заўтра маці што-небудзь прыдумае і здолее прынесці для нас ежы. Яшчэ адной бядой, сапраўдным бедствам былі вошы. Яны літаральна заядалі нас, мы жменямі скідалі іх з адзення, не маглі спаць, есці, рухацца. Аднак усё гэта было яшчэ не самае горшае. Пад восень 1943 г. па лагеры сталі хадзіць чуткі, што дзяцей будуць адбіраць ад маці. Пазбаўлялі не толькі самага блізкага і дарагога чалавека. Пазбаўлялі апошняй надзеі выжыць у гэтым пекле. Побач з маці мы, здавалася, былі абаронены.
...Той хмуры восеньскі дзень разлукі немагчыма ні перадаць, ні забыць. Нас, дзяцей, засталося 5 тысяч у лагеры, адных на ўсім белым свеце. Нас загналі ў вялізныя баракі, дзе раней жылі ваеннапалонныя. Паставілі вялізныя бочкі з капустай і бульбай. Валю ў хуткім часе забралі ў бальніцу, больш я яе не бачыла. Пазней мне перадалі, што памерла ад голаду маці. У нашым бараку спачатку было вельмі цесна. Аднак кожную раніцу сталі вызваляцца ўсё новыя і новыя нары - знаёмыя і незнаемый мне дзеці пасля ночы былі мёртвыя. Дзяцей ад 5 да 15 гадоў, якія засталіся ў жы вых, павезлі ў канцлагер Лісманштат. Пры аглядзе, убачыўшы нашы раз'едзеныя рукі і галовы, немец усклікнуў: «Гэта ж не дзеці, а чэрці!». Крыху адмылі нас, сталі добра карміць, давалі малако, какава. Я ўжо не хісталася пры хадзьбе ў час прагулкі. Дзеці павесялелі. А роўна праз дзесяць дзён ва ўсіх узялі кроў. Потым зноў і зноў, і роўна праз дзесяць дзён. «Каб ведаць вашу хваробу»,- тлумачылі ўрачы. Тут нас разлучылі з Марусяй. Мяне з іншымі дзецьмі павезлі за Эльбу. А 5 мая нас вызвалілі американцы. Салдаты далі па пакеціку пячэння і сказалі: «Вы свабодныя, дзеці! Вайна скончылася!» Некалькі тыдняў мы бадзяліся без прытулку. Хадзілі па падвалах, здабывалі сабе ежу. Многія атруціліся і памерлі. Праз нейкі час нашы салдаты даведаліся, што блукаюць беспрытульныя дзеці з канцлагераў. Сабралі нас некалькі тысяч, адвезлі ў Кёнігсберг. Потым сталі размяркоўваць па дзіцячых дамах. Так я трапіла ў Полацкі дзіцячы дом. Родная ж веска ляжала ў папялішчы. На яе месцы было чатыры зямлянкі і тры незавяршоныя зрубы...

Асвенцім

3 успамінаў Алены Ананьеўны Дружынінай, 1930 года нараджэння, ураджэнкі в. Паріхі.

...Нас узялі ў верасні 1943 г. ў лесе. Жылі ўсе ў будках, ратаваліся ад карнікаў. Старэйшы брат як убачыў уласаўцаў, кінуўся да рэчкі і лёг у ваду так, што толькі нос і вочы выглядвалі. Маці трымала на руках Юрачку, яму споўнілася год і дзевяць месяцаў. «Партызаны!» - крычалі на людзей уласаўцы. Пасля доўгіх пакут і голаду, без вады, у Віцебску ў пачатку кастрычніка нас па грузілі ў таварняк і павезлі ў Германію. Помню, ваеннапалонныя сказалі, што мы едзем на чужыну, а ў гэты час Лёзна вызваляюць! Колькі было слёз! А поезд імчаў усё далей і далей ад бацькаўшчыны. На першым жа прыпынку ўсе кінуліся да вады, дзе плавалі гусі. Нас не пусцілі, маўляў, захварэем ад яе. Нарэшце даехалі да апошняй станцыі. Нас пагрузілі ў машыны. Прывезлі ў лагер. Людзі часта паўтаралі слова «Асвенцім». Адразу ж сталі наколваць нумары, нават грудным дзецям і зусім старым людзям. Юрачка ад гэтай балючай працэдуры зусім аслабеў. Мой нумар быў 66011. Калі закончылі наколваць апошнюю лічбу - далі глыток вады. Потым пастрыглі ўсіх, узвышаліся цэлыя горы валасоў. Галовы намазалі смуроднай чырвонай маззю (гэта пра цэдура паўтаралася кожны тыдзень). Скура на галаве патрэскалася (з таго часу дрэнна і марудна растуць валасы). Маладым дзяўчатам падсыпалі ў яду нейкі парашок, каб затрымаць развіццё натуральных фізіялагічных працэсаў. Пасля чаго цела ў многіх дзяўчат пакрылася скарынкай балячак. Іх адпраўлялі ў крэматорый. Праз два тыдні забралі ад маці Юрачку, які захварэў дызентэрыяй. Яго таксама адправілі ў крэматорый. Наглядчыцамі ў нашым бараку былі жанчыны вязні яўрэйскай нацыянальнасці. Яны вельмі дрэнна і жорстка абыходзіліся з намі. Праз два тыдні іх адпраўлялі у крэматорый, а на іх месца прыводзілі новых, якіх чакаў такі ж лёс. Адзенне тых, хто трапляў у крэматорый, аддавалі зноў пастуніўшым вязням.
Маці разам з іншымі жанчынамі ганялі браць лён. Мы, дзеці, заставаліся ў бараках без вакон і не мелі права выйсці з яго. Хадзілі шарэнгай і толькі ў вызначаны час.
Аднойчы ў час праверкі нас паставілі ў адну шарэнгу, дарослых - у другую. Усе адчулі штосьці нядобрае. Дзеці заплакалі. «Дачушка, не плач!» - крыкнула маці. Я супакоілася, бо і маці не плакала, толькі неадрыўна глядзела і глядзела на мяне. А кругом хваляванне, плач. Потым, відаць, аб'явілі, што нас будуць разлучаць, бо мамачка крыкнула: «Дачушка, я цябе ўсюды адшукаю!» - і кінулася да мяне, схапіла пацалаваць мае рукі. Немка з сабакам кінулася да маці і стала біць яе рэменем. Недалёка ад мяне стаяла сямёра братоў і сясцёр, якіх таксама разлучылі з маці.
Пачалося адзінокае і яшчэ больш цяжкае жыццё. Таячыся, бегалі па чарзе да скрынь з адкідамі з нямецкай кухні.
Праз нейкі час нас на машынах павезлі ў канцлагер у горадзе Путуліца. Аднойчы ў час прагулкі страціла прытомнасць. Апынулася ў туберкулёзным аддзяленні бальніцы. Недалёка ад яе былі выкапаны глыбокія ямы, куды кожную раніцу вывозілі з аддзялення памёршых за ноч. Я за ўсімі падбірала ежу і ні-як не магла наесціся. Жывот стаў вялікі і ўвесь час балеў. Потым былі Франкфурт, Дахаў. У час налёту разбамбілі кухню, калі былі ў Дахаў. Карміць было нечым, і нас разагналі. 3 тыдзень сядзелі ў лесе адны, палілі касцёр, Хадзілі на поле, шукалі бульбу. Аднойчы адну дзяўчынку прыстрэлілі на полі. Пасля гэтага больш нікуды не выходзілі, а калі стала зусім невыносна ад голаду, вырашылі вярнуцца ў лагер, у свой барак. Праз некалькі дзён пачалася моцная страляніна. Мы схаваліся ў бункеры. Калі пачалі ісці танкі, усе выскачылі з бункера. Салдаты, убачыўшы нас, кідалі пяченне і шакалад і нешта крычалі і паказвалі рукамі. Мы зразумелі, што калі хочам застацца жывымі, трэба сядзець у бункеры. Мы так і зрабілі. Калі наступіла цішыня, зноў убачылі амерыканцаў. Яны нас пачалі фатаграфаваць, адны смяяліся, а адзін салдат, крыху маладзейшы за майго бацьку, плакаў. «Паедзем з намі ў Амерыку!» - гаварылі салдаты. А мы ім: «Пакажыце, у які бок ісці дамоў, ні ў якую Амерыку мы не хочам...»

Цюхенхаўз

3 успамінаў Таццяны Макараўны Канцавой, 1913 года нараджэння, ураджэнкі в. Грубаўшчына
Сыну Валерачку не было тады і трох гадоў, як мяне разам з бацькам Макарам Яфрэмавічам, маці Таццянай Іванаўнай, дзядзькам Ягорам Яфрэмавічам, дзядулем, разам з іншымі жыхарамі в. Куракі, дзе мы жылі, пагналі ў далёкую дарогу. Пешшу дайшлі да Смаленска. Адтуль перапоўнены эшалон марудна ішоў на захад. Мы бачылі разбітыя эшалоны з людзьмі. I я, колькі ехала, прасіла бога, каб эшалон не дайшоў да Германіі. Лепш смерць адразу, разам... Як можна было выратаваць маленькага сына ў гразі, галоднага, без вады?! Думак, што выжывем,- не было. Тыдні тры ехалі. Змарнелыя людзі ляжалі проста на падлозе. Памерлых складалі ў вугал вагона. Прывезлі нас у горад Штутгарт, канцлагер Цюхенхаўз. Кругом было шмат лагераў, побач з імі - завод з вялізнай трубой, куды ганялі на працу нашых ваеннапалонных. У нашым лагеры таксама былі ваеннапалонныя і нашы, і з Францыі, іншых краін. Нашых ваеннапалонных можна было адразу адрозніць ад іншых, бо былі яны асабліва змарнелыя і худыя, ледзьве перасоўвалі ногі ў драўляных цяжкіх калодах. Мяне тады аханіў жах - няўжо і мы, мой сыночак Валерачка, ператворымся ў такіх жа людзей - шкілетаў?!
Мне выдалі драўляныя калодкі, зялёны пінжак і спадніцу. Жанчын ганялі на работу за 4-5 кіламетраў ад лагера. Спачатку капалі бункеры, працавалі ў аднаго баўэра. Калі горад сталі бамбіць амерыканцы, разбіралі вуліцы ад завалаў. Хутка памёр дзядуля. Валерачка заставаўся ў лагеры разам з бацькам. Мы ў гэты час працавалі ў шпіталі, рабілі запасныя выхады з яго. У апошні час працавалі ў манастыры, таксама на будаўніцтве запасных выхадаў, падносілі раствор. Было вельмі холадна, а працавалі ў лёгкім зношаным адзенні, без рукавіц. У манастыры нам ахвяравалі па коўдры, сарочцы, шаліку, рукавіцах. Мы не стрымаліся, заплакалі. Запомніліся каляды 1944 г. 25 снежня працавалі ў складскіх памяшканнях манастыра. Калі скончылі работу, нас нечакана паклікала гаспадыня манастыра. Завяла ў пакой, дзе стаялі накрыты стол і ёлка. Усё гэта было так нязвыкла, з далёкага і забытага жыцця. Кавалачак мірнага даваеннага жыцця ўскалыхнуў нас. Мы не маглі ніяк супакоіцца. Сядзелі за сталом галодныя, а кавалак не лез у рот. Глядзелі на няхітрую ежу і плакалі. Гаспадыня і манахіні таксама плакалі, гледзячы на нас. Потым пачалі маліцца разам. Сярод нас была старэнькая бабуля з-пад Янавіч яна заспявала калядныя песні. Пасля яе немкі заспявалі свае песні. Аднак свята было кароткім, вярталіся ў халодны брудны барак.
Аднойчы ў наш лагер трапіла бомба. Ахова лагера схавалася ў бункерах. У 9-м бараку, дзе жылі заходнія ўкраінцы, вязні праламалі дзверы і ўцяклі ў яр. Згарэлі сталовая, бальніца, 9-ы, 10-ы, 12-ы баракі. Наш 6-ы барак разваліўся на часткі. Хто застаўся жывы - выскачыў у двор. Людзі ў лагеры засталіся без ежы. Ратавала то-што зноў працавалі на расчыстцы вуліц, разбіралі руіны дамоў, і іншы раз старыя немкі выносілі хлеб, маленькія бутэрброды з сырам. Усё гэта насіла Валерачку. Дзядзька не ўставаў ужо, стаў трызніць, усё прасіў кажух і шапку, каб пайсці дамоў (хутка памёр).
...Горад быў узяты ў кальцо без бою. Нас вызвалілі. Аднак паранейшаму мы знаходзіліся у лагеры, бо народу было шмат і вывозілі вязняў паступова. Па начах вязні самі ахоўвалі лагер, бо блукалі эсэсаўцы і, бывалі выпадкі, пранікалі ў лагеры і выразалі людзей...

Запісала Ф. І. Кітаева.


   
Обновление . В случае перепечатки материалов сайта ссылка на источник обязательна © "MVA" 2003-2009
  Рейтинг@Mail.ru Рейтинг@Mail.ru      
Hosted by uCoz