Сайт создан по материалам книги "Память. Историко-документальная хроника Лиозненского района" | ||
| Республика Беларусь | Витебская область | ЛИОЗНО | добавить в избранное | | |
I страты, і перамогі3 успамінаў П. Л. Лебедэева Пётр Лявонавіч Лебедзеў нарадзіўся 27.1. 1926 г. на хутары Гарэлая Ляда каля вёскі Лясная Слабада былога Багушэўскага раёна Віцебскай вобласці. 3 сялян. Член КПСС. У 1958 г. скончыў Мінскую ВПШ, у 1968 г. Беларускі інстытут народней гаспадаркі. Да Вялікай Айчыйнай вайны вучыўся ў рамесным вучылішчы ў Віцебску. 3 першых дзёя фашысцкай акупацыі ўключыўся ў падпольную дзейнасць. 3 ліпеня 1942 г.- разведчык, падрыўнік партызанскай брыгады «Аляксея». Тройчы быў цяжка паранены. У студзені 1944 г. самалётам адпраўлены на Вялікую зямлю. Пасля вызвалення Беларусі працаваў брыгадзірам, сакратаром камсамольскай арганізацыі ў родным калгасе, быў на камсамольскай і партыйнай рабоце ў розных раёнах рэспублікі, загадчыкам аддзела Камітэта народнага кантролю БССР. Узнагароджаны 2 ордэнамі Айчыннай вайны I ступені, 2 ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга, ордэнам «Знак Пашаны», многімі медалямі. П. Л. Лебедзеў - аўтар кніг «Суровае юнацтва» (1970), «Не развеецца з ветрам» 1080), «Мы аляксееўцы» (3 выд., 1985) і інш. Жыве ў Мінску. О чем молчит Хотемлянский лесРайонная газета «Сцяг перамогі» время от времени публикует воспоминания ветеранов войны и мирных жителей, очевидцев тех трагических событий, в которых говорится о том, что на территории Крынковского сельсовета лежат в братских могилах около 16 тысяч воинов Красной Армии. А сколько их осталось неучтёнными! В своё время было дано указание - перезахоронить останки,
покоящиеся в одиноких могилах. Но не все отнеслись к выполнению этой работы с
надлежащей добросовестностью и ответственностью. Приведу такой пример. Это было
в 1941-1942 г.г. в районе деревни Хотемля. Наш лыжный десант, окружённый
фашистами в доме лесника Н. В. Бабаева, мужественно сражался в течение целого
дня: немцы никак не могли взять отважных бойцов. Тогда они подожгли дом с
огнемёта. Все десантники погибли. А первая группа партизан под названием «Пинжачки», появившаяся в
Хотемлянском лесу... Что сегодня мы знаем о ней? В эту группу входили бойцы,
попавшие в окружение. Они собирали в лесу оружие, боеприпасы, военное имущество.
Выкопали землянку, в которой всё и схоронили. Известны лишь их имена: Сергей,
Василий, Николай, два Евгения. С ними были тесно связаны лесники Н. В. Бабаев,
И. М. Дубровский, учительница С. Шапурова, комсомольцы И. Спириденко, Антоненко,
А. Королёв, П. Шевченко, В. Далидович, М. Копишов и многие другие молодые люди. Ранней весной 1942 года эти мужественные патриоты организовали новую группу, часть членов которой впоследствии влилась в отряд «Моряка», а часть - в отряд «Ахмедчика», входивших в состав партизанской бригады «Алексея». Деревню Хотемля народные мстители называли второй Москвой, имея ввиду, что она осталась такой же непокорённой и не сдавшейся врагу. Тем не менее, здесь даже нет памятной доски, напоминавшей бы о тех событиях. Да, о многом молчит Хотемлянский лес. Но не должна молчать наша память. А. Шевченко. ПАСТКАПартызанскае жыццё ніколі не было лёгкім. Складалася яно не толькі з перамог, былі ў ім і няўдачы. Аднойчы трапіў у вельмі складанае становішча 1-ы атрад брыгады «Аляксея», атрад, у якім былі пераважна падрыхтаваныя і абстраляныя байцы, партизаны добраахвотнікі, такія, як браты Захар, Іван. Рыгор і Яфім Піменавы, вядомыя ў партызанскім краі кулямётчыкі Дзмітрый Барашкін і Віктар Баніфацьеў, разведчыкі Анатоль Захаранка. Генадзь Пукаў, Іосіф Белісаў, Альфрэд Юргенсон. Камандзірам атрада ў той час быў Рыгор Васілевіч Лынеўскі, капітан Чырвонай Арміі, які апынуўся ў акружэнні ў самым пачатку вайны. Летам 1942 г. Лынеўскі вырашыў разбіць паліцэйскі гарнізон Палёнаўка - Міхалінава. I зрабіць гэта ён збіраўся з дапамогай адной маладой прывабнай жанчыны, якая амаль штодня збірала ягады ў лесе каля гарнізона і здавалася, нічым не цікавілася, далёка ў лес не заходзіла. Калі ў чарговы раз ягадніца прыйшла ў лес, Лынеўскі пазнаёміўся з ёй. Жанчына панаракала на свой лес: сама яна настаўніца з Ленінграда, прыехала за два дні да вайны да брата, камандзіра, у Брэст. Як пачалася вайна, вырашыла прабірацца дадому. Але ж дзе там.., Вось і засталася ў вёсцы. Не адразу, але да вол і хутка жанчына згадзілася выведаць усё пра гарнізон і запатрабавала, каб пасля аперацыі яе забралі ў атрад. Лынеўскі абяцаў ёй гэта. Праз некалькі дзён жанчына расказала ўсё пра гарнізон і прыняла ўдзел у распрацоўцы плана аперацыі, дзе паказала выключныя здольнасці і кемлівасць. Да таго ж прапанавала правесці праз усю вёску партизана Азолава, а ў дзень аперацыі паабяцала напаіць да непрытомнасці начальніка паліцыі. Супраць аперацыі быў камісар атрада Іосіф Мікалаевіч Навуменка. Іосіф Мікалаевіч меў багаты жыццёвы вопыт. Ваяваў у грамадзянскую, быў цяжка паранены. Пасля дэмабілізацыі быў адным з першых камсамольцаў на Лёзненшчыне. Працаваў у саўгасе, на заводзе, загадчыкам Сіроцінскага райземаддзела. Вайну сустрэў упаўнаважаным Наркамата нарыхтовак на Беласточчыне. У липені 1941 г. вярнуўся на Лёзненшчыну і стварыў партизанскую групу. Зімон перайшоў з гэтай групай лінію фронту. Потым Віцебскі падпольны абком партыі накіраваў Навуменку зноў у тыл ворага. Іосіф Мікалаевіч быў прызначаны камісарам атрада, дзе камандзірам быў Лынеўскі. Камісар настойваў на яшчэ адной праверцы. Камандзір адхіліў прапановы камісара. У дакладна вызначаны час партызаны падпаўзлі да самага гарнізона. Чакалі сігналу.
Але раптам угору ўзвілася ракета, ударылі варожыя кулямёты і аўтаматы... Цяжка было Лынеўскаму глядзець у вочы людзям пасля такога правалу. Нешта надламалася ў яго ўнутры, не стаў чакаць, што скажуць яму таварышы, і раніцай знік. Пад камандаваннем Пятра Міхайлавіча Анціпава атрад хутка аднавіў свой аўтарытэт: у пачатку жніўня 1942 г. моцны ўдар быў нанесены карнікам у вёснах Курына, Буева, Клішына. У кастрычніку 1942 г. атрад узначаліў Рыгор Гаўрылавіч Агіенка, камісарам стаў Іван Ісакавіч Старавойтаў, начальнікам штаба Аляксей Мікалаевіч Кудраўцаў, атраду далі назву «Прагрэс». У лістападзе 1942 г. камандаванне атрада распрацавала аперацыю па разгрому гарнізона ў в. Стасева. Разведка ўсё пераправерыла шмат разоў. Да гарнізона атрад наблізіўся на зыходзе дня. Дзвюма групамі прыкладна па 90 чалавек партызаны накіраваліся на пазіцыі. Адну групу вёў Старавойтаў, другую ў абыход гарнізона Агіенка. Група Старавойтава падпаўзла да яру. Далей - агнявая кропка ворага. Ля станковага кулямёта на брустверы акопа сядзяць паліцаі і жлукцяць, здаецца, самагон. Генадзь Пукаў і Прохар Сямёнаў папрасілі дазволу яшчэ да сігналу аб атацы «разабрацца» з гэтым кулямётам. Камісар моўчкі сачыў за разведчыкамі, яго сэрца сціскалася, бо калі якая неспадзяванка - план усёй аперацыі парушыцца. А з другога боку - колькі партызан маглі б палажыць гэтыя гады з кулямёта. Але ўсё было зроблена як след. Партызаны павярнулі кулямёт і занялі плацдарм на рубяжы абароны ворага. Сталі чакаць сігналу. Камісар паслаў медсястру Валю Рыжыкаву да камандзіра з данясеннем пра гэта. I вось сігнал - зялёная ракета. Грымнула зямля, затрашчалі кулямёты, аўтаматы. Павыскаквалі з казармы фашысты, кінуліся да сваіх пазіцый. дзе іх сустрэла трапным агнём група Старавойтава. Колькі фашыстаў тады знішчылі, ніхто не ўдакладняў, не да таго было. Народныя мсціўцы вызвалілі арыштаваных партызанскіх сувязных і іх сем'і. Параненых адаслалі ў в. Свірбы. У ходзе аперацыі былі ўзяты шматлікія трафеі... Падрыўнік-разведчыкДанііл Барысавіч Вярэка нарадзіўся ў 1914 г. ў в. Паддуб'е Лёзненскага раёна. Спачатку вучыўся у Заальшанскай пачатковай школе, а потым, скончыўшы Лёзненскую сямігодку, паступіў у Віцебскае чыгуначнае ФЗВ. Свой працоўны шлях пачаў у Віцвбскім дэпо, адкуль і прызвалі яго на службу ў Чырвоную Армію. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Мінскім дэпо, але ў 1940 г. вырашыў уладкавацца машыністам вадакачкі ў горадзе Барысаве, бо туды пераехалі яго бацькі. З першых дзён Вялікай Айчыннай вайны Данііл стаў падпольшчыкам. Па заданні камандавання патрыёт ідзе працаваць на сваё даваеннае месца - машыністам вадакачкі на чыгуначную станцию. Спачатку са сваімі баявымі сябрамі псуе абсталяванне, перадае партызанам звесткі пра рух варожых эшалонаў, а пасля ўстанаўлення сувязі з іншымі патрыятычнымі групамі спрабуе правесці і больш значныя дыверсіі. У сярэдзіне студзеня 1942 г. Д. Г. Вярэка разам са сваім сябрам
Дзянісам Мікітавічам Лебедзевым вырашылі вывясці са строю вадакачку, машыністам
якой быў Данііл. Каб не наклікаць на сябе падазронасць з боку нямецкіх улад,
патрыёты на тыдзень назваліся хворымі. Ноччу Дзяніс Лебедзеў непрыкметна
прабраўся на вадакачку і адкрыў усе вентылі. Мароз давёў пачатую справу да канца.
Нямецкія паравозы на некалькі дзён засталіся без вады. «13 кастрычніка 1942 г. мы размясціліся прыкладна ў 5 - 6 км
каля чыгуначнай магістралі. - пішуць у сваіх успамінах былыя партызаны В. I.
Косцін і М. I. Астаф'еў - Калі сцямнела, групы падрыўнікоў выйшлі да чыгункі і
размясціліся ў лясным масіве на захад ад в. Нача Крупскага раена. Двое,
падрыўнік Вярэка і партызан Пяткоў, пры набліжэнні цягнікоу пайшлі да чыгункі і
праз некаторы час прыступілі да мініравання. М. Баравуля. Партызанскія сем'іШАПУРАВЫ3 вёскі Пагосцішча прыйшлі яны ў 6-ы атрад «Марак» брыгады «Аляксея» ўліпе-ні 1942 г. Яўген стаў храбрым камандзірам узвода ў роце Лісічэнкі. У снежні 1942 г. яго цяжка параніла пры пераходзе атрада за р. Заходняя Дзвіна. Быў адпраўлены за лінію фронту. Пасля выздараўлення Яўген працягваў ваяваць у Чырвонай Арміі. Яго брат Лёня быў адчайным кулямётчыкам у атрадзе. Перад самым злучэннем з Чырвонай Арміяй Леаніда Шапурава цяжка параніла. Трэці брат, Анатоль, ваяваў спачатку у атрадзе «Марак», гютым партызаніў у атрадзе «Камсамолец». Іх сястра Ніна хадзіла з партызанамі на баявыя заданні, потым камсамолку назначылі палітруком транспартнага батальёна брыгады. У час прарыву блакады ў маі 1944 г. Анатоль і Ніна пагеройску загінулі. Заплацілі сваім жыццём за вызваленне роднай зямлі і іх бацькі: Пятра Усцінавіча за сувязь з партызанамі сналілі жывога ў хаце, маці, Марыю Іванаўну, фашысты павесілі... СВІРЫДЗЕНКІУсёй сям'ёй пайшлі яны да аляксееўцаў з свайго роднага Забалацця,
што ў Крынкаўскім сельсавеце. Першы звязаўся з партызанамі групы В. К.
Саладоўнікава і П. А. Казакова Іван. Перад вайной ён паступіў у ваеннае
авіяцыйнае вучылішча, а ў першыя месяцы вайны трапіў у акружэнне, вырваўшыся,
вярнуўся да бацькі ў веску. Спачатку быў сувязным партызан, а ў маі 1942 г.
пайшоў да іх у лес. Быў разведчыкам, з лістапада 1942 г. памочнікам камісара па
камсамолу атрада «Марак», членам Дубровенскага падпольнага райкома камсамола. Па
характару спакойны, а ў баі рашучы і смелы, Іван быў любімцам партызан і самога
камбрыга. Загінуў Іван Свірыдзенка ў ноч з 9 на 10 сакавіка 1944 г., калі з
групай партызан хадзіў мініраваць бальшак Пышна - Беразіно. Партызаны натрапілі
на варожую засаду. Тады ж загінуў і камандзір узвода Іван Клачко. Івана
Свірыдзенку і Івана Клачко пахавалі разам у в. Асноў Ушацкага р-на (пе-разахаваны
ў брацкую магілу ў в. Вялікія Дольцы). ЗАЙЦАВЫУ Ігната Фёдаравіча і Дар’і Маркаўны Зайцевых было тры дачкі і адзін сын Леанід. Эвакуіравалася толькі Аляксандра, якая працавала ў Віцебску. У час акупацыі ў вёсцы стварылася патрыятычная група, якую ўзначаліла камуніст Ульяна Міхайлаўна Астроўская. Спачатку моладзь, у тым ліку і з сям'і Зайцевых, уключылася ў падрыхтоўку да барацьбы з акупантамі. Патриоты звязаліся з партызанскімі групамі В. К. Саладоўнікава, Паліканіна, П. А. Казакова, П. В. Чарняцова, В. А. Блахіна, на базе якіх быў створаны 8-ы атрад імя М. Н. Селіваненкі. У маі 1942 г. Леанід і Валянціна Зайцавы пайшлі ў лес да партызан. Ігнат Фёдаравіч, Дар'я Маркаўна і малодшая дачка Люда былі сувязнымі, усяляк дапамагалі народным мсціўцам. 8 сакавіка 1943 г. ў вёску ўварваліся карнікі. Яны спалілі гаспадарку Зайцевых, пакаралі смерцю Ігната Фёдаравіча. Дар'і Маркаўне і Людзе з дапамогай суседзяў удалося схавацца. Дачка і маці прабіраліся да партызан, аднак іх апазналі і арыштавалі. Пасля допыту і нечалавечых пакут Зайцавых вывезлі ў Германію. На Радзіму яны вярнуліся ў 1945 г... П. Л. Лебедзеў.
|
Добро пожаловать!
3 успамінаў партызан
3 успамінаў Ф. К. Калінушкіна.I страты, і перамогіО чем молчит Хотемлянский лесПасткаГарачы май сорак трэцягаПершая аперацыяЦаною жыццяПадрыўнік-разведчыкВысачанскія медыкіПодзвіг Ганны МамонавайПартызанскія сем'і
Шырыліся нашы рады3 успамінаў А. Ц. Шчарбакова Апанас Цімафеевіч Шчарбакоў нарадзіўся 10.1.1903 г. ў в. Чарняты Віцебскага
раёна. Адзін з кіраўнікоў партызанскага руху ў Віцебскай вобласці. 3 сялян. Член
КПСС з 1931 г. 3 1925 г. на культурна асветніцкай і гаспадарчай рабоце. У
партызанах са студзеня 1942 г.: камісар атрада, з мая 1942 г. камісар брыгады
імя А. Ф. Данукалава, у маі - жніўні 1943 г.- Лёзненскай брыгады. Адначасова ў
ліпені 1942 - жніўні 1943 г. быў сакратаром Лёзненскага падпольнага РК КП(б)Б.
Пасля вызвалення з кастрычніка 1943 г. сакратар Лёзненскага РК КП(б)Б. У 1945-57
гг. на гаспадарчай рабоце ў Віцебскан вобласці. Узнагароджаны ордэнам Чырвонага
Сцяга, медалямі. Памёр А. Ц. Шчарбакоў 30.1.1967 г. ў Віцебску. 3 успамінаў Ф. К. Калінушкіна.Жыхара в. Рудня, былога камісара партызанскага атрада брыгады «Вішнева». У маі 1942 г. паводле рашэння Цэнтральнага штаба партызанскага руху пры 17-й брыгадзе была створана група асобага прызначэння з 12 чалавек. Узначальваў яе П. Т. Вішнеў. Патрэбна было перабрацца ў новы раён дзеяння, стварыць партызанскі атрад, а пры магчымасці і брыгаду. Раён Лёзна - Рудня, куды мы трымалі кірунак, меў у той час вялікае значэнне для камандавання Калінінскага фронту. Тут нраходзілі варожыя камунікацыі - чыгунка, шаша і гасцінцы, па якіх гітлераўцы гналі кожны дзень на ўсход эшалоны і аўтамабілі з баявой тэхнікай і жывой сілай. Гэта быў не проста тыл праціўніка, а прыфрантавы тыл, дзе знаходзіліся часці рэгулярнай гітлераўскай арміі групы «Цэнтр». Мы прабіраліся да хутара, дзе жыў са сваёй сям'ёй Васіль Андрэевіч Гардзіенка. Гэта была канспіратыўная партызанская яўка сярод ляснога масіву Мінаўшчына. На картах хутар быў абазначаны як леснічоўка. Сюды і сцякаліся байцы і камандзіры Чырвонай Арміі, якія трапілі ў акружэнне. Хутар стаў партызанскім вузлом сувязі. На досвітку наша група падышла да в. Таранкі. Адшукалі патрэбную нам хату Настассі Андрэеўны Бачэйка. Яна правяла нас і паказала патайны шлях на хутар. Гардзіенкі сустрэлі нас ветліва, запрасілі ў хату, дзе смачна пахла бульбай. Змораныя, галодныя, мы былі бясконца ўдзячны гаспадарам за іх гасціннасць. Васіль Андрэевіч пазнаёміў нас з абставінамі, памог наладзіць сувязь з на вакольнымі вёскамі. У хуткім часе нам удалося аб'яднаць разрозненыя групы акружэнцаў, мясцовых партызан. 3 усёй акругі да нас пацягнуліся людзі, а з Мопра прыбыў нават невялікі атрад. За лета 1942 г. група Вішнева вырасла ў даволі вялікі партызанскі атрад, а по тым і ў брыгаду. Фашысты нейкім чясам даведалісн пра канспіратыўную кватэру, напалі на хутар і
сналілі яго. Аднак Гардзіенкаў там не засталі. Сам Васіль Андрзевіч быў ужо ў
нашым атрадзе, а потым тут з'явіліся яго жонка Марыя Фёдараўна і дачка Ніна.
Абедзве сталі разведчыцамі. Аднойчы малады партызан з Таранак Станіслаў Анісімаў, вяртаючыся з баявога задания, трапіў на варожую засаду. Адступаць было позна. Давялося аднаму прыняць нечаканы і няроўны бой з двума фашысцкімі кулямётчыкамі. Траннай аўтаматнай чаргой Станіслаў скасіў аднаго гітлераўца, у сутычцы з другім параніў яго, але і сам загінуў. У адным з баёў летам 1943 г. Пётр Пачэйка, які знаходзіўся на самым адказным участку партызанскай засады, знішчаў ворага з аўтамата. Фашысты заўважылі яго і адкрылі па ім ураганны агонь. Цяжка параненага партызана фашысты акружылі і захапілі ў палон. Пётр вытрымаў усе здзекі і катаванні. але не сказаў ворагам ні слова. Фашысты схапілі і маці героя, Настассю Андрэеўнч Больш яна ў родныя Таранкі не вярнулася. А наш атрад з кожным днём папаўняўся новымі людзьмі і хутка вырас настолько што распараджэннем аператыўнай групы штаба 4-й арміі на базе яго была створана 14-я партызанская брыгада. Камандзірам яе прызначылі П. Т. Вішнева, а камісарам - В. I. Гульбіна. Брыгада правяла нямала баявых аперацый, прайшла праз цяжкія выпрабаванні. Жорсткія баі з карнікамі брыгада вяла ў Кавалёўскіх лясах, пад Ніканаўшчынай, Куляцінам, Самахваламі. Народныя мсціўцы вызвалілі шэраг населеных нунктаў і ўтварылі партызанскую зону. Устрывожанае гітлераўскае камандаванне пасылала адну за адной карныя экспедыцыі. Толькі з кастрычніка 1942 г. да мая 1943 г. фашысты 7 разоў блакіравалі вішнеўцаў, імкнучыся любой цаной выбіць партызан з занятай імі тэрыторыі. 31 мая 1943 г. фашысты зноў кінулі супраць партызан буйныя сілы. Завязаліся цяжкія баі. Панёсшы вялікія страты, брыгада выйшла з акружэння. У баях загінулі камісар брыгады Васіль Гульбін, партызаны Уладзімір Голубеў, Васіль Шляднеў, Карп Мураўскі, Надзея Салаўёва, Марыя Хахлова і інш. Але, нягледзячы на усе карныя экспедыцыі, брыгада ўтрымлівала партызанскую зону да самага наступления Чырвонай Арміі. ГАРАЧЫ МАЙ СОРАК ТРЭЦЯГА7 мая 1943 г. супраць партызанскіх атрадаў 6-ы «Марак» і 4-ы «Смерць ворагам»
брыгады «Аляксея», якія размяшчаліся ў вёсках Кавалі, Самахвалы і Буракі,
пачалася карная аперацыя. У чатыры гадзіны раніцы гітлераўцы пачалі блакаду і да
сёмай гадзіны ўзялі партызан у смяротнае кола, каб потым знішчыць адным ударам. Першая аперацыя3 успамінаў Івана Паўлавіча Казанцава, былога камандзіра 8-га партызанскага
атрада імя М. Н. Селіваненкі брыгады «Аляксея». Паляканін мяне, як самага лёгкага, пасадзіў сабе на плечы і даў нямецкі штык. Доўга я корпаўся з замком, а калі адчыніў люк самалёта, вочы разбегліся ад вялікіх запасаў зброі і абмундзіравання. Я пачаў хутка выкідваць новую бялізну, зброю, ракеты і ракетніцы, маскхалаты - усё гэта, відаць, было прызначана для тых, хто выпісваўся са шпіталя, каб зноў у поўным баявым адправіцца на фронт. У хвасце самалёта быў і кулямёт. I яго з дзесяццю скрыням! патронаў я таксама выкінуў хлопцам. Адпусціўшы дадому мясцовых жыхароў, мы аднеслі ўсё ў лес і схавалі там. Вось ужо
трэба адыходзіць. Як кулямётчыку мне даверылі падпаліць самалёт. Мікалай Аверын і Вячаслаў Бекер павялі нас знаёмымі сцяжынкамі да другога
самалёта. Каля яго хадзілі два немцы з аўтаматамі напагатове. А ля хаты, метраў
за дзвесце, яшчэ вартавыя. Пакуль мы ўсё гэта разгледзелі, на змену варты
прыйшлі яшчэ тры немцы. Стала зразумела, што аб трафеях і марыць няма чаго. I
самалёт, і немцы былі ад нас зусім недалёка, і таму не дзіўна, што хутка нас
выявілі. Высока ў неба ўзняліся ракеты, пачалася страляніна. Проста адысці мы
ўжо не маглі (нельга ж так развітацца з самалётам, які мы ўжо лічылі сваім!), і
паляцелі ў яго гранаты і кулямётныя чэргі. Урэшце падпалілі і гэты самалёт. Цаною жыццяГалецкі Пётр Антонавіч - Герой Савецкага Саюза (8.5.1965). Нарадзіўся ў маі 1919 г. ў в. Майдан Талачынскага раёна. 3 сялян. Беларус. Член ВЛКСМ. Працаваў брыгадірам у калгасе. У Чырвонай Арміі з 1939 г. На фронце з чэрвеня 1941 г. У канцы 1941 г. як падрыўнік накіраваны ў тыл ворага ў партызанскі атрад «Перамога», які дзейнічаў на Смаленшчыне і Віцебшчыне. 21.10.1942 г. непадалёку ад чыгуначнай станцыі Крынкі Лёзненскага р-на з узрыўчаткай кінуўся пад варожы эшалон а гаручым, знішчыў яго і загінуў сам. Імя П. А. Галецкага прысвоена Славенскай школе ў Талачынскім раёне. На месцы гібелі героя, за 5 км на паўночны захад ад чыгуначнай станцыі Крынкі. устаноўлены абеліск. ...Родную беларускую зямлю зноў убачыў Пётр у канцы 1941 г. Глыбокія раны былі на яе целе. Кроў забітых жанчын і дзяцей, попел спаленых гарадоу і вёсак улівалі у сэрца партызана лютую нянавісць да ворага, волю да перамогі. ...Загады камандзіра Пётр Галецкі заўсёды выконваў дакладна і ў тэрмін. Любой цаной павінна быць выканана і гэта задание. А яно не із лёгкіх. А хіба на вайне бывае легка? Ноччу патрэбна падарваць варожы эшалон і сабраць звесткі пра аэрадром каля Віцебска. Цяжкія кастрычніцкія хмары нізка плылі над зямлёй. Холадна. Але ў партызан, пакуль яны дабраліся да чыгункі пимы сталі мокрымі. Спыніліся ў маладым хвойніку, сталі сачыць за дарогай. Нямецкія патрулі снавалі бесперапынна. Вельмі маленькія перамежкі часу былі паміж праходамі. Толькі ў такі прамежак і можна было паставіць міну. Пётр наблізіўся да чыгуначнага палатна. Сябры замаскіраваўшыся ў хвойніку, трымалі пад прыцэлам вартавыя вежы. Здалёк чуўся нарастаючы шум поезда, што ішоў з боку Віцебска на Смалснск і вёз смертаносны груз. Гул цягніка нарастаў. Мінуты здаваліся гадзінамі. Салёны пот каціўся з ілба, засцілаў вочы. Яшче шчыланей прытуліўшыся да зямлі, Галецкі іюўз да насыпу. На нейкі момант пражэктар выхапіў з цемнаты яго адзінокую постаць. «Не паспее Пятро, не паспее», сгорыччу думаў, сочачы за ім. старшы групы Давылоўгкі. Вельмі ж высокі і круты быў насып, ды і дваццаці кілаграмовая міна перашкаджала Галецкаму ўскочыць на чыгуначнае палатно. У той момант, калі да паравоза было літаральна некалькі крокаў, Пётр, сабраўшы апошнія сілы, спрытна скочыў уперад і кінуўся на рэйкі, проста пад колы паравоза. Раздаўся магутны выбух. задрыжэла, як у ліхаманцы, зямля. Партызаны бачылі, як стаў на дыбы паравоз, як, набягаючы адна на адну, нераварочваліся платформы, і з сарака цыстэрнаў, што стаялі на іх, ліўнем ударыў на рэйкі бензін. Мора агню разлівалася ўсё шырэй, дрыжэлі зямля і паветра. Гэта быў развітальный салют доблесці партызана, моцнаму духу і бяспрыкладнаму подзвігу, велічы душы і высакародству савецкага характару. Пад гэты салют скончылася жыццё 23-гадовага Пятра Галецкага і пачалося яго бяссмерце. Г. Каралёў. З пісем П. Галецкага роднымПалявая почта, 30 чэрвеня 1941 г. Верасень 1942 г. Высачанскія медыкіЗ успамінаў Ганны Яфімаўны Гарэлышавай, былога ўрача Высачанскай бальніцы. У першыя дні вайны я, асістэнт Мінскага медінстытута, працавала ў камісіі па выдачы выпускнікам інстытута часовых пасведчанняў аб заканчэнні інстытута. Гэта работа затрымала мяне ў горадзе на некалькі дзён. Выходзіла з палаючага горада разам з апошнімі бежанцамі. Ішлі на Маскву. Па дарозе забегла ў Высачаны, каб забраць васьмігадовую дачушку, прывезеную на лета да бабулі. Дайшлі з дачушкай толькі да станцыі Рудня, а там нас абагнаў нямецкі дэсант. Прыйшлося вярнуцца ў Высачаны, да родных. Бацька працаваў старшым рабочым на Высачанскай ільнорадзільнай фабрыцы, быў дэпутатам райсавета, браты пайшлі на фронт. Мужа, які працаваў пракурорам у Мінску, таксама мабілізавалі. А 18 ліпеня праз нашу вёску праехалі нямецкія часці. I літаральна на наступны дзень у сельскую бальніцу пачалі сцякацца параненыя чырвонаармейцы. Цяжка параненых прыносілі на насілках. Да вечара бальніца і двор былі перапоўнена параненымі. Акрамя санітарак, фельчара А. Я. Дунчанок, акушэрак Мішурко і Купалавай з медперсанала ў бальніцы больш нікога не было. Усе высачанцы ведалі, што я ўрач, вярнулася да бацькоў, і сядзець дома ў такі час я не магла. Прыйшла у бальніцу і чацвёра сутак не магла ні на хвіліну адлучыцца, працавалі бесперапынна, круглыя суткі. Многія байцы пасля апрацовак ран і перавязак ішлі даганяць свае часці. А некаторыя цяжка параненыя байцы паміралі проста на насілках, частцы параненых рабілі малыя хірургічныя аперацыі і пакідалі іх у бальніцы. Трэба сказаць, што ва ўсіх байцоў быў перавязачны матэрыял і ўсе яны былі ўзброены. Праз некалькі дзён паток раненых спыніўся. Бальніца была падобна на перапоўнены вакзал. Печы бальніцы былі забіты гранатамі, вінтоўкі складвалі ў хлеве. Прадуктаў не было, карміць раненых было нечым. Разаслалі ў вёскі санітарак, сама хадзіла па хатах і прасіла хлеб, малако, іншыя прадукты. Вельмі дапамаглі нам тады Марыя Дзіканава, Юлія Ацекава, Аляксандра Баранава і многія іншыя, аднак, на жаль, не помню іх імён. Прыносілі садавіну, малако і многія жыхары вёскі Чаркасы. Ішоў час, усё менш і менш заставалася раненых у бальніцы. Праўда, началі
прыходзіць параненыя байцы, якія ўкрываліся ў суседніх вёсках і не маглі
абысціся без медыцынскай дапамогі. Хутка раненых засталося чалавек дваццаць. К
гэтаму часу ў Дабрамыслях утварылася ўправа, якую ўзначаліў бургамістр Дадзерка.
З яго дазволу бальніцы сталі даваць 15 літраў перагону. Ужо ў верасні 1941 г. сталі фіксаваць выпадкі сыпна-тыфозных хворых. У пачатку
кастрычніка жанчына з в. Загара не прывезла ў бальніцу хворага тыфам байца,
якога хавала ў сябе. Ён быў у вельмі цяжкім стане, і мы пакінулі хворага ў
бальніцы. Такім чынам было афіцыйна адкрыта інфекцыйнае тыфознае аддзяленне.
Дарэчы, той наш першы хворы потым перайшоў лінію фронту, а вось яго
выратавальніца, на жаль, заразілася і памерла ад тыфу. Я прыннла ўсе меры для
таго, каб рэкламаваць бальніцу як тыфозны стацыянар. Усюды былі расклеены аб'явы
з надпісам «Сыпны тыф». У цэнтры Высачан утварылася зона, куды не заглядвалі
акупанты, а разам з імі і паліцэйскія. Гэта аблегчыла работу, асабліва тым, каму
непажадана было паказвацца на вочы акупантам і іх служкам. Так з'явіўся ў
бальніцы і стаў пілаваць дровы і пра цаваць дэзінфектарам Іван Кузьміч Захараў,
які да вайны працаваў сакратаром Асвейскага райкома партыі і быў пакінуты ў тыле
для падпольнай работы (у 1944 г. I. К. Захараву прысвоена звание Героя Савецкага
Саюза). Ен з бутэлькай сальвенту паспяхова праходзіў усе нямецкія заставы, быў у
розных вёсках і вербаваў мужчын для адпраўкі за лінію фронту. Калі з'явіліся ў
навакольных лясах партызаны, мы таксама сталі аказваць ім усялякую дапамогу.
Лячылі не толькі тыфозных партызан, даводзілася ездзіць і на партызанскія базы.
Неаднойчы адвозілі для аказання дапамогі параненым байцам хірурга-стаматолага
Ганну Мікалаеўну Мамонаву. Калі сталі паступаць тыфозныя партызаны, востра паўстала праблема, дзе
апрацоўваць адзенне хворых. Спецыяльных камер у нас, зразумела, не было. На
дапамогу нрыйшлі мой бацька Яфім Цімафеевіч Гарэлышаў і Андрэй Прахарэнка. Яны
зрабілі імправізаваныя камеры, у якіх парай дэзінфіцыравалася адзенне хворых. Шмат дапамагалі і сваім работнікам, каб тыя выжылі, не памерлі з голаду.
Некаторыя хворыя з навакольных вёсак расплачваліся за лячэнне прадуктамі. Іх мы
размяркоўвалі па чарзе паміж работнікамі, якія мелі вострую патрэбу. Настала восень 1943 г. Набліжэння фронту чакалі з затоенай радасцю. У канцы верасня 1943 г. пачалася эвакуацыя Высачан. Я атрымала распараджэнне Лёзненскага падпольнага райкома партыі затрымаць на колькі можна звакуацыю бальніцы. Па розных прычынах нам удалося гэта ажыццявіць. Ужо былі эвакуіраваны ўсе жыхары Высачан, і толькі бальніца з невялікім штатам супрацоўнікаў засталася ў нейтральней міжфрантавой зоне. Каля бальніцы стаяў нямецкі вартавы. На ўзвядзенне абарончых збудаванняў, будаўніцтва акопаў акупанты прыганнлі моладзь з навакольных вёсак, працавалі на акопах і ваеннапалонныя. Пасля налётаў нашай авіяцыі ў бальніцу паступіла некалькі параненых. Апошняй хворай была дзяўчына з в. Буракі па прозвішчу Лапунова, якой на будаўніцтве акопаў адарвала руку. 23 снежня 1943 г. супрацоўнікаў бальніцы, якія засталіся, пагрузілі на 2 машыны і адвезлі ў в. Зарэчча пад Багушэўск. Там адразу было вызвалена некалькі хат і адкрыты тыфозны барак. Партызаны ўжо ведалі ахоўную сілу тыфозных шыльд, і іх сем’і актыўна дапамагалі нам ва ўладкаванні такой бальніцы. Так закончыла сваю дзейнасць Высачанская сельская бальніца ў ваенны час. Мы зрабілі ўсё, што змаглі, каб дапамагчы байцам, партызанам, мірным жыхарам. Уласным жыццём і жыццём сваіх дзяцей заплацілі многія нашы работнікі за выкананы абавязак у цяжкую гадзіну. Сярод іх - Г. М. Мамонава. жонка марскога афіцэра з Мурманска. Віцебскім аддзелам аховы здароўя яна была накіравана перад самай вайной у нашу бальніцу. Праз некалькі месяцаў нарадзіла трох дзяўчынак. З ёй яшчэ быў і пяцігадовы сынок. Гэтую мужную жанчыну 18 жніўня 1942 г. карны атрад па нейчаму даносу схапіў разам з дзецьмі. Уратавалася толькі адна дзяўчынка, якая знаходзілася ў яе сястры ў суседняй вёсцы. Сярод схопленых былі санітарка амбулаторыі Яскевіч і яе трое дзяцей, конюх Аляксей Пруднікаў, іншыя высачанцы. Усіх іх пагналі да выкапанай ямы і расстралялі. Асабліва пазверску расправіліся каты з дзецьмі Ганны Мікалаеўны Мамонавай. Я таксама значылася ў спісе людзей, якіх меліся расстраляць, аднак выратаваў выпадак. У той час у бальніцы лячылася цяжка хворая жонка бургамістра Усцінава, якая лічыла, што толькі я магу яе вылечыць. Так я ў апошні момант была выкраслена са спісу смяротнікаў. Быў арыштаваны за сувязь з партызанамі і ваенны ўрач Тропін, які часова працаваў у амбулаторыі. Яго адвезлі ў Віцебск і там расстралялі. Міхаіл Лявонцьевіч Мурашка таксама быў расстреляны ў 1943 г. ў Віцебску за сувязь з партызанамі. Але нішто не магло запалохаць сумленных людзей. Яны да канца выканалі свой грамадзянскі і прафесійны абавязак. Подзвіг Ганны Мамонавай3 успамінаў гвардыі палкоўніка М. Р. Багданава, былога камандзіра гвардзейскага ордэна Суворава 3-й ступені Гатчынскага далёкабамбардзіровачнага авіяпалка. 27 ліпеня 1942 г. ў час выканання баявога задания наш самалёт быў збіты зянітнай артылерыяй ворага на тэрыторыі Віцебскага раёна. Ахоплены полымем самалёт сеў на высечаную ў лесе паляну. 3 групы разведчыкаў з радыёстанцыяй, узбраеннем і боепрынасамі засталіся я і радыст Макоўскі. Некалькі дзён хадзілі мы па балотах і лясах, пакуль не трапілі ў атрад «Марак» брыгады «Аляксея». Мяне ў цяжкім стане пераправілі на кані ў 8-ы атрад В. А. Блахіна. Для аказання хуткай медыцынскай дапамогі партызаны прывезлі з Высачанскай бальніцы ўрачастаматолага Ганну Мікалаеўну Мамонаву, якая часта дапамагала партызанам. У мяне была пашкоджана сківіца. Ганна Мікалаеўна пасадзіла на яловы пень і папрасіла ласкавым звонкім голасам: «Трымайся, браток! Мацней трымайся за пянёк». Апрацаваўшы раны, без абязбольваючых сродкаў яна выдаліла некалькі пашкоджаных зубоў, зрабіла перавязку. Я да болю ў пальцах сціскаў краі яловага пня і сапраўды адчуў нейкую палёгку. Калі аперацыя закончылася, мне стала ленш і я хутка заснуў. Раніцай хацеў падзякаваць сваёй выратавальніцы, аднак партызаны адвезлі яе на тачанцы ў Высачаны, дзе яна працавала у бальніцы. А я праз нейкі час вярнуўся праз Суражскія «вароты» ў сваю часць. I толькі праз шмат гадоў пасля вайны ў час сустрэчы ў Лёзне былых партызан даведаўся пра страшную гібель Ганны Мікалаеўны Мамонавай і яе дзяцей. Трагічны лёс мужнай жанчыны не дае мне спакою. ...Калі Ганна Мікалаеўна закончыла аперацыю, адразу ж начала збірацца дамоў
да сваіх малалетніх дзяцей. Яе старэйшаму сыну Валодзю ішоў пяты год і небыло
яшчэ году дачушкам Верачцы, Надзейцы, Любачцы. Камандаванне атрада ўгаворвала яе
застацца ў лесе і ншчэ раз не рызыкаваць. Ганна Мікалаеўна запэўніла камандзіра,
што вяртаецца ў бальніцу ў апошні раз, каб забраць книги, перавязачны матэрыял,
хірургічныя інструменты. Камандзір атрада Васіль Аляксандравіч Блахін паабяцаў
забяспечыць дастаўку ў атрад і дзяцей, і патрэбнага медыцынскага абсталявання.
Аднак Мамонава дамаглася свайго. Партызаны адвезлі ўрача на той жа тачанцы, што
і прывезлі ў лес. Зроблена гэта было адкрыта, на вачах у паліцаяў, каб паказаць,
што чапаць Мамонаву небяспечна. |
||||||||||
Обновление . В случае перепечатки материалов сайта ссылка на источник обязательна © "MVA" 2003-2009 | |||||||
|