Сайт создан по материалам книги "Память. Историко-документальная хроника Лиозненского района" | ||
| Республика Беларусь | Витебская область | ЛИОЗНО | добавить в избранное | | |
Баі на Віцебскім напрамкуДзень і ноч ішлі жорсткія баі на Віцебскім напрамку. Фашысты
з неверагоднай упартасцю трымаліся за свае плацдармы. 24 чэрвеня, на
досвітку, на пазіцыі ворага абрушылася ўся моц артылерыі дывізій, карпусоў і
армій, а ў канцы агнявога налёту бамбардзіроўшчыкі і штурмавікі 1-й
паветранай арміі (камандуючы генерал-лейтэнант авіяцыі М. М, Громаў, з
2.7.1944 г.- генерал-палкоўнік авіяцыі Ц. Ц. Хрукін) наносілі ўдар з паветра.
Да 13 гадзін супраціўленне ворага было зламана і яго часці адкінуты ад
Лучосы на 5-8 км. 159-я стралковая дывізія ў гэты час завяршала акружэнне
гарнізонаў 256-й пяхотнай дывізіі праціўніка ў лесе на захад ад Бабінавіч.
Па загаду камандуючага фронтам I. Д. Чарняхоўскага начала рухацца ў прарыў
па чатырох напрамках конна-механізаваная група генерал-лейтэнанта М. С.
Аслікоўскага. Ад Волгі да Балтыкі прайшлі з баямі воіны 3-га гвардзейскага механізаванага корпуса (камандзір генерал-маёр Ф. I. Перхаровіч). Вясной 1944 г. яны былі ў рэзерве, пакуль не атрымалі загад выйсці ў Лёзненскі раён. Спачатку падраздзяленні корпуса размясціліся непадалёку ад райцэнтра, а ў ноч на 23 чэрвеня, перад пачаткам Беларускай наступальнай аперацыі, выйшлі на зыходны рубеж каля вёсак Града, Выдрэя, Калеснікава, Іванькава. Перад корпусам стаяла задача: увайсці ў прарыў для развіцця поспеху войск, якія наступалі, у двух напрамках: першы - ад в. Іванькава, другі - ад станцыі Крынкі. Гвардзейцы бліскуча справіліся з заданием. Наносячы знішчальныя ўдары па варожых пазіцыях, яны вялі імклівае наступление ў напрамку Віцебска. За кароткі час яны вызвалілі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў значную частку раёна. Ва ўсіх вызваленых вёснах насельніцтва радасна сустракала воінаў, чым магло, дапамагала ім. У ліпені 1943 г. 879-ы стралковы полк 158-й дывізіі, які вёў баі ў раёне вёсак Яроміна і Каралёва, трапіў у акружэнне. Вызваліць яго маглі толькі танкі. Вакол былі лясы і балоты, усе шляхі былі адрэзаны. Становішча было крытычным. Патрэбен быў праваднік. Полк выратавала мясцовая дзяўчына Шура, якая правяла танкі на дапамогу акружанаму палку. Чырвоныя следапыты з Каралёўскай васьмігадовай школы і ветэраны палка адшукалі пасля вайны сваю выратавальніцу. Адважная патрыётка - Аляксандра Піліпаўна Лук'яненка з в. Забалацце 2-е. Па хадайніцтву савета ветэранаў 158-й стралковай дывізіі Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР за здзейснены ў 1943 г. подзвіг узнагародзіў А. П. Лук'яненка медалём «За баявыя заслугі». Лёзненскі раён быў вызвалены, Чырвоная Армія працягвала паспяховае наступление на Віцебскім напрамку. 9 доўгіх месяцаў кровапралітных баёў за Лёзненшчыну дорага каштавалі - 26 ты¬сяч воінаў Чырвонай Арміі і партызан навекі спачылі у Лёзненскай зямлі. Іх неўміручы подзвіг назаўсёды будзе жыць у сэрцах і памяці ўдзячных лёзненцаў. I як сведчанне таго - больш за 2 тысячы помнікаў і абеліскаў на тэрыторыі раёна, 3 мемарыяльныя комплексы (у в. Высачаны, каля в. Бабінавічы на Ціхмянаўскай вышыні і ў г. п. Лёзна). Прыклады стойкасці, мужнасці і гераізму праявілі савецкія воіны пры вызваленні Лёзненшчыны. Самыя храбрыя і адважныя атрымалі за гэтыя баі звание Героя Савецкага Саюза. Гэта М. В. Акцябрская, Ц. М. Арлоў, С А. Багамолаў, А. I. Кальцоў, Дз. К. Марозаў, Г. Ф. Пацёмкін, П. Дз. Рэшатаў, У. Я. Смірноў, М. П. Судакоў, А. А. Томскі, Л. П. Ціхмянаў, Дз. М. Яблачкін. М. Т. Піценін стаў поўным кавалерам ордэна Славы трох ступеней. На розных франтах вайны мужна змагаліся з ворагам ураджэнцы Лёзненшчыны. Шмат ратных подзвігаў здзейснілі яны, унеслі свой важкі уклад у агульную справу разгрому ворага. Каля 1800 чалавек узнагароджаны ордэнамі і медалямі. Неўміручы подзвіг здзейсніў у час абароны Брэсцкай крэпасці палкавы камісар Я. М. Фамін, ураджэнец в. Калышкі, абараняў крэпасць-герой і жыхар Лёзна П. М. Манахаў. У Калышках нарадзіўся і лётчык-штурмавік Андрэй Трухаў, які змяніў за вайну 6 баявых машын, на апошняй бамбіў фашысцкае логава - Берлін. 3 вялікім гонарам называюць лёзненцы імёны сваіх землякоў - Герояў Савецкага Саюза. Гэта камандзір знішчальнай эскадрыллі I. А. Авекаў, камандзір артылерыйскай гарматы Ц. Я. Гарноў, камандзір стралковай роты I. В. Мацкевіч, штурман эскадрыллі С. М. Чарапнёў, камандзір мінамётнага палка I. I. Янушкоўскі. Поўнымі кавалерамі ордэна Славы сталі В. Ф. Ландычанка з в. Міхайлава і П. М. Савуцін, ураджэнец в. Вялікае Сяло. Незлічоныя страты і пакуты пры несла вайна нашаму народу. У выніку бамбардзіровак, карных аперацый былі знішчаны мірныя жыхары, спалены жылыя дамы, а часам і цэлыя вёскі. Асабліва пацярпелі вёскі Асіпова, Забалацце, Чаркасы, Шугаёва і іншыя. Гаспадарка раёна была разрабавана. У г. п. Лёзна не засталося ніводнага цэлага будынка. Удзельнік вызвалення Лёзна С. Гарланаў з Чувашскай АССР успамінаў, як ён быў уражаны патрыятызмам лёзненцаў, калі ў разбураным райцэнтры сярод нямногіх кніг, якія змаглі зберагчы ў час акупацыі невядомыя яму людзі, ён убачыў тамы поўнага збору твораў У. I. Леніна. Моцна пацярпела сельская гаспадарка раёна. 3 10 тысяч калгасных двароў уцалела крыху больш за тысячу. Ад вялікай і прыгожай вёскі Высачаны засталіся адны руіны. Былі разбураны льнопрадзільная фабрыка, клуб, бальніца, педтэхнікум. Фашысты знішчылі нават возера і сасновы бор.
У Дабрамыслянскім сельсавеце былі сцёрты з твару зямлі амаль усе населеныя
пункты. У Глоданскім сельсавеце ўцалела толькі 8. Незлічоных пакут, людскіх і матэрыяльных страт каштавала Перамога савецкаму народу. А пасля вайны яго чакалі новыя выпрабаванні. Але нягледзячы на ўсе цяжкасці, савецкія людзі з новымі сіламі пачалі абудоўваць сваю любімую Радзіму. Ф. І. Кітаева (гады акупацыі), Н. К. Ціхамірава (вызваленне Лёзна) КамісарЯфім Майсеевіч Фамін нарадзіўся 15.1.1909 г. ў в. Калышкі Лёзненскага р-на ў сям'і каваля. У 6 гадоў застаўся сіратой. 3 12 гадоў пачаў працоўную дзейнасць, у 1922-24 гг. выхоўваўся ў дзіцячым доме. Скончыў Пскоўскую савецка-партыйную школу, Ленінградскі камуністычны універсітэт. Член КПСС з 1930 г. У 1932 г. накіраваны на палітычную работу ў Чырвоную Армію. Удзельнічаў у вызваленні Заходняй Украіны ў 1939 г., у аднаўленні Савецкай улады ў Прыбалтыцы ў 1940 г. 3 сакавіка 1941 г. ў Заходняй асобай ваеннай акрузе - намеснік камандзіра палка па палітчастцы 84-га стралковага палка 6-й стралковай дывізіі. Полк размяшчаўся у Брэсцкай крэпасці. 3 першымі выбухамі 22 чэрвеня 1941 г. Я. М. Фамін апынуўся ў баі і арганізаваў абарону каля Холмскіх варот, 24 чэрвеня разам з I. М. Зубачовым стварыў групу абаронцаў крэпасці, быў прызначаны намеснікам камандзіра па палітчастцы гэтай групы. 30 чэрвеня, пасля ўзмоцненага штурму крэпасці, цяжка паранены, кантужаны Яфім Майсеевіч быў схоплены гітлераўцамі і расстраляны непадалёку Холмскіх варот. Камісар Я. М. Фамін пасмяротна узнагароджаны ордэнам Леніна. Яго імя носіць швейная фабрыка ў Брэсце, сярэдняя шко¬ла ў в. Калышкі, вуліца і 2 завулкі ў Мінску, вуліцы ў Брэсце і г. п. Лёзна. Імя яго ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Брэсцкая крэпасць-герой», на месцы расстрэлу камісара на стэле каля Холмскіх варот устаноўлена мемарыяльная дошка, на алеі «Іх імёнамі названы вуліцы Брэста» ўстаноўлены яго барэльефны партрэт. 3 успамінаў Юрыя Яфімавіча Фаміна ...Мне запомніліся акуратнасць і патрабавальнасць бацькі
перш за ўсё да сябе і да сваіх падначаленых. Разам з тым ён не быў сухім,
чэрствым чалавекам, наадварот, бацька вызначаўся рэдкім жыццялюбствам. Любіў
дасціпны жарт, смех, гульню ў шахматы, якую называў «баявой падрыхтоўкай»,
радаваўся добрым кніжкам, кінафільмам, песням. Да людзей быў заўсёды
ўважлівы; разумеючы Суровая жыццёвая школа навучыла бацьку разумець людзей і весці іх за сабой. Ён быў падрыхтаваны да цяжкіх выпрабаванняў Вялікай Айчыннай вайны. 22 чэрвеня 1941 г., калі фашысты абрушылі на Брэсцкую крэпасць ураганны агонь і акружылі яе шчыльным кальцом, як сведчаць бацькавы аднапалчане, камісар Фамін прыняў на сябе камандаванне падраздзяленнямі 84-га стралковага палка і загадаў байцам заняць абарону ў раёне Холмскіх варот. Калі варожы атрад прарваўся праз другія вароты ў цэнтры крэпасці, камісар арганізаваў контратаку, у выніку якой нямала фашыстаў было знішчана, а астатнія адкінуты. Каб чырвонаармейцы бачылі ў сваіх радах яшчэ аднаго старшага камандзіра, ён загадаў камсоргу палка надзець яго запасную гімнасцёрку са знакамі адрознення палкавога камісара. Па загаду камісара камсорг спрабаваў прарвацца з крэпасці на браневіку, каб звязацца з камандаваннем савецкіх войск, але беспаспяхова. Фашысты перагарадзілі ўсе выхады з крэпасці. Нягледзячы на цяжкія ўмовы асады, абаронцы крэпасці гераічна адбівалі націск ворага і нярэдка самі пераходзілі ў контратаку. Удзельнік тых баёў А. С Рабзуеў у пісьме да мяне ўспамінаў, што на адным з участкаў фашыстам удалося пацясніць чырвонаармейцаў. Тады камісар Фамін павёў байцоў у штыкавую атаку. У гэтай жорсткай схватцы вораг панёс вялікія страты. Становішча было адноўлена. У тыя цяжкія дні камісар паказваў прыклады волі і вытрымкі, падбадзёрваў і натхняў байцоў. Яго нездарма назвалі душой брэсцкай абароны. Калі адзін з байцоў сказаў, што апошні патрон пакіне сабе, бацька запярэчыў яму: «Мы ножам загінуць і ў рукапашнай схватцы, а кожны патрон расстреляем па фашыстах». Нягледзячы на пакуты голаду і смагі, камісар адмаўляўся ад вады і ежы, аддаючы ўсё раненым, жанчынам і дзецям. Камісар Фамін да апошняй мінуты раздзяліў са сваімі байцамі лёс бессмяротнага гарнізона. У 1942 г. мы з маці атрымалі паведамление, у якім тата значыўся прапаўшым без веста к у верасні 1941 г. Гэга давала нам падставы спадзявацца, што, кожа, яму ўдалося вырвацца з Бреста, але невядома, што далей... I только ў 1951 г., прыехаўшы ў Брэст, я атрымаў ад гарваенкома нумар акруговай ваеннай газеты «Во славу Родины», дзе былі апублікаваны матэрыялы аб знойдзеных у руінах Брэсцкай крэпасці 34 воінах, іх зброі і рэчах. У камандзірскай сумцы быў знойдзены загад ад 24 чэрвеня 1941 г., які часткова захаваўся, і ў ім сярод кіраўнікоў абароны быў названы палкавы камісар Фамін. Дзякуючы супрацоўнікам рэдакцыі газеты, я атрымаў адрасы ўцалелых аднапалчан бацькі, завязаў з некаторымі перапіску, а ў 1956 г. ўпершыню ўбачыўся з імі і пісьменнікам С. С Смірновым на сустрэчы абаронцаў Брэсцкай крэпасці. Тады я і ўведаў абставіны гібелі таты. I хоць ён мяне ніколі не пачуе, мне хочацца сказаць: «Я ганаруся табой, бацька!». |
Добро пожаловать!
Вызвалення Лёзна ад акупантаў
Баі на Віцебскім напрамкуКамісарСо всеми воинскими почестями
У жніўні 1942 г. праціўнік распачаў карную экспедыцыю супраць лёзненскіх партызан. Аднак у сярэдзіне верасня вымушаны быў адступіць і перенёс свае дзеянні супраць партызан іншых зон Віцебскай вобласці. Не паспелі аляксееўцы загаіць раны пасля восеньскай карнай экспедыцыі, як ужо 6 снежня карнікі зноў перайшлі ў наступление. Баі разгарнуліся каля вёсак Красыні, Буракі, Тупікі, Загара дна, Зоры, Манулкі, Сапуны, дзе размяшчаліся асноуныя сілы брыгады. Партызаны мужна і стойка адбівалі націск ворага. Змучаныя няроўнымі і бесперапыннымі баямі, манеўравалі ў межах Лёзненскага, Суражскага і Панізоўскага раёнаў. На працягу лютага - сакавіка 1943 г. аляксееўцы з апошніх сіл адбіваліся ад насядаючага праціўніка, пры магчымасці ўхіляючыся ад сустрэч з ім. Да мая 1943 г. партызаны брыгады пакінулі Лёзненскі раён і сабраліся на правым беразе Заходняй Дзвіны на тэрыторыі Суражскага раёна.Брыгада пасля доўгіх знясільваючых баёў прыводзіла свае службы ў парадак. Страты былі, на жаль, вялікія - каля тысячы сваіх баявых сяброў не далічыліся партызаны. Для вывучэння абстаноўкі і баявога стану брыгады ў штаб брыгады «Аляксея» прыбылі прадстаўнік Беларускага штаба партызанскага руху (БШПР) I. А. Цішчанка і сакратар Віцебскага абкома партыі Я. А. Жылянін. Брыгада была разбуйнена і на базе яе атрадаў «Граза», імя В. I. Чапаева, «Буравеснік» утварылася Лёзненская брыгада П. I. Кірылава. У сярэдзіне мая 1943 г. брыгада «Аляксея» ў больш мабільным складзе накіравалася ў раён Дуброўна - Орша. Восенню 1943 г. партызаны брыгады вялі цяжкія баі супраць карнікаў каля вёсак Вадапоева, Вуглы, Рубеж Бешанковіцкага раёна. Вясной 1944 г. на рубяжы вёсак Замошша, Царкавішча, Тартак, Казімірова, Лагі, Бушанка Ушацкага раёна разам з іншымі брыгадамі абаранялі ад карнікаў тэрыторыю Полацка-Лепельскай зоны. Летам 1944 г. партызаны брыгады правялі шэраг аперацый на дарогах Кублічы - Беразіно, Кублічы - Крулёўшчына, разграмілі штаб 601-га нямецкага пяхотнага палка 201-й пяхотнай дывізіі. Аляксееўцы ўдзельнічалі так¬са ма ў аперацыі «Рэйкавая вайна», у выніку было падарвана каля 3 тысяч рэек. Лёзненская брыгада пасля няўдалых спроб перайсці на поўдзень Лёзненскага раёна была выцеснена буйнымі сіламі карнікаў у Багушэўскі раён. На Лёзненшчыне засталася толькі група партызан і частка работнікаў падпольнага райкома на чале з сакратарамі райкома партыі А. Ц. Шчарбаковым і Я. А. Букаіным. Былі сабраны і аб'яднаны ў атрад разрозненыя ў час блакады трупы пар¬тызан. Атрад дзейнічаў самастойна, хаця фармальна быў уключаны ў Лёзненскую брыгаду. Атрад ажыццяўляў дыверсіі на мастах. У гэты час у Лёзненскі раён прыбылі нямецкія рэгулярныя войскі. Пачаліся расправы над мірным насельніцтвам. Людзі пад страхам смерці сыходзілі ў лясы. Аднак і там немагчыма было знайсці прытулак і сховішча ад ворага - лясы і хмызнякі вакол населеных пунктаў пастаянна абстрэльваліся. Асабліва лютаваў вораг з набліжэннем Чырвонай Арміі да межаў раёна. Гітлераўцы спяшаліся знішчыць, спаліць у агні ўцалелыя грамадскія будынкі, палі са збожжам, цэлыя вёскі. Толькі ў верасні - кастрычніку 1943 г. было спалена больш за 100 вёсак. Перад самым вызваленнем згарэлі жывымі ў агні 120 жыхароў в. Асташэва, роднай сястры Хатыні, 164 жыхары з в. Вялікая Выдрэя, 290 жыхароў з в. Забалацце, 190 жыхароў з в. Хоцемля, 260 жыхароў з в. Чаркасы. У асобных сельсаветах былі знішчаны амаль усе населеныя пункты. Так, у Глоданскім і Яськаўшчынскім сельсаветах уцалелі толькі некалькі хат. Аднак усё здолела вытрымаць шматпакутная лёзненская зямля. Біць ворага ў яго тыле, набліжаючы доўгачаканы час вызвалення, дапамагалі, акрамя асноўных лёзненскіх брыгад, таксама партызанскі полк «Трынаццаць», 1-я брыгада імя К. С Заслонава, 1-я Беларуская, 16-я Смаленская, 17-я Смаленская, 19-я Смаленская брыгады, партызанскія атрады «Меч», А. С Пятрова і іншыя фарміраванні. Пасля Курскай бітвы 1943 г. Чырвоная Армія разгарнула стратэгічнае наступление на фронце 2000 км - ад Невеля да Чорнага мора. У верасні - кастрычніку 1943 г. сярод іншых злучэнняў, вызваляўшых Беларусь, на Віцебскім напрамку наступалі войскі Калінінскага фронту (з 20.10.1943 г. 1-ы Прыбалтыйскі, камандуючы генерал-палкоўнік А. I. Яроменка, з лістапада 1943 г. генерал-палкоўнік I. X. Баграмян). У вызваленні Лёзна прымалі ўдзел 134-я (камандзір палкоўнік С. С Чарнічэнка) і 158-я (камандзір генерал-маёр I. С. Бязуглы) стралковыя дывізіі 84-га стралковага корпуса, 4-я знішчальна-процітанкавая артылерыйская брыгада (камандзір палкоўнік М. П. Саўлевіч) 39-й арміі, 47-я механізаваная брыгада (камандзір падпалкоўнік Р. Б. Міхайлаў), 28-я гвардзейская танкавая брыгада (камандзір палкоўнік Я. М. Кавалёў), 1820-ы самаходны артылерыйскі полк (камандзір маёр I. С. Гара) рухомай механізаванай групы Калінінскага фронту. Гарадскі пасёлак Лёзна, які быў важным стратэгічным пунктам на перасячэнні чыгуначных і аўтамабільных дарог, у 1943 г. фашысты ператварылі ў добраўмацаваны пункт абароны з развітай сеткай траншэй і акопаў, дзотаў і бліндажоў. Ужо на подступах да Лёзна вораг сканцэнтраваў значныя сілы, імкнучыся тут затрымаць наступление савецкіх войск. 7.10.1943 г. часці Чырвонай Арміі падышлі да Лёзна і спрабавалі авалодаць ім з ходу, аднак тэта спроба не ўдалася. Арганізоўваючы абарону гарпасёлка, асноўныя сілы фашысты сканцэнтравалі з усходу, адкуль чакалася наша наступление. Тут і былі контратакаваны гітлераўцамі войскі 47-й механізаванай брыгады. У гэтай складанай сітуацыі было прынята рашэнне абысці Лёзна з поўначы, пераадолеўшы забалочаную мясцовасць, і разам з 28-й танкавай брыгадай нанесці раптоўны ўдар па праціўніку. Раніцай 8 кастрычніка пачалося наступление на Лёзна. Нечаканае паяўленне танкаў з боку балот ашаламіла гітлераўцаў. Кідаючы тэхніку і зброю, яны беглі па вуліцах, трапляючы пад агонь нашых стралкоў. Многія здаліся ў палон. Адначасова з поўдня і захаду павялі наступление ў напрамку да цэнтра Лёзна часці 158-й, 134-й і 91-й стрелковых дывізій. Ураганным артагнём іх падтрымаў 472-і гаўбічна-артылерыйскі полк рэзерву Галоўнага камандавання (камандзір падпалкоўнік Б. С Габедашвілі). Савецкае Інфармбюро 9 кастрычніка паведаміла аб вызваленні Лёзна. Добраўмацаваная фашысцкая абарона была зламана, але цяжкія кровапралітныя баі за вызваленне гарпасёлка працягваліся да 10 кастрычніка. Гэта дата святкуецца ў раёне як дзень вызвалення. Нарэшце над Лёзнам, першым вызваленым раённым цэнтрам Віцебшчыны, залунаў чырвоны сцяг. Устанавіў яго на купале былой царквы камандзір каменданцкага ўзвода лейтэнант К. Ф. Канышкоў. Вызваляючы Лёзна, савецкія воіны праявілі масавы гераізм і стойкасць. Асабліва вызначыліся 875-ы і 879-ы стралковыя палкі 158-й стралковай дывізіі. Па-геройску загінуў у баях за Лёзна начальнік штаба 875-га стралковага палка Іван Васілевіч Барысаў, ён пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Камандзір батальёна 879-га палка каштан Алег Зіноўевіч Крышталь павёў свой батальён на штурм дамоў у цэнтры Лёзна. Выбіваючы захопнікаў, ён быў смяртэльна паранены асколкам снарада. Паміраючы, каштан звярнуўся да сваіх салдат з заклікам працягваць наступление. Яшчэ аб адным подзвігу воіна 158-й стралковай дывізіі пісала армейская газета «За победу». 19-гадовы радыст Міхаіл Аўдонькін знаходзіўся з рацыяй у бліндажы. Фашысты акружылі бліндаж. Убачыўшы безвыходнасць сітуацыі, Аўдонькін паведаміў усё камандаванню і выклікаў агонь на сябе. А потым гранатай знішчыў фашыстаў, якія ўварваліся ў бліндаж, падарваў рацыю і загінуў сам. У вызваленні Лёзна прымала ўдзел і 47-я асобная механізаваная брыгада. Асабліва вызначыўся экіпаж танка Т-34 на чале з лейтэнантам Р. Дз. Навумчанкам, які ўзначальваў наступление гру¬пы танкаў у час бою за чыгуначны вакзал і мост. Камандзір танка і радыст-кулямётчык С. I. Канькоў, застаўшыся ўдвух з экіпажа, занялі абарону ў пакінутым фашыстамі бліндажы. Больш за 30 гадзін адбіваліся яны ад ворага. Абодва танкісты былі ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга. (Падрабязна іх подзвіг апісаны ў артыкуле «Чырвоны сцяг над Лёзнам»). Загадам Вярхоўнага Галоўнакамандавання ад 10.10.1943 г. пяці воінскім часцям і злучэнням, якія вызначылісяпры вызваленні Лёзна, было нададзена ганаровае найменне «Лёзненскіх». Гэта 158-я стрелковая дывізія, 28-я гвардзейская танкавая брыгада, 4-я знішчальна-процітанкавая артылерыйская брыгада, 472-і гаўбічна-артылерыйскі полк, 114-ы матарызавана-інжынерны батальён (камандзір маёр Р. I. Мірзоеў). А воінам 134-й стралковай дывізіі, 1820-га самаходнага артылерыйскага палка і 47-й механізаванай брыгады за вызваленне Лёзна Вярхоўным Галоўнакамандуючым была аб'яўлена падзяка. У вызваленым райцэнтры адбыўся мітынг. На ім была прынята рэзалюцыя, у якой шматпакутныя лёзненцы, вызваленыя ад фашысцкага рабства, шчыра дзякавалі Чырвонай Арміі за сваю свабоду. Працоўныя раёна перадалі 900 тысяч рублёў на пабудову танкавай калоны «Вызвалены лёзнінец». Услед за райцэнтрам у выніку цяжкіх баёў Чырвоная Армія вызваліла шэраг
населеных пунктаў Лёзненшчыны. У вызваленні акрамя Калінінскага (з 20.10.1943
г. 1-ы Прыбалтыйскі) фронту прымалі ўдзел і войскі 3-га Беларускага фронту, якім
камандаваў (у час вызвалення Лёзненскага раёна генерал-палкоўнік, з 26.6. 1944
г. генерал арміі) I. Д. Чарняхоўскі. 9 доўгіх месяцаў - з кастрычніка 1943 г. да
ліпеня 1944 г.- на Лёзненшчыне не сціхалі баі, тут праходзіла перадавая лінія
фронту. Удзельнікам гэтых баёў ніколі не забыць той час процістаяння, зыход
якога абавязкова павінен быў вырашыцца на карысць той арміі, якая змагалася за
вызваленне роднай зямлі, свайго народа. Шматлікія ўспаміны ветэранаў -
вызваліцеляў Лёзненшчыны - адлюстроуваюць напружанасць тых суровых баёў, масавы
гераізм і стойкасць воінаў Чырвонай Арміі. Восенню 1943 г. ў баях за вызваленне
Лёзненскага раёна прымала ўдзел 124-я асобная Чырванасцяжная стрелковая брыгада,
якой камандаваў палкоўнік В. 3. Асламаў. У ноч на 5 лістапада яна змяніла ў
абароне часці 32-й стралковай дывізіі і заняла пазіцыі ў раёне возера
Шэлахаўскае. Успамінае ветэран брыгады М. Фёдараў: Як сведчаць даныя архіваў, усяго нашай брыгадзе процістаяла каля 1,5 тысячы гітлераўцаў. Было выяўлена 17 кулямётных кропак, з іх 6 у дзотах. У тыле праціўнік трымаў 8 артылерыйскіх і 2 мінамётныя батарэі. Першая ж проба сіл паказала, што гітлераўскае камандаванне мела намер не толькі абараняць свае пазіцыі, але пры любой магчымасці нанесці нечаканы контрудар. Асабліва жорсткія баі ішлі тады ў раёне Рублева, дзе абарону трымаў першы асобны стралковы батальён. Тут вызначылася 1-я рота старшага лейтэнанта У. П. Васильева, байцы якой паказалі прыклад адвагі і гераізму. За час баёў з 5 да 10 лістапада яны знішчылі 6 кулямётаў і 60 фашыстаў. Ва ўзнагародным лісце ўраджэнца Ленінграда Уладзіміра Пятровіча Васільева запісана, што 11.11.1943 г. ён разам з камандзірам узвода разведкі старшым сяржантам А. Г. Скапцовым арганізаваў нападзенне на варожыя траншэі, каб захапіць і выкаціць на сваіо тэрыторыю 45-міліметровую гармату. Разведчыкі Чарнякаў, Дуплянскі і Якшын над прыкрыццём станковых кулямётаў падпаўзлі да гарматы, размініравалі яе і даставілі ў размяшчэнне першай роты. Сюды ж прыцягнулі і снарады да яе. У перастрэлцы, якая завязалася, было знішчана 8 гітлераўцаў і ручны кулямёт. Старшы лейтэнант Васільеў і старшы сяржант Скапцоў, які быў паранены ў нагу, былі ўзнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі. Узнагародамі былі адзначаны ўсе байцы, якія ўдзельнічалі ў гэтай аперацыі. I наогул, у тых лістападаўскіх баях 1943 г. вызначыліся многія байцы нашай брыгады. Кожны новы дзень нараджаў сваіх герояў. Ордэнамі Чырвонай Зоркі былі ўзнагароджаны наводчык асобнага артдывізіёна малодшы сяржант П. А. Ткачэнка, камандзір узвода 45-міліметровых гармат лейтэнант Д. I. Крыніцкі, які толькі ў баях пад Рублевам знішчыў 4 станковыя кулямёты праціўніка і некалькі дзесяткаў салдат і афіцэраў, камандзір батарэі мінамётнага дывізіёна старшы лейтэнант Хробастаў, начальнік рацыі асобнай роты сувязі старшы сяржант К. А. Рабыкін і іншыя. Подзвігі соцень байцоў былі адзначаны медалямі. У ноч на 10 лістапада брыгада прарвала абарону праціўніка ў напрамку вёсак Рэчкі і Касцяёва. Патрэбна было авалодаць гэтымі населенымі пунктамі і выйсці на рубеж в. Высачаны. Былі створаны рухомыя групы, якія ў выпадку адыходу праціўніка павінны былі гнаць яго далей. Аднак наступление у не мела, хоць пад ударамі нашых часцей вораг і вымушаны быў адысці ў глыб сваей абароны. Кровапралітныя баі не заціхалі ні днём, ні ноччу. Нягледзячы на вялікія страты, гітлераўцы няспынна контратакавалі, імкнучыся выйграць час і падцягнуць рэзервы. Мы таксама неслі страты. Многія нашы франтавыя сябры навечна спачылі на Лёзненскай зямлі. 16 лістапада брыгада была выведзена з перадавой на іншы ўчастак фронту. У пачатку 1944 г. за вызваленне Лёзненшчыны побач змагаліся 251-я (камандзір генерал-маёр А. А. Вольхін) і 220-я (камандзір палкоўнік, з 15.7.1944 г. генерал-маёр В. А. Палявік) стралковыя дывізіі. Часці 220-й дывізіі фарсіравалі р. Чарніца ў раёне Глушкова і авалодалі першай траншэяй праціўніка. Аднак далейшага развіцця іх наступление не мела. 23 лютага дывізіі па загаду камандарма зноў уступілі ў бой. На гэты раз нашы
войскі дасягнулі рубяжа на захад ад бальшака Бабінавічы - Вадвынкі, але былі
спынены масіраваным артылерыйска-мінамётным і кулямётным агнём гітлераўцаў.
Успамінае ветэран 927-га палка 251-й стралковай дывізіі А. Сямёнаў: Нягледзячы на цяжкія страты, фашысты працягвалі аказваць упартае супраціўленне. Яны падцягвалі ўсё новыя рэзервы. Пры падтрымцы танкаў і магутнага артагню аднаму батальёну гітлераўцаў удалося прарвацца на стыку паміж нашымі палкамі і ўстанавіць часовы кантроль над пераправай цераз Чарніцу. Тады камандаванне дывізіі пусціла ў ход рэзервы - вучэбную і снайперскую роты, лыжны батальён. Апошні абышоў групоўку ворага з тылу і атакаваў яе. Каля 400 фашыстаў знайшлі тут сабе бясслаўны канец. Пераправа зноў стала нашай. Вораг не хацеў мірыцца з паражэннем, рабіў адчайныя спробы контратакаваць, аднак яго контратакі не мелі поспеху, бо нашы байцы стаялі насмерць і не ўступалі фашистам ні пядзі адваяванай савецкай зямлі. Неўзабаве мы атрымалі загад спыніць наступальныя дзеянні і перайсці да жорсткай
абароны. На занятых рубяжах пачаліся інжынерныя работы. Гітлераўцы ўсімі сіламі
імкнуліся перашкодзіць іх правядзенню. Асабліва інтэнсіўным быў
артылерыйска-мінамётны абстрэл 28 лютага. У той дзень нас спасцігла вялікае гора
- загінуў камандзір палка палкоўнік Н. О. Нарадзіцкі. Усе байцы перажывалі горыч
страты і пакляліся адпомсціць за смерць любімага камандзіра. Часці 36-й асобнай курсанцкай стралковай брыгады пасля знясільваючага фарсіраванага маршу выйшлі ў раён Лёзна, з ходу развярнуліся ў баявы парадак і пайшлі ў наступление. Нягледзячы на шматлікія шалёныя контратакі фашыстаў, брыгада выканала пастауденую перад ей задачу - перарэзала ауг'адарогу Віцебск - Орша і паралізавала артагнём чыгунку паміж гэтымі гарадамі. Брыгада прымала ўдзел у вызваленнг вёсак Крынкі, Хоцемля, Зазыбы, Замошша і інш. Цяжкую цану плаціла брыгада за вызваленне Віцебшчыны. У гэтых баях яна тройчы дафарміроўвалася і вясной 1944 г., абяскроўленая, была расфарміравана. Сотні яе воінаў засталіся ляжаць у Лёзненскай зямлі, аддаўшы свае жыццё за яе свабоду. 157-я стралковая дывізія (камандзір палкоўнік В. А. Кацюшын) у снежні 1943 г.
зрабіла аператыўны марш на Лёзненшчыну ў раён вёсак Шахі, Казюліна і Шумшчына,
пераадолеўшы больш чым 100 км заснежаных да рог. 26 снежня дывізія сутыкнулася з
праціўнікам, прарвала яго першую абарончую лінію і начала наступление пад в.
Клімчонкі. Расказвае ветэран дывізіі маёр у адстаўцы М. Мікляеў: 277-я Чырванасцяжная стралковая дывізія (камандзір генерал-маёр С. Т. Гладышаў)
у снежні 1943 г. таксама вяла баі ў раёне Крынак, на так званым Віцебскім
уступе. Вось як успамінае пра тыя баі ветэран дывізіі I. Банны: Нашай наступнай задачай было авалоданне Высачанскай вышынёй, якая панавала над усёй мясцовасцю, і таму гітлераўцы стварылі тут добраўмацаваную абарону. Усе подступы да вышыні былі замініраваны. Адсюль фашысты днём і ноччу вялі артылерыйскі і мінамётны агонь па нашым плацдарме. Мы неслі страты. 21.3.1944 г., пасля невялікай артпадрыхтоўкі, дывізія начала наступление на Высачанскую вышыню. 850-ы полк наступаў у напрамку паўночнай ускраіны вышыні, аднак, трапіўшы пад моцны загараджальны агонь, вымушаны быу залегчы на нейтральней зоне. У наш батальён прыбыў парторг палка Аўчарэнка і перадаў мне загад камандзіра дывізіі неадкладна ўзняць батальён і павесці ў атаку, любой цаной прарваць абарону праціўніка і даць магчымасць дывізіі ўвайсці ў прарыў. Скарыстаўшы зручны момант, мы пайшлі ў атаку. Паспяхова пераадолелі першую лінію
траншэй, захапілі ў палон 9 фашыстаў. Старшына Байназараў канваіраваў іх да
камандзіра дывізіі як доказ таго, што загад мы выканалі. Была занята і другая
лінія траншэй. Несучы вялікія страты, вораг пачаў адыходзіць. Аднак мы разумелі,
што на гэтым справа не скончыцца. I сапраўды. Раніцай 22 сакавіка, падцягнуўшы
падмацаванне з Віцебска, гітлераўцы пад прыкрыццём танкаў кінуліся ў контратаку.
Трое сутак наш батальён і ўся дывізія стрымлівалі шалёны націск праціўніка. А
затым, перамалоўшы яго рэзервы, нашы войскі перайшлі ў наступление і авалодалі
Высачанскай вышынёй. Усе воіны праявілі ў гэтых баях мужнасць і адвагу,
дзейнічалі смела, рашуча і ўмела. Асабліва вызначыліся намеснік камандзіра
батальёна старшы лейтэнант Васіленка, камандзір роты старшы лейтэнант Пятроўскі,
камандзір санузвода старшы лейтэнант Валабуеў, старшына роты Байназараў,
камандзір аддзялення сяржант Дружынін (ён жа камсорг батальёна) і многія іншыя.
Не абышлося і без страт. Нямала нашых баявых сяброў палегла на Высачанскай
вышыні. Гістарычная Беларуская наступальная аперацыя, якая пачалася 23 чэрвеня 1944 г.,
прынесла нарэшце доўгачаканую свабоду жыхарам тых раёнаў Беларусі, якія былі
яшчэ акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Войскі 5-й арміі (камандуючы
генерал-лейтэнант, з 15.7.1944 г. генерал-палкоўнік М. I. Крылоў) З-га
Беларускага фронту павінны былі сіламі васьмі стралковых дывізій ва
ўзаемадзеянні з 39-й арміяй прарваць абарону праціўніка на участку Карпавічы -
Высачаны, нанесці ўдар у напрамку Багушэўск, Сянно, Лукомль, Майсееўшчына і
ваўзаемадзеянні з 11-й гвардзейскай арміяй разграміць багушэўска-аршанскую
групоўку гітлераўцаў, не дапусціўшы яе адыходу на захад. Успамінае камандуючы
5-й арміяй М. I. Крылоў: Найбольш паспяхова дзейнічалі батальён пад камандаваннем капітана I. П. Луева,
зяева ад яго батальён 371-й стралковай дывізіі і справа - 11-я армейская рота.
Яны з ходу выбілі гітлераўцаў з першай і другой траншэй і пагналі іх на поўдзень
- у балота торфараспрацовак. Яшчэ больш улева перадавыя батальёны 97-й і 159-й
стралко¬вых дывізій да гэтага часу ўварваліся ў пер¬шую траншэю праціўніка і
паспяхова ціснулі яго да другой. Значна павольней ішло наступление на правым
флангу 72-га стралковага корпуса. Тут батальён 226-га стралковага палка 63-й
стралковай дывізіі здолеў уварвацца толькі ў першую траншэю на развілцы дарог,
за кіламетр на поўдзень ад Касачоў, але, сустрэты моцным агнём, больш прасунуцца
не мог. Убачыўшы, што на гэтым напрамку з'явілася магчымасць авалодаць моцным апорным пунктам Высачаны з тылу, камандзір 72-га стралковага корпуса генерал А. I. Казарцаў пераправіў цераз Сухадроўку ў раён Буракоў два танкавыя батальёны 153-й танкавай брыгады на чале з камандзірам брыгады палкоўнікам Я. А. Круціем. Камандзір 65-га стралковага корпуса генерал Г. М. Перакрэстаў зрабіў гэтак жа,
як і генерал А. I. Казарцаў: калі перадавыя батальёны авалодалі другімі
траншэямі непрыяцеля, ён увёў у бой стралковыя батальёны палкоў першага эталона
371-й і 97-й стралковых дывізій... Сонца ўжо спускалася да лесу, а бой не толькі не заціхаў, але і разгараўся ўсё
мацней. Стралковыя палкі 277-й стралковай дывізіі, якія ўзначальвалі храбрыя
афіцэры падпалкоўнік Дз. К. Марозаў і падпалкоўнік А. П. Палажэнка, вялі
напружаны штыкавы бой з 530-м пяхотным палком і 97-м будаўнічым батальёнам
праціўніка. I ў гэты момант, калі напал бою дасягнуў вышэйшай ступені,
гітлераўцы кінулі сюды 20 самалётаў Ю-87. Самалёты пачалі бязлітасна бамбіць
баявыя парадкі часцей 277-й стралковай дывізіі, якія наступалі. Але воіны гэтых
палкоў не толькі не адступілі, а працягвалі атакаваць разам з танкістамі 153-й
танкавай брыгады і 343-га цяжкага самаходна-артылерыйскага палка апорныя пункты
Загорна і Сімашкава. 3 надыходам цемнаты нашы перадавыя батальёны бой не спынілі. Адчуўшы, што супраціўленне праціўніка аслабела, яны яшчэ больш энергічна працягвалі яго адцясняць... Развіваючы наступление, войскі арміі накіраваліся да р. Лучосы. Першым выйшаў да вялікага выгіну ракі на поўнач ад Кавалёў батальён капітана I. П. Луева. Але тут праціўнік, па-майстэрску выкарыстоўваючы высокі бераг ракі, моцным агнём прыціснуў батальён да зямлі. Тады капітан I. П. Луеў хутка арганізаваў разведку Лучосы, знайшоў брод на поўдні. Пакінуўшы каля выгіну ў кустах для абазначэння некалькі аддзяленняў пяхоты і пушак, якія вялі інтэнсіўны агонь, асноўныя сілы батальёна імкліва пераправіліся на заходні бераг, выкарыстоўваючы разведаны брод, і нечакана нанеслі ўдар на Кавалі. Знішчыўшы ворага, батальён заняў на заходнім беразе р. Лучосы плацдарм. Гэтак жа атрымалася і каля Зарэчча, дзе перадавы рухомы атрад 854-га стралковага палка, неадступна гонячы праціўніка, які адыходзіў, з ходу захапіў пабудаваны гітлераўцамі мост, заняў на заходнім беразе Лучосы населены пункт Зарэчча, прыкрыўшы пераправу галоўных сіл дывізіі... Левафланговы 45-ы стралковы корпус пад камандаваннем генерал-маёра С. Ф. Гарохава, дзейнічаючы толькі адной 159-й стралковай дывізіяй, прарваў фронт на участку Асёткі - Відвінка і паспяхова наступаў па балоцістай мясцовасці на Кімбары, змотваючы абарону 256-й пяхотнай дывізіі ў паўднёвым напрамку. Насустрач палкам 159-й стралковай дывізіі з раёна на поўдзень ад Бабінавіч у такой жа лясной і забалочанай мясцовасці наступалі на Украішча батальёны 152-га ўмацаванага раёна, якія таксама дзейнічдлі супраць трымаўшага абарону праціўніка, але ўжо на паўночным напрамку. Да зыходу дня войскі 45-га стралковага корпуса, які граміў фланговый часці гітлераўцаў, выйшлі на лінію на поўдзень ад Макеева, у міжрэччы Лучосы і Чарніцы, а батальёны 152-га ўмацаванага раёна - на лінію Бабінавічы - Лапіцкія хутары. Адлегласць паміж іх перадавымі групамі з кожнай гадзінай скарачалася, і да вечара яна складала 9-10 км. Гэта, відаць, напалохала камандзіра 256-й пяхотнай дывізіі праціўніка, і ён спешна стаў адводзіць свае палкі за р. Лучосу...» (Друкуецца са скарачэннямі па кн.: Освобождение Белоруссии, 1944. 2 изд. М., 1974. С. 287-293). Со всеми воинскими почестями14 октября 2005 года сразу в двух деревнях Лиозненского района
состоялось перезахоронение останков советских воинов, погибших при освобождении
Беларуси во время Великой Отечественной войны. На мемориальном комплексе в деревне Крынки захоронено 4.780 воинов. Сюда же из Хотемлянского леса были доставлены останки 102 освободителей, в том числе троих партизан. Ранее в этом лесу была известна лишь партизанская могила, в которой вместе со своими товарищами похоронен легендарный командир Мишка Моряк (Михаил Наумов). Но, по данным облвоенкомата, во время войны в Хотемлянском лесу стоял полевой госпиталь, и умерших от ран бойцов, скорее всего, хоронили на месте. Поэтому для проведения раскопок сюда вызвали военнослужащих 52-го отдельного поискового батальона. К слову, в этом году на территории Витебской области его военнослужащими подняты останки более тысячи солдат, погибших при освобождении Беларуси. На обоих мемориальных комплексах состоялись траурные церемонии, в которых приняли участие областной военный комиссар Владимир Селезнёв, председатель областной ветеранской организации Геннадий Герасимович, представители районных властей, ветераны, школьники, местные жители. Останки освободителей перезахоронены с воинскими почестями. В
Подольский архив для установления имён послан запрос. (Г-та "Народнае слова".) |
Обновление . В случае перепечатки материалов сайта ссылка на источник обязательна © "MVA" 2003-2009 | |||||||
|