Официальный герб поселка городского типа Лиозно (Лёзна)

 
Сайт создан по материалам книги "Память. Историко-документальная хроника Лиозненского района"
| Республика Беларусь | Витебская область | ЛИОЗНО | добавить в избранное |  |
   

СПІС НАСЕЛЕНЫХ ПУНКТАЎ ЛЁЗНЕНСКАГА РАЁНА.

Гарадскі пасёлак Лёзна.

Бабінавіцкі сельскі савет: вёскі Асіпенкі, Бабінавічы, Бель, Вішні, Забары, Касцяёва, Рублева, Рыжыкі, Сцяпаненкі, Украішча.

Веляшковіцкі сельскі савет: вёскі Бяскова, Веляшковічы, Вордзеўе, Гарадок, Гаране, Гаршэва, Грабенікі, Гушчына, Заверына, Замшына, Куракі, Міхайлова, Міхалінава, Новая Дуброва, Палёнаўка, Пнёва, Равуты, Сімавава, Цітова, Шусцева.

Дабрамыслянскі сельскі савет: вёскі Арцёмава, Буракова, Вішняк, Гарэлікі, Дабрамыслі, Жадзенава, Жалудова, Зачэрня, Зубакі, Перамонт, Рублева, Слабадзішча, Стар, Сяло, Ціханава, вёскі Бандоры, Барсеева, Белы Бор, Востраў, Выхадцы, Горбава 1-е, Горбава 2-е, Малькава, Сітна.

Кавалёўскі сельскі савет: вёскі Барсукі, Буракі, Глоданкі, Горы, Емельянова, Загарадна, Залессе, Кавалі, Кажуроўшчына, Красыні, Лапіна, Ніканаўшчына, Селішча, Страганы, Сяцішча, Таўкуны, Таўпа, Шавялі.

Крынкаўскі сельскі савет: вёскі Асёткі, Асіпова, Бор, Браткава, Буракі, Выдрэя, Высачаны, Вялікая Выдрэя, Вялікія Калінкавічы, Вялікія Міснікі, Градзякі, Добрына, Забалоцце, Загаране, Івавькава, Крынкі, Курцёнкі, Кучыншчына, Малая Выдрэя, Малыя Калінкавічы, Малыя Міснікі, Мар'янова, Мерзлякова, Мятлі, Новае Сяло, Ордзеж, Пагосцішча, Рэчкі, Рудакі, Салаўёва, Сімашкава, Соснавая Наспа, Старыва, Хоцемля, Чаркасы, Чарнышы, Чыкаўшчына, Шведы, Шніткі, Шугаёва.

Лёзнянскі сельскі савет: вёскі Адаменкі, Альхавік, Ацкавая, Баравая, Буі, Вагараўшчына, Дразды, Дуброўка, Завольша веска, Завольша пасёлак, Замошша, Зубкі, Зуі, Лындзіна, Нізы, Паддуб'е, Парыхі, Пронскае, Пувішча, Пушкі, Разумова, Слабада, Старыны, Станіславова, Сутокі, Уна, Чарніцы, Чарнаручча, Шахі, вёскі Асіпоўшчына, Баяры, Бычкова, Вялікае Сяло, Забалоцце, Канашкава, Кляўцы, Красыні, Навароцце, Пыжы, Свірбы, Смародзіна, Стасева, Шарыкі, Шэркіна, Шумшчына.

Яськаўшчынскі сельскі савет: вёскі Асташэва, Бржазова, Засігава, Запожанкі, Калышкі, Куляціна, Лугі, Макаранкі, Матушова, Надзёжына, Ноў, Пацава, Рубяжніца, Таранкі, Тупікі, Шлэхава, Якубаўшчына, Яськаўшчына.

Спіс населеных пунктаў Лёзненскага раёна, якія больш не існуюць

Бабінавіцкі сельскі савет: вёскі Бікуны, Бондарева, Вадвынкі, Глінкі, Дзянісаўка, Елянцы, Задняя, Засценкі, Зелянуха, Іструбішча, Казіміраўка, Камува, Кімбары 1-я, Кімбары 2-я, Кулажанкі, Лабаны, Лаговая, Лапіцкая, Латыгаўка, Ляпёшына, Марудаўшчына, Мурашкі, Новы Стан, Патапенкі, Пісарэўшчына, Пукшына, Рагавая, Самастойкі, Сасенкі, Свіціна, Сівітчонкі, Сідараўшчына, Сляпцы, Фаміно, Хамецкія, Хвашчоўка, Ціхаўка, Шалкунова, Шарава, Юстынаўка, Янава.

Веляшковіцкі сельскі савет: вёскі Агеянкі, Альшуціва, Багуцкі, Балышкі, Бубнова, Бугрына, Валуціна, Варшаўка, Вугляны, Гапонава, Гарэлышы, Голікі, Грубаўшчына, Гулідава, Жаўняры, Жаўцякі, Жукава, Забалоцце, Зосіна, Кавалеўка, Карусі, Клёпікі, Кралькі, Красная Гара, Лысухі, Любоўві, Мазурына, Марачы, Машкова, Навасёлкі, Нікіцевкі, Прудзішча, Расказы, Родзіна, Рубекі, Скуграва, Смолікі, Стар, Старая Дуброва, Старынкі, Стральцоўшчына, Сяргееўшчына, Урок, Ушыўка, Юрчанкі, Яміна.

Горбаўскі сельскі савет: вёскі Альхоўка, Асінаўка, Балтувы, Васькіна, Верхні Востраў, Відусы, Гута, Дзікалова, Жукаўка, Зеляніха, Мар'янова, Ніжні Востраў, Партасова, Старынкі, Стары Пень, Сцяг, Трапашкіна, Фаміно, Шалахоўшчына, Юраўшчына.

Дабрамыслянскі сельскі савет: вёскі Ануфрэенкі, Астроў, Барані, Барсукі, Вайцякова, Валчкова, Вінакорна, Жукаўка, Заазер'е, Замагілкі, Захарэнкі, Знайдзена, Калодавічы, Капусціна, Касачы, Качалкіна, Лагуны, Мінчонкі, Навікі, Падворца, Слабада, Снегіры, Собалева, Шэлахава, Янкоўцы.

Кавалёўскі сельскі савет: вёскі Бабкі, Бададзелка, Васюціна, Галубоўшчына, Ганчароўка, Гарыны, Гаўрыкі, Глоданкі 1-я, Гламазіна, Грабоценкі, Зараўляны, Казімірава, Казлы, Капусціна, Каралёва, Касакі, Ляпнёўшчына, Мякці, Несцяры, Паступаі, Пушча, Сабачонкі, Саплёўшчына, Стайкі, Цішкіна, Цюрэнкі, Цяпюжына, Шарапаўшчына, Швынкі.

Крынкаўскі сельскі савет: вёскі Аргуны, Асеткі, Астроўшчына, Баброўка, Баранава, Блокпост, Бор, Брадкі, Браслова, Бубалева, Гараватка, Германава, Глушкі, Града, Грэнкі, Дзмітраўка, Дзяковіна, Драгуны, Жарнасекі 1-я, Жарнасекі 2-я, Жылішчына, Забор'е, Загуддзе, Загуззе 1-е, Загуззе 2-е, Заворнае, Задне, Зардзешчына, Казачонкі, Казюліна, Кажэкіна, Калабушы, Каменка, Каратоўша, Карлугі, Картышава, Кашачніца, Клімчонкі, Клодавічы, Круг, Крукава, Купрыева, Кухарава, Лашнева, Лешына 1-е, Лешына 2-е, Ліссі Горы, Лявуціна, Ляднікі, Ляхаўшчына, Маркуна, Мар'янова, Механікі, Міхалкова, Навасёлкі, Палякова, Пушча, Рамшына, Русешчына, Свяцільніца, Сімакі, Скарада, Слабада 1-я, Слабада 2-я, Стажарышча, Старына, Старына 1-я, Старына 2-я, Сухадрыўка, Хамяны, Хотані, Цінькова, Ціхаўка, Цюцюны, Шашкова, Юлькова, Ярзоўка, Ярмалкава.

Лёзненскі сельскі савет: вёскі Азярок, Антонькава, Жары, Жукава, Кар'ер Завольша, Касцечана, Клішына, Кракаўшчына, Красыншчына, Кружкі, Лішакі, Марцюткава, Прудзішча, Саланец, Сасонне, Чарніцы. Вёска Уладзіславова перайменавана ў Станіславова.

Стасеўскі сельскі савет: вёскі Арцюхі, Баранава, Барсукі, Буракі, Буры, Быдлева, Ведземкі, Вялікія Ведземкі, Вялікае Затур'я, Гарні, Гарэлыщы, Грусівічы, Грыбухі, Грышчонкі, Доўгае, Дубы, Жукава, Заволішча, Задарожжа, Заполле, Кавалькі, Казюліна, Каплуны, Козінцы, Красынкі, Крываблошына, Макушы, Малыя Затуры, Папоўнікі, Рычажнікі, Свістунова, Селязні, Сімакі, Сімолькава, Стараселле, Хмылёва, Цітовічы, Цыкуны.

Яськаўшчынскі сельскі савет: вёскі Альхімкава, Арэхава, Будзёнкі, Глушаняты, Жукаўшчына, Зубкі, Іванцова, Карнееўшчына, Карэнікі, Кралькі, Лазоўка, Малінаўка, Марцінава, Металухі, Надзежына, Новая Бель, Пайшава, Паляводзіна, Папеўкі, Плаксіна, Сазонава, Сігаўка, Сутокі, Хатулі, Хучава, Чарткі, Шаўнікі. Вёска Ушыўка перайменавана ў Ноў.

Христиан-Вильгельм Фабер де Фор

(1780-1857) — французский полковник, артиллерист и талантливый художник, который в составе 25-й Пехотной Виртембергской дивизии (генерала Маршана) III корпуса маршала Мишеля Нея прошел всю кампанию 1812 года.

Его рисунки, как очевидца и участника войны 1812 года, натуралистичны и являются бесценным свидетельством происходящих событий, в которые волей судеб был вовлечен сам автор. В "Листах из моего портфеля..." он показывает героизм русских войск. Сквозь пожелтевшие листы для вдумчивого и наблюдательного зрителя проглядывает личное отношение художника к происходящему.

Своим трагизмом особенно запоминаются литографии "Убитый егерь", "Бородинское поле битвы 7 сентября 1812 г.", "Мост через реку Колочь после Бородинского сражения", "Переправа через Березину 28 ноября 1812 года".

Извлечение из воспоминаний в обработке Ф.Каузлера. Перевел с французкого языка Борис Колюбакин СПб. Главного Управления Уделов 1897год. 36 страниц. бумажный оригинальный переплет, энциклопедический формат.

Походный дневник артиллерийского полковника наполеоновской армии Фабер дю Фора, который более известен как талантливый художник-баталист, в переводе видного историка Отечественной войны Бориса Михайловича Колюбакина с его же комментариями. Первая публикация на русском языке.

В 1831 году в Штутгарте был издан альбом «Листы из моего портфеля, зарисованные на месте во время кампании 1812 года в России». Эти гравюры были сделаны по рисункам художника Христиана-Вильгельма Фабер де Фора (1780-1857), который служил артиллерийским майором в 251-й Вюртембергской дивизии армии известного наполеоновского маршала Нея. Вместе с ней он принимал участие в Отечественной войне 1812 года и прошёл путь от реки Неман до укреплённого лагеря в Дриссе (ныне Верхнедвинск), затем - Витебск, Лиозно, Смоленск, Москву и вновь к границам России, на реку Березину. Зарисовки Фабер де Фор делал непосредственно в ходе боёв, переходов и отдыха. Его работа стала своеобразной художественной летописью русской кампании Наполеона Бонапарта почти 200-летней давности. Каждая гравюра в этом альбоме, ныне представляющем большую редкость, сопровождается пояснительной надписью, которую сделал другой бывший офицер наполеоновской армии, артиллерист той же дивизии Ф. Кауслер. Литографии из этого альбома, содержащего сто иллюстраций, неоднократно воспроизводились в соответствующей литературе. Одну из них, иллюстрирующую нравы захватчиков, так и называли «Французские мародёры». На гравюре изображены французы, занимающиеся грабежом населения. Один из них тащит две козы, другой - гуся. Слева на рисунке показан запряженный лошадью возок, на котором французы прячут награбленное добро. Объясняя увиденное, автор текста к этим гравюрам Ф. Кауслер писал: «Мы вынуждены были обеспечивать себе ежедневное пропитание, посылая отряды на добычу. Голод скоро дал себя почувствовать. Местность, переполненная войсками, не могла обеспечить продуктами надолго. Позади нас всё было съедено и разграблено».
Осталось добавить, что этот рисунок, обличающий наполеоновскую армию, сделан 4 августа 1812 года в Лиозно. Об этом говорит правильное его название, данное ещё автором «На биваке в Лиозно». В этом городском посёлке 251-й Вюртембергский полк под командованием пасынка Наполеона Евгения Богарне оказался после того, как основные части французской армии, простояв в районе Витебска около двух недель, двинулись на Смоленск. Дивизия Е. Богарне путь держала по одной из дорог, через Яновичи. Затем перед неприятелем показалось Лиозно. А есть ох как хотелось...

!!!  ВНИМАНИЕ  !!!

 

Уважаемые предприниматели!
Размещение информации о Вашем бизнесе на сайте свидетельствует о серьезном подходе к делу, привлекает потенциальных покупателей, партнеров и инвесторов.

Обращайтесь:
E-мail: liozno@tut.by
тел: +375 33 6140240

 

Зямля нашых продкаў

 

     Спіс населеных пунктаў, якія больш не існуюць

     Старонкі мінулага

 


Зямля нашых продкаў

Тэрыторыя сучаснага Лёзненскага раёна, як і ўсё Падзвінне, была заселена чалавекам у эпоху мезаліту (9-5-е тысячагоддзі да н. э.). На Лёзненшчыне помнікі мезаліту пакуль не выяўлены, але, яны вядомы ў суседнім Аршанскім раёне (каля в. Берасценава і на ўскраіне Оршы). Даследчык мезаліту У. П. Ксяндзоў лічыць, што гэтыя помнікі належалі насельніцтву грэнскай культуры, арэал якой уключаў і сучасную тэрыторыю Лёзненскага раёна.

Прыблізна ў 4-м тысячагоддзі да н. э. на поўначы Беларусі пачалася эпоха неаліту. Яе характэрныя рысы паяўленне глінянага ляпнога посуду, шліхтаваных каменных прылад, удасканаленне апрацоўкі крэменю, на познім этапе - авалоданне навыкамі земляробства і жывёлагадоўлі. У цёплым, вільготным клімаце ранняга неаліту былі распаўсюджаны змешаныя шыракалістыя лясы. У азёріах рос вадзяны арэх і іншыя цеплалюбівыя расліны. Узровень азёр павысіўся, і паселішчы размяшчаліся на іх высокіх карэнных берегах на вышыні 10 і больш метраў над вадой. На тэрыторыі Лёзненскага раёна выяўлены 2 паселішчы ранняга неаліту каля в. Бабінавічы, на якіх знойдзены фрагменты ляпной керамікі і крамянёвыя прылады працы. Падобныя рэчы выяўлены на паселішчы каля в. Украішча Лёзненскага раёна, каля вёсак Лаўкі Чашніцкага і Мяжа Гарадоцкага раёнаў, на поўначы Магілёўскай і на захадзе Смаленскай абласцей. Паводле характэрных рыс усе гэтыя помнікі аб'ядноўваюцца ў асобную групу, якая адрознівалася ад іншых распаўсюджаных у той час на Падзвінні археалагічных культур. Большасць крамянёвых прылад з гэтых паселішчаў зроблены на пласціністых адшчэпах. Найбольш шматлікімі былі канцавыя, закругленыя, бакавыя і мысападобныя скрабкі, вуглавыя, бакавыя і сярэдзінныя разцы, крамянёвыя праколкі, сякеры, нажы і ножападобныя пласціны, сланцавае цясло, трапеца і сегментападобныя ўкладышавыя інструменты. Найбольш цікавыя наканечнікі стрэл: тронкавыя, так званага бабінавіцкага тыпу, лістападобныя, рамбічныя, з бакавымі выемкамі.

Ляпную кераміку з бабінавіцкіх паселішчаў можна падзяліць на 3 групы. Да першай адносяцца абломкі посуду з вострым ці закругленым дном з венчыкамі, адагнутымі ў вонкавы бок, чырвона-рудога або жаўтаватага, радзей шэрага колеру з падгарызантальнымі расчосамі ўнутры, а часам і звонку. У гліну для трываласці дамешваўся буйназярністы пясок або тоўчаны кварц. Тулавы пасудзін часта больш шырокія, чым іх верхняя частка. Больш палавіны выяўленых фрагментаў без арнаменту. Найбольш арнаментаваных абломкаў маюць грабеньчаты штамп, які часам спалучаецца з ямкамі і наколамі, з накольчатымі ўзорамі; зрэдку наносіўся арнамент з прачэрчаных ліній.

Да другой групы адносіцца кераміка з арганічнымі дамешкамі ў цесце і з расчосамі на ўнутранай паверхні, з прамымі венчыкамі, часам патоўшчанымі, адагнутымі ў вонкавы бок. Посуд меў патоўшчанае арнаментаванае акруглае дно. Значная частка выяўленых абломкаў не мае арнаменту. 3 прыёмаў арнаментацыі пераважаюць адбіткі грабеньчатага штампу, часам у спалучэнні з ямкамі і наколамі, а таксама з адбіткамі нахіленай палачкі. Частка абломкаў упрыгожана круглымі ямкамі, нярэдка размешчанымі каля венчыка. Новым элементам у кераміцы другой групы было з'яўленне ў арнаментацыі насечак у выглядзе косых ці гарызантальных палосак.

Да трэцяй, найбольш позняй, групы адносіцца гладкасценная кераміка з арганічнымі дамешкамі ў гліне, нярэдка з прамымі або злёгку адагнутымі ў вонкавы бок венчыкамі. У некаторых выпадках на зрэзы венчыкаў наносіўся арнамент, краі венчыкаў патаўшчаліся. Посуд менш арнаментаваны, чым у першых дзвюх групах. Пераважным відам арнаментацыі (каля трэці ўсіх фрагментаў) паранейшаму быў грабеньчаты штамп у выглядзе адбіткаў кароткіх косых рысак, перакрыжаваных ялінак, якія адрозніваліся па частаце і шырыні зубчыкаў. У гэтай групе керамікі сустракаюцца спалучэнні грабеньчатага арнамента з «вусеневым» - кароткімі адбіткамі накручанага на палачку шнура. Колькасць фрагментаў з ямкавым арнаментам адносна невялікая, больш распаўсюджаны розныя віды наколаў, у тым ліку дробныя кропкі. У параўнанні з керамікай другой групы часцей сустракаюцца насечкі ў выглядзе палосак з косых завостраных адбіткаў, а таксама і прамых. На паселішчы Бабінавічы 2-я выяўлены фрагменты керамікі з насечкамі ў выглядзе ялінкі, а таксама порыстай гладкасценнай са шнуравым арнаментам, які быў распаўсюджаны ў пачатку 2-га тысячагоддзя да н. э. Кераміка трэцяй групы найбольш характэрна для паселішча Бабінавічы 2-я, але яна сустракаецца і на паселішчах Бабінавічы 1-я і Украішча. Па узроўні залягання і па аналогіі з керамікай суседніх археалагічных культур можна меркаваць, што гліняная ляпная кераміка першай групы з бабінавіцкіх паселішчаў была самай ранняй, а трэцяй групы - самай позняй. У кераміцы першай групы больш за ўсё аналогій назіраецца з верхняволжскай ранненеалітычнай культурай, якая датуецца сярэдзінай 5-га - апошняй чвэрцю 4-га тысяча-годдзяў да н. э., а таксама паселішчам Оса ў Латвіі 4-га тысячагоддзя да н. э.

Кераміка трэцяй групы мае шэраг агульных рыс з керамікай нарвенскай культуры з ніжняга пласта паселішча Крывіна 1-е ў Сенненскім раёне і датуецца канцом 3-га тысячагоддзя да н. э. Такім чынам, гліняны посуд другой групы адносіцца да канца 4-га - канца 3-га тысячагоддзяў да н. э. На матэрыялах керамікі другой і трэцяй груп прасочваецца ўзмацненне ўплыву з захаду нарвенскай культуры. Паселішчы Бабінавічы 1-я і Бабінавічы 2-я даследавалі I. М. Ціханенкаў і Э. М. Зайкоўскі, каля вёскі Украішча.

У пачатку 2-га тысячагоддзя да н. э. Беларускае Падзвінне, вярхоўі Віліі, Бярэзіны і Друці, частка сучасных раёнаў Пскоўскай, Смаленскай і Калінінскай абласцей былі заселены плямёнамі паўночнабеларускай культуры, што ўваходзіла ў арэал шнуравой керамікі культуры, якая распаўсюджвалася на абшары ад Волгі да Рэйна. На Крывінскім тарфяніку (мяжа Бешанковіцкага і Сенненскага раёнаў) даследавана група паселішчаў гэтай культуры, размешчаных паміж вёскамі Асавец і Галоўск. Плошча паселішчаў ад некалькіх соцень квадратных метраў да 1 гектара. Асноўны занятак насельніцтва паранейшаму паляванне, рыбалоўства, збіральніцтва, а таксама прымітыўнае земляробства і жывёлагадоўля: сустракаюцца косці свойскіх жывёл і каменныя матыкі, насенне некаторых раслін, у прыватнасці лёну.

Крамянёвыя прылады з-за адсутнасці мясцовай сыравіны нешматлікія, але шмат вырабаў з косці і рогу. Посуд пераважна вастрадонны, але трапляецца з закругленым і плоскім дном. Сярод элементаў арнаменту пераважаюць насечкі, якія часцей за ўсё ўтваралі ўзоры ў выглядзе гарызантальнай ялінкі, сустракаюцца ямкі і наколы, узоры вусеневыя і з прачэрчаных ліній, адбіткі грабеньчатага штампу і шнуравыя. Арнамент пакрываў практычна ўсю паверхню пасудзін.
Бронзавы век у Беларускім Падзвінні пачаўся ў другой чвэрці 2-га тысячагоддзя да н. э. На пачатак эпохі бронзы прыпадае позні этап паўночнабеларускай культуры. Ёсць падставы меркаваць, што з Лёзненскага раёна паходзіць бронзавая сякера-кельт, адна з нямногіх ранніх металічных прылад на поўначы Беларусі, якая цяпер захоўваецца ў археалагічным музеі Магілёўскага педінстытута.

Паўночнабеларуская культура спыніла існаванне ў 2-й палавіне 2-га тысячагоддзя да н. э. Помнікі канца 2-га - пачатку 1-га тысячагоддзяў да н. э. на Віцебшчыне пакуль практычна не вывучаліся. Прыблізна з 8-7 стагоддзяў да н. э. ў Сярэднім і Верхнім Падзвінні, некаторых раёнах Верхняга Падняпроўя сфарміравалася днепра-дзвінская культура, якая існавала да 4-5 стагоддзяў н. э. Да перыяду позняга неаліту належаць каменныя шліхтаваныя сякеры. Адна такая сякера-клін выяўлена на полі за 2 км ад в. Пушкі Лёзненскага раёна, другая каменная свідраваная сякера лодкападобнай формы - каля в. Бабінавічы. Асноўным тыпам пасяленняў днепра-дзвінскай культуры былі гарадзішчы, якія размяшчаліся на ўзгорках або высокіх мысах рэчак, ручаёў і азёр. На ранніх гарадзішчах штучныя земляныя ўмацаванні адсутнічалі, для абароны выкарыстоўваліся толькі асаблівасці рэльефу, у некаторых выпадках на краі пляцоўкі ставілася драўляная агароджа. Складаная абарончая сістэма ў выглядзе земляных валоў і рвоў узнікла пазней. Часам яны размяшчаліся ў некалькі радоў, на грэбені вала ўкопваліся масіўныя слупы, да якіх прымацоўваліся гарызантальна пакладзеныя бярвёны, што ўтваралі сцяну. Некаторыя гарадзішчы не мелі земляных умацаванняў. Умацаваныя паселішчы былі вынікам росту прадукцыйных сіл і ўзмацнення працэсу распаду першабытнаабшчыннага ладу. Раннія жытлы насельніцтва днепра-дзвінскай культуры - паглыбленыя ў зямлю буданы з канічным дахам. Пазней з'явіліся падоўжаныя шматкамерныя пабудовы слупавой канструкцыі з каменным агнішчам у кожным памяшканні. У пачатку нашай эры павялічваецца плошча некаторых жылых памяшканняў, з'яўляюцца асобныя аднакамерныя жытлы.

3 4 стагоддзя да н. э. з'яўляюцца і распаўсюджваюцца жалезныя вырабы. Кераміка паранейшаму была ляпной з дамешкамі пяску і жарствы ў цесце, паверхня посуду гладкая, арнамент, у параўнанні з неалітычным, вельмі бедны. Асноўнымі заняткамі насельніцтва былі жывёлагадоўля і паляванне, узрастала роля падсечнага земляробства (сеялі ячмень, проса, бабовыя, пшаніцу). Дапаможнымі заняткамі заставаліся паляванне і рыбалоўства, збіральніцтва. Развіваліся хатнія рамёствы: апрацоўка каменю, косці, рогу, дрэва, шыццё, ткацтва, выраб глінянага посуду і іншыя.

Насельніцтва жыло патрыярхальнымі родамі, якія распадаліся на асобныя сем'і. На думку некаторых даследчыкаў, у гэты час узнікла патрыярхальнае рабства, крыніцай якога былі міжплемянныя войны. Днепра-дзвінская культура знаходзілася ў межах арэалу балцкай гідраніміі, таму лічыцца, што носьбіты гэтай культуры па этнічнай прыналежнасці былі балтамі.
На тэрыторыі Лёзненскага раёна гарадзішчы вядомы каля вёсак Буракі, Выхадцы, ёсць звесткі пра гарадзішчы каля вёскі Чарнышы, паміж вёскамі Гарадзец і Калінавічы. Археалагічныя раскопкі ні на адным з гэтых помнікаў не праводзіліся, таму немагчыма дакладна вызначыць, якое насельніцтва жыло на гэтых гарадзішчах - днепра-дзвінскай культуры ці больш позняга часу. У трэцяй чвэрці 1-га тысячагоддзя н. э. ўсё Верхняе Падняпроўе, Полацка-Віцебскае Падзвінне, верхнія часткі басейнаў Бярэзіны і Віліі былі заселены плямёнамі, што пакінулі пасля сябе помнікі тыпу Тушамлі-Банцараўшчыны - Калочына.

Беларускае Падзвінне ўваходзіла ў арэал банцараускай культуры, якая склалася на аснове сінтэзу некалькіх мясцовых балцкіх культур жалезнага веку, уключыўшы днепра-дзвінскую і пры актыўным удзеле больш паўднёвага насельніцтва, якое пакінула помнікі тыпу Адаменкі. Насельніцтва гэтай культуры жыло на неўмацаваных паселішчах. На раннім этапе (5-6 стагоддзі) паселішчы размяшчаліся асобна ад гарадзішчаў, на берагах рэк і азёр на ўзроўні першай надпоймавай тэрасы, нярэдка на тых месцах, што і паселішчы каменнага і бронзавага вякоў. Большасць з іх мелі плошчу каля 1-2 га. Кераміка паранейшаму ляпная, гладкасценная, але формы яе сталі больш разнастайнымі. Банцараўская кераміка выяўлена ў верхнім пласце адной з ранненеалітычных стаянак каля в. Бабінавічы, тут жа выяўлена і глінянае сапло. Той факт, што насельніцтва банцараускай культуры жыло на паселішчах, а не на гарадзішчах, можа сведчыць аб утварэнні і такога этна-палітычнага аб'яднання або ранняй формы дзяржаўнасці, якая магла абараніць сваіх жыхароў ад небяспекі. Мовазнавец Ф. Д. Клімчук зрабіў цікавае назіранне: усходняя мяжа банцараускай культуры ў асноўным супадае з усходняй мяжой распаўсюджвання беларускай мовы. Большасць археолагаў лічыць банцараўскую культуру балцкай па этнічнай прыналежнасці, таму што прасочваецца яе пераемнасць з папярэднімі балцкімі днепра-дзвінскай і штрыхаванай керамікі культурамі, але адзначаюць, што на шэрагу помнікаў ёсць яўныя сляды прысутнасці славян. Варта прызнаць, што банцараўская культура была першай ступенню сінтэзу балтаў і славян. Менавіта ў выніку славянізацыі балтаў, згодна з пашыранай цяпер тэорыяй археолага В. В. Сядова, і ўзнікла беларуская народнасць. У гэтым працэсе славянская мова і культура перамаглі, але і балты пакінулі пасля сябе шмат рыс у мове, звычаях, вераваннях, народным мастацтве, побыце, а таксама і ў фізічным вобліку.

У 7-8 стагоддзях банцараўскія паселішчы сталі размяшчацца побач з гарадзішчамі, якія выконвалі функцыі ўмацаваных сховішчаў пры нападзе ворага. Пры раскопках некаторых гарадзішчаў-сховішчаў на Смаленшчыне выяўлены рэшткі свяцілішчаў. Гэта былі круглыя ўтрамбаваныя пляцоўкі, вакол якіх па краях стаялі драўляныя слупы з выявамі божастваў. У цэнтры пляцоўкі знаходзіўся больш высокі і масіўны ідал. Жытлы на паселішчах банцараускай культуры былі невялікія, наземныя, слупавой, радзей зрубнай канструкцыі. Вакол іх былі агнішчы, складзеныя з камянёў.
Могільнікі размяшчаліся часцей на ўзвышаных месцах, непадалёку ад паселішчаў або на іх ускраінах. Пахавальны абрад - трупаспаленне. Попел нябожчыка ссыпалі проста ў ямку або ў пасудзіну, якую накрывалі іншай перавернутай пасудзінай. Рэчы ў пахаваннях трапляюцца рэдка.

У 2-й палавіне 1-га тысячагоддзя н. э. ў Беларускае Падзвінне праніклі і рассяліліся крывічы - прадстаўнікі самай вялікай групы ўсходніх славян, якія займалі тэрыторыі верхняга цячэння Дняпра, Заходняй Дзвіны, Волгі, паўднёвую частку басейна Чудскага возера, ад Пскова на поўначы да Мінска і Заслаўя на поўдні. На думку адных даследчыкаў назва «крывічы» азначае «блізкія па крыві», на думку іншых - паходзіць ад імя родапачынальніка Крыва, або язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва-Крывейтэ. Маскоўскі лінгвіст Г. А. Хабургаеў лічыць, што спачатку існавала балцкае племя kгіеvа, якое потым аславянілася і стала называцца крывічамі.

Працэс фарміравання крывічоў пачаўся ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н. э. і скончыўся прыкладна ў 9 стагоддзі ў выніку асіміляцыі славянскімі плямёнамі мясцовых балцкіх і заходніх фінскіх плямён.
Найбольш раннімі пахавальнымі помнікамі крывічоў былі так званыя доўгія курганы (12-15, 40-50, 100 м у даўжыню, 5-10 м у шырыню, 1-2 м у вышыню). Выцягнутая форма кургана атрымлівалася за кошт шматлікіх пахаванняў, часам у адным кургане іх налічвалася да 22. Размяшчаліся доўгія курганы ў адных групах і разам з круглымі насыпамі, бясспрэчна славянскімі, але іх аб'ядноўвае аднолькавы пахавальны абрад, кераміка і іншыя рэчы, выяўленыя ў выніку раскопак. Некалькі прадаўгаватых курганоў выяўлена на тэрыторыі Лёзненскага раёна.

У курганнай групе ва ўрочышчы Шапкіна непадалёку ад в. Бабінавічы прадаўгаваты курган памерамі 15-8-2 м размешчаны побач з круглымі. Ёсць звесткі аб прадаўгаватым кургане сярод круглых насыпаў каля дарогі з в. Осіпава ў Бабінавічы. Доўгія курганы былі распаўсюджаны ў 6-8 стагоддзях, круглыя у 9-13 стагоддзях. У Лёзненскім раёне групы курганных могільнікаў выяўлены каля вёсак Бабінавічы, Барсеева, Высачаны, Вялікія Калінавічы, Дабрамыслі, Касцяёва, Сітна. Захаваліся і адзінкавыя курганныя насыпы каля вёсак Бабінавічы, Барсеева, Высачаны, Дабрамыслі, Кучыншчына, Малыя Калінавічы.

Курганы на поўначы Беларусі, у месцах рассялення крывічоў, маюць мясцовую назву «валатоўкі», якая звязана са старажытнымі легендамі пра асілкаў-волатаў, пахаваных там. Курган каля в. Кучыншчына Крынкаўскага сельсавета мае назву «Напалеонаўская валатоўка».

У народзе курганы часта называюць французскімі (напалеонаўскімі) або шведскімі магіламі. Аднак вынікі археалагічных раскопак гэта не пацвярджаюць, проста гістарычныя падзеі, звязаныя з паходамі Карла XII і Напалеона, спрыялі выцясненню старажытных звестак. 3 10 стагоддзя ў крывічоў на змену абраду трупаспалення прыйшоў абрад трупапалажэння, але яшчэ доўга захоўваўся звычай ушанавання агню, напрыклад, рытуальнага ачышчэння агнём месца будучага кургана. Памеры круглых курганоў, выяўленых на Лёзнешчыне, розныя: дыяметр часцей за ўсё ад 0,5 да 2 м, вышыня ад 5 да 14-15 м. Каля в. Высачаны размешчаны 2 курганы дыяметрам 16 і 24 м, вышынёй 3-3,5 м. Раскопкі курганоў у Лёзненскім раёне да 1990 г. не праводзіліся, толькі пры зачыстцы сценкі аднаго з курганоў каля в. Дабрамыслі М. А. Ткачоў выявіў сляды агнішча і кальцыніраваныя косці.

Пры археалагічных раскопках крывіцкіх курганоў у іншых раёнах Віцебшчыны выяўлены шматлікія рэчы, што клаліся побач з нябожчыкам: упрыгожанні (скроневыя кольцы, бранзалеты, падвескі, пярсцёнкі, пацеркі), побытавыя рэчы (нажы, прасліцы), зброя. Насыпанне курганоў і звычай класці ў магілу рэчы былі звязаны з язычніцкімі пахавальнымі абрадамі, да-хрысціянскімі ўяўленнямі пра замагільнае жыццё. 3 прыняццем хрысціянства ў канцы 10 стагоддзя язычніцкія абрады выцясняліся, але курганы насыпалі яшчэ да 13 стагоддзя.

Каля в. Крынкі выяўлены каменны ідал - увасабленне старажытнага бажаства. Магчыма, там было свяцілішча. Паводде легенд, з прыняццем хрысціянства на месцах свяцілішчаў былі пабудаваны цэрквы або касцёлы, якія потым праваліліся пад зямлю. Адно такое месца на Лёзненшчыне - круты ўзгорак з роўнай пляцоўкай наверсе каля в. Гарадок непадалёку ад Веляшковіч. Яшчэ ў 19 стагоддзі фалькларысты запісалі тут легенду. Паводле яе, на гэтай пляцоўцы ў незапомныя часы стаяла царква, якая за грахі людзей ці па іншых прычынах увайшла ў зямлю з усімі, хто маліўся там у той час. Аднойчы царква начала выступаць з зямлі: паказаўся спічак. Нейкі хлопчык-пастушок наступіў на готы спічак і ўкалоў сабе нагу. Сяляне па чалі раскопваць гару, каб вызваліць царкву з падзямелля, але як толькі адкапалі купал, царква ў адзін момант зноў пайшла ў зямлю і знесла на купале старанных работнікаў, а разрытая зямля зруйнавалася. Магчыма, так легенда тлумачыла знікненне язычніцкага свяцілішча, з якім потым звязалі існаванне царквы.
Сацыяльна-эканамічнае развіццё ўсходніх славян прывяло да ўтварэння класавага грамадства.

Прынята лічыць, што з сярэдзіны 9 стагоддзя пачынаецца эпоха феадалізму. Да 860-х гадоў адносяцца першыя ўпамінанні ў летапісах пра гарады крывічоў Полацк і Смаленск.
Пад 863 ці 864 г. паведамляецца, што кіеўскія князі Аскольд і Дзір «воева... полочан и многа зла сътвориша». Каля Смаленска ж яны вымушаны былі прайсці «...не явистася Смоленску, зане град велик и мног людми».

Тым не менш у 882 г. Смаленск быў узяты велізарным войскам Алега і на крывічоў накладзена даніна. Больш доўга супраціўляўся Полацк, у якім і ў 10 стагоддзі быў свой незалежны князь.
Прыблізна ў 980 г. будучы кіеўскі князь Уладзімір захапіў Полацк, забіў полацкага князя Рагвалода, а яго дачку Рагнеду сілком узяў у жонкі. Так на некаторы час уся зямля крывічоў, у тым ліку тэрыторыя сучаснага Лёаненскага раёна, апынулася пад уладай Кіева. Пасля смерці Уладзіміра ў 1015 г. Полацкае княства зноў стала незалежным.

У 1021 г. пад уладу Полацка перайшлі Віцебск і Усвяты. У гэты час вялікае эканамічнае і палітычнае значэнне меў шлях з варагаў у грэкі. На гэтым шляху з Балтыйскага мора ў Чорнае, напэўна, было адгалінаванне па р. Лучосе, прытоку Заходеяя Дзвіны, адкуль было недалёка да Дняпра.

У пісьмовых крыніцах 12 стагоддзя ёсць звесткі, паводле якіх землі, што ўваходзяць у сучасны Лёзненскі раён, знаходзіліся на мяжы Полацкага княства са Смаленскім.
Ва ўмовах панавання натуральнай гаспадакі гэтыя княствы паступова падзяліліся на больш дробныя. У прыватнасці, з Полацкага княства выдзелілася Віцебскае, у яго ўваходзіла Лёзненшчына.

3 сярэдзіны 13 стагоддзя ў сувязі з кансалідацыйнымі працэсамі на беларускіх землях і неабходнасцю абароны ад знешняй пагрозы (нямецкіх рыцараў-крыжакоў з Прыбалтыкі і Залатой Арды з усходу і поўдня), узнікла і пашырылася новае дзяржаўнае ўтварэнне - Вялікае княства Літоўскае. Паступова пад уладу гэтай федэратыўнай беларуска-літоўскай дзяржавы перайшлі ўсе беларускія землі.

Э. М. Зайкоўскі.


Старонкі мінулага

У сярэднія вякі тэрыторыя сучаснага Лёзненскага раёна ўваходзіла ў Віцебскае княства і займала яго паўночна-ўсходнюю частку.

У 1320 г. гэтыя землі пасля смерці віцебскага князя Яраслава перайшлі да літоўскага князя Альгерда Гедымінавіча, сына вялікага князя літоўскага Гедыміна, які ажаніўся з віцебскай князёўнай Марыяй Яраслаўнай, дачкой апошняга з незалежных віцебскіх князёў.

У 1345 г. Альгерд стаў вялікім князем літоўскім, а Віцебскае княства захавалася ў дзяржаве як уласная спадчына вялікага князя. Доўгі час у гэтым рэгіёне маёнткі не раздаваліся літоўскім феадалам, і таму феадальныя адносіны развіваліся тут марудней, чым у іншых землях Вялікага княства Літоўскага. Насельніцтва было прыпісана да валасцей, з якіх збіралася даніна і адвозілася да вялікакняжацкага намесніка ў Віцебскі замак. Валасцямі па чарзе кіравалі віцебскія баяры, толькі ў пагранічныя дасылаліся намеснікі з двара вялікага князя. Феадалы паступова забралі ў свае рукі частку сёл і валасцей, але яны пераважна жылі ў Віцебску, а са сваіх сялян збіралі даніну. Да 15 стагоддзя адпрацоўка паншчыны была выключэннем. Больш падрабязных звестак пра гісторыю гэтага краю не збераглося.

Толькі ў пачатку 16 стагоддзя, пасля далучэння Смаленскага княства да Рускай дзяржавы, калі віцебскія землі сталі пагранічнымі, у дакументах з'яўляюцца назвы валасцей Лёзненшчыны. Поўнач краю займала воласць Бруса (дзе знаходзіўся яе цэнтр - дакладна невядома, таму што да нашых дзён вёска з такой назвай не захавалася), усход - Мікулінская воласць (цэнтр в. Мікуліна, цяпер у Смаленскай вобласці). Упамінаецца ў дакументах сяло Выдрэя, якое належала да гаспадарскай (дзяржаўнай) воласці з цэнтрам у Любашкаве (цяпер у Віцебскім раёне). Апрача дзяржаўных уладанняў была тут і баярская маёмасць. На захадзе Лёзненскага раёна на стыку Стасеўскага і Крынкаўскага сельсаветаў ляжаць землі, якія ў пачатку 16 стагоддзя належалі віцебскім баярам, братам Аліферу, Пятру і Юрыю.

Збярогся дакумент 1527 г. падзелу гэтых зямель паміж іх сынамі - Рыгорам, Цімафеем і Федкам Аліферавічамі, Мацкам і Ігнатам Пятровічамі, Сенькам і Барысам Юр'евічамі. Братам Пятровічам і Юр'евічам адышоў маёнтак Хоцемля, а Аліферавічам Лашнеўская зямля і Забалацце, дзе пазней узнік маёнтак Пагосцішча. Далейшы лёс Пятровічаў і Юр'евічаў дакладна не прасочваецца (назней Хоцемляй валодалі баяры Гуркі), а нашчадкі Аліферавічаў, шляхцічы Пагосцкія, валодалі сваім маёнткам яшчэ ў 17 стагоддзі. У тым жа дакуменце 1527 г. нагадваецца царква святога Міколы, якая існавала ў той час на землях Аліферавічаў.

Лёзна ўзнікла на землях Мікулінскай воласці, якая ў канцы 15 стагоддзя была пад кіраваннем служылага князя Івана Асавіцкага і разам са Смаленскам у 1514 г. была заваявана Рускай дзяржавай.

У 1526 г. гэтыя землі зноў перайшлі да Вялікага княства Літоўскага і былі падараваны сыну князя Асавіцкага Міхайлу Іванавічу. Пасля яго смерці ў 1550 г. Мікуліна перайшло да яго жонкі Аграфены Андрэеўны з роду князёў Лукомскіх.

У 1555 г. гэта пагранічная воласць была падаравана каралём Жыгімонтам пану Рыгору Валовічу, старосту Мерацкаму, а з 1573 г. ваяводу Смаленскаму. Дачка яго Раіна (Рэгіна) Валовіч выйшла замуж за Багдана Мацвеевіча Агінскага і ўнесла Мікуліна ў род князёў Агінскіх як пасаг. Яе сын, Самуэл Багданавіч Агінскі, пры падзеле бацькоўскіх маёнткаў у 1625 г. атрымаў Мікуліна і Лёзна, якое, мабыць, і было заснавана ў пачатку 17 стагоддзя князем Багданам.

У 1654 г. Лёзна ўпамінаецца як мястэчка. Пасля смерці Самуэла Багданавіча ў 1657 г. адбыўся падзел уладанняў паміж яго сынамі. Старэншы Шыман-Караль атрымаў Лёзна, малодшы Ян - Мікуліна. Шыман-Караль Агінскі, ваявода Мсціслаўскі, валодаў Лёзнам да 1699 г., пасля яго смерці мястэчка было падзелена паміж яго сынамі Багуславам (каля 1665-1730), Марцыянам-Міхайлам (1672-1750) і Аляксандрам (каля 1675-1709).

Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. Лёзна ўвайшло ў склад Расійскай імперыі як цэнтр воласці Аршанскага павета Магілёўскай губерні.У 1786г. тут пабудавана мураваная царква.

У 1770 г. ад Агінскіх Лёзна перайшло да Храпавіцкіх, потым да палкоўніка Шабекі.

У 1800 г. Віцебшчыну, у тым ліку Лёзненшчыну, ахапіў голад. Павел I прыслаў на Беларусь для высвятлення яго прычын сенатара, расійскага паэта, выхавацеля А. С Пушкіна, Гаўрылу Раманавіча Дзяржавіна.

У Цэнтральным дзяржаўным гістарычным архіве БССР захоўваецца інвентар 1849 г. вёскі Зачэрня памешчыка Вацлава Косава, які дае ўяўленне пра сялянскія павіннасці, стан памешчыцкай і сялянскай гаспадарак.Рабочы ўзрост у інвентары вызначаны для мужчын ад 17 да 55 гадоў, для жанчын - ад 15 да 50 гадоў, павіннасці - 3 дні на тыдзень з кожнага прыгоннага.
У маёнтку сялян мужчынскага полу - 287, жаночага - 290, у тым ліку працаздольных мужчын - 195, жанчын - 144, дваровых мужчын - 13, жанчын - 7.

У маёнтку сялянскіх дамоў 83, двароў з хлевам - 59, пунь - 83, склепаў - 59, рабочых коней - 176, кароў - 269, авечак - 272, свіней - 128, на 1 двор - 12 дзесяцін ворыва.
Размернаванне зямель у памешчыка (у дзесяцінах): пад памесцем - 25, пад ворывам - 282, пад сежанацямі - 20, пад лесам - 80, пад пашай - 20, няўдобіцы - 84. У раскладзе на ўрочны дзень занатавана, што глыбіня ворыва 3-4 вяршкі, бульба ў агародах садзіцца на 4 вяршкі ўглыбіню.
Вызначаны мужчынскія ўрочныя работы (узворванне, сеянне, касьба, нарыхтоўка дроў у лесе, перавозка хлеба, капанне канаў), жаночыя (жніво, ачыстка і апрацоўка лёну і пянькі, прадзенне), а таксама агульныя (прасушка сена, уборка бульбы, рассціланне лёну і яго падыманне).
Апрача прыгонных павіннасцей памешчык меў права прыцягваць сялян і да начной варты, кожны сялянскі двор быў абавязаны штогод плаціць подаць - 2 скрынкі прадуктаў і 1 скрынку садавіны і грыбоў. Сялянам дазвалялася карыстацца пашамі, вадаёмамі для лоўлі рыбы, для іх былі вызначаны месцы сенажацяў, на будаўніцтва давалі гаспадарскі лес, дровы былі таксама з лесу гаспадара.

У 1812 г.  у час Айчыннай вайны, ў Лёзне на працягу двух тыдняў стаяў французскі корпус маршала Нея, які адсюль праз Любавічы і Дуброўна выйшаў на злучэнне з Напалеонам. (художник Фабер Дю Фор «На биваке в Лиозно» 4 августа 1812 года, 25-я Пехотная Виртембергская дивизия генерала Маршана, III корпус маршала Мишеля Нея.) В Лиозно был обустроен госпиталь. "В 3-м корпусе перед прилипчивой болезнью «капитулировала» 25-я (вюртембергская) дивизия. «Дизентерия уже раньше распространилась в армии, — записал М.Миллер, — теперь же она стала превращаться в эпидемию. Надеялись, что солдаты, благодаря отдыху и лучшему питанию, которые предоставляла занятая позиция, поправятся; но как раз теперь пало множество людей, которые во время постоянных тревог и движений еще насилу тащились». 21 июля, заняв Дисну, вюртембержцы устроили здесь госпиталь, в котором им пришлось оставить 7 офицеров и 572 солдат под присмотром медика К.Диллениуса. (Этот врач объяснял столь высокую заболеваемость дизентерией в том числе питьем воды из стоячих озер и болот и т.п.) В белорусских Бешенковичах 25-я дивизия оставила еще 300 больных. Пока двигались до Витебска, списки одолеваемых диареей пополнились тремя сотнями воинов, для которых пришлось открывать здесь госпиталь, а по прибытии в Лиозно вюртембержцы оказались вынуждены обустраивать очередную госпитальную базу для своих — на сей раз на 500 человек."

художник Фабер Дю Фор «На биваке в Лиозно» 4 августа 1812 года, 25-я Пехотная Виртембергская дивизия генерала Маршана, III корпус маршала Мишеля Нея

3 1831 г. ў Лёзне праводзіліся кірмашы, на якіх гандлявалі цукрам, кавай, чаем, футрам, фарфоравым і іншым посудам, тытунём, скурамі, іншымі гаспадарчымі таварамі, конямі. Лёзненскія кірмашы не былі буйнымі, грашовы абарот быў не больш за 1500 рублёў. Гандаль у Лёзне пашырыўся пасля таго, як недалёка прайшла лінія Рыга-Арлоўскай чыгункі, рух па якой быў адкрыты ў 1866-1867 гг. 3 увядзеннем чыгункі на ўскраіне Лёзна з'явілася станцыя, да якой з Аршанскага і Горацкага паветаў, а таксама вёсак і мястэчак Смаленскай губерні везлі жыта, ячмень, авёс, лён, каноплі для адпраўкі ў Рыгу і Літву. На станцыю везлі драўніну і вырабы з яе, у тым ліку шпалы. Адсюль іх адпраўлялі ў Віцебск, потым па Заходняй Дзвіне сплаўлялі ў Рыгу. Дровы з мясцовых лясоў па чыгунцы вывозілі ў Маскву.

У 1865 г. ў Лёзне адкрыта народнае вучылішча. На яго ўтрыманне адпускалася 175 рублёў у год, тут вучылася 42 хлопчыкі і 5 дзяўчынак, адным з першых настаўнікаў быў Пётр Піліпавіч Кліндухоў.

Прамысловасць Лёзненшчыны ў асноўным была прадстаўлена прадпрыемствамі па перапрацоўцы мясцовай сыравіны: папяровымі, запалкавымі, вінакурнымі, піваварнымі, гарбарнымі, ільнопрадзільнымі, мукамольнымі, дрэваапрацоўчымі.
У 1863-85 гг. у маёнтку Уна дзейнічала першая на Беларусі запалкавая фабрыка. Належала яна Рыжскаму акцыянернаму таварыству. Вырабляла шведскія запалкі з асіны.
У 1896 г. мела паравы рухавік магутнасцю 20 конскіх сіл. Асноўны капітал складаў 80 тысяч рублёў, абсталяванне каштавала 20 тысяч рублёў.
У 1885 г. тут працавалі 74 чалавекі, у тым ліку 14 мужчын, 9 жанчын, 10 хлопчыкаў, 41 дзяўчынка.
У 1879 г. выраблена 3 мільёны карабкоў запалак. Рабочы дзень складаў 10 гадзін, сярэдняя заработная плата 30-60 капеек за дзень (120 рублёў за год).
У 1881 г. выраблена больш за 5 мільёнаў карабкоў запалак. Гадавыя выдаткі складалі 21 тысячу рублёў, чысты даход 12 тысяч рублёў, прадукцыя фабрыкі збывалася па ўсёй Расіі.
У 1873- 84 гг. у сядзібе Уна дзейнічала піваварнае прадпрыемства, на якім працавалі 23 рабочыя, якія ў 1879 г. выпусцілі 40 тысяч вёдзер піва на суму 32 тысячы рублёў.
У 1858 г. ў мястэчку Дабрамыслі піваварнае прадпрыемства вырабіла прадукцыі на 189 рублёў, у Лёзне 2 піваварныя - на 307 рублёў, у фальварку Крынкі прадпрыемства па перапрацоўцы цукровых буракоў - на 1400 рублёў.

В 1865 году, священно служителями в ниже перечисленных церквях были:
Стасевская Св. Покровская церковь: Священник Александр Иос. Маковецкий.
Калышская Св. Михайловская церковь: Карп Мих. Шавельский.
Велешковская Св. Николаевская церковь: Стефан Анд. Околович.
Замшанская Св. Гиоргиевская церковь: Иулиан Петр. Шавельский.

У 1867 г. ў Лёзне і Бабінавічах працавалі гарбарныя прадпрыемствы (мелі па 2 рабочыя), у 1860 г. заснавана сукнавальня ў в. Чарніцы, у 1877 г. дзягцярны завод у в. Горбава (працавала 7 рабочых, даход 4 тысячы рублёў).
Побач з Дабрамыслямі ў мястэчку Перамонт у 1885 г. працавалі вінакурны, леса-пільны заводы, вадзяны млын.
Сярод населеных пунктаў Лёзненшчыны найбольш вядомыя Бабінавічы, Дабрамыслі, Высачаны, Крынкі.
Бабінавічы ўпамінаюцца як каралеўскае ўладанне, якое ў 17-18 стагоддзях перадавалася польскімі каралямі сваім падданым.

Паводле першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 г. далучаны да Расіі.

У 1777-1796 гг. - цэнтр Бабінавіцкага павета Магілёўскай губерні.
У 1778 г. быў зацверджаны план будаўніцтва горада, у 1781 г. - герб, на якім «у блакітным полі дзве мачты з флюгерамі, таму што ў ваколіцах гэтага горада лясы дужа багаты мачтавымі дрэвамі». Пасля ліквідацыі павета г. Бабінавічы быў пакінуты за штатам і стаў называцца заштатным горадам.
У 1802-40 гг. узноулены Бабінавіцкі павет у складзе Магілёўскай губерні. Пасля скасавання Бабінавіцкага павета яго тэрыторыя і заштатны г. Бабінавічы былі далучаны да Аршанскага павета Магілёўскай губерні.
3 даўніх часоў у Бабінавічах прыватныя лесапрамыслоўцы складвалі лес, які сплаўляўся па рэках Лучоса і Заходняя Дзвіна ў Рыгу. Усе пабудовы ў горадзе былі драўляныя, насельніцтва займалася дробным гандлем, земляробствам, рамёствамі. Праз горад праходзіў паштовы тракт, была паштовая станцыя.

У 1806-1812 гг. у Бабінавічах працавала двухкласнае павятовае вучылішча, у 1808 г. тут вучылася 45 дзяцей.
У дакуменце «Са справаздачы бабінавіцкага гараднічага магілёўскаму губернатару аб становішчы г. Бабінавічы ў 1841 г.» адзначана, што знаходзіцца горад каля возера і трох дробных ручаёў, мастоў драўляных тут - 3, вуліц незабрукаваных - 8, садоў асабістых - 4, агародаў - 142, могілак - 2 і 2 царквы, мураваная капліца, 7 крам, 176 дамоў. Сацыяльны склад насельніцтва вельмі розны: дваран - 66, духавенства - 11, ганаровых грамадзян - 4, купцоў - 11, мяшчан-хрысціян - 627, разначынцаў - 114, адстаўных салдат з сем'ямі - 666, дваровых людзей - 42 (Падрабязна пра гэта гл. ў асобным артыкуле).
У 1880 г. ў Бабінавічах было 464 мужчыны і 486 жанчын, 155 дамоў, праваслаўная царква, рымска-каталіцкі касцёл, 2 яўрэйскія малітоўныя школы, 16 крам.

Заштатный город Бабиновичи, Могилевской губернии.

В 1862 году в заштатном городе Бабиновичи совершался Крестный ход:

  1. 6 января,из приходской церкви на "Иордань", устраиваемый на озере Лучоса, для водоосвящения.

  2. В день Преполовения Пятидесятницы, из приходской церкви на реку Лучоса , для водоосвящения.

  3. 1 августа, из приходской церкви на реку Лучоса , для водоосвящения.

 Микулинское Благочиние Бабиновицкого уезда 1871 год.
Добромыслянская Св. Покровская - Кондратий Падерня, викарный Иоанн Подерня.
Половицкая Св. Николаевская - Онуфрий Буевич.

Бабиновическая городская дума 1871 год.
Городской голова Иван Никифоров, провославный, в должности с 9 февраля 1871 года.
Гласные:
Терентий Иосифов Маевский, провославный, в должности с 28 декабря 1859 года.
Григорий Венидиктов Вишневский, провославный, в должности с 19 января 1869 года.
Абрам Шмуйлов Иткин, иудей, в должности с 7 октября 1863 года.
Секретарь, кол.сек. Василий Степанович Дворецкий, провославный, в должности с 21 января 1870 года.

Городничее правление 1??? год.
Городничий - Подполковник Михаил Казимирович Лисовский
Полицейский Ратман - мещанин Иона Яковлевич Кулаченок
Письмоводитель - Митрофон Иванович Аверковичь

Городская ратуша.
Бургомистр - мещанин Павел Ефимович Шитик
Ратманы - мещанин Терентий Осипович Маевский и 3-й гильдии купец Хаим Залмонович Хейфец
Секретарь - Кол.Сек. Семен Матвеевич Шацило

Бабиновицкий Благочинный Протоирей Иасон Димитриевич Чулицкий (4 ц.). В 1867 году 12 сентября в должности Викарный Павел Габронич. В 1870 году, в должность вступил Бабиновицкий настоятель Венедикт Пацевич.

Почтовая контора
Почтмейстер Губ.Сек. Матвей Степанович Стельмахович

 

Распределение населения по сословиям, вероисповеданию и родному языку (по данным переписи 1897 года)
Всего населения - 1157 (мужчин-575, женщин-582) из них:

Грамотных: 26,1%

Местные: 1017
Других уездов Могилевской губернии: 31
Других губерний: 109

Дворяне потомственные и личные: 25
Духовенство: 10
Купцы: 6
Мещяне: 1060
Крестьяне: 54
Остальные сословья: 2

Великорусский и Белорусский: 571
Еврейский: 552
Польский: 2
Латышский: 2
Литовский: 30

Православных: 550
Римско-католиков: 55
Иудеев: 552

Число жителей заштатного города Бабиновичи, Могилевской губернии по вероисповеданиям на 1 января 1909 года.
Православных: (мужчин-215, женщин-253)
Римско-католиков: (мужчин-14, женщин-16)
Протестантов: (мужчин-2, женщин-3)
Иудеев: (мужчин-424, женщин-458)

Итого: (мужчин-655, женщин-780)
Всего населения: 1355

По данным обследования статистических учрежений Министерства Внутренних Дел

Пра час заснавання мястэчка Дабрамыслі не захавалася дакладных гістарычных звестак. Паводле падання, некалі на яго месцы стаялі карчма і заезджы дом. Шмат розных людзей ехала праз гэта месца, і яго ўладальнік вырашыў павялічыць колькасць пабудоў. Калі ён паведаміў пра гэта сваім знаёмым, яны сказалі, што гэта «добрая мысль». Пасля было пабудавана некалькі дамоў, а паселішча названа Дабрамыслі. У 1830-я гады яно стала мястэчкам.
Паводле ўстаўной граматы, складзенай у 1863 г. пры выкупе сялянамі мястэчка Дабрамыслі зямлі ў памешчыка Аляксандра Станіслававіча Піёра, адзначана, што Дабрамыслі мелі яшчэ назву Лагуны, што было тут 14 сялян мужчын, якія валодалі 3 дзесяцінамі зямлі.

У 1875 г. ў Дабрамыслях было адкрыта народнае вучылішча, на яго ўтрыманне адпускалася 111 рублёў са збораў мясцовага сялянскага таварыства і 190 рублёў з дзяржаўнага казначэйства, размяшчалася вучылішча ў грамадскім доме, і вучылася тут 10 хлопчыкаў. Настаўнікам быў Парфірый Пятровіч Баранаў, які скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю; настаўнік закона божага I. Зыкаў скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю.

У 1880 г. ў Дабрамыслях 332 жыхары, з іх 161 мужчына і 171 жанчына, у тым ліку 27 праваслаўных мужчын і 33 жанчыны, яўрэяў - 134 мужчыны і 138 жанчын. Дамоў драўляных - 47 (з іх 7 належалі хрысціянам, 40 - яўрэям), крама, мураваная праваслаўная царква, яўрэйская малітоўная школа, валасное праўленне і народнае вучылішча. У мястэчку складвалі лес, які потым сплаўлялі ў Рыгу па рэках Чарніца, Лучоса, Заходняя Дзвіна.

У пачатку 19 стагоддзя рускі генерал Гурка за 6 км на поўдзень ад чыгункі Віцебск - Смаленск на беразе ракі Сухадроўка пабудаваў маёнтак. Непадалёку ўзнікла вёсачка, дзе жыла панская чэлядзь. Сядзіба была названа Высокае, потым з'явілася іншая назва - Высачаны. У сярэдзіне 19 стагоддзя ў Высачанах была пабудавана папяровая фабрыка, на фабрыцы быў кавальска-ліцейны цэх. Фабрыка размяшчалася ў драўляным будынку, тут працавалі мясцовыя прыгонныя сяляне, а таксама прыгонныя сяляне з Разанскай губерні, якіх атрымала жонка памешчыка як пасаг.

У канцы 19 стагоддзя генерал-фельдмаршал Гурка прадаў фабрыку купцу Шпырко, а маёнтак Высокае памешчыку Веберу. Купец Шпырко праз некаторы час фабрыку закрыў, драўляны яе будынак прастаяў да 1900 г., калі яго купіў аўстрыец Этрых і пабудаваў тут новую льнопрадзільную фабрыку.

У 1867 г. было адкрыта Высачанскае народнае вучылішча.

У канцы 19 стагоддзя вёскі Крынкі і Высокае ўваходзілі ў Высачанскую воласць Аршанскага павета.

Усяго ў 1886 г. ў Высачанскай воласці было 107 населеных пунктаў, 858 сялянскіх двароў з насельніцтвам 8061 чалавек. Зямлі ў сялян было 8249 дзесяцін, пашы - 4272 дзесяціны. У валоданні прыватных асоб зямлі было 26300 дзесяцін, пашы - 2396 дзесяцін, казённай - 36 дзесяцін.

В. Л. Насевіч


   
Обновление . В случае перепечатки материалов сайта ссылка на источник обязательна © "MVA" 2003-2009
  Рейтинг@Mail.ru Рейтинг@Mail.ru      
Hosted by uCoz