Официальный герб поселка городского типа Лиозно (Лёзна)

 
Сайт создан по материалам книги "Память. Историко-документальная хроника Лиозненского района"
| Республика Беларусь | Витебская область | ЛИОЗНО | добавить в избранное |  |
   

Першыя мірныя дні

З успамінаў жыхаркі в. Шусцева Валянціны Захараўны Васільчыкавай.

Ад нашай вёскі пасля вайны нічога не засталося. Фашысты спалілі ўсё да апошняга дома і хлява. А колькі па хавальных атрымалі!
Жыхары, якія ўцалелі, - гэта салдацкія ўдовы з дзецьмі ды маці загінуўшых. А былі і такія, як Фядора Шляхценка, у якой загінулі і муж, і сын. Але жыццё ў вёсцы не спынілася. Паціху будавалі дамы, уручную засявалі калгасныя палі, замест коней самі ў плугі запрагаліся, палолі пасевы, жалі сярпамі, рукамі церабілі лён. Насенне ў Лёзна на плячах насілі. Перамагаць голад, непасільную працу і цяжкі настрой дапамагалі песні. У той час мы неяк асабліва палюбілі народныя песні. Працяжныя, пра няпростую народную долю, яны вельмі адпавядалі нашаму настрою. Я добра спявала, жанчыны часта прасілі мяне спець. Я спяваю, а яны слухаюць і плачуць...

Усіх нашых удоў ужо няма сёння, а іх слёзы засталіся ў маёй памяці назаўсёды...

Родам з канцлагера

Лісіцын Уладзімір Сяргеевіч (13.4.1944-12.7.1973), беларускі паэт, журналіст. Ён павінен быў нарадзіцца ў роднай вёсцы сваіх бацькоў Пагосцішча, што на Лёзненшчыне. Але нарадзіўся ў фашысцкім канцлагеры Флігегарт, куды гітлераўцы загналі маці і яго старэйшага брата Івана. Да болю дакладна раскажа ён потым пра гэта у паэме «Дзірваны». Дзяцінства прайшло ў в. Пагосцішча. Потым будучы паэт паехаў у Данбас, дзе працаваў шахцёрам, у 1965 г. скончыў Лісічанскае педвучылішча. Нейкі час завочна вучыўся ў Літаратурным інстытуце імя М. Горкага ў Маскве. У 1970 г. скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. Вярнуўшыся з Данбаса, працаваў настаўнікам, потым у лёзненскай раённай газеце «Сцяг перамогі». Апошнія гады па стану здароўя жыў у г.Джанкой Крымскай вобласці. Працаваў дырэктарам Палаца культуры, настаўнічаў. Там і памёр у ліпені 1973 г., не дажыўшы і да 30 гадоў.

Упершыню вершы Уладзіміра Лісіцына былі надрукаваны ў газеце «Літаратура і мастацтва». У 1974 г. выйшла яго кніга «Жураўлінае вясло». У кнізе «Дзень паэзіі - 1981» (1981) у раздзеле «3 літаратурнай спадчыны» апублікавана яшчэ 16 вершаў У. Лісіцына. У 1990 г. выйшаў яго зборнік «Беларусь - мая калыска».
Паэзія Уладзіміра Лісіцына апявае прыроду, каханне, разважае аб праблемах вайны і міру. Мае выразнасць, якая ідзе ад фальклору, адухоўленасць і філасофскую заглыбленасць, вылучаецца моўнымі асаблівасцямі роднай Лёзненшчыны.

Апошні час Уладзімір збіраўся пераехаць на жыхарства ў Беларусь. У пісьмовым стале паэта застаўся неадпраўлены ліст да любімага старэйшага брата Івана ў Віцебск, дзе Уладзімір віншаваў брата з днём нараджэння і пісаў, што гэта зіма - апошняя ў Крыме.

У нікуды, а ўсё-такі дамоў,
Мяне цягнік зялёны перакоціць,
Гарачынёй матуліных камоў
Да горла радасць першая падкоціць...

Генадзь Каханоўскі.

Лиозно: разрушенный фашистами город при отступлении в октябре 1943 года. ул. Шоссейная Лиозно 1943 г. ул. Шоссейная

 

Лиозно: разрушенный фашистами город при отступлении в октябре 1943 года. Лиозно октябрь 1943 г. Здесь до войны размещались здания райисполкома и райкома КП(б)Б

 

Лиозно: разрушенный фашистами город при отступлении в октябре 1943 года. Лиозно 1943 г. ул. Вокзальная

 

Размещение жителей Лиозно в землянках, после освобождения

 

Лиозно: Письма солдат не вернувшихся с войны
Письма солдат не вернувшихся с войны

 

Лиозно: Мемориал войнам освободителям
Мемориал войнам-освободителям

 

Памятник на могиле жертв фашизма в д. Асташево
 Памятник на могиле жертв фашизма в д. Асташево

 

Лиозно: Мемориал войнам освободителям
Мемориал войнам-освободителям

 

Лиозно: Мемориал войнам освободителям
Мемориал войнам-освободителям

 

Памятник Марии Васильевне Октябрьской. Мемориальный комплекс воинам-артиллеристам в д.Крынки
 Памятник М.В.Октябрьской Мемориальный комплекс воинам-артиллеристам в д.Крынки

 

Лиозно: Памятник одному из 27-ми тысяч погибших воинов освободителей (03.04.2004)
Памятник одному из 27-ми тысяч погибших воинов-освободителей

 

Участники Слета передовиков сельского хозяйства БССР. Минск 1949 год.

 

М. Ц. Лынькоў сярод настаўнікаў Крынкаўскай школы. 1961 г.

 

  Ансамбль «Прасніца» 1985 год.

 

Ветераны 99-й цяжкай гаўбічнай артылерыйскай брыгады і прадстаўнікі грамадскасці раёна на святкаванні 43-й гадавіны вызвалення Лёзненшчыны

 

Тудеркулезный детский санаторий "Черницы" в Лиозненском районе 1945 год. Туберкулезный детский санаторий "Черницы" в Лиозненском районе 1945 год.
 

!!!  ВНИМАНИЕ  !!!

 

Уважаемые предприниматели!
Размещение информации о Вашем бизнесе на сайте свидетельствует о серьезном подходе к делу, привлекает потенциальных покупателей, партнеров и инвесторов.

Обращайтесь:
E-мail: liozno@tut.by
тел: +375 33 6140240

Добро пожаловать!

 

У мірнай працы 1945-1990 гады

 

     Салдаты цёткі Домны

     Родам з канцлагера

     Скарб школьнага сшытка

 


У мірнай працы

Яшчэ грымелі гарматныя залпы, курыліся папялішчы і паштальёны прыносілі пахавальныя паведамленні, а на шматпакутнай лёзненскай зямлі, вызваленай ад фашысцкай няволі, пачалося новае стваральнае жыццё.

Жудасную «спадчыну» пакінулі пасля сябе гітлераўцы. Яны зруйнавалі і разрабавалі ўсе калгасы і саўгасы, 4 льнозаводы, маслазавод, тэкстыльную фабрыку імя К. Маркса, 3 цагельныя заводы, 2 электрастанцыі, 3 МТС, чыгуначную станцыю, знішчылі тэлефонную і тэлеграфную сувязь. Фашысты вывезлі ў Германію ўсё абсталяванне заводаў, шмат трактараў і іншай сельгастэхнікі, а таксама ўсе каштоўнасці і маёмасць, якая належала арганізацыям і ўстановам. Яны разрабавалі і знішчылі 5 сярэдніх, 23 няпоўныя сярэднія, 60 пачатковых школ, 46 бібліятэк, 19 хат-чытальняў, радыёвузел, 4 бальніцы, санаторый усесаюзнага значэння «Чарніца», дом адпачынку «Завольша». Было спалена 4700 жылых дамоў калгаснікаў, 4649 гаспадарчых пабудоў калгасаў. Ад 45 населеных пунктаў засталіся адны назвы. Так, на тэрыторыі Глоданскага сельсавета з 911 дамоў уцалела толькі 8. Агульныя матэрыяльныя страты, нанесеныя раёну, склалі ў грашовым выліченні больш за 60 мільёнаў рублёў.

Усім пасляваенным цяжкасцям, голаду і разбурэнням лёзненцы проціпаставілі мужнасць і згуртаванасць, гарачае жаданне хутчэй падняць з руін свой родны край.
4.11.1943 г. быў зацверджаны склад Лёзненскага райкома КПБ, у які ўвайшлі А.Ц.Шчарбакоў, М. К. Багданаў, У. А. Руноў. Асноўнымі задачамі былі асваенне вызваленай тэрыторыі раёна, аднаўленне мясцовай прамысловасці, адраджэнне МТС, улік і захаванне пагалоўя коней, будаўніцтва жылля, падрыхтоўка да веснавой сяўбы. Да ўсіх пасляваенных нягод дадаліся інфекцыйныя захворванні, дзесяткі выпадкаў якіх былі зарэгістраваны ў першыя месяцы пасля вызвалення. Вялікія задачы па выяўленню захворванняў і барацьбе з імі ўскладаліся на райздраўаддзел на чале з Тарновічам і спецыяльна створаную групу санупаўнаважаных.

3 іншых рэспублік краіны ў раён было завезена 2500 кароў, каля 2 тысяч коней, дзесяткі трактараў і камбайнаў, будаўнічыя матэрыялы, прадукты. Да лютага 1944 г. было адноўлена 133 калгасы, 3 МТС, 73 паўразбураныя дамы і пабудаваны 74 новыя, адкрыта 11 магазінаў, 2 сталовыя, 12 нарыхтовачных пунктаў, хлебапякарня, пабудаваны новы паравы млын у Лёзне, адноўлены райпрамкамбінат, кузня, швейная і абутковая арцелі і інш. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, была праведзена веснавая сяўба 1944 г. Калгаснікі, пераважна гэта былі жанчыны і падлеткі, дапамагалі збіраць насенне, з-за адсутнасці коней у плугі і бароны запрагаліся самі, запрагалі ўласных кароў. Патрэбны былі трактары, трактарысты. Пры Лёзненскай МТС былі адкрыты курсы па падрыхтоўцы трактарыстаў, з 83 чалавек, якія там займаліся, 40 былі дзяўчаты. Пачала аднаўляцца школьная сетка. 1.3.1944 г. ў прыстасаваных сялянскіх хатах працавала 35 школ, у якіх вучылася каля 3 тысяч дзяцей. Большасць школ працавала ў 3 змены, з-за адсутнасці парт вучні часта займаліся стоячы. Аднавіўся выпуск раённай газеты «Ленінскі сцяг». 3-за недахопу паперы газета выходзіла 1 раз на тыдзень.

У аднаўленні народнай гаспадаркі раёна актыўны ўдзел прымалі воіны Чырвонай Арміі, камсамольцы і моладзь раёна. Яны будавалі дамы, працавалі на расчыстцы дарог ад снежных заносаў, збіралі кнігі для школ, школьную маёмасць, даглядалі магілы чырвонаармейцаў. Насельніцтва Лёзненшчыны чым магло дапамагала дзяржаве, каб хутчэй наблізіць жаданую Перамогу. Трэцяя Дзяржаўная пазыка рэалізавана па раёне на суму 2 322 000 рублёў. Наяўнымі грашыма было сабрана 1 603 999 рублёў. 74-гадовы калгаснік Яфім Алепка з Калышкаўскага сельсавета, падпісваючыся на пазыку, выступіў з прамовай: «Чатыры мае сыны змагаліся з ворагам, у жывых застаўся толькі адзін, які зараз ваюе. Усю маю гаспадарку знішчылі немцы. Апошняе ўсім нам трэба аддаць, каб дапамагчы Чырвонай Арміі адплаціць гвалтаўнікам».

У выніку Беларускай наступальнай аперацыі 1944 г. Лёзненскі раён быў поўнасцю вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. А потым надышоў і доўгачаканы пераможны май 1945 г. Вярталіся дадому франтавікі. Жыццё і дзейнасць людзей цяпер былі скіраваны на вырашэнне толькі мірных стваральных задач. Нягледзячы на ўсе намаганні калгаснікаў ураджай сельскагаспадарчых культур, атрыманы ў 1946 г., быў яшчэ ў 2,5 раза ніжэй за даваенны. Пасяўныя плошчы за гады вайны спустошыліся, шмат палёў заставаліся замініраванымі. Аднак сітуацыя паступова мянялася. Паляпшаліся сацыяльна-бытавыя ўмовы жыцця людзей, развівалася народная адукацыя і ахова здароўя.

У 1947 г. 74,5 % усіх бюджэтных асігнаванняў раёна было расходавана на сацыяльна-культурныя мерапрыемствы. На сходзе райпартактыву, які адбыўся 5.4.1947 г., канстатавалася, што ў раёне адноўлены ўсе 179 калгасаў, якія існавалі да вайны, 3 МТС, 2 саўгасы. У выніку планы паставак дзяржаве збожжа, бульбы і прадуктаў жывёлагадоўлі былі выкананы. Высокай працоўнай актыўнасцю вызначыліся камсамольцы калгаса «Новае жыццё» на чале з сакратаром камсамольскай арганізацыі Г. I. Чарнаруцкай. Яны вырашылі атрымаць у калгасе 100-пудовы ўраджай збожжавых з гектара і мабілізавалі для гэтага ўсе сілы. Трактарыст Дабрамыслянскай МТС камсамолец Альшанікаў, працуючы на трактары «ХТЗ», план вясенніх палявых работ выканаў на 160 % і сэканоміў 450 кг паліва.

Вялікі ўклад камсамольцаў і моладзі раёна ў будаўніцтве жылля для тых, хто яшчэ жыў у зямлянках. 3 161 будаўнічых брыгад 35 былі маладзёжныя. Добрых поспехаў дабілася камсамольска-маладзёжная брыгада Івана Райценкі з калгаса імя Варашылава Глоданскага сельсавета. Толькі ў 1947 г. брыгада пабудавала 9 зрубаў, нарыхтавала 130 кубаметраў лесаматэрыялаў. У калгасе «Бязбожнік» Унаўскага сельсавета сіламі камсамольскай арганізацыі (сакратар Кузьмянкова) пабудавана 52 дамы. Піянеры і школьнікі дапамагалі дарослым. Для ўгнаення палёў яны сабралі 426 ц. попелу.

Не толькі ў раёне, але і за яго межамі славілася звяно па вырошчванні лёну з калгаса «1 Мая», якое ўзначальвала М. А. Эзерын. За поспехі ў працы М. А. Эзерын было прысвоена высокае звание Героя Сацыялістычнай Працы. У 1949 г. за самаадданую працу і высокія паказчыкі ў вырошчванні лёну, збожжа і бульбы гэта ганаровае званне было прысвоена брыгадзіру калгаса «Інтэрнацыянал» I. А. Глядчанку.

У 1949 г. калгасы раёна за здадзеную льнопрадукцыю атрымалі 2154 т пшаніцы, 2600 тысяч рублёў. Добрых вынікаў дасягнулі калгасы «Інтэрнацыянал», «Новае жыццё», «Камінтэрн». За 4 пасляваенныя гады былі адноўлены разбураныя вайной прадпрыемствы, МТС, школы, бальніцы, установы культуры, пабудавана каля 9 тысяч жылых дамоў.

Да 1950 г. адноўлены і працавалі 6 арцелей прамысловай і інваліднай кааперацыі, ільнозавод, торфазавод «Высачанскі бор». У 4 калгасы была праведзена электрычнасць. У 1954 г. ўзровень вытворчасці прамысловасці і сельская гаспадаркі перавысіў даваенны. У 1955 г. ўступіў у строй кансервава-агароднінасушыльны камбінат. У чэрвені 1958 г. была створана міжкалгасная будаўнічая арганізацыя, 1.10.1960 г. - камбінат бытавога абслугоўвання.


Раён на працягу многіх гадоў быў удзельнікам ВДНГ СССР. Поспехі ў развіцці эканомікі раёна - вынік самаадданай руплівай працы людзей. Менавіта дзякуючы іх намаганням. працоўнай доблесці, зруйнаваная і знявечаная вайной Лёзненшчына ператварылася ў квітнеючы край. Слаўныя працоўныя традыцыі ў раёне былі памножаны ў 50-60-я гг. Героямі Сацыялістычнай Працы сталі рабочая племзавода «Крынкі» М. Я. Ігнатава, якая першая на Віцебшчыне атрымала ў месяц пудовыя прывагі свіней на адкорме, і брыгадзір калгаса «Новае жыццё» М. I. Шалупкіна.

Пазней, у 1970-я гады, за высокія поспехі ў паляводстве звание Героя Сацыялістычнай Працы было прысвоена I. С. Самуйлаву, брыгадзіру калгаса «Новае жыццё», і Р. У. Кубліцкай, звеннявой па вырошчванні лёну калгаса імя Калініна.

У 1949-66 гг. больш за 100 працаўнікоў раёна былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі.
Высокіх паказчыкаў у развіцці сельскай гаспадаркі дасягнуў калгас «Чырвонаармеец», прадукцыя якога была прадстаўлена на ВДНГ СССР і адзначана Дипломам I ступені і залатым медалём. А ў 1957 г. «Чырвонаармеец» першы ў Віцебскай вобласці стаў калгасам-мільянерам. 13 гадоў узначальваў яго Аляксандр Якаўлевіч Сахараў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны, кавалер ордэнаў Чырвонага Сцяга і Працоўнага Чырвонага Сцяга.

У гаспадарках раёна у той час працавала больш за 400 спецыялістаў, большасць з вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, з іх 68 аграномаў, 30 заатэхнікаў, 90 ветэрынараў, 40 інжынераў, 50 эканамістаў. На палях раёна працавала больш за 500 трактараў, 140 камбайнаў, 300 аўтамашын, калгасы і саўгасы былі поўнасцю электрыфікаваны, для механізацыі працаёмкіх работ на палях і фермах было ўстаноўлена больш за тысячу электрарухавікоў. Вялікая работа праводзілася для ўкамплектавання гаспадарак пародзістай, высокапрадукцыйнай жывёлай. Удасканальвалася структура пасяўных плошчаў, расшыраліся пасевы найбольш ураджайных культур. У шэрагу перадавых гаспадарак былі даволі высокія для гэтых мясцін ураджаі збожжавых культур: у калгасе «Новае жыццё», напрыклад, яны склалі 19 ц з гектара, у племзаводае «Крынки - 16 ц. У снежні 1968 г. працаўнікі племзавода «Крынки святкавалі 50-годдзе сваей гаспадаркі. У сувязі са святам гаспадарка і яе лепшыя працаўнікі - Ф. А. Галцееў, В. I. Каранеўская, И. В. Паўлючкова, А. С. Сліжыкаў былі ўзнагароджаны Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР. У 1969 г. свой 50-гадовы юбілей святкаваў саўгас «Адаменкі».

У восьмай пяцігодцы (1966—70) у параўнанні з папярэдняй вытворчасць сельгаспрадукцыі ў раёне ўзрасла: збожжа на 72 %, бульбы на 68%, ільновалакна на 11%, ільнасемя на 9 %, малака на 68 % і мяса на 67 %. Выраслі даходы калгасаў, узрос дабрабыт калгаснікаў. Аднак 5-гадовы план па вытворчасці шэрагу прадуктаў паляводства не быў выкананы. На гэта былі прычыны і аб'ектыўнага і суб'ектыўнага характеру. Раён мае адзін з самых кароткіх у рэспубліцы і вобласці вегетацыйны пярыяд, тут выпадае вялікая колькасць ападкаў.

На рубяжы 70-х гадоў уся наша краіна начала страчваць уласцівы ёй дынамізм, у грамадстве накопліваліся цяжкасці і нявырашаныя праблемы. Застойный тэндэнцыі не маглі не адбіцца і на сацыяльна-эканамічным развіцці раёна. У сельскай мясцовасці мала будавалася жылля, клубаў, не ўдзялялася належнай увагі будаўніцтву дарог, стварэнню ўмоў працы і быту механізатараў. Не дзіўна, што значная частка сельскага насельніцтва, асабліва моладзь, выязджала на жыхарства ў горад. Для задавальнення патрэб раёна ў будаўніцтве недастаткова было аднаго міжкалгасбуда. Асабліва ў дранным стане былі жывёлагадоўчыя памяшканні - больш за 70 з іх аварыйныя, па 4-5 штогод падалі ад ветру пры наяўнасці ў ім жывёлы. 50 тысяч га зямлі падлягалі асушэнню, 25 тысяч га зарастала хмызняком. Аднак слабая мелірацыішан база раёна была не здольна прывесці ў парадак гэтыя землі, і хмызнякі працягвалі наступаць на палі і сенажаці. Як вынік усіх гэтых з'яў у 1980-81 гг. раён меў самы нізкі за ўсе апошнія пяцігодкі ўзровень вытворчасці і продажу ўсіх відаў сельгаспрадукцыі.

За гады 11-й пяцігодкі (1981-85) у параўнанні з 10-й аб'ём асваення капіталаўкладанняў узрос у 1,5 раза і склаў 52 мільёны рублёў, у тым ліку у сельскім будаўніцтве 41,8 мільён рублёў, або 11% да плану. 3 1982 г. ў раёне пачалі надаваць сур'ёзную ўвагу будаўніцтву на сяле і ў райцэнтры жылля, дарог, аб'ектаў сацыяльна-культурнага прызначэння, добраўпарадкаванню населеных пунктаў.
У 1982-87 гг. штогод асвойвалася каля 15 мільёнаў капіталаўкладанняў. У сярэднім за год здавалася 277 кватэр, 3 дзіцячыя сады, 3 комплексныя прыёмныя пункты, 1 Дом культуры, 1 школа.

У 1982-1992 гг. змянілася аблічча калгасаў «Савецкая Беларусь», «імя Чапаева», «Зара», племзавода «Крынкі», вёсак Дабрамыслі, Бабінавічы, г. п. Лёзна. Нанава адбудаваны, гарпасёлак стаў сучасным райцэнтрам. Некаторыя будынкі сацыяльна-бытавога і культурнага прызначэння выкананы з любоўю і густам, вызначаюцца арыгінальнасцю формы і кампазіцыйнай завершанасцю, цікавым інтэр'ерам. Гэта дамы жывёлавода ў Кавалях, Крынках, калгасе «Звязда», Дом быту ў калгасе «Савецкая Беларусь», Дом сацыяльных паслуг у в.Загарадна, сталовая-кафэ ў калгасе імя Леніна, дзіцячае кафэ «Бураціна» і бальніца з вода лячэбніцай у Лёзне, сельская бальніца ў Дабрамыслях, бібліятэка ў калгасе імя Чапаева, пачатковая школа ў в. Альхавік. Дамы культуры ў Крынках і Міхалінаве, залы заключэння шлюбу ў Яськаўшчынскім і Бабінавіцкім сельсаветах, фельчарска-акушэрскі пункт у в. Емельянова і інш.

За 1980-тыя гады пабудавана шмат но вых і рэканструявана каля 130 жывёла-гадоўчых памяшканняў, у калгасе імя Чапаева пабудаваны комплекс на 3 тысячы галоў буйной рагатай жывёлы. Пачата будаўніцтва жывёлагадоўчага комплексу на 5 тысяч галоў у калгасе імя Фрунзе, свінагадоўчага комплексу на 27 тысяч галоў у калгасе «Праўда». У раёне пабудавана 43 навесы для сена, 41 сенажиая траншэя, 10 кармацэхаў, 6 зернесушыльных комплексаў, 3 машынныя двары, 6 кацельняў, база лясгаса і шэраг іншых гаспадарчых аб'ектаў. Дарожна-эксплутацыйная арганізацыя пераўтворана ў рамонтна-будаўнічую, якая праводзіць ремонт старых і будаўніцтва новых дарог. Створаны і працуе раённы лясгас.

Працоўных поспехаў дасягнулі лёзненцы ў першыя гады 12-й пяцігодкі, раён выйшаў пераможцам у рэспубліканскім спаборніцтве па вытворчасці і продажы лёну ў 1986 г., правядзенні зімоўкі жывёлы ў 1986-87 гг., павышэнні якасці і культуры медыцынскага абслугоўвання. а ў абласным - за дасягнутыя поспехі ў эканамічнай дзейнасці, павелічэнні вытворчасці мяса. У верасні 1987 г. раён выканаў план 2 гадоў пяцігодкі па продажы малака дзяржаве.

Шмат на Лёзненшчыне слаўных працаўнікоў сельскай гаспадаркі, дзякуючы самаадданай працы якіх раён дасягнуў высокіх паказчыкаў. Многія былі ўзнага-роджаны ордэнамі і медалямі СССР, а траім работнікам племзавода «Крынкі» ў розны час было прысвоена ганаровае званне «Заслужены работнік сельскай гаспадаркі БССР». Гэта В. I. Ізмалкова - заатэхнік-селекцыянер, У. Я. Максіменка - брыгадзір, Н. В. Паўлючкова - даярка.

За апошнія гады ў раёне шмат зроблена для далейшага развіцця ўсяго народнагаспадарчага комплексу, сацыяльнай сферы, стварэння належных умоў працы, быту і адпачынку працоўньіх. Толькі за 4 гады 12-й пяцігодкі пабудавана 1058 кватэр, 300 км дарог, у тым ліку каля 200 км з асфальтава-бетонным пакрыццём. Пачата газіфікацыя раёна. Больш увагі надаецца ўмацаванню матэрыяльна-тзхнічнай базы аховы здароўя, народнай адукаціі, культуры. У раёне фактычна вырашана праблема дзіцячых дашкольных устаноў. Вырашаюцца многія іншыя сацыяльныя пытанні, для гэтых мэт выкарыстоўваюцца фінансавыя рэсурсы калгасаў, саўгасаў, прадпрыемстваў.
З прамысловых прадпрыемстваў у раёне працуюць ільнозавод, малочны і кансервава-агароднінасушыльны заводы, лясгас, доследна-прамысловае прадпрыемства «Завольша». Будаўнічыя работы пераважна выконвае механізаваная перасоўная калона (МПМК №54). Дарожнае будаўніцтва ажыццяўляе ДРБУ №107. Дзейнічаюць ГІМК №28 меліярацыі, райсельгасхімія, райаграйрамтэхніка.

Нямала робіцца для арганізацыі адпачынку насельніцтва. У 12-й пяцігодцы было пабудавана 5 клубаў. У райцэнтры працуе школа мастацтваў, кінатэатр «Світанак» на 420 месц. Пачалі работу музычныя школы ў Дабрамыслях і Веляшковічах, адкрыты 2 філіялы музычных школ. Усяго ў раёне 27 клубных устаноў, 2 Дамы культуры, 32 бібліятэкі, раённы і 3 сельскія культурныя комплексы. Пры раённым Доме культуры нрацуюць 2 народныя калектывы - хор раённага Дома культуры і аркестр народных інструментаў.

Пры раённым Доме піянераў і школьнікаў ужо шмат гадоў паспяхова выступае дзіцячы фальклорны ансамбль «Прасніца». Яго кіраўнік Т. 3. Дзядкова разам і дзецьмі правяла вялікую работу па зборы і апрацоўцы мясцовага фальклору. Душой калектыву з’яўляецца ансамбль народных інструментаў, якім кіруе А. К. Бондараў. Ансамбль «Прасніца» лаўрэат 4-га рэспубліканскага агляду дзіцячай мастацкай самадзейнасці, рэспубліканскіх тэлевізійных конкурсаў юных выканаўцаў «Чырвоныя гваздзікі» (1981, 1987), удзельнік 2-га Усесаюзнага фестывалю народнай творчасці, тэлевізійнага рэспубліканскага конкурсу «Свята» (1988). Ансамбль выступае ў Лёзне і вёсках раёна, у Віцебску, Рудні, ездзіў у ГДР. Створаны хор ветэранаў, фальклорная група Адаменскага сельскага Дома культуры і іншыя творчыя калектывы.

Пры раённай газеце «Сцяг нерамогі» з 1972 г. дзейнічае літаратурнае аб'яднанне «Світанак». У яго склад уваходяць мясцовыя літаратары Р. С. Агеева, Г. П. Сухаруцкая, Р. У. Кузьмянкоў, Л. В. Пахолкіна, Ф. М. Курбацкі, I. П. Смальянаў, Б. I. Кавалёў, I. Ф. Пратасевіч і інш. Кіруе аб'яднаннем В. П. Пятроў. Прыкладна раз у квартал у газеце змяшчаецца «Літаратурная старонка», дзе друкуюцца творы гэтых аўтараў.

За гады 12-й пяцігодкі (1985-90)на Лёзненшчыне ўмацавалася матэрыяльная база аховы здароўя. Уведзены ў строй паліклініка ў райцэнтры на 300 і амбулаторыя ў Бабінавічах на 100 наведванняў у змену, участковая бальніца на 50 ложкаў у в. Дабрамыслі. Адкрыты прафілакторыі пры жывёлагадоўчых комплексах у калгасах імя Чапаева і імя Калініна, абсталёўваецца прафілакторый на свінагадоўчым комплексе ў в. Альхавік.

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва раёна (у 1990 г.-23 360 чалавек, з іх больш за 4,6 тысяч дзеці) ажыццяўляецца цэнтральнай раённай бальніцай на 200 ложкаў з паліклінікай, трыма ўчастковымі бальніцамі на 130 ложкаў, з амбулаторыямі на 300 наведванняў, 15 фельчарска-акушэрскімі пунктамі, фельчарскім пунктам пры райаграпрамтэхніцы, санэпідстанцыяй. Пры раённай бальніцы працуе аддзяленне хуткай медыцынскай дапамогі, якое штогод ажыццяўляе 9-10 тысяч выездаў да хворых. Сярод медыцынскага персаналу нямала кваліфікаваных спецыялістаў, гатовых у любую мінуту прыйсці на дапамогу людзям. А траім з іх было прысвоена званне «Заслужаны ўрач БССР». Тэта галоўны ўрач Высачанскай участковай бальніцы Герой Сацыялістычнай Працы А. Г. Антонаў, урач-хірург Лёзненскай раённай бальніцы М. П. Курчаў, былы акушэр-гінеколаг раённай бальніцы Н. Л. Смірных.

За гады 12-й пяцігодкі ў раёне пабудавана 5 агульнаадукацыйных школ, 3 дзіцячыя дашкольныя ўстановы. Цяпер тут працуюць 32 агульнаадукацыйныя школы, 27 дзіцячых дашкольных устаноў, міжшкольны вучэбна-вытворчы камбінат. Справай навучання і выхавання дзяцей займаюцца больш за 370 настаўнікаў, каля 140 выхавацеляў дзіцячых дашкольных устаноў. Адзінаццаці самым адданым справе народнай асветы было прысвоена ганаровае званне «Заслужаны настаўнік БССР», 4 настаўнікі - I. М. Барадулькін, А. I. Краўчынская, С. Ф. Сірын, А. Т. Чарткова - за шматгадовую пленную працу былі ўзнагароджаны ордэнам Леніна.

Актыўнае жыллёвае і культурна-бытавое будаўніцтва, прымяненне новых форм арганізацыі і аплаты працы дазволілі звесці да мінімуму выезд сельскага працаздольнага насельніцтва ў гарады.

Вялікія планы намечаны на 13-ю пяцігодку. Асноўнае месца ў гэтых планах адводзіцца сацыяльнаму абнаўленню вёс-кі. Запланавана пабудаваць 1510 кватэр агульнай плошчай 104 тысячы м2. Многае патрэбна зрабіць у галіне народнай асветы, аховы здароўя, культуры, бытавога абслугоўвання насельніцтва.

Лёзненская зямля шчодрая на таленавітых, працавітых і шчырых людзей, якімі па праву ганарыцца. У 1899 г. ў в. Зазыбы, якая доўгі час знаходзілася ў межах Лёзненскага р-на (цяпер Віцебскі р-н), нарадзіўся народны пісьменнік БССР, акадэмік АН БССР Міхась Ціханавіч Лынькоў. Яго імя прысвоена Крынкаўскай сярэдняй школе, там створаны музей пісьменніка. На Лёзненшчыне нарадзіліся мастакі Марк Шагал і А. Б. Забораў, які працаваў у жанры бытавога і гістарычнага жывапісу, потым выехаў за мяжу, дзе і памёр. У 1944 г. ў фашысцкім канцлагеры Флігегарт нарадзіўся беларускі паэт У. С. Лісіцын, радзімай яго бацькоў з'яўляецца в. Пагосцішча.

Лёзненскі раён - радзіма беларускіх вучоных П. А. Альсміка, селекцыянера-бульбавода, акадэміка некалькіх акадэмій, доктара сельскагаспадарчых навук, двойчы лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР (1951, 1974), Героя Сацыялістычнай Працы; Е. Л. Бондаравай, беларускага савецкага кіназнаўцы, кінакрытыка, заслужанага дзеяча навукі БССР (1982), доктара філалагічных навук, прафесара; Я. Д. Буглова, доктара медыцынскіх навук; М. А. Ізобава, члена-карэспандэнта АН БССР (1980), доктара фізіка-матэматычных навук; П. 3. Савачкіна, кандыдата гістарычных навук, які доўгі час працаваў дэканам гістарычнага факультэта БДУ імя Леніна, і многіх іншых. У в. Вялікія Сутокі нарадзіўся В. С Смірноў - савецкі дыпламат, пасол Савецкага Саюза ў Пакістане, з 1988 г.- у Народнай Рэспубліцы Бангладэш. У Мінску жыве ганаровы грамадзянін беларускай сталіцы, Герой Сацыялістычнай Працы Дз. I. Барашкін, ураджэнец в. Шавялі Лёзненскага р-на.


Даўно адгрымела вайна, даўно залечаны яе раны на шматпакутнай лёзненскай зямлі. Але ў сэрцах удзячных лёзненцаў не гасне памяць аб тых, чыёй крывёю заваявана іх свабода. Больш за 27 тысяч савецкіх воінаў і партызан засталіся тут навечна. На месцы іх подзвігаў і пахаванняў зараз пастаўлена 46 помнікаў-манументаў і 46 абеліскаў, пабудаваны 4 мемарыяльныя комплексы. Ля іх падножжаў заўсёды кветкі як сімвал вялікай удзячнасці воінам за іх высокі подзвіг. Тут часта праходзяць незабыўныя сустрэчы з удзельнікамі вызвалення раёна, праводзяцца юбілейныя ўрачыстасці, масавыя мітынгі і ўскладанні вянкоў.

Шмат гадоў, з 1944 г. даглядае салдацкія магілы паштальён з в. Пронскае Д. С Рогалева. Акрамя таго, яна праводзіць вялікую пошукавую работу, удакладніла спіс (каля тысячы чалавек) пахаваных тут воінаў. 3 усіх куткоў краіны прыходзяць пісьмы да Домны Сільвестраўны, многім людзям дапамагла яна адшукаць дарагія іх сэрцам магілы. I яшчэ адна жанчына такой жа высакароднай душы жыве ў в. Пагосцішча. Гэта настаўніца Е. В. Вінаградава. У яе запаветным сшытку 1447 пахаваных лёсаў. I ўсе сталі для яе дарагімі. Разам са сваімі вучнямі Ефрасіння Васілеўна садзіла дрэвы і кветкі на могілках, асабліва шмат кветак ля тых магіл, да якіх так ніхто і не прыязджаў.

У 1983 г. ў Лёзненскай сярэдняй школе №1 адкрыты музей народнай славы. Вялікі уклад у стварэнне музея зрабіла былы арганізатар пазакласнай выхаваўчай работы Л. I. Ждановіч, у зборы экспанатаў для музея ўдзельнічаў увесь педагагічны і вучнёўскі калектыў. Цяпер музеем кіруе настаўніца рускай мовы і літаратуры Н. К. Ціхамірава. Значную работу правяла пад яе кіраўніцтвам пошукавая група чырвоных следапытаў. Шмат матэрыялаў музея прысвечана вызваленню раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, баявому шляху дывізій, якія прымалі ўдзел у вызваленні.

Пры Дабрамыслянскай сярэдняй школе працуе музей баявой славы. Пошукавай работай чырвоных следапытаў і ўсёй работай музея кіруе М. М. Багамолаў, былы настаўнік гісторыі і грамадазнаўства, інвалід вайны. У 1947 г., калі Міхаіл Майсеевіч пачынаў пошук, было вядома толькі 51 прозвішча воінаў, пахаваных у Дабрамыслях. Дзякуючы вялікай рабоце М. М. Багамолава і яго вучняў, сёння на помнікі і абеліскі занесена 1575 імёнаў загінуўшых. У музеі, які носіць імя камбрыга А. Ф. Данукалава і знаходзіцца ў в. Кавалі, сабрана шмат матэрыялаў, прысвечаных партызанскаму руху ў раёне, дзейнасці падпольных райкомаў партыі і камсамола.

Вялікую і карпатлівую работу па ўвекавечанні памяці загінуўшых і стварэнні летапісу народнай славы ажыццявіў Лёзненскі райком КПБ. У гэтай нялёгкай справе яму дапамагалі ветераны вайны, старшыні сельскіх Саветаў, сакратары партыйных арганізацый, камсамольцы і моладзь, іншыя прадстаўнікі грамадскасці раёна. Сярод актывістаў гэтай справы Я. А. Якавіцкая, А. В. Каралёў, Г. А. Цімчанка, П. Ф. Чумакоў, А. С. Саламонік і іншыя. Юныя следапыты школ раёна ўдзельнічаюць у аперацыі «Пошук», адкрываюць новыя імёны герояў, збіраюць дакументы, фотаздымкі, запісваюць успаміны жывых удзельнікаў гістарычных падзей.

Лёзненцы добра ведаюць, якой дарагой цаной дасталася нам Перамога. Таму так нізка схіляюць яны галовы перад памяццю паўшых, таму такім цяплом і ўдзячнасцю акружаюць яны жывых, тых, хто вярнуўся з той страшэннай вайны. Воіны, якія вызвалялі раён ад фашысцкай навалы, часта прыязджаюць на Лёзненшчыну. Яна стала для іх роднай, таму што тут яны стаялі насмерць, таму што гэта зямля паліта крывёю іх баявых таварышаў, якія прынялі тут апошні бой. Прыязджаюць, каб нагадаць дні сваёй баявой маладосці, пакланіцца дарагім магілам, адчуць сардэчнасць сустрэч з лёзненцамі. У равеснікаў Перамогі сёння ўжо дзеці, а то і ўнукі. Але вечны агонь Перамогі не гасне, яе жывая нітка цягнецца ад пакалення да пакалення. А мірныя справы сённяшніх дзён, стваральная праца дзеля дабрабыту ўсяго народа - самы лепшы помнік тым, хто адстаяў свабоду нашай зямлі.

А. А. Лукашэвіч.


Салдаты цёткі Домны

Ад роднай вёскі Пронскае, Домны Сільвестраўны Рогалевай да аддзялення сувязі, дзе яна працуе паштальёнам, шэсць кіламетраў. Ідзе жанчына, адмервае натруджанымі нагамі нялёгкія кіламетры і ў такт сваім крокам няспешна думае, разважае. Думкі ў дарозе наплываюць, як крыгі вясной. Пра клопаты надзённыя, пра людзей-суседзяў, іх лёсы, пра наша мітуслівае жыццё. I пра пісьмы, якія ідуць да жанчыны з усёй краіны і на якія абавязкова трэба даць адказ, - людзі ж чакаюць, жывуць, можа, апошняй для іх надзеяй.
«Дарагая Домна Сільвестраўна! Мяне завуць Света. Можа, вы ведаеце нешта пра майго прадзядулю Кукліна Сцяпана Андрэевіча, які прапаў без вестак у час баёў у Беларусь Я так хачу ведаць, якім ён быў і дзе ён пахаваны».
3 усяе даволі вялікай пошты Домны Сільвестраўны гэтае пісьмо асабліва кранае жанчыну. «На такіх вось, як Света, будзе трымацца людское дабро, у такіх сэрцах не можа згаснуць памяць пра мінулае».
...Нашы войскі вызвалілі Лёзна 10 кастрычніка 1943 года. Фронт спыніўся паблізу на доўгія дзевяць месяцаў, не даючы вярнуцца мірнай цішыні. Таму так многа тут салдацкіх магіл - брацкіх і адзіночных, з суровымі шарэнгамі мемарыяльных пліт і безыменных.
Вёсачка Пронскае невялікая, а воінаў на могілках пахавана шмат. А дакладна колькі - гэтага не ведае нават Домна Сільвестраўна. У яе спісе, над якім яна працуе ўжо шмат гадоў, больш за тысячу прозвішчаў.
...Восенню 1943 года, перад самым вызваленнем, немцы пагналі калону лёзненскіх юнакоў і дзяўчат да Оршы, але ў Германію чамусьці не адпраўлялі ўсю восень і зіму. Ад холаду, голаду, хвароб і здзекаў многія памерлі. Маладая Домна выжыла. У чэрвені 1944 г. дзяўчынка разам з іншымі, хто дажыў, вырвалася з лап смерці. На спадарожнай армейскай машыне дабіралася Домна ў родную вёску. I ледзьве не загінула, калі на калону спікіраваў варожы самалёт.
- А ўздоўж дарогі, век не забуду, - салдацікі пабітыя ляжаць...
- Родная хата ўцалела. Гэта здавалася цудам - амаль усе дамы ў вёсцы згарэлі дашчэнту. Шмат хто з вяскоўцаў загінуў, многіх немцы пагналі ў Германію.
Адчай ахапіў дзяўчыну.
- Бацька мой памёр яшчэ да вайны. Прыйшла я да яго магілы, села і плачу горка: «Бацька, скажы, як жыць?» I бачу скрозь слёзы - побач свежы магільны грудок насыпаны і слупок драўляны укапаны з невялікай фанернай дошчачкай. Прыгледзелася - прозвішча алоўкам напісана. I ўжо дождж некалькі літар змыў...
- Гэта была магіла салдата. Ва ўцалелых сялянскіх хатах спыніўся ваенны шпіталь, многія з параненых паміралі, іх хавалі на вясковых могілках. У адну магілу нярэдка двух-трох, а то і болей воінаў, і нехта з персаналу шпіталя хімічным алоўкам занатоўваў іх прозвішчы, клаў дошчачку на халодны жвір магілы, бо дзе ў спаленай вёсцы ўзяць столькі цвікоў і слупоў, каб хапіла на ўсе магілы. Толькі зрэдку прозвішчы выводзіліся фарбай, а яшчэ, як параілі вяскоўцы работнікам шпіталя, сокам крушыны.
- Паглядзела я і жахнулася: што ж будзе праз год? Гэта ж ніводнае прозвішча не захаваецца.
3 таго дня жыццё маладой дзяўчыны набыло сэнс. Першы клопат быў - старанна перапісаць прозвішчы пахаваных, сабраць у шпіталі іх адрасы.
- Пайшла я тады ў вёску Чарніцы, у тутэйшы магазін. Кажу прадаўцу, каб цвікоў прадаў. I растлумачыла, навошта яны мне. Бачу, спахмурнеў чалавек, выйшаў, вярнуўся і кажа: «Я табе так цвікоў дам. У мяне ж сын загінуў». I адвярнуўся, хаваючы слёзы.
За шмат гадоў Домна Сільвестраўна сабрала вялікі біяграфічны матэрыял пра пахаваных на могілках воінаў. Здымкі, пажоўклыя ад часу, праз гады і нябыт уваскращаюць маладыя, прыгожыя твары байцоў. Колькі душэўных сіл ахвяравала гэта простая сялянская жанчына святой справе захавання намяці загінуўшых, якой, па сутнасці, прысвяціла сваё жыццё. Безліч разоў звярталася ў раённы ваенкамат, у архівы, ды і наогул, куды толькі не пісала, каб сабраць матэрыял! Запісвала біяграфіі «сваіх салдацікаў» са слоў родных, якія ўсе гэтыя гады едуць і едуць у невялічкую вёсачку Пронскае каля Лёзна.
Домна Сільвестраўна, беражліва дастаўшы з шуфляды тоўсты альбом, асцярожна, як вельмі дарагі скарб, кладзе яго на чысты абрус.
Адгарнула першую старонку і раптам: «Гэта мой верш...» Простыя рыфмаваныя радкі - лірычная споведзь сэрца гэтай незвычайнай жанчыны. Пісалася так, як думалася і адчувалася.
- На могілках брацкіх летам бываю кожны дзень. Прыходзіш, а салаўі салдацікам спяваюць. Сядзіш, думаеш. Вось так і атрымаўся верш.
...Капітан Фалькоў Барыс Антонавіч - з Кемераўшчыны. У Томску скончыў політэхнічны інстытут, служыў у Чырвонай Арміі, потым вучыўся ў акадэміі. 17 кастрычніка 1943 г. паблізу Лёзна быў цяжка паранены ў жывот, руку і нагу, памёр у шпіталі. Яму Домна Сільвестраўна прысвяціла адзін са сваіх вершаў.
А вось яшчэ адзін выключнай трагічнасці лёс нават для вайны. Разанскі хлопец Васіль Архіпаў ваяваў у славутым авіяпалку «Нармандыя-Нёман». На вышыні 2500 метраў французскі пілот прыняў самалёт Архіпава за варожы і абстраляў. Архіпаў стаў зніжацца, пакідаючы за сабой шлейф чорнага дыму. I тут француз даў наўздагон яшчэ адзін гарматны залп. Пахаваны Васіль на могілках ля вёскі Пронскае. Домне Сільвестраўне часта піша Марыя Мікітаўна Чарамных з Пярмі, якая служыла ў авіяпалку ўрачом. Яна добра памятае Архіпава: «Такі вясёлы быў і малады. Той выпадак вельмі ўразіў усіх аднапалчан, і такое забыць проста немагчыма... А вам, Домна Сільвестраўна, шчырае дзякуй, што зберагаецца памяць пра нашага Васіля...».
Асабліва шмат лістоў з Краснатурынскага раёна Свярдлоўскай вобласці. Неяк прыехаў з тых мясцін брат загінуўшага, магілу якога дапамагла знайсці Домна Сільвестраўна. Вярнуўся дамоў удзячны чалавек, напісаў пра ўсё ў мясцовай газеце. I, нібы восенню лісце з дрэў, пасыпаліся пісьмы ў Пронскае. «Паважаная Домна Сільвестраўна! Мой брат Герасімаў Іван Аляксеевіч прапаў без вестак. Апошняе пісьмо атрымалі ад яго ў 1942 годзе. Страцілі ўжо надзею знайсці яго. А раптам вы дапаможаце?»
Або: «Я прашу вас паведаміць, ці ведаеце вы што пра майго мужа Сямёнава Канстанціна Сяргеевіча, а таксама брата Турчанінава Аляксея Пятровіча і дзядзьку Сотнікава Сямёна Іванавіча. Усе яны прапалі без вестак...»
Колькі гадоў мінула пасля вайны, ды не гояцца раны ў людзей. Пішуць і пішуць, не трацяць веры, што знойдзецца, нарэшце, адшукаецца апошні след блізкага чалавека. I кожную такую просьбу Рогалева бярэ блізка да сэрца. «Пашкадавала б сябе, - дакарае сястра Вольга. - А то ж бывае, начамі не спіць, так перажывае. Ды хіба ж за ўсіх пераплачаш?»
А як горка і цяжка Домне Сільвестраўне пісаць у адказ, што дапамагчы ў пошуку не здолела. Бываюць, аднак, і светлыя дні, сапраўдныя святы, калі не спадзяешся дапамагчы і раптам...
Свердлаўчанка Валянціна Міхайлаўна неяк даведалася пра Домну Сільвестраўну Рогалеву і таксама са сваім горам да яе: дапамажыце адшукаць мужа. Домна Сільвестраўна хуценька сабралася ў райцэнтр, у ваенкамат, там яе добра ведаюць і заўсёды рады дапамагчы. «Нават кабінет асобны маю», жартуе жанчына. На гэты раз пашанцавала - патрэбнае прозвішча ў картатэцы адшукалася на дзіва хутка. Высветлілася, што пахаваны муж Валянціны Міхайлаўны зусім у іншым сельсавеце, у вёсцы Крынкі.
- Паехала я туды і жахнулася: побач з могілкамі - танцавальная пляцоўка. Мяне ўсю аж закалаціла. Як можна, хто дадумаўся?
- Але не толькі гэта засмуціла Рогалеву.
- А прозвішча воіна я ў свой прыезд не знайшла. Не занеслі, бачыце. Ну скажыце мне, як так можна? Чалавек пахаваны, імя яго ў сельскім Савеце ведаюць, дык чаму не ўвекавечылі? Няўжо такія занятыя?
I зноў гучыць горкае слова суровага дакору - «сорам».
Людзі едуць у Лёзненскі раён адусюль, здалёку і зблізку, каб пакланіцца магілам загінуўшых воінаў. На лёзненскай зямлі іх пахавана больш за 27 тысяч. Амаль такое ж цяпер па колькасці насельніцтва раёна... Не па сабе ад гэтага параўнання.
- Мы з сястрой гасцям заўсёды рады, у нашай хаце, бывае, начуе па 12-16 чалавек.
- Але гэта ж клопаты ў вашым ўзросце.
- Ды што з таго? Прыехалі людзі - як не прыняць? У нас вунь які вялікі запас гумавых ботаў. Калі не хапае, суседзі даюць. А без іх, самі бачылі, да могілак не дабярэшся.
Праўда, госці розныя бываюць. Добра, што вельмі рэдка. Пра іх лепш не помніць.
Неяк прыехала ў вёску элегантная і шыкарна апранутая гарадская дама. Ля магілы бацькі пастаяла нядоўга, хоць і наведалася ўпершыню. Дзелавіта спытала, дзе ў вёсцы можна падсілкавацца. Домна Сільвестраўна да сябе запраеіла. Па дарозе госця, быццам між іншым, пацікавілася наконт... падарункаў.
- Якіх? сумелася Рогалева.
- Як якіх? са здзіўленнем перапытала госця. - Ды для мяне. Тут жа бацька мой пахаваны.
- А хто павінен даваць? зусім разгубілася Домна Сільвестраўна.
- Ды мне, уласна, якая справа, - павяла плечуком патрабавальная госця.
- Вось што, - рашуча заявіла Домна Сільвестраўна, адчуваючы, як душыць гнеў. - Ніякіх падарункаў я табе даваць не буду!
I, крута павярнуўшыся, пайшла назад, на могілкі. Гэты выпадак настолькі абурыў і засмуціў Рогалеву, што не хутка яна акрыяла душой. 3 сястрой Вольгай наплакаліся, і тая зноў дакарала, супакойвала: «Ды не мучай ты сябе, не перажывай гэтак».
А як не перажываць, калі нават некаторыя аднавяскоўцы часам не разумеюць яе. Адзін неяк, «спачуваючы», спытаў: «3 чаго гэта людзі да цябе едуць? Навошта яны табе?» Спытаў гэтак і пайшоў сабе далей сваей дарогай. А Домну Сільвестраўну зноў чакалі бяссонныя ночы і пакутлівы, горкі роздум: «Што гэта сталася з людзьмі?»
... Дарога зрабіла паварот. I вось яны, могілкі. Нібы салдаты ў шарэнгах, стаяць высокія таполі, вартуюць вечны спакой воінаў. Домна Сільвестраўна падышла спачатку да шэрай стэлы, што самотна ўзвышалася чамусьці ў баку ад салдацкіх магіл, нібы не маючы да іх дачынення.
- Прасіла ж не ставіць стэлу асобна, - дакарала некага цётка Домна, - дык не, па-свойму зрабілі. А яшчэ сказалі мне ў сельсавеце, што помнікі ўсе знясуць і паставяць адзін вялікі - адразу на ўсіх. Быццам лепей будзе. Каму гэта лепей? Я людзей тады падыму, куды хочаце дайду, але такога здзеку над салдацікамі не дазволю, не дапушчу!
... Глядзяць са здымкаў салдаты мінулай вайны.
- Калі не наведаю могілкі, дык салдацікі мае пачынаюць сніцца. Дакараюць: «Якім гэта маршрутам ходзіш, што нас мінаеш». Тады раніцай бягу да іх, прабачэння прашу...
- Толькі сэрца сабе садзіш, - з дакорам пярэчыць Домне яе сястра Вольга.
- Дык ты ж сама ходзіш...
- Хаджу, - згаджаецца Вольга Сільвестраўна, - а як жа не хадзіць...
... Аднойчы летам самалёт сельскагас-падарчай авіяцыі апрацоўваў пасевы мясцовай гаспадаркі, і нейкая доза хімічных рэчываў атрутным воблачкам асела на елкі, клапатліва пасаджаныя калісьці ля салдацкіх магіл. Сестры забыліся на ўсё, насілі вёдрамі ваду, і елачкі, што пачыналі ўжо сохнуць, паступова акрыялі, засталіся жыць ...

А. Н. Бруцкі.


Скарб школьнага сшытка

Жыццё чалавека не вечнае, але калі ён перастае існаваць - застаецца Памяць. Кааб непакоіць, вярэдзіць душу нечаканым імгненнем мінулага, каб жывыя маглі размаўляць самнасам з тым, каго ўжо няма.
Таму, пэўна, і хаваюць людзей, каб вяртацца да іх зноў і зноў. Могілкі ў гарадах, могілкі на ўскрайках вёсачак. Гэта вечныя сімвалы Памяці, нават і тады, калі ўжо няма тых, хто ведаў, хто можа ўспомніць.
... Вёска завецца сумна - Пагосцішча. Ад вайны там засталося сем могілак. I безліч вакол. Дзевяць месяцаў на Лёзненшчыне стаяла перадавая. Больш за 27 тысяч загінула тут савецкіх салдат. У Фрузы Васілеўны Вінаградавай захоўваецца просты школьны сшытак. У ім 1447 прозвішчаў салдат Вялікай Айчыннай, што загінулі каля вёскі ў 1944. Колькі пагостаў прайшло праз яе сэрца? 527 невядомых. Без яе магло быць і болей.
3 1933 г. да пеней Фруза Васілеўна працавала настаўніцай у Пагосцішчы. Муж яе Іван Васілевіч Калінін да 22 чэрвеня 1941 г. быў дырэктарам той жа школы. I раслі ў іх настаўніцкай сям'і два сыны: 1936 і 1940 гадоў нараджэння. Эміль і Валера.
Здавалася, што ў даваенныя гады было ўсё толькі добрае. Муж заўсёды вясёлы. Жылі сціпла, але болыпага і не трэба было.
Іван Калінін пайшоў на фронт адразу, добраахвотнікам. А яна засталася з сынамі, ды старэнькія бацькі былі побач.
Яе вучні ішлі ў Хацямлянскі лес, у партызанскі атрад «Марак». У Андрэя Сыркіна карнікі павесілі брата, і пачаў Андрэй помсціць фашыстам. Часта заходзіў ён у дом Вінаградавай. Праз яе атрымліваў новыя звесткі пра ворага, прыносіў газеты для распаўсюджвання, а яна ўсю бялізну аддала на маскхалаты, праз атрад адпраўляла лісты да брата Аляксея, які служыў на Далёкім Усходзе.
Загінуў у перастрэлцы Андрэй Сыркін, загінула дарагая сяброўка, разведчыца Софія Шапурава. Засталася ў жывых Валянціна Яфрэмаўна Македонава, якая лічыць, што абавязана выратаваннем з палону сваей настаўніцы. Здарылася так, што ўцячы ад ворагаў Валянціне дапамагла сукенка Фрузы Васілеўны.
Івану Калініну выпала вызваляць Віцебск. Быў дзесьці побач з роднымі мясцінамі, шукаў жонку, дзяцей. Але на вайне як на вайне: так і не сустрэў. Вось радкі з пісьма да знаёмай настаўніцы А. Дз. Хадкевіч: «3 Лёзненшчынай пры ўсім маім жаданні я яшчэ не ўстанавіў сувязі. Думаю, што вы знаходзіцеся ў Выдрэі і падрабязна інфармуеце мяне, дзе жыве Фруза Васілеўна і яе бацькі».
I вось перапіска наладзілася. Да сённяшняга дня, як вельмі дарагія рэчы, захоўвае Фруза Васілеўна ваенныя пісьмы свайго мужа.
Аднойчы пайшла пагалоска, што Іван яе ў Віцебску, у нямецкім палоне. Сабрала ў хаце тое, што магло быць у цане, і падалася ў горад. Усю ноч ішла, а потым суткі шукала сярод палонных Івана. Дарэмна.
Пахавальная прыйшла ў сакавіку 1945: «Ваш муж старшы лейтэнант Калінін I. В., ураджэнец Вайханскага сельсавета Гарадоцкага раёна, загінуў у баі 21 студзеня 1945...»
Пахавалі Івана ў Прыекульскім раёне Латвіі, у брацкай магіле сярод 23 тысяч.
... Яна зноў вучыла дзяцей. Каля школы былі вайсковыя могілкі. Гэтых загінуўшых яна ніколі не бачыла. Пакаціўся фронт далей на захад, пайшла маладая ўдава на могілкі і перапісала ўсе імёны, пранумаравала кожнае месца, дзе ляжыць салдат, і адпаведна склала схему могілак.
А потым з дзецьмі пасадзіла бярозкі, кветкі. Яна ведала, з часам надпісы на драўляных дошчачках абмыюцца дажджамі, аплачуцца снежнымі завірухамі.
У зямлі ляжыць чалавек, у якога ёсць імя. Ён загінуў, каб нам жылося лепей. Толькі ён невядомы.
Фруза Васілеўна Вінаградава зрабіла ўсё, каб людзі ведалі, хто ляжыць у гэтай зямлі, каб помнілі. I раптам прыйшло пісьмо з Урала: шукаем магілу бацькі, які пахаваны ў в. Пагосцішча. У доўгім спісе знайшла яго, адказала - прыязджайце.
Дапамагала ёй рабіць спісы пахаваных байцоў старшыня Выдрэйскага сельсавета Марыя Мікалаеўна Навуменка. Могілкі ёсць у вёсках Вялікая Выдрэя, Малая Выдрэя, Клімчонкі, Рачкі, Мерзлякова. Але Пагосцішча засталося сярод іх самым вялікім пагостам.
У пяцідзесятыя гады было перапахаванне на адны могілкі - у Пагосцішча, каля школы. I з'явіліся ў школьным зялёным сшытку Фрузы Васілеўны новыя спісы пад загалоўкам: «Каля Катовічавай гары», «Могілкі ў Мерзлякове», «Мерзлякова на ўзлессі», «Пагосцішча - мяжа саўгаса», «Брацкія могілкі»...
Усяго 1447 захаваных лёсаў, 527 - невядомых.

Вайна - гэта смерць. Ад яе пачынаецца ў жыцці Вінаградавай свой адлік часу, свае цяжкасці і нечаканасці. Быў тыф... Але наперакор усяму ўздымаюцца сілы, якія прагнуць жыцця... Раслі сыны.
3 1949 Вінаградава - засядацель народнага суда, добраахвотны карэспандэнт феналагічнага сектара Геаграфічнага таварыства Саюза ССР.
1959. Прымае ўдзел у правядзенні Усе-саюзнага перапісу насельніцтва. Узнагароджваецца медалямі «За доблесную працу», «За працоўную адзнаку», ВДНГ СССР.
Тады ж пачынаюцца сустрэчы з людзьмі, якія прыязджаюць з розных куткоў краіны на могілкі да сваіх блізкіх і ідуць менавіта да яе, школьнай настаўніцы, каб пазнаёміцца з сшыткам, што стаў раптам вельмі патрэбным грамадскім скарбам.
Фруза Васілеўна ўспамінае:
- Першыя прыехалі з Урала Нечунаевы. Два сыны адзін лётчык, другі вучоны, кандыдат навук. Потым прыехалі з Масквы Фяона Гаўрылаўна Пісьменная з сынам, да мужа і бацькі. 3 таго часу мы з ёй перапісваемся. Прыехалі з Каўказа. Паводле запавету маці астанкі загінуўшага сына перавезлі да яе магілы. Марыя Касцюк з Брацка напісала юным
следапытам у Віцебск, каб адшукалі магілу мужа. Мы сфатаграфавалі яе і паслалі. Прыехала.
Кожны дзень у хату Вінаградавай паштальён прыносіў паштоўкі з рознымі штэмпелямі, а аднойчы прыслалі ёй з Казані пуховыя хусткі. У пісьме было напісана: «Насіце, Фруза Васілеўна! Іх мне маці вязала...»
Дабрата людская, людзі, што сталі ёй блізкімі, дапамаглі настаўніцы перанесці яе самы вялікі боль, самую цяжкую страту. Нечакана памёр малодшы сын Валера.
Трэба было неяк жыць, перамагаючы гэты боль. I яна зноў кожную вясну пачала садзіць кветкі і дрэвы ля сядзібы і на могілках. Асабліва шмат кветак ля тых магіл, да якіх так ніхто і не прыязджаў. Вось там, на ўскрайку, ляжыць маёр, танкіст Барыс Каваленка, а каля ўваходу - Міхаіл Раманенка. А калі на-дыходзіць лета і народ святкуе вызваленне раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прыязджаюць сівыя ветэраны 184-й стралковай Духаўшчынскай Чырванасцяжнай ордэнаў Суворава і Кутузава дывізіі, заходзяць да яе, Фрузы Васілеўны Вінаградавай, жанчыны, якая ніколі зброю ў руках не трымала. Яны лічаць яе ганаровым ветэранам дывізіі.

С. Гук.


   
Обновление . В случае перепечатки материалов сайта ссылка на источник обязательна © "MVA" 2003-2009
  Рейтинг@Mail.ru Рейтинг@Mail.ru      
Hosted by uCoz