Официальный герб поселка городского типа Лиозно (Лёзна)

 
Сайт создан по материалам книги "Память. Историко-документальная хроника Лиозненского района"
| Республика Беларусь | Витебская область | ЛИОЗНО | добавить в избранное |  |
   
М. В. Акцябрская Ц. М. Арлоў
А. І. Кальцоў В. В. Осіпаў
Ф. Г. Патёмкін П. Дз. Рэшатаў
У. Я. Смірноў М. П. Судакоў
А. А. Томскі Дз. М. Яблачкін
С. А. Багамолаў Л. П. Ціхмянаў
Ветераны 472-га гаўбічна-артылерыйскага палка на сустрэчы ў музеі баявой славы Лёзненскай сярэдняй школы № 1.
Злева на права сядзяць:
М.П.Палякоў, I.3.Галенчык, У.В.Волкаў;
стаяць:
В.I.Свірыдаў, М.С.Скубілаў, М.I.Дубіна, А.3.Яшноўкі.
  У. А. Грэкаў

Ціхмянаўская вышыня

На захад ад мястэчка Дабрамыслі, недалёка ад р. Чарніца, ёсць безыменная вышыня. 25.2.1944 г. тут 38 мінамётчыкаў пад камандаваинем старшага лейтэианта Л. П. Ціхмянава мужна змагаліся з на-многа перавышаючымі сіламі праціўніка. Больш за 14 гадзін адбівала атакі фашыстаў акружаная з усіх бакоў мінамётная батарэя. 8 воінаў загінула, астатнія атрымалі цяжкія раны і кантузіі. За подзвіг на вышыні ўсе ўдзельнікі бою былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі, а Л. П. Ціхмянаву і малодшаму лейтынанту медыцынскай службы С. А. Багамолаву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза. А безыменная вышыня стала называцца Ціхмянаўскай. Зараз там узведзены мемарыяльны комплекс.

24.2.1944 г. стралковы полк фарсіраваў р. Чарніца. У начатым баі пехацінцы раптоўна ўдарылі па ворагу, разграмілі фашыстаў і авалодалі плацдармам на заходнім беразе ракі. Мінамётная батарэя Л. П. Ціхмянава з 12-га мінамётнага палка была ўстаноўлена на плацдарме і сваім агнём павінна была падтрымліваць дзеянні палка. Раніцай фашысцкая пяхота, падтрыманая артылерыяй і танкамі, пайшла ў атаку на нашы пазіцыі. Гітлераўцы спрабавалі ліквідаваць плацдарм і адкінуць нашы часці за Чарніцу. Аднак чырвонаармейцы адбілі першую атаку ворага. На досвітку праціўнік зноў перайшоў у наступленне. Цаной вялікіх страт яму ўдалося пацясніць да Чарніцы парадзелыя падраздзяленні стралковага палка, захапіць пераправу і, такім чынам, абысці мінамётную батарэю. Бой перамясціўся ў тыл ад батарэі і бліжэй да ракі. Разведка, пасланая Л. П. Ціхмянаным, далажыла, што батарэя адрэзана ад дывізіёна і пераправы. У час артабстрэлу была пашкоджана радыёстанцыя. Сувязь з камандаваннем спынілася. Вяртаючыся назад, група разведкі знайшла ў лесе на вышыні варожы бліндаж з акопамі і ячэйкамі, відаць, тут знаходзіўся фашысцкі штаб, разгромлены ў начным баі. Вырашылі перамясціцца з батарэяй сюды і заняць кругавую абарону.

Гітлераўцы, ліквідаваўшы плацдарм, накіравалі частку сваіх сіл супраць мінаметнай батарэі, што апынулася ў іх тыле. Становішча батарэйцаў было вельмі цяжкім. Здавалася, гітлераўцы вось-вось зламаюць іх. Былі моманты, калі фашысты набліжаліся на 15-20 м.. Байцы на чале са старшым лейтэнантам Л. П. Ціхмянавым, малодшым лейтэнантам С. А. Багамолавым і камандзірам узвода В. П. Кузьменкам дружным агнём з аўтаматаў, карабінаў, і таксама гранатамі адбівалі атакі фашыстаў, а іншы раз і самі пераходзілі ў контратаку.

Камсорг, ваенфельчар Сяргей Багамолаў дапамагаў раненым, ахоўваў іх у бліндажы ад варожага агню, паспяваў рабіць перавязкі і весці агонь па наступаючых фашыстах. У сваім сектары абароны камсорг некалькі разоў вёў воінаў у контратаку. Сваёй мужнасцю ён падымаў іх баявы дух.
Становішча батарэі зусім ускладнілася: канчаліся патроны і міны, байцы былі стомлены працяглым няроўным боем. Фашысты прапанавалі здацца, а самі працягвалі насядаць з усіх бакоў. Аднак батарэя жыла і змагалася. У гэтай складаннай сітуацыі старшы лейтэнант Л. П. Ціхмянаў прыняў рашэнне выклікаць агонь на сябе. Па яго загаду малодшы лейтэнант Кузьменка, сяржант Ялаеў і радавы Зотаў прарваліся з акружэння да сваіх, далажылі камандаванню пра гераічнае супраціўленне мінамётчыкаў, паведамілі каардынаты батарэі.

Радасць выратавання ахапіла мужных герояў вышыні, калі нашы батарэі адкрылі знішчальны агонь па баявых парадках ворага. Гітлераўцы былі рассеяны, прыціснуты да зямлі. Фашысты спынілі настунне. У гэты час лыжны батальён і 2 вучэбныя роты, праведзеныя самым кароткім шляхам ураджэнцам Лёзна Іванам Сахаравым, ударыўшы па фашыстах з тылу, прарвалі варожае кальцо і вызвалілі адважных батарэйцаў.

Свинец косил верхушки сосен
Сверкали взрывы в темноте
Их было ровно тридцать восемь
На белорусской высоте

Четыре вражеских атаки...
Они сумели устоять.
Пятьсот врагов в неравной драке
Остались на земле лежать.

Из ран сосны смола сбегала
На раскаленный миномет,
И мин совсем осталось мало
А враг к вершине всё ползет.

Снаряды на исходе тоже,
И кончилась давно вода.
Комсорг дивизии Сережа
Огонь вдруг вызвал на себя.

Под взрывами к земле прижались
Солдаты, мужество храня,
В горящей ржи лежать остались
Хасанов и его друзья.

С друзьями нелегко прощаться,
И на салют патронов нет...
Им было всем по восемнадцать.
А командиру двадцать лет.

...Ценою жизни отстояли.
И, знать, в народе неспроста
Ее сегодня называют
Тихмяновская высота.

Р. Агеева. 

 

!!!  ВНИМАНИЕ  !!!

 

Уважаемые предприниматели!
Размещение информации о Вашем бизнесе на сайте свидетельствует о серьезном подходе к делу, привлекает потенциальных покупателей, партнеров и инвесторов.

Обращайтесь:
E-мail: liozno@tut.by
тел: +375 33 6140240

Добро пожаловать!

 

Яны вызвалялі Лёзненшчыну

 

     Ціхмянаўская вышыня

     Вызваліцелі

 


Тысячи савецкіх воінаў - сыноў розных народаў нашай краіны - прымалі ўдзел у вызваленні Лёзненскай зямлі ад фашысцкіх акупантаў. Адны назаўсёды засталіся тут у брацкіх магілах пад сціплымі абеліскамі з чырвонай зоркай. Іншыя пайшлі далей на захад вогненнымі дарогамі вайны. Але кожны з іх застаўся ў памяці людзей Лёзненшчыны, удзячных за іх высокі подзвіг.
Шмат адважных салдат і афіцэраў было адзначана баявымі ордэнамі і медалямі, некаторым з іх за подзвігі, што здзейснілі на гэтай зямлі, было присвоена высокае званне Героя Савецкага Саюза.

Доўгіх 9 месяцаў не сціхалі баі на лёзненскай зямлі. 3 восені 1943 г. да поўнага вызвалення раёна ў чзрвені 1944 г. воіны Чырвонай Арміі, не шкадуючы ні сіл, ні жыцця, змагаліся з ворагам на гэтым кавалачку нашай Радзімы. У артыкуле німагчыма назваць усіх, хто прымаў удзел у тых баях, хто паказаў тут прыклад мужнасці і стойкасці, бо гераізм савецкіх воінаў быў сапраўды масавы. Сумленна і самааддана рабілі сваю нялёгкую справу танкісты і стралкі, лётчыкі і артылерысты, сувязісты і палітработнікі, медыкі і повары. I ўсім ім вялікая і шчырая ўдзячнасць лёзненцаў за тое, што яны зрабілі дзеля будучага.
На памятныя гадавіны Перамогі на Лёзненшчыну з'язджаюцца ўдзельнікі былых баёў, каб нагадаць тыя дні сваёй ваеннай маладосці, наведаць мясціны, палітыя крывёю аднапалчан, пакланіцца магілам баявых сяброў. Ім ніколі не забыць гэту зямлю, яна стала для іх роднай.


Акцабрская Марыя Васілеўна. Герой Савецкага Саюза (2.8.1944). Нарадзілася 3.8.1902 г. ў в. Бліжняе Краснагвардзейскага р-на Крымскай вобл. 3 сялян. Руская. Працавала ў Сімферопалі на кансервавым заводзе, потым тэлефаністкай. Яе муж, палкавы камісар I. Ф. Акцябрскі, загінуў на фронце 9.8. 1941 г. Марыя Васілеўна на фронце з кастрычніка 1943 г. Унесла асабістыя зберажэнні на будаўніцтва танка, які назвалі «Баявая сяброўка», разам з экіпажам прымала ўдзел у зборцы танка на заводзе, стала яго механікам-вадзіцеліем. Гвардыі сяржант М. В. Акцябрская вызначылася у баях за вызваленне Віцебшчыны. У час вызвалення в. Новае Сяло Сенненскага р-на у танку М. И. Акцябрскай была пашкоджана гусеніца. 3-за моцнага артылерыйскага агню экіпаж трое сутак не меў магчымасці адрамантаваць танк. Увесь гэты, час экіпаж ні пакідаў «Баявую сяброўку» і знаходзіўся ў пастаяннай баявой гатоўнасці. 20.11 1943 г. на досвітку чацвёртага дня, калі савецкія войскі аднавілі наступление на Новае Сяло, танкісты змаглі хутка адрамантаваць гусеніцу і адны з першых уварваліся на пазіцыі ворага, гусеніцамі танка знішчылі процітанкавую гармату і 30 гітлераўцаў. 17.1.1944 г. ў баі за в. Крынкі Лёзненскага р-на Марыя Васілеўна была цяжка паранена.
Памерла ад ран 15.3.1944 г. Пахавана ў Смаленску ў Кутузаўскім садзе каля сцяны Славы.

Танк «Баявая сяброўка», як і марыла Марыя Акцябрская, дайшоў да Берліна, перад гэтым прымаў удзел у Беларускай аперацыі, вызваленні Польшчы. Імем М. В. Акцябрскай названа вуліца ў Лёзне, у в. Крынкі ёй пастаўлены помнік, недалека ад месца апошняга бою пастаўлены манумент.

АРЛОЎ Цімафей Мікалаевіч. Герой Савецкага Саюза (3.6.1944). Нарадзіўся 15.2.1915) г. ў в. Вялікае Чавусава Кетаўскага р-на Курганскай вобл. 3 сялян. Рускі. Член КПСС з 1942 г. На фронте з 1941 г. Вызначыўся ў баях за вызваленне Магілёўскай і Віцебскай абласцей. 11.11.1943 г. стралковыя падраздзяленні палка, якімі камандаваў намеснік камандзіра палка маёр Ц. М. Арлоў. каля в. Чырвоная Слабада Быхаўскага р-на прарвалі лінію варожай абароны, адбілі 12 контратак, знішчылі 500 гітлераўцаў. 25.12.1943 г. ў час прарыву абароны праціўніка перарэзалі чыгунку Віцебск-Смаленск; прарваліся у тыл ворага знішчылі калонну гітлераўцаў. Ц. М. Арлоў загінуў у гэтым баі. Пахаваны ў в. Стасева Лёзненскага р-на. Імем Ц. М. Арлова названы вуліцы у Лёзне і г. Курган.

КАЛЬЦОЎ Аляксей Івананіч. Герой Савецкага Саюза (2.9.1943). Нарадзіўся 14.9.1917 г. ў г. Варонеж. 3 служачых. Рускі. Кандыдат у члены КПСС. Скончыў 2-ю Барысаглебскую школу лётчыкау знішчальнікаў (1937). Працаваў на заводзе ў Варонежы. У Чырвонай Арміі з 1937 г. 3 чэрвеня 1941 г. на Заходнім, Сталінградскім і Бранскім франтах. Камандзір знішчальнага авіяпалка маёр А. I. Кальцоў да жніўня 1943 г. здзейсніў 222 баявыя вылеты, правёў 60 паветраных баёў, абіў 10 самалётаў праціўніка. Загінуў 7.11.1943 г. ў баі пры вызваленні Беларусь Пахаваны ў в. Чарніцы Лёзненскага р-на. На магіле пастаўлены помнік. Імем героя названы вуліца ў г. п. Лёзна школа-інтэрнат у Чарніцах.
У Варонежы на заводзе, дзе ён працаваў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

...Лётчик Аляксей Кальцоў быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі ўжо ў першій дзень вайны, літаральна пасля першай сустрэчы з ворагам, калі ў небе Латвіі ён знішчыў першы фашысцкі самалёт. I пайшлі бязконцыя баі над Прыбалтыкай, Беларуссю, Волгай. Аднойчы камандзір звяна лейтэнант А. I. Кальцоў на чале 10 «лавачкіных» уступіў у бой з 41-м фашысцкім самалётам. 7 машын страціў вораг у тым баі. 2 з іх знішчыў асабіста Аляксей Іванавіч. Ордэн Чырвонага Сцяга заззяў на яго грудзях. А на Курскай дузе ён ужо камандаваў авіяпалком.
У баі 12.7.1943 г., калі на кожнага савецкага лётчыка даводзілася па 7 бамбардзіроўшчыкаў пратывніка, смелы камандзір арганізаваў атаку. 3 першага ж заходу ў пярэднім страі гітлераўцаў былі збіты 4 самалёты, флагман. Вораг у паніцы скінуў увесь бомбавы груз на свае пазіцыі і ўцёклі.
7 лістапада 1943 г . у дзень свята 20-й гадавіны Кастрычніка, полк вылецеў бамбіць аэрадромы праціўніка на беларускай зямлі. Было гэта непадалёку ад Лёзна. 3 першага заходу над варожым аэрадромам запылалі 9 фашысцкіх машын, якін не паспелі нават крануцца з месца. 14 былі выведзены са строю. Набіраючы вышыню для другога заходу, маёр А. I. Кальцоў адчуў, як задрыжэў яго самалёт і востры боль пранізаў цела. У гэты час з суседняга варожага аэрадрома насустрач савецкім сокалам вылецела цэлая зграя фашысцкіх самалётаў. Ранены, на падбітай машыне, Алякгей Іванавіч уступіў у бой і кіраваў ім. Зніінчыу варожы самалёт. Але яшче адно пападанне ў машыну, і яна разам з храбрым сваім гаспадаром упала непадалёку ад станцыі Лёзна.

МАРОЗАЎ Дзмітрый Кузьміч. Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзіўся 31.10.1912 г. ў в. Казіміраўка Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. 3 рабочых. Рускі. Член КПСС з 1940 г. Скончыў Гомельскі фінансава-эканамічны тэхнікум (1932), Ваенную акадэмію імя Фрунзе (1949). У Чырвонай Арміі з 1934 г.
Удзельнік баёў з японскімі імперыялістамі на Далёкім Усходзе ў 1939 г., савецка-фінляндскай вайны 1939-40 гг. У час Вялікай Айчыннай вайны з 1941 г. на Паўночна-Заходнім, Заходнім, 3-м Беларускім, 1-м Далёкаўсходнім франтах. Камандзір стралковага палка палкоўнік Дз. К. Марозаў вызначыўся ў Беларускай апераціі 1944 г. У час прарыву абароны праціўніка полк на чале з Дз. К. Марозавым на заходнім беразе р. Сухадроўка на паўднёвы ўсход ад Віцебска захапіў умацаваны варожы пункт Буракі ў Лёзненскім р-не, чым садзейнічаў наступлению савецкіх войск. Удзельнічау у фарсіраванні Лучосы, Беразіны, Віліі, Немана, у вызваленні Вільнюса, Каунаса, у штурме Кёнігсберга, Пілаў, у разгроме Квантунскай арміі Японіі. Да 1956 г. Дз. К. Марозаў у Савецкай Арміі, палкоўнік. Жыў у г. Феадосія Крымскай вобл. Памёр 5.1.1981 г.

ОСІПАЎ Васіль Васілевіч. Герой Савецкага Саюза (29.6.1945). Нарадзіўся 10.11.1920 г. ў в. Ініхава Міхайлаўскага р-на Разанскай вобл. 3 сялян. Рускі. Член КПСС з 1943 г. На фронце з кастрычніка 1941 г.. Намеснік камандзіра эскадрыллі бамбардзіровачнага авіяпалка далёкага дзеяння старшы лейтэнант В. В. Осіпаў 21.6.1944 г. паміж Віцебскам і Оршай з экіпажам адбіў 4 атакі варожых знішчальнікаў, нанёс бомбавы ўдар па чыгуначнай станцыі Багушэўск. У час вызвалення Лёзненшчыны ён удзельнічаў у знішчэнні варожых аб'ектаў у Лёзне, Крынках, Стасеве, Белым Бары, Глоданках і Бабінавічах. А яшчэ В. В. Осіпаў аказваў вялікую дапамогу партызанам -дастаўляў разведчыкаў і ўрачоў, розныя грузы, скідваў лістоўкі. Лятаў на бамбардіроўку ваенных аб'ектаў, жывой сілы і тэхнікі праціўніка ў раёнах Магілёва, Маладзечна, Мінска, Полацка. За гады вайны здейсніў 212 баявых вылетаў, скінуў 204 т. бомбавага грузу. Пасля вайны В. В. Осіпаў працягваў службу у авіяцыі, быў старшым лётчыкам-выпрабавальнікам. 12 красавіка 1961 г. ўваходзіў у групу забяспячення палёту першага касманаўта. Калі стала вядома аб месцы прызямлення Ю. А. Гагарына, палкоўнік В. В. Осіпаў паляцеў туды на верталёце і даставіў героя космасу на базу. Цяпер В. В. Осіпаў у адстаўцы, жыве ў Маскве.

ПАЦЁМКІН Генадзь Фёдаравіч. Герой Савецкага Саюза (4.6.1944). Нарадзіўся 23.5.1923 г. ў г. Ачакаў Нікалаеўскай вобл. З служачых. Рускі. Член КПСС з 1942 г. На фронце з 1941 г. Камандзір 3-га стралковага батальёна 940-га стралковага палка гвардыі капітан Г. Ф. Пацёмкін вызначыўся пры вызваленні Лёзненскага р-на. 18.10.1943 г. павёў батальён у наступление на моцны рубеж абароны праціўніка ў раёне в. Фокіна. Пад агнем ворага байцы пераадолелі драцяныя загароды і ўварваліся ў траншэі гітлераўцаў. Г. Ф. Пацёмкін загінуў у гэтым баі. Перазахаваны ў Адэсе. У Ачакаве герою пастаўлены помнік.
«...Мы па-ранейшаму наступаем, пераадольваем упартае супраціўленне, адбіваем усе контратакі, але рухаемся нанерад. Мае баявыя справы ідуць паспяхова. Мне ўдалося раз прыціснуць да балота і разграміць роту фрыцаў поўнасцю. Учора з суседзямі разграмілі цэлы батальён. Прадставілі да Чырвонага Сцяга. Паслана на прысваенне звання маёра...» Так пісаў родным 5.10.1943 г. Генадзь Пацёмкін у час вызвалення Смаленшыны. Але не дачакаўся адважны камбат ні ордэна Чырвонага Сцяга, ні звання маёра. А пасмяротна стаў Героем Савецкага Саюза. Пры ўсёй яго мужнасці і адвазе гэта быў вельмі душэўны і лірычны чалавек. Ён любіў музыку і песні, любіў паэзію і сам пісаў вершы. У левай кішэні гімнасцёркі забітага камбата разам з партыйным білетам знайшлі лісток, на якім быў запісаны верш:

Я клянусь,- не ворвется
Враг в траншею мою
А погибнуть придется
- Так погибну в бою.
Чтоб глядели с любовью
Через тысячу лет
На окрашенный кровью
Мой партийный билет

Дваццаць з лішнім гадоў насіў гэты лісток парторг палка Асташкін. Да 20-годдзя Перамогі ён перадаў яго ў Центральны музей Узброеных Сіл СССР, дзе ён захоўваецца.

ПІЦЕНІН Мітрафан Трафімавіч. Поўны кавалер ордэна Славы. Нарадзіўся ў 1900 г. ў в. Алеева Чучкаўскага р-на Разанскай вобл. Рускі. З сялян. Да вайны працаваў у калгасе «Шлях Ільіча» аб'ездчыкам палёў. У Чырвонай Арміі з 1941 г.. На фронце з кастрычніка 1941 г. Ваяваў на Заходнім і 3-м Беларускім фратах. Спачатку быў кулямётчыкам, потым сапёрам 1134- га стралковага палка 338-й стралковай дывізіі. Быў двойчы паранены. Адін з першых поўных кавалераў ордэна Славы. У ноч з 13 на 14 лістанада 1943 г. пад модным артылерыйскім і ружэйна-кулямётным агнём зрабіў праход у драцяных загародах праціўніка, чым забяспечыў 3-му батальону спрыяльныя ўмовы для выканання баявой задачы. Акрами гэтага, правёў батальён да першай траншеі праціўніка і разам а байцамі мужна змагаўся з фашыстамі. Быў паранены, але працягваў выконваць баявую задачу. Быў узнагароджаны ордэнам Славы III ступени. У ноч з 5 на 6 лютага 1944 г. яфрэйтар М. Т. Піценін зрабіў праход у драцяных загародах і мінным полі праціўніка ў раёне в. Рублева Лёзненскага р-на. У баі з фашыстамі паводзіў сябе бясстрашна і рашуча. Быў узнагароджаны ордэнам Славы II ступені. Загінуў у баі 3 чэрвеня 1944 г. Пахаваны ў в. Стар, Дабрамыслянскага сельсавета. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 ліпяня 1944 г. М. Т. Піценін узнагароджаны ордэнам Славы I ступені.

РЭШАТАЎ Павел Дзмітрыевіч. Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзіўся 26.8.1911 г. ў в. Бегунова Цвярской вобл. 3 сялян. Рускі. Член КПСС. Да вайны працаваў брыгадзірам трактарнай брыгады. З 1942 г. на Заходнім фронце. Ужо ў канцы 1942 г. за мужнасць і адвагу, праяўленыя ў баях, быў узнагароджаны ордэнамі Чырвонай Зоркі і Славы III ступені. Асабліва вызначыўся камандзір куляметнага разліку. П. Дз. Рэшатаў пры вызваленні Бешанковіцкага р-на. Ноччу 27.6.1944 г. каля в. Абухава батальён, у складзе якога ваяваў кулямётны разлік сяржанта П. Дз. Рэшатава, быў атакаваны фашыстамі, якія спрабавалі вырвацца з віцебскага «катла». Разлік першы адкрыў агонь па ворагу і знішчыў галаўную частку фашыстаў. Але гітлераўцы працягвалі атакі. Хутка кулямётны разлік выйшаў са строю. Тады П. Дз. Рэшатаў пачаў сам ва ўпор расстрэльваць акупантаў. Каля 140 салдат і афіцэраў знішчыў адважны сяржант. Калі скончыліся патроны, ён надпусціў фашыстаў бліжэй і апошняй гранатай падарваў сябе і яшчэ чатырох гітлераўцаў. Пахаваны ў в. Смародзіна Лёзненскага р-ва на Вайсковых могілках. Імем П. Дз. Рэшатава названа вуліца ў г. Лёзна.

СМІРНОЎ Уладзімір Яфімавіч. Герой Савецкага Саюза (4.6.1944). Нарадзіўся 18.1.1924 г. ў г. Барнаул. 3 рабочых. Рускі. Член КПСС з 1943 г, Камандзір аддзялення гвардыі старшы сяржант У. Я. Смірноў вызначыўся ў баях за вызваленне Лёзненскага р-на. 12.11.1943г. на чале аддзялення аўтаматчыкаў удзльнічаў у адбіцці варожай контратакі каля хутара Дзярабішча, знішчыў 12 гітлераўцаў. 14.11.1943 г. разгарэўся жорсткі бой за вышыню ў раёне в. Шумшчына. Уладзімір Смірноў ішоў у атаку побач з камандзірам лыжнай роты гвардыі старшым лейтэнантам Пацюкаевым. У той час, калі рота ўварвалася ў размяшчэнне ворага, побач з Пацюкаевым застракатаў фашысцкі кулямёт. Яго разлік хацеў ударыць роце ў фланг і забіць камандзіра. У. Я. Смірноў імгненна прыняў рашэнне: ён кінуўся на варожы кулямёт і сваім целам засланіў роту ад флангавага ўдару і выратаваў жыццё камандзіра. Пахаваны герой у в. Вялікае Сяло Лёзненскага р-на на Вайсковых могілках, там пастаўлены помнік-скульптура воіна. У Лёзне імем У. Я. Смірнова названа вуліца. У Велікасельскай 8-гадовай школе створаны куток, прысвечаны жыццю і подзвігу У. Я. Смірнова, піянерская дружына гэтай школы носіць яго імя. У Барнауле імем героя названы вуліца, сярэдняя школа, пастаўлены помнік, на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

СУДАКОЎ Міхаіл Паўлавіч. Герой Савецкага Саюза (24.4.1944). Нарадзіўся 12.4.1920 г. ў в. Глазуны Ржэўскага р-на Цвярской вобл. З сялян. Рускі. Член КПСС з 1943 г. Да вайны працаваў на ліцейна-механічным заводзе ў г. Любліна (цянер у межах Масквы). На фронце з 1941 г. Камандзір танкавага ўзвода гвардыі старшы лейтэнант М. П. Судакоў вызначыўся ў 1943 г. ў баях за вызваленне Віцебскай вобл. 25-29.12.1943 г. каля чыгункі Віцебск-Смаленск і на шашы Віцебск-Орша з узводам знішчыў 40 агнявых кропак, 10 процітанкавых гармат, 6 мінамётаў, 2 бронемашыны, 16 аўтамашын, 2 самаходныя артылерыйскія ўстаноўкі праціўніка, больш за 150 гітлераўцаў. Памёр ад ран 30.12.1943 г. Пахаваны у г. п. Лёзна, на магіле пастаўлены помнік. Імем героя названы вуліцы ў Маскве і Лёзне, на будынку ліцейна-механічнага завода на якім працаваў, устаноўлена мемарыяльная дошка.

...У снежні 1943 г. танкавай брыгадзе, у склада якой ваяваў узвод М. П. Судакова, было загадана разам з іншымі войскамі зламіть абарону праціўніка і перарэзаць аўтадарогу Орша-Віцебск на захаде ад в. Высачаны Лёзненскага р-на. Па гэтай магістралі фашысты перавозілі баявую тэхніку, салдат, боепрыпасы, харчаванне з раёнаў Магілёва, Оршы, Віцебска і Полацка.
Да канца дня 13 снежня савецкія часці былі сканцэнтраваны у раёне в. Высачаны. На наступны дзень брыгада сумесна з іншымі часцямі уступіла ў бой. Фашысты падцягнулі сюды даволі значныя рэзервы танкаў, артылерыі, пяхоты. Наступленне чырвонаармейцаў было часова спынена. Камандаванню і штабам патрэбны былі дакладныя звесткі пра сілы праціўніка. яго апорныя пункты і г. д. Паўстала задача - здабыць «языка». Разведгрупы некалькі разоў хадзілі на «палявание», але бяспаспяхова. Тады старшы лейтэнант М. П. Судакоў вырашыў захапіць «языка» на танку. Ён прабраўся у размяшчення працівніка і выйшаў на дарогу Орша-Віцебск. На баявой машыне з патушанымі фарамі ён трымаў напрамак у бок Оршы. Па дарозе ён сустрэў і групу нямецкіх маішын М. П. Судаков аддаў экіпажу загад: кулямётным агнём і гусініцамі танка знішчыть калонну і захапіть «языка». Фашысты не чакалі такой рашучасці ад танкістаў. Фактар нечаканасці сыграў сваю ролю - большасць машын, а таксама салдат і афіцэраў праціўніка былі знішчаны. Асабіста М. П. Судакоў захапіў у палон нямецкага палкоўніка, каштоўныя дакументы. Пагрузіўшы трафеі ў танк. М. П. Судакоў на вялікай хуткасці перасек лінію фронту. Рухаючыся па размяшчэнні варожых войск, ён агнём з гарматы знішчыў фашысцкую самаходна-артылерыйскую ўстаноўку. Калі вярнуліся да сваіх і агледзелі танк, то выявілася, што яго вежа і браня мелі больш за 10 метак ад варожых снарадаў, былі выведзены са строю апорны каток і кулямёт стралка-радыста. М. П. Судакоў, паранены ў абедзве нагі, далажыў маёру Бярэзінскаму аб выкананні баявога задания. Адважнага танкіста адправілі ў шпіталь. На вялікі жаль, раны яго былі смяротныя...

ТОМСКІ Аляксей Арсенавіч. Герой Савецкага Саюза (24.3.1945). Нарадзіўся 28.3.1924 г. ў в. Савацьева Цвярскога р-на Цвярской вобл. 3 сялян. Рускі. Член КПСС з 1943 г. На фронце з 1942 г. Камандзір узвода аўтаматчыкаў сяржант А. А. Томскі вызначыўся ў баях за вызваленне Лёзненскага р-на. 3.3.1944 г. ўзводу сяржанта А. А. Томскага была пастаўлена задача атакаваць праціўніка на вышыні «Жоўтая». Гэта быў важны, добра падрыхтаваны да абароны апорны пункт праціўніка. Сяржант са сваім узводам хутка справіўся з гэтай задачай, захаліўшы варожыя траншэі пярэдняга краю абароны. Аднак фашысты падкінулі падмацаванне і контратакавалі наших байцоў. Завязаўся жорсткі траншэйны бой. У ход былі пушчаны аўтаматы, прыклады, фінкі. На кожнага нашага пехацінца прыходзілася па 5-6 гітлераўцаў, якія ўсё прыбывалі і прыбывалі. Аляксей Томскі быў паранены, але ісці ў санчасць адмовіўся і працягваў кіраваць боем, разам з байцамі ўварваўся у другую лінію траншей, асабіста знішчыў 18 гітлераўцаў. Бой зацягваўся, становішча чырвонаармейцаў рабілася ўсё больш цяжкім. Вораг не хатеў аддаваць свой апорны пункт і працягваў насядаць на адважных пехацінцаў. Калі ў чырвонаармейцаў скончыліся бое-прыпасы, Аляксей Томскі падбег да трафейнага кулямёта і стаў з яго касіць гітлераўцаў. Калі патроны скончыліся, ён схапіў кулямёт за ствол і забіў яшчэ двух фашыстаў. Адважны воін змагаўся да апошняга. Загінуў Аляксей Томскі ў рукапашнай схватцы. Пахаваны ў в. Войтава Віцебскага р-на на Вайсковых могілках. Імем героя названы вуліцы ў Лёзне і Цвяры, яго імя прысвоена 8-гадовай школе ў в. Войтава.

ЯБЛАЧКІН Дзмітрый Міхайлавіч. Герой Савецкага Саюза (4.6.1944). Нарадзіўся 15.5.1910 г. ў с Верхні Ікорац Баброўскага р-на Варонежскай вобл. 3 рабочих. Рускі. Член КПСС з 1943 г. 3 1928 г. працаваў у лясной гаспадарцы на радзіме. 3 1941 г. на Калінінскім і 1-м Прыбалтыйскім франтах. Камандзір аддзялення старшы сяржант Дз. М. Яблачкін вызначыўся ў баях пры вызваленні Лёзненскага р-на. У маі 1943 г. з групай мінёраў-парашутыстаў закінуты ў тыл ворага для дыверсійнай работы на чыгунцы Віцебск-Смаленск і збору разведданых. Група разведала абарончы рубеж праціўніка, палявы аэрадром, артылерыйскі склад і іншыя аб'екты, якія былі знішчаны савецкай авіяцыяй. 16-25.8.1943 г. падарваў 2 варожыя эталоны. Цяжка паранены, працягваў выконваць баявое заданне. Пасля вайны да 1970 г. працаваў у лясгасе. Жыў у г. Баброў. Памёр 16.10.1982 г. Імем героя названа вуліца ў Магілёве.

БАГАМОЛАЎ Сяргей Аляксандравіч. Герой Савецкага Саюза (3.6.1944). Нарадзіўся 12.10.1925 г. ў в. Ратушына Краснасельскага р-на Кастрамской вобл. 3 сялян. Рускі. Член КПСС з 1944 г. Скончыў Кастрамскую фельчарска-акушэрскую школу (1943), Ваенна-медыцынскую акадэмію імя С. М. Кірава (1951). 3 ліненя 1943 г. на Заходнім, 3-м і 1-м Беларускіх франтах. Удзелнік вызвалення Беларусі, штурму Берліна. Малодшы лейтэнант медыцынскай службы С. А. Багамолаў вызначыўся ў баях на заходнім беразе р. Чарніца ў Лёзнснскім р-не. 25.2.1944 г.. Мінамётную батарэю, у складзе якой быў С. А. Багамолаў, праціўнік адрэзаў ад дывізіёна, акружыў і атакаваў пры падтрымцы танкаў. 38 мінамётчыкаў вялі бой з 800 гітлераўцамі і знішчьілі 259 з іх. С. А. Багамолаў перавязваў раненых, выносіў іх з полю бою, хадзіў у разведку, удзельнічаў у адбіцці варожых атак. Цяпер палкоўнік медыцынскай службы С. Л. Багамолаў жыве ў Маскве.

ЦІХМЯНАЎ Леанід Паўлавіч. Герой Савецкага Саюза (16.5.1944). Нарадзіўся 17.2.1920 г. ў с. Залаткова Новасакольніцка-га р-на Пскоўскай вобл. 3 рабочых. Рускі. Член КПСС з 1944 г. У Чырвонай Арміі з 1940 г. На фронте з 1941 г. Камайдзір батарэі мінамётнага палка старшы лейтэнант Л. П. Ціхмянаў вызначыўся ў час вызвалення Лёзненскага р-на. 25.2.1944 г. на плацдарме каля р. Чарніца арганізаваў кругавую абарону батарэі, якая адбіла 4 варожыя контратакі.
Пасля ванны палкоўнік Л. П. Ціхмянаў быў старшынёй Тульскага абл. камітэта ДТСААФ. Памёр 7.1.1981 г.


Вызваліцелі

Приклады мужнасці, самаахвярнасці і гераізму паказалі воіны Чырвонай Арміі пры вызваленні Лёзненскай зямлі ад нямецка-фашісцкаі навалы. Сярод іх былі і вопытныя, загартаваныя ў папярэдніх жорсткіх бітвах, воіны, і маладыя чырвонаармейцы. Баявы шлях якіх яшяэ толькі пачынаўся. У час вызвалення раёна рады Чырвонай Арміі папоўнілі многія ўраджанцы Лёзніншчыны, якія прынялі актыўны ўдзел у вызваленні роднай зямлі.

Гвардыі капітан Мікалай Васілевіч Бурдзюк быў камандзірам батарэі самаходных гармат. Пад яго камандаваннем былі вызвалены вёскі Сасновая Наспа, Мар'янова і іншыя населеныя пункты. Пры гэтым было знішчана 11 дотаў, 20 бліндажоў, 30 кулямётных кропак праціўніка. За выдатнае камандаванне батарэяй і асабістую мужнасць М. В. Бурдзюк быў узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі, а за баі на тэрыторыі Літвы яму было прысвоена звание Героя Савецкага Саюза.

За подвігі здейсненыя пры вызваленні Літвы, званне Героя Савецкага Саюза было прысвоена і Міхаілу Мікалаевічу Корабаву, ураджэнцу Краснаярскага краю. 18-гадовым юнаком трапіў Міхаіл на фронт. За мужнасць і адвагу, праяўленыя пры ўзяцці вышіні каля стажцыі Крынкі, М. М. Корабаў быў узнагароджаны медалём «За адвагу». А потым памочнік камандзіра ўзвода сяржант М. М. Корабаў прымаў удзел у прарыве варожай абароны ў Дабрамыслянскім сельсавеце. Пасля артпадрыхтоўкі сталі збліжацца з праціўнікам. Спачатку закідалі гранатамі траншеі ворага, а потым і самі ўварваліся туды. М. М. Корабаў знішчыў у гэтым баі 10 фашыстаў. Быў узнагароджаны ордынам Славы ІІІ ступені.

Дзмітрый Антонавіч Шылаў поўны кавалер ордэна Славы. Ордэны Славы I і II ступені ён атрымаў пры вызваленні Лёзненскага раёна. Сяржант Дз. А. Шылаў камандаваў сапёрным аддяленнем. 24 лютага 1944 г. правёў разведку р. Лучоса, каб прапусціць танкі і артылерыю. Хоць праціунік вёў моцны агонь, баявое задание было паспяхова выканана. Неаднойчы сяржант дапамагаў нашим разведчыкам пранікаць у тыл ворага, рабіў праходы ў драцяных загародах, напрыклад, каля в. Высачаны. Акрамя гэтага, яго аддзяленне паставіла на пярэднім краі нямала мін, унесла вялікі уклад у будаўніцтва моста на р. Сухадроўка.

Аляксандр Ігнатавіч Малодчы - двойчы Герой Савецкага Саюза (22.10.1941 і 31.12.1942). Восенню 1943 г. гвардыі капітан А. I. Малодчы як камандзір эскадрыллі авіяпалка далёкага дзеяння знішчаў жывую сілу і тэхніку праціўніка на Лёзненшчыне. Лётчыкі звычайна прыляталі ноччу, калі фашысты іх менш за ўсё чакалі. А пілатаваў тады Аляксандр Ігнатавіч новы бамбардзіроўшчык «Алег Кашавы». Яму, як абаронцу Масквы, працоўныя сталіцы падаравалі яго.

Аднапалчанін А. I. Малодчага, Антон Амтонавіч Шавялёў, таксама Герой Савецкага Саюза і ўдзельнік вызвалення Лёзненшчыны.

Горой Савецкага Саюза маёр Аляксей Панцялеевіч Шкулепаў камандаваў 949 и штурмавым авіяпалком. Аднойчы 3 самалёты «Іл-2» пад яго камандаваннем рабілі свабодны палёт-паляванне (шукалі цэль). Пралятаючы над Лёзнам, убачылі на станцыі 2 варожыя саставы. Не раздумваючы, атакавалі іх. Усе бомбы былі скінуты дакладна, былі знішчаны абодва эталоны. Як потым высветлілася, адзін з іх быў з боепрыпасамі, другі з жывой сілай праціўніка.

Міхаіл Піліпавіч Маскаеў - Герой Савецкага Саюза. У баях за Лёзна ўзвод разведкі пад яго камандаваннем паглыбіўся ў лес, дзе сустрэўся з партызанамі, узарваў мост, які моцна ахоўваўся фашыстамі, злучыўся са сваей 97-й стралковай дывізіяй, якая прымала ўдзел у вызваленні райцентра. М. П. Маскаеў быў удзельнікам аперацыі па выратаванню 8 тысяч вязняў з фашысцкага канцлагера непадалёку ад станцыі Крынкі.

Штурман эскадрыллі 3-га гвардзейскага авіяпалка гвардыі капітан П. А. Бальшакоў быў выдатным авіятарам. Ён неаднойчы бамбіў варожыя аб'екты ў Лёзна, Крынках, Выдрэі. За асабістыя подзвігі быў узнагароджаны ордэнам Леніна.

Камбат Георгій Мікалаевіч Губкін у складзе 184-й стралковай дывізіі прымаў удзел у вызваленні лёзненскай зямлі. Шмат слаўных спраў на рахунку храбрага камандзіра і яго батальёна. А 17 жніўня 1944 г. батальён першы выйшаў на граніцу Усходняй Прусіі, за што Г. М. Губкіну і іншым байцам было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Разведчык-назіральнік 1-й батарэі 644-га артпалка яфрэйтар Уладзімір Лаўрэнцьевіч Маліноўскі 22 лютага 1944 г. атрымаў загад выявіць агнявыя кроны праціўніка на пярэднім краі яго абароны. Ён бліскуча выканаў гэта задание. Праз некаторы час на камандным пункце артбатарэі зазваніў тэлефон - Маліноўскі прасіў карэкціроўшчыка перанесці агонь па трох варожых дзотах, якія ён засек у раёне в. Асіпенкі. Некалькі залпаў зрабілі артылерысты, і дзоты перасталі існаваць. Фашысты не змаглі весці кулямётны агонь па нашай настунаючай пяхоце. 26 лютага гітлераўцы большымі сіламі перайшлі ў контратаку. Уладзімір Лаўрэнцьевіч умела карэкціраваў артылерыйскі агонь сваёй батарэі. Варожая атака захлынулася, праціўнік панёс вялікія страты. 5 сакавіка яфрэйтар У. Л. Маліноўскі быў паранены сам, але вынес з поля бою камандзіра гарматы Катакалава. За подзвігі, здейсненныя на Лёзненшчыне, У. Л. Маліноўскі быў узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені.

23 чэрвеня 1944 г. каля в. Шніткі разгарэўся жорсткі бой. Гітлераўцы падняліся ў контратаку. Гэта заўважыў радыст-тэлеграфіст 9-й батарэі 3-й гвардзейскай артдывізіі Фёдар Комаў. Ён неадкладна выклікаў агонь батарэі. Контратака была сарвана. А назаўтра бой кіпеў ужо каля в. Асіпова. І зноў гвардыі малодшы сяржант Ф. Комаў знаходзіўся на пярэднім назіральным пункце і карэкціраваў агонь батарэі. Калі нашы кавалерыйскія часці, што наступалі побач, пачалі фарсіраваць р. Лучоса, праціўнік адкрыў агонь на пераправе. На дапамогу кавалерыі прыйшлі артылерысты. Ф. Комаў павінен быў перадаць разліковыя даныя камандзіру дывізіёна. Нягледзячы на раненні ў галаву і руку, Фёдар застаўся ў страі і выканаў загад. Хутка дывізіён адкрыў агонь, варожая артылерыя была знішчана. За баі на Лёзненшчыне Ф. Комаў быў узнагароджаны ордэнам Славы II ступені.

Летам 1944 г. 40-ы гвардзейскі стралковы полк змагаўся з ворагам каля в. Сітна. У гэтых баях вызначыўся старшы сяржант, намеснік камандзіра сапёрнага ўзвода I. С. Міхайлаў, ураджэнец Казані. У перыяд падрыхтоўкі да прарыву абароны фашыстаў у раёне возера Сітна ён узначаліў сапёрную групу, якая абясшкодзіла 250 варожых мін. I. С. Міхайлаў і яго байцы, рызыкуючы жыццём, зрабілі тры праходы ў драцяных загародах праціўніка, адкрыўшы тым самым шлях для наступления нашай пяхоты.

Аляксей Маркавіч Кмошчанка камандаваў аддзяленнем у складзе 108-й разведроты 312-й стралковай дывізіі. Выйшавшы з жорсткімі баямі да р. Лучоса, дывізія вымушана была часова спыніць імклівае наступление, бо прарваць добра ўмацаваную фашысцкую абарону адразу не змагла. Патрэбна было спачатку дакладна вывучыць абарончыя рубяжы і агнявыя сродкі праціўніка, каб потым без лішніх страт паспяхова атакаваць яго. А. М. Кмошчанка атрымаў загад весці свае аддзяленне на баявое задание і здабыць «языка». Вось як расказваў пра гета сам Аляксей Маркавіч:
«У паход рушылі з надыходам змроку. Нейтральную паласу мінулі спакойна. Каля драцяной загароды давялося затрымацца, каб зрабіць праход. Пакінулі каля яго двух байцоў, астатнія прыціскаючыся да зямлі, папаўзлі далей. Вось ужо ад кулямётнай ячэйкі нас аддзяляюць толькі некалькі крокаў. У цемнаце ледзь-ледзь можна заўважыць постаць гітлераўца, які, прыпаўшы да кулямёта, час ад часу выпускаў кароткія чэргі. Гэта, безумоўна, ад страху, таму што ён нічога не бачыў.
- Падрыхтавацца, будзем браць! - шептам аддаў я загад сваім таварышам. Фашыст нічога не паспеў зразумець, як мы (са мной былі разведчыкі Маскаленка і Цярешчанка) у адно імгненне апынуліся побач. Я з размаху ўдарыў ворага прикладам па касцы, ён нават не пікнуў, змоўк і кулямёт. I тут жа з дна ячэйкі выскачыў другі фашыст. У яго руках бліснуў кінжал, і праз нейкую секунду ён нанёс бы мне ўдар. Аднак яго паспеў перахапіць Маскаленка. Недаўшы фашысту апамятацца, звязалі яму рукі, заткнулі кляпам рот. У бліндажы. што быў побач, зашавяліліся, загаманілі. Відаць, пачулі валтузню. Чакаць не было чаго, мы расчынілі дзверы і кінулі туды дзве гранаты. Пачуліся крыкі, стогны. У траншэі таксама пачаўся перапалох, стральба, справа і злева загаварылі кулямёты, у неба ўзляцелі ракеты. I ў тэты ж час у размяшчэнні праціўніка пачалі рвацца снарады. Гэта нашы артылерысты абстралялі абарону ворага, каб адцягнуць яго ўвагу ад разведчыкаў. Я пачаў адводзіць сваю групу. Прыхапіўшы «языка», мы хутка папаўзлі да сваіх. Вярнуліся ўсе жывыя і здаровыя. А фашыст аказаўся гаваркім і даў вельмі каштоўныя звесткі».

У час вызвалення Лёзніншчыны ў 850-м стралковым палку даволі часта ўпаміналася імя маладога разведчыка Валодзі Дубіны. Пра тыя дні ўспамінае камандзір 2-й роты А. Дзяменцьеў: «Фашысты ўмацаваліся на левым беразе ракі Сухадроўка, зарослай чаротам. Наш полк стаяў насупраць, недалёка ад Крынак. Позіркі воінаў былі скіраваны ў бок Высачан і Буракоў. У напрамку гэтых вёсак было намечана наступленне. А пакуль ішла падрыхтоўка, удакладняліся сілы праціўніка. Кожнаму баявому падраздзяленню была вызначана канкрэтная задача. Асабліва паспяховае «паляванне» аказалася ў камсамольца Валодзі Дубіны. Ен даставіў у полк фашыста з каштоўнымі дакументамі. А хутка разведка атрымала новае баявое задание: даведацца, якія часці фашыстаў падыходзяць на перадавую і па якіх дарогах падвозяць ім боепрыпасы. У труну, што накіроўвалася на задание, трапілі самыя кемлівыя і храбрыя хлопцы, у тым ліку і Валодзя Дубіна. Стаяла цёмная ноч. Разведчыкі непрыкметна падпаўзлі да перадавой лініі і пачалі весці назіранне. Па рацыі яны перадавалі ў штаб дывізіі важныя звесткі. I тут фашысты запеленгавалі радыёстанцыю, акружылі смельчакоў і стараліся ўзяць іх жывымі ў палон. Тады лейтэнант Ламіваротаў загадаў байцам заняць кругавую абарону. Валодзя Дубіна падпоўз зусім блізка да гітлераўцаў і закідаў іх гранатамі. Фашысты баяліся начных сутычак і не адважыліся сціснуць кальцо, у якое трапілі разведчыкі. Савецкія воіны кінуліся ў атаку і захапілі ў палон 12 фашыстаў, допыт іх даў шмат каштоўных звестак.

Выпадак, калі повару давялося прыняць бой, здарыўся ў в. Хоцемля. Повар 48-га гвардзейскага палка 17-й гвардзейскай стралковай дывізіі Павел Таргашоў прабіраўся з тэрмасамі да толькі што адваяванага ў гітлераўцаў будынка пякарні, у падвале якога адпачывала група байцоў і камандзіраў. Раптам у прыцемку пачулася нямецкая гаворка. «Разведчыкі», - здагадаўся Павел і прытаіўся. Гітлераўцы асцярожна рухаліся ў бок пякарні. Відаць, яны засеклі чырвонаармейцаў. Да статкова было адной гранаты, каб усе загінулі. Павел Таргашоў залёг. Як толькі гітлераўцы наблізіліся, ён кінуў у іх гранату і адкрыў аўтаматны агонь. Вартавы каля падвала, пачуўшы выстралы, падняў трывогу. Калі байцы падбеглі на дапамогу, усё ўжо было скончана. Фашысты адступілі, пакінуўшы некалькі забітых. Тут жа ляжаў паранены, у непрытомнасті з пустымі аўтаматнымі дыскамі Павел Таргашоў, які прыняў гэты бой на сябе.

Каля в. Іванькава група нашай інжынернай разведкі сутыкнулася з гітлераўскай разведгрупай. Завязаўся бой. Ён быў кароткі. Камандзіру ўзвода развгдкі В, Мельнікаву ўдалося апярэдзіць ворага і першаму кінуць гранату. Астатняе зрабілі яго таварышы Покін, Грыгор'еў і Жукаў. Яны кінуліся на аднаго з гітлераўцаў і захапілі яго ў палон. У штабе высветлілася, што «язык» быў з асобай дывізіі «Мёртвая галава». Ён даў каштоўныя звесткі. А дывізія, на якую гітлераўцы ўскладалі асобую надею, была поўнасцю разгромлена і апраўдала сваю назву.

Мікалай Васілевіч Юдзін быў разведчыкам у 297-м стралковым палку 184-й стралковай дывізіі. Ордэн Славы III ступені атрымаў ён на лёзненскай зямлі за аперацыю, праведзеную каля в. Мар'янова. 3 групай захопу блакіравалі варожы бліндаж, узялі ў палон 8 фашыстаў, у тым ліку 2 афіцэраў.

Вызначыўся ў баях за вызваленне Лёзна камандзір артылерыйскага палка А. I. Васіленка і быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Узнагароду ўручаў яму палкоўнік I. С. Бязуглы ў палатцы палкавога медпункта. Вось як успамінаў аб тых падзеях сам А. Васіленка:
«Паводле плана камандуючага артылерыяй падпалкоўніка I. К. Каваленкі назіральны пункт дывізіёна з гарышча драўлянага дома (там цяпер стаіць школа) неабходна было перамясціць улева, да царквы, і адтуль падтрымліваць артагнём батальён капітана О. 3. Крышталя. Не трацячы часу, мы хуценька паелі і адправіліся ў дарогу. I тут раптам побач з намі ўпала міна. Яе асколкі цяжка паранілі сувязіста Дзевяткіна і мяне, а Еўдакімава забілі насмерць. У гарачцы не звяртаючы ўвагу на свае ранение, я працягваў яшчэ некаторы час прымаць рашенні, распараджацца і нават спрабаваў працягваць выкананне баявой задачы. Але не змог - асколак, які глыбока засеў у целе, выклікаў востры боль, скаваў рух і прымусіў пакінуць поле бою і адправіцца ў медсанбат. Перад гэтым я папрасіў таварышаў дапамагчы мне знайсці пілотку, якую выбухам сарвала з галавы. Хутка яе, арашэчаную асколкамі, знайшлі. Так што і надзяваць не было чаго. I пайшоў з перадавой без галаўнога ўбору. А вось на галаве - ні адной драпінкі. Пашанцавала, бо магло быць і горш...»

У далёкім Хабараўску жыве ўдзельнік вызвалення Лёзненшчыны Уладзімір Кліпель, які ваяваў у складзе 17-й гвардзейскай дывізіі спачатку як радавы кулямётчык, потым палкавы разведчык, начальнік разведкі дывізіі, афіцэр аператыўнага штаба арміі. Дайшоў да Кёнігсберга, змагаўся з японскай Квантунскай арміяй, меў і кантузію, і раненні. Вайну У. Кліпель скончыў маёрам, маючы 5 баявых ордэнаў. Пасля ваіны, Уладзімір Клінель добра вядомы ў сваім краі пісьменнік. аўтар многіх кніг, прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне, велічы і прыгажосці непаўторнай прыроды Хабараўскага краю, яго людзям. У 1956 г. выйшаў яго раман «Мядзведжы вал» - кніга, выпакутаваная аўтарам разам з яго героямі ў акопах вайны. Ёсць там і старонкі, прысвечаныя вызваленню Лёзна. «Дывізія Бязуглава пачала наступление на Лёзна. Левы полк заняў бальшак і цісне праціўніка да чыгункі...
Над станцыяй узняліся ў неба цёмныя слупы дыму, успыхнулі языкі полымя...» Мясціны апісаныя ў кнізе, засталіся ў сэрцы аўтара назаўсёды.

Пры вызваленні Лёзненшчыны вызначыліся многія воіны 472-га гаўбічна-артылерыйскага палка рэзерву Вярхоўнага Галоўнакамандавання. Сярод іх камсорг палка Уладзімір Уладзіміравіч Янчэўскі, камандзір узвода разведкі Іван Сямёнавіч Лашак, Мікалай Іванавіч Дубіна, Іван Захаравіч Галенчык, Мікалай Паўлавіч Палякоў, Усевалад Васілевіч Волкаў, Віктар Івананіч Свірыдаў, Мікіта Сяргеевіч Скубілаў, Аляксей Захаравіч Яноўскі і многія іншыя.

Сапраўдны гераізм і мужнасць праявілі пры вызваленні Лёзна воіны 28-й асобнай гвардзейскай танкавай брыгады. Механікі-вадзіцелі Яўген Іванавіч Сенатараў і М. Бальшакоў - поўныя кавалеры ордэна Славы. Ордэны Славы III ступені старшы сяржант Я. I. Сенатараў і старшына М. Бальшакоў атрымалі за вызваленне Лёзна.

Ордэнам Славы III ступені быў адзначаны і 18-гадовы яфрэйтар, кулямётчык Пётр Кашавараў, які змагаўся ў 158 й стралковай дывізіі. Ён знішчыў дзесяткі гітлераўцаў, вывеў са строю два мінамётныя разлікі.

850-ы стралковы полк 277-й стралковай дывізіі пачаў ваенныя дзеянні на Лёзненшчыне ў пачатку 1944 г., дзейнічаў у раёне вёсак Маклакі, Свярчкі, Крынкі, Касачы, Дыманова, Буракі, Высачаны і іншія. Фарсіраваўшы р. Лучоса, полк авалодаў апорным пунктам і выйшаў на шашу Віцебск-Орша. А. Сенін, ветэран гэтага палка, меў на той час званне капітана, выконваў абавязкі старшага контрразведчыка палка. А фактычна, у залежнасці ад абставін, дзейнічаў як камандзір разведгрупы, камандзір узвода або як аўтаматчык. Ветэран успамінаў пасля:
«Воіны нашага падраздзялення, вызваляючы Лёзненшчыну, паказвалі прыклады масавага гераізму, якія і праз дзесяцігоддзі працягваюць жыць у памяті. Пры штурме апорнага пункта Дыманова камандзіру першага стралковага батальёна капітану Міхаілу Міхайлавічу Касмачову асколкам варожага снарада адарвала нагу, але да поўнай страты прытомнасці бясстрашны камандзір заставаўся на перадавой і кіраваў боем. Другі стралковы батальён нашага палка, якім камандаваў Іван Панкратавіч Луеў, першы прарваў варожую абарону ў Бураках. Гэты батальён быў запявалам перамогі на участку ўсяго 3-га Беларускага фронту. Асаблівай дзёрзкасцю ў барацбе супраць фашыгтаў на Лёзненшчыне вылучалася 4-я стралковая рота, якой камандаваў старшы лейтэнант Аляксандр Дзмітрыевіч Старасценка. Гэты 20-гадовы афіцэр не ведаў страху, нават пры ранениях не пакідаў поля бою. За прарыў абароны ворага ў Бураках ён адзін з камандзіраў рот 850-га палка быў узнагароджаны ордэнам Кутузава III ступені. Адважна, не шкадуючы свайго жыцця, змагаліся з ворагам і радавыя байцы. У час бою за в. Зарэчча загінуў камандзір узвода. Здавалася, што атака захлібнецца. У гэты момант над ланцугом наших салдат вырасла фігура Мікалая Кочана, узводнага агітатара, які прыняў на сябе камандаванне узводам. Салдаты рашуча пайшлі за ім у атаку. Уварваўшыся ў размяшчэнне праціўніка, М. Комаў са сваім узводам навязаў ворагу гранатны бой. Калі рота дасягнула ўсходніх ускраін Зарэчча, параніла камандзіра. Выбылі са строю і іншыя афіцэры. Тады камандаванне ротай зноў прыняў на сябе Мікалай Комаў. Ен уступаў у рукапашныя сутычкі, асабіста сам з аўтамата знінічыў 3 гітлераўцаў, 7 фашыстаў было ўзята ў палон...

За вызваленне Лёзненшчыны змагаліся воіны розных нацыянальнасцей. Асабліва запомніліся баявыя справы палкавых разведчыкаў Адбыкарыма Рахімава, Раднажана Эрдыніева, Канстанціна Марозава і Міхаіла Варакосава...»

Генерал Уладзімір Аляксандравіч Грэкаў ганаровы грамадзянін Лёзненскага раёна, ён тут часты госць. Уладзімір Аляксандравіч узначальваў палітаддзел 124-й асобнай стралковай брыгады. Ен раздзяліў з байцамі ўсе цяжкасці франтавога жыцця, горыч страт і радасць перамогі. «У. А. Грэкаў - наш камісар на ўсё жыццё»,- гавораць ветэраны 124-й брыгады.

У час баёў каля в. Сітна ў чэрвіні 1944 г. па-геройску змагаўся з ворагам гвардыі малодшы лейтенант, камандір узвода аўтаматчыкаў казах Кабыкен Бектурсунаў. У час атакі ён са сваімі байцамі першім ўварваўся ў траншэі фашыстаў і выбіў іх з двух дзотаў. Пасля штурму другой і трэцяй лініі абароны быў захоплены яшчэ адзін дзот і знішчана 18 фашыстаў. Імклівы націск байцоў над камандаваннем Бектурсунава вырашыў поспех бою. Чырвонаармейцы працягвалі атаку. У баі быў цяжка паранены камандзір роты Грыгор'еў. Камандаванне прыняў на сябе К. Бектурсунаў, рота працягвала паспяхова наступаць. Подзвіг малодшага лейтэнанта быў адзначаны ордэнам Аляксандра Неўскага.

Побач з К. Бектурсунавым камандаваў ротай сібірак I. М. Дыкін. На ўзнагародным лісте канітана I. М. Дыкіна напісана, што ён пры прарыве варожай абароны ў раёне вёсак Сітна і Азярышча паказаў сябе храбрым і вопытным камандзірам, сваім прыкладам натхняў байцоў. Ён як і К. Бектурсунаў, пры выбыцці са строю камандзіра батальёна прыняў камандаванне на сябе і павёў гвардзейцаў у атаку. I. М. Дыкін быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга.

У баі каля в. Глушкова 22.4.1944 г. камандзір асобнага лыжнага батальёна каштан Іван Іларыёнавіч Пузанаў праявіў уменне і ініцыятыву і выбраў удалы момант для раптоўнага і смелага ўдару на ворагу. Батальён нанёс фашыстам вялікія страты. 25 лютага ў тым жа раёне гітлераўцы буйнымі сіламі атакавалі нашых лыжнікаў. Батальён пад камандаваннем I. I. Пузанава паспяхова адбіў 3 атакі праціўніка і прымусіў яго адступіць.

Вясной 1944 г. ў баях пад Бабінавічамі вызначыўся чырвонаармеец 90-га асобнага пантонна-маставога батальёна Фядот Паўлавіч Крывахацька. Прадстаўляючы байца да ўзнагароджання ордэнам Чырвонага Сцяга, падпалкоўнік Захараў пісаў, што батальён будаваў мост цераз р. Чарніца. На правым беразе за 250 м ад месца пераправы знаходзіўся праціўнік і вёў абстрэл гэтага участка з кулямётаў, мінамётаў, гармат. Ф. П. Крывахацька ўзяўся выканаць адну з самых складаных аперацый пры будаўніцтве моста - устанавіць рамныя апоры. Знаходзячыся больш за гадзіну у сцюдзёнай вадзе, не зважаючы на выбухі мін і снарадаў, ён устанаўліваў адну апору за другой.
А калі гітлераўцы адкрылі ураганны агонь і сярод нашых байцоў адбылося часовае замяшанне, Фядот Паўлавіч першы кінуўся праз узгорак туды, дзе знаходзіліся лесаматэрыялы, і пад агнём ворага пачаў насіць іх да ракі. 3 яго ўзялі прыклад іншыя пантанёры, мост быў пабудаваны.


   
Обновление . В случае перепечатки материалов сайта ссылка на источник обязательна © "MVA" 2003-2009
  Рейтинг@Mail.ru Рейтинг@Mail.ru      
Hosted by uCoz