Официальный герб поселка городского типа Лиозно (Лёзна)

 
Сайт создан по материалам книги "Память. Историко-документальная хроника Лиозненского района"
| Республика Беларусь | Витебская область | ЛИОЗНО | добавить в избранное |  |
   
ВОІНЫ-ЗЕМЛЯКІ, ЯКІЯ ЗАГІНУЛІ Ў САВЕЦКА-ФІНЛЯНДСКУЮ ВАЙНУ 1939-1940 гг.
ВЕЛЯШКОВІЦКІ СЕЛЬСАВЕТ

ДЗЯРУГА Нінанор Іларыёнавіч, н. ў 1907 у в. Новая Дуброва, у Чырв. Арміі з 1939.

КАРОТКІ Рыгор Пятровіч, н. ў 1906 у в. Веляшковічы, у Чырв. Арміі з 1937.

ЛУКАШЭНКА Павел Фёдаравіч, н. ў 1901 у в. Гаране, у Чырв. Арміі з 1939, рад., загінуў 8.2.1940.

ГОРБАЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ

ЦЫГАНКОЎ Лукян Канстанцінавіч, н. ў 1914 у в. Выхадцы, загінуў у 1940.

КАВАЛЁЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ

АЛЕПКА Аляксей Яфімавіч, н. ў в. Таўкуны, загінуў пад Выбаргам.

ДРУНЧАНКА Сямён Рыгоравіч, в. Таўпа.

ІГНАТОВІЧ Міхаіл Іосіфавіч, н. ў 1914 у в. Ніканаўшчына, у Чырв. Арміі з 1939, загінуў 12.3.1940.

ІЗОБАЎ Аляксей Васілевіч, н. ў 1911 у в. Сяцішча, працаваў загадчыкам аддзялення сувязі ў в. Глоданкі, у Чырв. Арміі з 1939, загінуў 2.3.1940.

КСЯНДЗОЎ Рыгор Іларыёнавіч, в Таўпа.

СІЛЬЧАНКА Іван Якаўлевіч, н. ў 1904 у в. Кавалі, працаваў брыгадзірам у калгасе
«Прагрэс» Лёзненскага р-на, загінуў у 1939.

КРЫНКАЎСКІ СЕЛЬСАВЕТ

АГНІШЧАНКА Пётр Фядосавіч, н. ў 1920 у в. Бор, у Чырв. Арміі з 1940, рад., загінуў у 1940.

БЛАШКІН Рыгор Фядосавіч, н. ў 1918 у в. Швяды, у Чырв. Арміі з 1938, рад., загінуў 7.3.1940.

ГАРУНОУ Антон Харытонавіч, н. ў в. Крынкі, у Чырв. Арміі з 1939, загінуў 17.2.1940.

НЕСЦЕРАЎ Якаў Якаўлевіч, н. ў 1917 у в. Сімашкава, мал. сярж., загінуў у 1940.

САКАЛОУ Міхаіл Міхайлавіч, н. ў 1915 у в. Градзлкі, у Чырв. Арміі з 1938, мал. сярж., загінуў у 1940.

ШАУЦОУ Сяргей Ціханавіч, н. ў 1909 у в. Мерзлякова, рад., загінуў у 1940.

ГАРАДСКІ ПАСЁЛАК ЛЕЗНА

ДРЫЛЕНАК Георгій Іванавіч, у Чырв. Арміі з 1939.

ЯКУБЕНКА Пётр, працаваў настаўнікам, загінуў у 1940.

ЛЁЗНЕНСКІ СЕЛЬСАВЕТ

БАРАНАУ Мікалай Міхайлавіч, н. ў 1905 у в. Уна, у Чырв. Арміі з 1940, рад., загінуў у 1940.

ІВАШЧАНКА Піліп Васілевіч, н. ў 1912 у в. Дуброўка, у Чырв. Арміі з 1939, радавы.

СІНЯКОЎ Васіль Ягоравіч, н. ў 1912 у в. Чарнаручча, у Чырв. Арміі з 1940, загінуў у 1940.

ШКІРЯНАЎ Сямён Мікітавіч, н. ў 1907 у в. Чарнаручча, у Чырв. Арміі з 1929, ст. лейт., загінуў у 1940.

ЯСЬКАЎШЧЫНСКІ СЕЛЬСАВЕТ

БАГУЦКІ Лявон Іванавіч, н. ў 1905 у в. Матушова, у Чырв. Арміі з 1939, рад., памёр ад ран 15.3.1940.

БУГАЁУ Фёдар Цярэнцьевіч, н. ў 1914 у в. Шлехава, загінуў над Выбаргам.

БЫЧАНКОЎ Гаўрыла Сільвестравіч, н. ў 1913 у в. Шлехава, сяржант.

КАПЫТАУ Іван Кузьміч, н. ў 1905 у в. Лугі.

ПІСАКОУ Міхаіл Кандратавіч, н. ў 1913 у в. Макаранкі, у Чырв. Арміі з 1939, загінуў у лютым 1940.

ПЧОЛКІН Пётр Сямёнавіч, н. ў 1905 у в. Шлехава. 

 

Р. П. Кароткі

 

А. В. Ізобаў

 

Ф. Ц. Бугаёў

 

 
 

!!!  ВНИМАНИЕ  !!!

 

Уважаемые предприниматели!
Размещение информации о Вашем бизнесе на сайте свидетельствует о серьезном подходе к делу, привлекает потенциальных покупателей, партнеров и инвесторов.

Обращайтесь:
E-мail: liozno@tut.by
тел: +375 33 6140240

Добро пожаловать!

 

Старонкі мінулага

 

     Вернутыя Імёны

     Савецка-Фінляндская вайна 1939-1940 год

 


3 РАПАРТА КАЛГАСА «ПРАФІНТЭРН» ЛЁЗНЕНСКАГА РАЁНА XIII З'ЕЗДУ КП(б)Б

Наш калгас арганізаваўся ва ўмовах абвостранай класавай барацьбы на вёсцы. Пры правядзенні калектывізацыі намі былі дапушчаны скрыўленні партыйнай лініі і шэраг памылак. Дзякуючы своечасовым дырэктывам ЦК ВКП(б), КП(б)Б і артыкулу тав. Сталіна, мы сталі на правідловы ленінскі шлях, рашуча выпраўляючы дапушчаныя памылкі, шырока растлумачваючы карысць ад калектыўнай гаспадаркі і ленінскі прынцып добраахвотнасці. I зараз маем прыліў у калгасы бядняцка-серадняцкай часткі насельніцтва...
Віцебскі пралетарый. 1930. 7 ліп.

Справа № 23398, або анатомія адной «контррэвалюцыйнай змовы»

«У 1932 годзе майго бацьку, жыхара вёскі Міхалінава Лёзненскага раёна, Высоцкага Ілью Венядзіктавіча зрабілі кулаком і асудзілі за контррэвалюцыйную дзейнасць да пяці гадоў пазбаўлення волі ў канцлагеры. Але ні кулаком, ні контррэвалюцыянерам ён не быў, стаў ахвярай масавых рэпрэсій і беззаконнасці. Прашу вас перагледзець гэту справу і рэабілітаваць бацьку».
(3 заявы В. I. Гейсік у Пракуратуру БССР.)
Калгасу «Калектыўная праца», створанаму ў вёсцы Гарэлышы Лёзненскага раёна ў ліпені 1931 года, суджана было праіснаваць нядоўга: 21 студзеня наступнага года ён імгненна распаўся. Старшыні калгаса Івану Кузняцову, які вярнуўся з часовай адлучкі, толькі і заставалася, што схапіцца за галаву - у яго адсутнасць жанчыны самавольна разабралі сваіх кароў, коней, хаму ты і дугі. Часу гэта а перацыя заняла небагата - тых кароў і коней было ўсяго 25 галоў. Распытаўшы рэдкіх сведак, Кузняцоў кінуўся ў Веляшковічы да тэлефона. Праўда, паведаміў пра непрыемную падзею не ў райком ці райвыканком, а ў іншы адрас.
Выслухаўшы паведамленне небаракі-старшыні, начальнік раённага аддзела паўнамоцнага прадстаўніцтва АДПУ БССР Р. Барон спахмурнеў - зноў дыверсія, зноў кулакі заварушыліся. У тым, што гэта іх рук справа, ён, хоць у акалічнасці яшчэ не ўнікаў, быў упэўнены цвёрда, бо хто ж яшчэ будзе ставіць палкі ў колы калектывізацыі.
Надвячоркам таго ж дня Барон стаў дапытваць сведак. Дзіўныя пачуў рэчы. Што калгас і калгасам сапраўдным назваць нельга - варожае кубло гэта. Што ў яго пралезлі ажно чатыры былыя кулакі. Больш таго, што ствараўся ён менавіта па іх ініцыятыве. Зрэшты, чаму яны палезлі ў калгас, Барону было зразумела - пазбегнуць высылкі, замаскіравацца, каб потым шкодзіць з-за вугла, падрываць гаспадарку знутры.
Уласа Смолікава, у двары якога стаяла абагульненая жывёла, Барон дапытаў першага не выпадкова, бо той да ўступлення ў калгас меў цвёрдае задание на падаткі, мінулым летам быў западозраны ў падпале свірна са збожжам. Тады віну яго даказаць, праўда, не ўдалося, але...
- Сёння раніцай нешта занядужаў, прыхапіла спіну, і пайшоў у Веляшковічы да фельчара. Вярнуўся а чацвёртай гадзіне, жонка гаворыць - прыляталі бабы, паразбіралі кароў, коней. Яна сваіх таксама забрала. Хто жанчын падбухторыў, не ведаю, у вёсцы не быў, увогуле размоў на гэты конт ніякіх не чуў,- адказваў Смолікаў на першым допыце.
Паказанні не ўкладваліся ў версію следчага. Аднак Барона гэта не засмуціла. Тым больш, што ўжо на другі дзень у яго рукі паплыла патрэбная інфармацыя.
- Учора я быў на млыне, прыйшоў адтуль позна вечарам і ўбачыў, што ў маім хляве стаіць наш конь. Як член праўлення прапанаваў жонцы тэрмінова адвесці яго, але яна не згадзілася,- тлумачыў следчаму Восіп Смолікаў.- Лічу, што на гэты ўчынак жанчын маглі падбухторыць Улас Смолікаў, яго жонка Кацярына, цвёрдазаданцы Герасім Стратовіч і Ларывон Данілаў.
Арыштаваўшы Смолікавых, Г. Стратовіча і Л. Данілава, Барон ужо 23 студзеня выступав на бюро Лёзненскага райкома з паведамленнем аб кулацкай вылазцы ў калгасе «Калектыўная праца». Тэрмін гэты, «кулацкая вылазка», сумненняў ні ў кога не выклікаў, больш таго, аказаўся вельмі дарэчы. 3 пратакола бюро, напрыклад, бачна, што якраз у той момант сярод сялян узрасла незадаволенасць калгасамі, часцей началі паступаць заявы аб выхадзе з іх. Сёння, калі стала вядома, як і якімі метадамі праводзілася калектывізацыя, гэтым фактам можна было б знайсці тлумачэнне: тут і паспешлівасць, і дрэнная арганізатарская і палітычная работа, і пагоня мясцовых улад за высокімі лічбамі і працэнтамі. Тады ж, у 1932 годзе, тым, хто нёс адказнасць за калектывізацыю, куды прасцей было спіхнуць усё на контррэвалюцыйную дзейнасць кулакоў. Таму бюро райкома кваліфікавала выпадак у «Калектыўнай працы» як «вынік паслабленага націску на кулацка-заможную частку, якая не выконвае цвёрдыя заданні, неабкладвання ўсіх, каго трэба, цвёрдымі падаткамі». У пастанове ж было запісана так: «Рашуча націснуць на заможных сялян, раённым органам юстыцыі выкарыстаць усю суровасць рэвалюцыйных законаў, справу разабраць не марудзячы». Такім чынам, рукі Р. Барону былі развязаны, і праз тры дні ён прымае да разгляду ім самім жа заведзены матэрыял на Смолікавых і іх аднавяскоўцаў Стратовіча і Данілава.
Самы час, напэўна, і нам бліжэй пазнаёміцца з імі. Скажу адразу: гэтыя людзі наогул не падобныя на «багацеяў-міраедаў» з незлічонай колькасцю зямлі і жывёлы, батракамі, сельскагаспадарчымі машынамі, млынамі і інш. Улас Смолікаў, напрыклад, меў 13 дзесяцін зямлі, каня, 2 каровы, 5 авечак, 2 свіней, плуг, барану і 5 душ дзяцей. Шасцідзесяцігадовы Герасім Стратовіч - 10 дзесяцін зямлі, каня, 2 каровы. Такая ж маёмасць ды яшчэ сямёра дзяцей было ў трыццацітрохгадовага Ларывона Данілава, якога пасадзілі ў турму з адкрытай формай сухот. Словам, усім ім да кулакоў вельмі далёка, усе яны - самыя што ні ёсць сераднякі. Да трыццатага года, дарэчы, усе яны ў середняках і хадзілі, плацілі звычайныя падаткі. Толькі праз год іх раптам, без дай прычыны, бо ні зямлі, ні маёмасці ні ў каго не прыбавілася, абклалі цвёрдым заданием, залічылі ў разрад кулакоў. Зрэшты, прычына была, і гэта добра відаць у сабраных Баронам і яго памагатымі матэрыялах. Справа ў тым, што сапраўдных кулакоў, калі, урэшце, яны былі на нішчымнай Віцебшчыне,- раскулачылі і выслалі на Поўнач раней.
На першы погляд - выслалі ну і выслалі, пазбавіліся ад ворагаў. Аднак пачалі шукаць новых: у той час адсутнасць «унутранага» ворага рэзка супярэчыла сталінскаму тэзісу аб узмацненні класавай барацьбы па меры поспехаў у будаўніцтве сацыялізму. Не згадзіцца з ім - значыла сваю галаву згубіць. У вёсцы новым ворагам стаў серадняк, якога аўтаматычна залічылі ў кулацкае саслоўе і высякалі, што называецца, пад корань. Менавіта з такіх пазіцый падыходзіў да гарэлышаўскіх «кулакоў» начальнік Лёзненскага АДПУ Барон.
Начальніка АДПУ засмучае, злуе ўпартасць абвінавачаных, іх нежаданне прызнаваць сваю віну. Так, са слоў Смолікава, ён вымушаны запісаць на чарговым допыце наступнае:
«Вінаватым сябе ў развале калгаса не прызнаю. З'яўляючыся несвядомым чалавекам, лічыў, што калгасы доўга не пратрымаюцца, і гаварыў знаёмым, каб у калгас не ўступалі. Мне здавалася, што калгас - гэта прыгон, бо калі зямля не свая, коні таксама, то на каго ж працаваць? Аб гэтым гаварыў з усімі, яны падзялялі мае погляды. На мяне таксама моцна падзейнічала высяленне кулакоў у 1930 годзе, мне было шкада дзяцей і старых - ці ж іх віна, што яны багатыя. Я тады перажываў такі момант, што для мяне было ўсё роўна: няхай хоць і мяне высылаюць. Я чакаў, спадзяваўся, што гэтаму здзеку над селянінам настане канец. Але вясной трыццаць перщага года зноў пачалі высяленне, даваць заданні. У гэты час і мне далі цвёрдае задание, адчуў, што за мяне таксама возьмуцца. Такое ж задание атрымалі Данілаў і Стратовіч. Стаўшы перад фактам, што і мяне вышлюць, стаў раіцца з суседзямі - пайсці ў горад або ўзяцца за калгас. Вырашылі брацца за калгас, арганізавалі яго з 15 сем'яў».
«Вінаватым сябе не лічу, бо па сваёй старасці нікуды не хадзіў і нічога не чуў. Быў задаволены, што знялі цвёрдае задан¬ие. Калі б сельсавет не даў задание, у калгас бы не ўступаў і зараз не адмовіўся б жыць аднаасобна»,- шчыра прызнаўся Г. Стратовіч.
«Нічога не ведала пра разбор жывёлы і рухам жанчын не кіравала. Муж, праўда, гаварыў, што аднаасобна жыць лепей, але ён толькі мог гаварыць, цёмны мужык, а на судовую справу няздольны»,- стаяла на сваім і К. Смолікава.
Боль і разгубленасць у гэтых словах, шчырае неразуменне таго, чаму на селяніна, які спраўна працаваў, плаціў падаткі, абрынулася столькі няшчасцяў. Хто ж тады ведаў, што формы і метады калектывізацыі не мелі нічога агульнага з ленінскім планам кааперацыі, яго стаўкай на саюз з сераднякамі, абсалютнай добраахвотнасцю, самастойнасцю кааператываў і інш.
Папярэдняе следства па справе «кула¬ка» Смолікава і іншых было закончена ў сярэдзіне сакавіка. Перадаваць яе «куды трэба» Барон, аднак, не спяшаўся. Сёння ўжо цяжка сказаць, ці сам ён, ці пасля кансультацыі з вышэйстаячым кіраўніцтвам і мясцовымі органамі ўлады вырашыў скарыстаць здарэнне ў Гарэлышах, каб адным махам пазбавіцца і ад іншых «кулацкіх» элементаў, якія яшчэ жылі ў Веляшковіцкім і суседніх сельсаветах. Магчыма і сам, «зачапіўшыся» за словы аднаго са сведак, які паведаміў, што аднойчы ва Уласа Смолікава збіраліся яго знаёмыя, пілі гарэлку, аб нечым дамаўляліся. Так ці інакш, аднак 4 красавіка работнікі райаддзела АДПУ арыштавалі цэлую групу сялян. Тых, вядома, хто быў абкладзены цвёрдымі заданнямі.
У гэты ж дзень перад Баронам сядзеў і даваў паказанні жыхар вёскі Міхалінава Аляксандр Грачышнікаў, 47 гадоў, гаспадар 8 дзесяцін зямлі, каня, каровы, бацька пецярых дзяцей:
«Жыву аднаасобна, у калгас уступаць не хачу. Убачыў, што гаспадарцы прыходзіць канец, перастаў ёю цікавіцца. Летась даведаўся, што мяне хацелі выселіць, паехаў у Калужскую вобласць, працаваў у МТС. Потым прыехаў дамоў, быў рады, што не чапаюць. Зайшоў да суседа Апанаса Высоцкага, ён запрасіў мяне ў Гарэлышы на выпіўку даУласа Смолікава. Там была яго жонка, крыклівая баба, Данілаў Ларывон, Бабкоў Сямён і іншыя. Пілі, але пра калгасы нічога благога не гаварылі, скардзіліся толькі на дрэнныя парадкі. Праз колькі тыдняў былі на ве¬ча рынцы ў Апанаса Высоцкага тыя ж людзі, ніхто з іх не агітаваў за развал калгасаў».
Запісаўшы словы Грачышнікава, акуратна падшыўшы ў справу даведку з сельсавета («цяпер вядзе актыўную рабо¬ту ў вёсцы супраць калгаснага будаўніцтва»), Барон дапытвае наступнага, Алеся Дубоўку з вёскі Марачы.
Так, Барон не марудзіў, арыштоўваў усіх, хто ўдзельнічаў у «контррэвалюцыйнай п'янцы» ў Смолікава, тых, чые прозвішчы ўсплывалі на допытах. Так апынуліся за кратамі браты Пётр, Трафім і Пракоп Маржанковы, Фірс Гаруноў, Цярэнцій Папоў, Васіль Суржыкаў.
Здаецца, ніяк не мог трапіць у гэту кампанію жыхар вёскі Машкава Замшынскага сельсавета Антон Маскалёў. Але і яму прыпомнілі, што мінулым летам у калгасе «Віцебскі пралетарый», дзе ён, бацька семярых дзяцей, працаваў, сапсавалася ў валках пшаніца і абсыпаўся лён на сямі гектарах. Праўда, тады віну даказаць не ўдалося, нарсуддзя раёна Хацянкоў вярнуў справу на дадатковае расследаванне, адзначыўшы, што тут не калгаснік, а праўленне больш вінавата. Толькі за тое, што ў дзень разбору жывёлы быў у свайго дзядзькі Л. Данілава ў Гарэлышах, арыштавалі Апанаса Старавойтава, бацька якога ўжо бедаваў у Сібіры.
Цяпер, калі ўсе падазроныя, «кулакі і падкулачнікі» трапілі за краты, следчы, хоць збольшага, заняўся афармленнем папер і зборам доказаў. У ход ідзе, без перабольшання, усё, што трапляецца пад руку. Падшываецца, напрыклад, у справу даведка з сельсавета, дзе «кулак» Ф. Гаруноў характарызуецца так: «Вечарамі ў яго збіраюцца людзі, і ён ім чытае розныя кнігі і даказвае, што калгасаў не будзе, а таксама западозраны ў падпале свірна». Барона ніколькі не бянтэжыць, што Гаруноў непісьменны, аб чым сведчаць і адбіткі яго пальца замест подпісу пад паказаннямі.
Справа разрастаецца, у ёй з'яўляецца сур'ёзная фармуліроўка: «антысавецкая група кулака Смолікава». Вось і Карп Стратовіч, жыхар Гарэлышаў, ужо гаворыць следчаму, што ў «антысавецкую групу Смолікава» ўваходзілі кулакі з Унаўскага і Замшынскага сельсаветаў, пералічвае прозвішчы ўсіх арыштаваных. Ба¬рон, не вагаючыся, прад'яўляе арыштаваным стандартнае абвінавачанне ў контррэвалюцыйнай дзейнасці і ўдзеле ў «антысавецкай групе кулака Смолікава» - артыкул 72 КК БССР і са спакойным сэрцам піша абвінаваўчае заключэнне па справе.
Заканчваецца гэты трагічны дакумент так: «У парадку пастановы ЦБК СССР ад 9.3.27 г. аб разглядзе спраў у пазасудовым парадку сапраўдную справу накіраваць для пазасудовага разгляду Судовай Тройкай АДПУ БССР».
30 ліпеня 1932 года тройка пры Паўнамоцным прадстаўніцтве АДПУ БССР разгледзела справу № 23 398 і прыгаварыла У. Смолікава, А. Высоцкага і I. Высоцкага да зняволення ў канцлагеры тэрмінам на 5 гадоў кожнага. А. Грачышнікава, А. Аляксеенку, П. Маржанкова, В. Суржыкава - да зняволення ў лагер тэрмінам на 3 гады кожнага. А. Старавойтава, А. Хадарэнку, В. Волкава, А. Маскалёва - да высылкі ў паўночны край тэрмінам на 3 гады кожнага. А. Дубоўку, С. Бабкова, Ф. Гарунова, Ц. Панова - да высылкі ў Казахстан на 3 гады кожнага. К. Смолікаву, Л. Данілава, П. Маржанко¬ва, Т. Маржанкова - да высылкі на 3 гады кожнага.
Мінула амаль шэсцьдзесят гадоў. Кляймо кулакоў і контррэвалюцыянераў з гэтых людзей было знята 15 сакавіка 1988 года Вярхоўным судом БССР па пратэсту Пракуратуры рэспублікі. Вышэйшы судовы орган рэспублікі адзначыў, што следства супраць сялян праводзілася з абвінаваўчым ухілам, словы аб невінаватасці пад увагу не браліся. Справа ў адносінах да ўсіх асуджаных спынена з-за адсутнасці саставу злачынства.
Рэабілітацыя гэта пасмяротная. Нікога з асуджаных у жывых не засталося - хто сканаў у лагеры, хто, вярнуўшыся адтуль,- дома. Не ведаю, які лёс напаткаў іх дзяцей, што з імі сталася, як прайшлі яны па жыцці з запісам ва ўсіх анкетах - «з кулакоў». Не ведаю, што сталася з Р. Баронам. I ўсё ж адна сведка адшукалася - Валянціна Ільінічна Гейсік, дачка Ільі Высоцкага, якая жыве зараз у Мінску:
- Мне пяць гадоў тады было, памятаю ўсё нібы скрозь сон: як забіралі бацьку, які плач і вэрхал стаяў у хаце. Больш бацьку ні маці, ні я, ні брат не бачылі - дайшла неяк чутка, што бачылі яго ў лаге¬ры пад Мурманскам. Там, відаць, і загінуў: ні магілкі, нічога не засталося. Жылі мы пасля арышту цяжка - як жа, «кулацкія вырадкі», здаралася, што і апошнюю курыцу ці яйка адбіралі. Але жылі. Маці працавала ў калгасе, пакуль яе не паралізавала. Брат Саша хоць і «кулацкі» сын, а смерцю мужных загінуў на фронце. Я ўсё жыццё працавала, зараз на пеней, жыву нядрэнна. Толькі вось сэрца баліць, не сціхае, усё думаю і думаю - чым, якімі мэтамі можна апраўдаць тое, што рабілася ў нашых вёсках.
Больш Валянціна Ільінічна гаварыць не змагла - слёзы па бег л і з вачэй, затрэсліся плечы.

М. Кучко.


Вернутыя Імёны


Сталінскія рэпрэсіі прайшліся і па Лёзненшчыне. Добрасумленныя людзі, поўныя сіл і жадання працаваць, расціць хлеб, дзяцей, раптам станавіліся «ворагамі народа», страчвалі свабоду, а часта і жыццё. Якія толькі абвінавачанні не прыпісваліся ім: і прыналежнасць да нацыяналістычных шпіёнскіх арганізацый, і антысавецкая прапаганда, і агітацыя супраць калгасаў... Многія з іх пасля былі рэабілітаваны, але застаюцца яшчэ і такія, чый лёс невядомы сёння. Цяпер ідзе работа ў архівах, людзям вяртаюцца іх чэсныя імёны. Ніжэй прыводзяцца прозвішчы, якія сталі вядомыя ў працэсе работы над кнігай «Памяць».

АЗОЛІН Антон Іванавіч, нарадзіўся ў 1875 г. ў Латвіі, жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, беспартыйны. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 13.1.1938 г. прыгавораны да расстрелу, загінуў 26.1.1938 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 14.1.1964 г.

АЗОЛІН Карл Іванавіч, нарадзіўся ў 1879 г. ў Латвіі, жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, беспартыйны. Па пастанове камісіі НКУС І Пракуратуры СССР ад 13.1.1938 г. прыгавораны да расстрелу, загінуў 26.1.1938 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 14.1.1964 г.

АПЕЛЬ Пётр Іосіфавіч, нарадзіўся ў 1885 г. ў былой Курляндыі, жыў у в. Буі Лёзнен¬скага с/с, латыш, беспартыйны, працаваў у калгасе імя Варашылава. Па пастанове камісіі НКУС І Пракуратуры СССР ад 10.1.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 30.1.1938 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны ў верасні 1989 г.

АУНУП Карл Марцінавіч, нарадзіўся ў 1891 г. ў в. Горбава Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры паўнамоцным прадстаўніцтве (ПП) АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

АЎСТРЫН Пётр Пятровіч, нарадзіўся ў 1886 г., латыш, беспартыйны. На дзень арыш¬ту жыў у Віцебску, працаваў вартаўніком пры школе. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 17.9.1937 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 27.3.1959 г.

БАРАДЗЕНЯ Пракоп Захаравіч, нарадзіўся ў 1898 г., рабочы саўгаса «Адаменкі» Лёзненскага с/с. Арыштаваны 15.12.1937 г. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 9.2.1959 г.

БАРКОУСКІ-ПРЖАВАЛЬСКІ Іван Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1911 г. ў в. Рублева Бабінавіцкага с/с, паляк, беспартыйны, працаваў рахункаводам. Арыштаваны 11.11.1937 г. Расстреляны 4.1.1938 г. ў Віцебску. Рэабілітаваны 16.1.1989 г.

БАРОЎСКІ Фелікс Іванавіч, нарадзіўся ў 1904 г. ў в. Дзікалава Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастано¬ве тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1939 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

БЕЙШАН Іван Марцінавіч, нарадзіўся ў 1892 г. ў Латвіі, жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, беспартыйны, калгаснік. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4. 1933 г. расстраляны. Рэабілітаваны 17.3. 1960 г.

БЕРЗІН Аўгуст Раманавіч, нарадзіўся ў 1890 г. ў в. Малыя Храпавічы Віцебскага р-на, жыў на ст. Лосвіда Віцебскага р-на. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 28.2.1934 г. высланы на 3 гады на Поўнач. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 26.10. 1989 г.

БЕРНАТ Жорж Пятровіч, нарадзіўся ў 1899 г., жыў у в. Разумова Лёзненскага с/с, латыш, працаваў у калгасе «Чырвоны мір». Рэпрэсіраваны 15.4.1933 г. па пастанове асобай тройкі НКУС БССР. Памёр 28.8.1941 г. ў месцах зняволення. Рэабілітаваны 5.6. 1956 г.

БЕРНАТ Іван Пятровіч, нарадзіўся ў 1897 г., жыў у в. Разумова Лёзненскага с/с, латыш, член КПСС, працаваў брыгадзірам у калгасе «Чырвоны мір». Рэпрэсіраваны 15.4.1933 г. па пастанове асобай тройкі НКУС БССР. Памёр 28.8.1941 г. ў месцах зняволення. Рэабілітаваны 5.6.1956 г. Паводле звестак 3. I. Бернат, жонкі I. П. Берната, ёсць падставы лічыць, што браты I. П. Бернат і Ж. П. Бернат былі расстраляны, бо ей паведамлена, што абодва памерлі ад адной хваробы - запалення галаўнога мозга.

БІТНА-ШЛЯХТА Іван Уладзіміравіч, нарадзіўся ў 1905 г., працаваў дзяжурным па чыг. ст. Крынкі, там і жыў. Арыштаваны 21.11.1937 г. Па пастанове камісіі НКУС БССР і Пракуратуры СССР ад 7.12.1937 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 29.12. 1937 г. ў Віцебску. Месца пахавання невя¬дома. Рэабілітаваны ў кастрычніку 1989 г.

БЛУМ Пётр Андрэевіч, нарадзіўся ў 1892 г. ў в. Грышонкі Стасеўскага с/с, латыш, жыў у Віцебску, працаваў у леспрамгасе. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 11.3.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 28.4.1938 г. ў Віцебску. Рэабілітаваны 31.8.1989 г.

ВАРАБ'ЕУ Сямён Антонавіч, нарадзіўся ў 1864 г. ў в. Сасонне Лёзненскага с/с, беларус, беспартыйны, калгаснік. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4.1933 г. расстраляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

ВАРКУЛЕВІЧ Іван Мікітавіч, нарадзіўся ў 1899 г., беларус, беспартыйны, рабочы кар'ера станцыі Завольша. Арыштаваны 17.7.1937 г. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 9.8.1937 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 22.8.1937 г. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 29.8.1959 г.

ВЕЙС Георгій Іванавіч, нарадзіўся ў 1902 г. ў в. Фізінкі Нараўлянскага р-на Гомельскай вобл., працаваў дырэктарам Унаўскай школы Лёзненскага р-на, латыш, член КПСС. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 21.1.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 25.2.1938 г. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 12.2.1957 г.

ВІКЕ Адам Іванавіч, нарадзіўся ў 1890 г., жыў у в. Завольша Лёзненскага с/с, латыш, калгаснік. Арыштаваны ў снежні 1937 г. Далейшы лёс невядомы.

ВІНАГРАДАЎ Стафан Ягоравіч, нарадзіўся ў 1880 г., жыў у в. Буракі Глоданскага с/с, беларус, беспартыйны, працаваў у калгасе «Чырвоная Беларусь». Арыштаваны 19.9. 1937 г. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 8.10.1937 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны 11.4.1959 г.

ВІНАКУРАЎ Андрэй Пятровіч, нарадзіўся ў 1897 г., жыў у в. Рубяжніца Яськаўшчынскага с/с, працаваў цесляром у калгасе «Працоўны сцяг». Рэпрэсіраваны 9.8.1937 г. па пастанове асобай тройкі НКУС БССР. Далейшы лёс невядомы.
Рэабілітаваны 10.2.1970 г.

ВОЙТ Эдуард Пятровіч, нарадзіўся ў 1902 г. ў в. Горбава Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 3.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ВЫСОЦКАЯ-БІРКАН Эльза Карлаўна, нарадзілася ў 1907 г. ў в. Грышонкі Стасеўскага с/с, жыла ў г. п. Лёзна, латышка, беспартыйная, хатняя гаспадыня. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры БССР ад 10.1.1938 г. прыгаворана да расстрэлу, загінула 30.1.1938 г. ў Віцебску. Месца па¬хавання невядома. Рэабілітавана 28.6.1989 г.

ГЕЙСЛАУ Артур Марцінавіч, нарадзіўся ў 1907 г. ў Смаленскай вобл., жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, беспартыйны, працаваў настаўнікам Унаўскай школы. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 21.1.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 19.2.1938 г. ў Мінску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 28.11.1958 г.

ГЕЙСЛАЎ Марцін Робертавіч, нарадзіўся ў 1874 г. ў г. Рыга, жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, беспартийны, працаваў цесляром у школе. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 11.3.1938 г. прыгавораны да расстрелу, загінуў 28.4.1938 г. Ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 22.10.1957 г.

ГЕЙСЛАЎ Фаня Карлаўна, нарадзілася ў 1914 г. ў в. Грышонкі Стасеўскага с/с, латышка, беспартыйная, працавала настаўніцай Унаўскай школы. Па пастанове асобай нарады пры НКУС СССР ад 19.4.1938 г. зняволена ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Рэабілітавана 12.2.1957 г.

ГОЛДЗІН Карл Пятровіч, нарадзіўся ў 1875 г., жыў у в. Грышонкі Стасеўскага с/с, латыш, беспартыйны, селянін. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 15.4.1933 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 5.6.1956 г.

ГРАУС Эдуард Іванавіч, нарадзіўся ў 1907 г. ў в. Крынкі Крынкаўскага с/с, жыў у в. Уна, латыш, беспартыйны, працаваў завучам Унаўскай школы. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 16.4.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 22.5.1938 г. ў Смаленску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 29.10.1957 г.

ДАБРАВОЛЬСКІ Уладзімір Пятровіч, нарадзіўся ў 1885 г. на ст. Лётцы Віцебскага р-на, жыў у в. Рычажнікі Стасеўскага с/с, паляк, працаваў у калгасе «Запаветы Леніна». Арыштаваны 29.7.1938 г. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 16.10.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 6.11.1938 г. ў Мінску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 10.2.1960 г.

ДАМАРАЦКІ Франц Эдуардавіч, нарадзіўся ў 1899 г. ў в. Васькіна Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ДЗЯМІДАЎ Трафім Іванавіч, жыў у в. Асіпоўшчына Стасеўскага с/с. Арыштаваны ў 1930 г. Далейшы лес невядомы.

ЗАБАРОУЦАЎ Пётр Піліпавіч, нарадзіўся ў 1884 г. ў в. Арцёмава Дабрамыслянскага с/с, калгаснік. Рэпрэсіраваны 25.9.1937 г. Рэабілітаваны 10.2.1960 г.

ЗАЙЦАЎ Аўдзей Ягоравіч, нарадзіўся ў 1890 г., жыў у в. Бычкова Стасеўскага с/с, калгаснік. Рэпрэсіраваны ў 1937 г. па пастанове асобай тройкі НКУС БССР. Некаторы час знаходзіўся ў віцебскай турме. Далейшы лес невядомы.

ЗАЙЦАЎ Павел Цімафеевіч, нарадзіўся ў 1893 г. ў в. Барсеева Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ЗАНКОВІЧ Станіслаў Іванавіч, нарадзіўся ў 1895 г., жыў у в. Крынкі Крынкаўскага с/с, беларус, член КПСС, працаваў брыгадзірам племсаўгаса «Крынкі». Арыштаваны 11.6.1938 г. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 1.7.1938 г. расстреляны. 23.4.1990г. С. I. Занковіч рэабілітаваны і адноўлены ў партыі (пасмяротна).

12 і 14 чэрвеня 1990 г. ў раённай газеце «Сцяг перамогі» быў надрукаваны артыкул А. Бруцкага і Ф. Курбацкага «Рэабілітацыя». Аўтары на падставе архіўных дакументаў, успамінаў аднавяскоўцаў узнаўляюць тое, што адбывалася ў гады сталінскага тэрору. Вось выпіска з пратакола № 41 пасяджэння бюро Віцебскага абкома партыі ад 13.6.1938 г.
«Слухалі: апеляцыю Занковіча Станіслава Іванавіча.
Рашэннем Лёзненскага РК КП(б)Б ад 5.2.1938 года выключаны з партыі за ўтойванне службы ў польскіх легіёнах, за шкодніцкую работу ў племгасе «Крынкі».
Пастанавілі: матэрыял даследаваць у сувязі з тым, што Занковіч катэгарычна адмаўляе службу ў польскіх легіёнах і дэзерцірства з Чырвонай Арміі».
I даследавалі... У артыкуле прыведзена вытрымка з выступлення аднаго абвінаваўцы, які не сумняваўся (мова арыгінала захоўваецца) у тым, што «Занковіч як член партыі не прымаў меры супраць абліку рабочых і, бачачы ўсе безабраззі - пагнаенне бульбы, памарожванне капусты, атручванне жывёлы, - не ставіў аб гэтым пытанне на пярвічнай партарганізацыі, не сігналізаваў у раён».
Толькі ніякімі доказамі, дакументамі па-цвердзіць гэта не ўдалося, тады вырашылі перадаць справу ў НКУС. Там і пастаўлена была кропка, якая адназначна вырашыла лес С. I. Занковіча як «ворага народа».
У Крынках аўтары публікацыі сустрэліся са сведкамі тых далёкіх трагічных часоў - Н. I. Занковіч і В. А. Кулікавай. Ніна Іванаўна Занковіч, братавая С. I. Занковіча, па-жаночаму ўсхвалявана ўспамінала тыя дні. За што забралі Станіслава Іванавіча - ніхто не ведае. Так сталася і з мужам яе сястры Ядвігі, якія жылі ў Выдрэі. Леаніда арыштавалі ноччу. Ядзя казала, што Леанід (ён працаваў на чыгунцы) узяў у саўгасе каня для апрацоўкі агарода. Калі прыгнаў яго на саўгасны двор, брыгадзір заўважыў, што хамут нацёр каню шыю. Магчыма, той чалавек паведаміў некаму.
Вера Андрэеўна Кулікава да вайны працавала ў Высачанах на льнопрадзільнай фабрыцы. Успомніла яна такі выпадак: «У адзінаццаць гадзін ночы мянялася змена. Я і мае сяброўкі сабраліся ісці дамоў у Крынкі. Ідзём цераз прахадную. Глядзім: у пакоі сядзяць, апусціўшы галовы, былы дырэктар нашага племсаўгаса Зінкевіч, каваль Дудкоўскі, тры браты Жаўняроўскія (па нацыянальнасці палякі) і яшчэ некалькі чалавек. Іх ахоўваў міліцыянер. Забралі гэтых людзей неўзабаве пасля арышту Станіслава Занковіча. Аб далейшым лёсе іх не ведаю...»

ЗВАЙЗГНЭ (ЗВАЙГЗНЭ) Пётр Іванавіч, нарадзіўся ў 1896 г. ў в. Забалацце Крынкаўскага с/с, латыш, беспартыйны, рахункавод калгаса імя Варашылава. Арыштаваны 13.1.1938 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 12.4.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 30.4.1938 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 28.8.1959 г.

ЗВІРБУЛЬ Іван Іванавіч, нарадзіўся ў 1904 г. ў в. Куляціна Яськаўшчынскага с/с, жыў у в. Матушова, латыш, беспартыйны, працаваў у калгасе «Інтэрнацыянал». Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 14.5.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. У 1963 г. жыў у г. Шчокіна Тульскай вобл. Рэабілітаваны 12.10.1963 г.

ЗЭЛЬЦАН Павел Карлавіч, нарадзіўся ў 1904 г. ў в. Ніканаўшчына Кавалёўскага с/с, працаваў слесарам на заводзе ў г. Кемерава. Рэпрэсіраваны 14.11.1937 г. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 9.1.1970 г.

ЗЯЛЕНСКІ Уладзімір Васілевіч, нарадзіўся ў 1892 г. ў в. Дуброва Себежскага р-на Пскоўскай вобл., жыў у в. Заазер'е Дабрамыслянскага с/с, беларус, працаваў настаўнікам Заазерскай школы. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4.1933 г. расстреляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

ІТЭРЦАЛІТ Іван Іванавіч, нарадзіўся ў 1892 г. ў в. Уна Лёзненскага с/с, жыў у г. Орша, латыш, працаваў экспедытарам Аршанскага мясакамбіната. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4. 1933 г. расстреляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

КАВАЛЕНКА Аляксандр Вікенцьевіч, жыу у в. Вагараўшчына Лёзненскага с/с, працаваў кавалём у калгасе «Прамень». Рэпрэсіраваны 25.9.1937 г. па пастанове асобай тройкі НКУС БССР. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 20.4.1959 г.

КАВАЛЕНКА Андрыян Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1888 г., жыў у в. Завольша Лёзненскага с/с, калгаснік. Арыштаваны ў 1937 г. Далейшы лес невядомы.

КАВАЛЕНКА Фёдар Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1891 г. ў в. Завольша Лёзненскага с/с, беларус, беспартыйны, працаваў кладаўшчыком-табелыпчыкам санаторыя «Чарніцы». Арыштаваны 23.6.1941 г. Знаходзіўся пад вартай у горкаўскай турме № 1, памёр 9.5.1942 г. Рэабілітаваны ў 1990 г.

КАЛНІН Пётр Андрэевіч, нарадзіўся ў 1899 г. ў в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, калгаснік. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4.1933г. расстраляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

КАРАЛЕЎ Аляксандр Васільевіч, год нараджэння (прыкладна 1914). Працаваў на Лёзненскім ільнозаводе электрыкам. Быў асуджаны як "вораг народа" за тое, што даў электрычную лямпачку моладзі для правядзення танцавальнага вечара ў клубе. Лямпачка па тых часах была рэччу вельмі каштоўнай і ён пайшоў асабіста яе забраць. Праз некалькі дзён усіх, хто знаходзіўся ў ільнозавадскім клубе арыштавалі. Апынулася, быў абвешчаны тыднёвая жалоба па адным з "паплечнікаў Сталіна". Усе былі асуджаныя як "ворагі народа" так званым паседжаннем "тройкі" у г.Віцебск на тэрмін зняволення 10 гадоў. Пасля вайны падоўжылі тэрмін зняволення яшчэ на 10 гадоў. Памёр у Дудинке.

КАНЬКОЎ Рыгор Маркавіч, нарадзіўся ў 1901 г. ў в. Выхадцы Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

КІСЛУШЧАНКА Сямён Фёдаравіч, нарадзіўся ў 1895 г. ў в. Баравая Лёзненскага с/с, жыў у в. Барсеева Горбаўскага сельсавета, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

КЛІМАН Якаў Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1898 г. ў Віцебскім р-не, жыў у в. Лысухі Веляшковіцкага с/с, латыш, беспартыйны, працаваў рахункаводам у калгасе «Новы шлях». Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 10.1.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 30.1.1938 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 20.7. 1960 г.

КУЗІК Іван Васілевіч, нарадзіўся ў 1882 г. ў в. Горбава Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ЛАЗАРЭНКА Марк Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1891 г. ў в. Уна Лёзненскага с/с, беларус, жыў у пасёлку Снежнае Чысцякоўскага р-на Данецкай вобл., працаваў загадчыкам магазіна. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4.1933 г. расстраляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

ЛАЗАРЭНКА Ульян Сцяпанавіч, нарадзіўся ў 1898 г. ў в. Уна Лёзненскага с/с, бела¬рус, калгаснік. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4.1933 г. расстраляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

ЛЕБЕДЗЕЎ Іван Рыгоравіч, жыў у в. Асіпоўшчына Стасеўскага с/с. Арыштаваны ў 1930 г. Далейшы лес невядомы.

МІЧУДА Уладзімір Іосіфавіч, нарадзіўся ў 1915 г. ў в. Дзянісаўка Бабінавіцкага с/с, жыў у в. Пагосцішча Крынкаўскага с/с, літовец, працаваў настаўнікам Выдрэйскай няпоўнай сярэдняй школы. Арыштаваны 10.9.1937 г. Па пастанове асобай нарады пры НКУС СССР зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 29.4.1958 г.

НАЎДЗІН Іван Адамавіч, нарадзіўся ў 1884 г. ў в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, беспартыйны, селянін. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 15.4.1933 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 5.6.1956 г.

НАЎДЗІН Іван Іванавіч, нарадзіўся ў 1883 г. ў Латвіі, жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, латыш, беспартыйны, працаваў у калгасе «Бязбожнік». Арыштаваны 30.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 15.4.1933 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 5.6.1956 г.

НЕЙМАН Давід-Аўгуст Віктаравіч, член КПСС. Да 1937 г. працаваў намеснікам старшыні Лёзненскага райвыканкома. Арыштаваны 4.12.1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 11.3.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 28.4.1938 г. 17.1.1958 г. Д.-А. В. Нейман рэабілітаваны, 15.9.1990 г. адноўлены ў партыі (пасмяротна).

ПАЎЛЫШКА Ануфрый Уладзіміравіч, нарадзіўся ў 1887 г. ў в. Барсеева Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ПЕТЭРСАН Пётр Юр'евіч, нарадзіўся ў 1890 г. ў в. Забалацце Крынкаўскага с/с, латыш, беспартыйны, працаваў у калгасе імя Варашылава. Арыштаваны 26.12.1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 21.1.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 19.2.1938 г. ў Мінску. Месца пахаван¬ня невядома. Рэабілітаваны 4.9.1989 г.

ПІРК Іван Юганавіч, нарадзіўся ў ^890 г. ў былой Ліфляндыі, жыў у в. Горбава Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12. 1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ПРАРОЎСКІ Мацвей Яфімавіч, нарадзіўся ў 1901 г. ў в. Завольша Лёзненскага с/с, беларус, беспартыйны, трактарыст Лёзненскай МТС. Арыштаваны 19.9.1937 г. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 25.9. 1937 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 21.6.1958 г.

ПРЖАВАЛЬСКІ Іван Адольфавіч, нарадзіўся ў 1905 г. ў в. Кімбары Бабінавіцкага с/с, жыў у Віцебску, працаваў мулярам у будаўнічай арганізацыі. Арыштаваны 23.10. 1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 29.10.1937 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў кастрычніку 1989 г.

ПЧЭЛЬНІКАУ Фёдар Пятровіч, жыў у в. Завольша Лёзненскага с/с, калгаснік. Рэпрэсіраваны 25.9.1937 г. па пастанове асобай тройкі НКУС БССР. Памёр 8.3.1943 г. ад запалення лёгкіх. Рэабілітаваны 21.6.1958 г.

РАСТАРГУЕЎ Кузьма Пятровіч, нарадзіўся ў 1898 г., жыў у в. Канашкава Стасеўскага с/с. У 1934 г. высланы з сям'ёй на Урал. У 1938 г. вярнуўся ў Канашкава, уступіў у калгас. У 1938 г. арыштаваны і расстраляны каля Віцебска. Рэабілітаваны ў 1945 г.

САМСОНАЎ Міхаіл Рыгоравіч, нарадзіўся ў 1897 г. ў в. Уна Лёзненскага с/с, беларус, селянін-аднаасобнік. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4.1933 г. расстраляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

САХАРАЎ Якаў Цітавіч, нарадзіўся ў 1883 г., жыў у в. Слабада Лёзненскага с/с. Рэпрэсіраваны 17.3.1933 г. па пастанове асобай тройкі НКУС БССР. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў 1966 г.

СІДЭР Эльміна Густаўна, нарадзілася ў 1877 г. ў Латвіі, жыла ў в. Уна Лёзненскага с/с, латышка, працавала ў калгасе «Бязбожнік». Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 12.4.1938 г. прыгаворана да расстрэлу, загінула 30.4.1938 г. ў Віцебску. Рэабілітавана 30.9.1989 г.

СЛАВІТ Эдуард Якаўлевіч, нарадзіўся ў 1898 г., латыш, член КПСС з 1919 г., працаваў загадчыкам аддзела аховы здароўя Лёзненскага р-на. Арыштаваны 7.8.1938 г. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 12.11.1938 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. 13.3.1940 г. яго справа перагледжана і рашэнне асобай тройкі было адменена за недаказанасцю злачынства. Ён быў вызвалены з месцаў зняволення. Далейшы лес невядомы. 28.3.1990 г. Э. Я. Славіт адноўлены ў партыі (пасмяротна).

СМОЛАЎ Мацвей Арцем'евіч, нарадзіўся ў 1888 г. ў в. Сляпцы, беларус, беспартыйны, працаваў брыгадзірам у калгасе «Гігант». Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 26.10.1937 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Адбываючы пакаранне, 12.12.1937 г. па пастанове тройкі НКУС Новасібірскай вобл, прыгавораны да расстрэлу, загінуў 9.1. 1938 г. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны ў 1957 г.

СТРАЗДЗІН Карл Карлавіч, нарадзіўся ў 1868 г. ў Латвіі, жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, селянін-аднаасобнік. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4. 1933 г. расстраляны. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

СТЫРНА Карл Пятровіч, нарадзіўся ў 1869 г. ў Латвіі, жыў у в. Клішына Лёзненскага с/с, латыш, беспартыйны, селянін. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 15.4.1933 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 5.6. 1956 г.

ТАМП Іван Эндрыкавіч, нарадзіўся ў 1875 г. ў Эстоніі, жыў у в. Бандоры Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1932 г. высланы этапам у Казахстан на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ТРАСЦЕНКА Кандрацій Паўлавіч, нарадзіўся ў 1903 г. ў в. Сябячына Віцебскага р-на, жыў у в. Уна Лёзненскага с/с, беларус, калгаснік. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ ад 28.4.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 17.3.1960 г.

ФЕДАРЭНКА Трафім Стафанавіч, нарадзіўся ў 1890 г. ў в. Выхадцы Горбаўскага с/с, беларус, беспартыйны, працаваў у калга¬се «Перадавік». Арыштаваны 25.8.1937 г. Па пастанове асобай тройкі НКУС БССР ад 25.9.1937 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 10 гадоў. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны 10.4.1960 г.

ФЕДУНОЎ Емяльян Апанасавіч, жыў у в. Завольша Лёзненскага с/с, калгаснік. Арыштаваны ў 1937 г. Далейшы лес невядомы.

ФРЭЙМАН Эльвіра Індрыкаўна, нарадзілася ў 1916 г. ў былым Камарынскім р-не
Гомельскай вобл., латышка, працавала настаўніцай Унаўскай школы. Па пастанове асобай нарады пры НКУС СССР ад 20.3.1938 г. зняволена ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Далейшы лес невядомы. Рэабілітавана 12.2.1957 г.

ЯЛЕНСКІ Аляксандр Іазафатавіч (Ізафатавіч), нарадзіўся ў 1891 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, паляк, беспартыйны, працаваў у калгасе «Доўгае». Арыштаваны 13.11. 1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 20.11.1937 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 7.12.1937 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 18.2.1958 г.

ЯЛЕНСКІ Апалінарый Іазафатавіч (Ізафатавіч), нарадзіўся ў 1889 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, селянін, працаваў у калгасе «Доўгае». Рэпрэсіраваны двойчы. Першы раз арыштаваны 23.2.1933 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 7.3.1933 г. высланы на працапасяленне ў Казахстан на 3 гады. Другі раз арыштаваны 17.7.1937 г. Па пастанове тройкі НКУС БССР ад 23.8.1937 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў красавіку 1989г.

ЯЛЕНСКІ Данат Антонавіч, нарадзіўся ў 1893 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, паляк,
беспартыйны, працаваў у калгасе «Доўгае». Арыштаваны 15.12.1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 21.1.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 25.2.1938 г. ў Мінску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 21.8.1989 г.

ЯЛЕНСКІ Ігнацій Антонавіч, нарадзіўся ў 1886 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, працаваў у калгасе «Доўгае». Рэпрэсіраваны двойчы. Першы раз арыштаваны 8.1.1933 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 26.1.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Другі раз арыштаваны 17.7.1937 г. Па пастанове тройкі НКУС БССР ад 23.8.1937 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў красавіку 1989 г.

ЯЛЕНСКІ Карл Антонавіч, нарадзіўся ў 1879 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, беспартыйны, працаваў у калгасе «Доўгае». Арыштаваны 15.12.1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 21.1.1938 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 25.2.1938 г. ў Мінску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 21.8.1989 г.

ЯЛЕНСКІ Марцялін Іазафатавіч (Ізафатавіч), нарадзіўся ў 1893 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, паляк, беспартыйны, працаваў у калгасе «Доўгае». Арыштаваны 13.11. 1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 20.11.1937 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 7.12.1937 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 18.2.1958 г.

ЯЛЕНСКІ Пётр Іазафатавіч (Ізафатавіч), нарадзіўся ў 1887 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, паляк, беспартыйны, працаваў у калгасе «Доўгае». Арыштаваны 13.11.1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 20.11.1937 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 7.12.1937 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 18.2.1958 г.

ЯЛЕНСКІ Станіслаў Іазафатавіч (Ізафатавіч), нарадзіўся ў 1883 г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, паляк, беспартыйны, працаваў у калгасе «Доўгае». Арыштаваны 12.11.1937 г. Па пастанове камісіі НКУС і Пракуратуры СССР ад 20.11.1937 г. прыгавораны да расстрэлу, загінуў 7.12.1937 г. ў Віцебску. Месца пахавання невядома. Рэабілітаваны 18.2. 1958 г.

ЯЛЕНСКІ Юльян Антонавіч, нарадзіўся ў 1884 (?) г. ў в. Доўгае Стасеўскага с/с, працаваў у калгасе «Доўгае». Рэпрэсіраваны двойчы. Першы раз арыштаваны 8.1.1933 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 26.1.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 5 гадоў. Другі раз арыштаваны 18.7.1937 г. Па пастанове тройкі НКУС БССР ад 23.8.1937 г. прыгавораны да расстрэлу. Далейшы лес йевядомы. Рэабілітаваны ў красавіку 1989 г.

ЯЛЕНСКІ Юльян Юльянавіч, нарадзіўся ў 1874 г. ў в. Рамшына Крынкаўскага с/с, жыў у в. Бандоры Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 23.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. высланы этапам у Казахстан на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

ЯНІС Уладзімір Іванавіч, нарадзіўся ў 1890 г. ў в. Горбава Горбаўскага с/с, калгаснік. Арыштаваны 25.12.1932 г. Па пастанове тройкі пры ПП АДПУ па БССР ад 9.6.1933 г. зняволены ў папраўча-працоўны лагер на 3 гады. Далейшы лес невядомы. Рэабілітаваны ў жніўні 1989 г.

 

Спіс рэпрэсіраваных падрыхтавала раённая камісія па стварэнні гісторыка-дакументальнай хронікі. Большасць архіўных крымінальных спраў гэтых асоб праверыў старшы памочнік пракурора Віцебскай вобласці, старшы саветнік юстыцыі I. М. Пархімовіч. Вядома, сёння названы яшчэ не ўсе бязвінныя ахвяры сталінскіх рэпрэсій. Ідзе пошук дакументаў, сведак, робіцца ўсё, каб вярнуць людзям добрае імя. Прыйдзе час, і пра іх будзе сказана праўда.


   
Обновление . В случае перепечатки материалов сайта ссылка на источник обязательна © "MVA" 2003-2009
  Рейтинг@Mail.ru Рейтинг@Mail.ru      
Hosted by uCoz