Сайт создан по материалам книги "Память. Историко-документальная хроника Лиозненского района" | ||
| Республика Беларусь | Витебская область | ЛИОЗНО | добавить в избранное | | |
ЛЁЗНЕНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ КП(б)Б Сакратары: Шчарбакоў Апанас Цімафеевіч (21.7.1942 - 23.8.1943), Шакінка Ціхан Пятровіч (23.8 - кастрычнік 1943) - першыя сакратары; Букаін Якаў Адамавіч (май - кастрычнік 1943 - другі сакратар). Члены райкома: Данукалаў Аляксей Фёдаравіч (21.7.1942 - май 1943), Шаірка Фёдар Нічыпаравіч (27.1.1943 - май 1943), Кірылаў Пётр Іванавіч (11.5 - май 1943), Шакінка Ціхан Пятровіч (11.5-23.8.1943), Пляшкоў Дзмітрый Гаўрылавіч (23.8 - кастрычнік 1943). Падпольны райком партыі выдаваў газету «Ленінскі сцяг» (рэдактар С. Свірыдаў). ЛЁЗНЕНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ ЛКСМБ Сакратары: Дубоўка Тамара Аляксандраўна (15.8.1941-10.10.1943), Касцючэнка Леаніда Іванаўна (15.7.1942-10.10.1943). Члены райкома: Дубоўка Дзмітрый Аляксандравіч (15.8.1941-15.7.1942), Кафтова Марыя Мікалаеўна (15.7.1942-10.10.1943), Скрыннік Іван Несцеравіч (1.8.1942-1.1.1943).
|
Добро пожаловать!
ІШЛА ВАЙНА СВЯШЧЭННАЯ 1941
ЛЁЗНЕНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ КП(б)БЛЁЗНЕНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКОМ ЛКСМБ
Незлічонымі матэрыяльнымі стратамі, палаючымі гарадамі і вёскамі, неймавернымі людскімі пакутамі і мільёнамі заўчасна абарваных чалавечых жыццяў увайшла ў нашу гісторыю Вялікая Айчынная вайна. Асабліва цяжкім быў яе першы этап. Войскі Чырвонай Арміі, ведучы цяжкія абарончыя баі, вымушаны былі адступаць пад націскам праціўніка, які перавышаў колькасна і быў больш вопытным. Савецкая Беларусь з першых гадзін вайны апынулася ў агні пажарышчаў і жорсткіх баёў. СНК БССР і ЦК КП(б)Б, якія эвакуіраваліся з Мінска, з 3 да 10 ліпеня 1941 г. працавалі у Лёзне. Тут было сфарміравана 29 груп, адпраўленых за лінію фронту для разгортвання партызанскага руху на акупіраванай тэрыторыі. У партархіве Інстытута гісторыі партыі пры ЦК КПБ захоўваецца шэраг дакументаў з паметкай «Лёзна», якія былі выпрацаваны ЦК КП(б)Б і беларускім урадам у першыя дні ліпеня 1941 г. У в. Чарнаручча, дзе адбылося некалькі пасяджэнняў СНК БССР і ЦК КП(б)Б, на будынку праўлення калгаса імя У. I. Леніна ў памяць аб гэтых падзеях устаноўлена мемарыяльная дошка.
На пожелтевшем старом снимке: фото на память перед отправкой на фронт, многие из них не вернутся домой, погибнут на войне, защищая жен, детей, матерей. А вайна тым часам дакацілася і да Лёзненшчыны. Яе жыхары, як і ўся краіна, падняліся на барацьбу з акупантамі. Тысячы лёзненцаў пайшлі на фронт, многія з тых, хто застаўся, удзельнічалі ў будаўніцтве абарончых збудаванняў. У Лёзне і іншых населеных пунктах ствараліся атрады народнага апалчэння і знішчальныя батальёны, пераважную частку якіх складала моладзь. У паведамленні Наркамата ўнутраных спраў БССР ЦК КП(б)Б аб дзейнасці знішчальных батальёнаў на Беларусі ад 23 ліпеня 1941 г. гаварылася аб тым, што над станцыяй Крынкі з'явіліся 2 варожыя бамбардзіроўшчыкі, якія скінулі каля 40 бомб. Па варожых самалётах быў адкрыты кулямётна-ружэйны агонь атрадам знішчальнага батальёна Лёзненскага раёна разам з байцамі вайсковай часці. У вышку абстрэлу адзін варожы самалёт быў збіты, 4 чалавекі яго экіпажа разбіліся. У абарончых баях з фашыстамі на поўдзень ад Лёзна вызначылася 153-я стралковая дывізія (камандзір палкоўнік М. А. Гаген). 3 17 ліпеня яна ва ўмовах поўнага акружэння некалькі дзён вяла ўпартыя баі з праціўнікам. У раёне в. Дабрамыслі дзёрзкім ударам прарвала акружэнне, фарсіравала р. Чарніца і, прайшоўшы з баямі па тылах праціўніка, злучылася з іншымі часцямі Чырвонай Арміі, захаваўшы арганізаванасць і баяздольнасць. У ліку першых 4 злучэнняў была перайменавана ў 3-ю гвардзейскую стралковую дывізію. 17.7.1941 г. Лёзна было акупіравана нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Устанаўленне акупацыйнага рэжыму на тэрыторыі Лёзненскага раёна было адзначана масавымі рэпрэсіямі і расправамі з камуністамі, дэпутатамі і работнікамі мясцовых Саветаў. Так, у першыя ж дні і месяцы акупацыі былі расстреляны старшыня Высачанскага сельсавета Мацвей Васілевіч Садоўнічы, дэпутат Віцебскага абласнога Савета Марыя Апанасаўна Чарнышова, майстар Высачанскай ільнопрадзільнай фабрыкі імя Карла Маркса Дзмітрый Іванавіч Куцянёў. Фашысты па-зверску замучылі старшыню калгаса «Апора Саветаў» Кацярыну Піліпаўну Палітычэнку. Былі расстреляны Фядос Яфімавіч Клімчанкоў, старшыня калгаса імя Леніна, шасцідзесяцігадовая Бўдакія Цярэнцьеўна Кавалёва, былы член урада, перадавая свінарка калгаса «Беларуская вёска» Веляшковіцкага сельсавета. У Лёзне, мястэчках Калышкі і Дабрамыслі гітлераўцы знішчылі ўсіх савецкіх грамадзян яўрэйскай нацыянальнасці. Адаменскі роў на ўскраіне Лёзна каля ракі Машна стаў страшным крывавым месцам расстрелу. Над нявіннымі ахвярамі фашысцкія вылюдкі здзекваліся як толькі маглі. На працягу 1941-1943 гг. тут было загублена больш за 1200 жыццяў. У Лёзне гітлераўцы пабудавалі шыбеніцы. Да месца пакарання зганялі насельніцтва, каб запалохаць і зрабіць паслухмяным. Ахвяры фашысцкага тэрору па некалькі тыдняў віселі на шыбеніцах, наганяючы страх на людзей. 3 дапамогай воінскіх гарнізонаў у буйных населеных пунктах, паліцэйскіх участкаў, валасных упраў у цэнтрах сельсаветаў, камендатуры ў раённым цэнтры меркавалася забяспечыць бесперабойную дапамогу арміі, устанавіць парадак у тыле. Аднак ні ўстановы акупацыйнага рэжыму, ні запалохванне і расправа над людзьмі не спынілі сумленных жыхароў Лёзненшчыны, якія выканалі свой чалавечы і грамадзянскі абавязак у небяспечны для Радзімы час. У в. Крынкі гітлераўцы разбілі помнік У. I. Леніну, які быў узведзены тут у 1925 г. па рашэнні агульнага сходу жыхароў вёскі, праведзенага праз тры дні пасля смерці правадыра. Вяскоўцы сабралі кавалкі разбітага помніка і захоўвалі да вызвалення вёскі. Пасля вайны па іх просьбе помнік быў адноўлены народным мастаком БССР А. Бембелем і ўстаноўлены на ранейшым месцы. Да канца, цаной уласных жыццяў выканалі свой прафесійны абавязак медыкі Высачанскай сельскай бальніцы. Высачанская бальніца працавала да снежня 1943 г. У першыя дні гарачых баёў на поўдні раёна сюды сцякаліся параненыя байцы і камандзіры. Усім ім была аказана дапамога ў перапоўненай бальніцы. (Больш падрабязна пра гэта гл. Ў артыкуле «Высачанскія медыкі».) У абстаноўцы тэрору і смяротнай небяспекі нараджаўся і рос патрыятызм людзей, арганізоўваліся першыя партызанскія групы. Ужо ў першае ваеннае лета акупанты сутыкнуліся з такой малавядомай для іх з'явай, як партызанская барацьба. Праўда, пераважна гэта былі яшчэ асобныя і неарганізаваныя выступлент нашых байцоў, якія, адстаўшы ад сваіх часцей, заставаліся ў лясах пасля няроўных абарончых баёў. Спрабуючы прарвацца праз акупіраваную тэрыторыю, байцы з дапамогай мясцовага населыгіцтва рабілі засады на дарогах, нападалі на невялікія групы акупантаў. Частка з іх пасля няўдалай спробы выйсці на ўсход заставалася ў лясах і навакольных вёсках. Так, разрозненыя групы байцоў з'явіліся ў лясах каля вёсак Хоцемля, Ордзеж. Тут з невялікіх груп стварыўся першы партызанскі атрад пад камандаваннем В. К. Саладоўнікава. Хутка сюды сталі імкнуцца байцы і чырвонаармейцы, што ўцякалі з палону. На мяжы Лёзненскага, Панізоўскага і Руднянскага раёнаў ужо летам і восенню 1941 г. ўтварылася больш за 15 невялікіх атрадаў і шмат самастойных груп. Вясной 1942 г. аднавіў сваю работу Віцебскі падпольны абком партыі, які знаходзіўся ў паласе 4-й ударнай арміі на вызваленай тэрыторыі Усвяцкага і Веліжскага раёнаў. Тут у выніку зімовага наступления савецкіх войск утварыўся саракакіламетровы разрыў нямецкага фронту і па праву называўся Віцебскімі (Суражскімі) «варотамі». Блізкае знаходжанне Чырвонай Арміі акрыліла людзей на вызваленай тэрыторыі, падняла іх маральны дух. Сюды накіраваліся разрозненыя партызанскія групы, моладзь прызыўнога ўзросту. Абком разам з ваенным саветам 4-й ударнай арміі збіралі і аб'ядноўвалі партызан у групы і атрады і зноў вярталі на акупіраваную тэрыторыю. 25 красавіка 1942 г. па ініцыятыве Віцебскага падпольнага абкома партыі была створана брыгада «Аляксея» (з красавіка 1944 г. брыгада імя А. Ф. Данукалава), якая стала асноўным партызанскім фарміраваннем на тэрыторыі Лёзненшчыны ў гады вайны. У тэты ж час была арганізавана і брыгада В. В. Стралкова. Абедзве брыгады накіроўваліся ў Лёзненскі раён для арганізацыі зрыву перавозак на чыгунцы і шашэйных дарогах. У сярэдзіне ліпеня 1942 г. брыгада «Аляксея» налічвала 1085 партызан. Атрады праводзілі дыверсіі на чыгунках Віцебск - Орша, Віцебск - Смаленск, Полацк - Маладзечна, шашэйных і грунтавых дарогах Віцебск - Смаленск, Віцебск - Сураж, Орша - Віцебск, Янавічы - Панізоўе, Лепель - Віцебск і інш. Вялі баі з ворагам, ратавалі моладзь ад вывазу ў Германію. Так, з мая 1942 г. да мая 1943 г. партызаны правялі 185 баёў, разграмілі 10 гарнізонаў, у тым ліку ў вёсках Кавалі, Пагосцішча, Стасева, Фокіна Лёзненскага раёна. Былі разбіты 14 валасных упраў, у час дыверсій на чыгунках аляксееўцы падарвалі 44 варожыя эталоны, 6 мастоў, знішчылі таксама самалёт, 242 аўтамашыны, 11 танкаў і бронемашын. 21 ліпеня 1942 г. Віцебскі падпольны абком арганізаваў Лёзненскі падпольны райком КП(б)Б. Сакратаром быў зацверджаны Апанас Цімафеевіч Шчарбакоў. Лёзненскі падпольны райком знаходзіўся ў партызанскай брыгадзе «Аляксея». У жніўні 1943 г. ў сувязі з ад'ездам А. Ц. Шчарбакова ў Маскву абавязкі першага сакратара былі ўскладзены на Ц. П. Шакінку. Значна раней, у ліпені 1941 г., была пакінута на падпольную работу сакратаром Лёзненскага падпольнага райкома камсамола Д. А. Дубоўка (падпольны псеўданім «Тамара»), якая да вайны працавала сакратаром Чыжоўскага ЛКСМБ Беластоцкай вобласці. Разам з ей засталося і 100 камсамольцаў. Падпольны райком камсамола пачаў працаваць у жніўні 1941 г. Першая камсамольска-маладзёжная група з 14 чалавек была створана ўжо ў жніўні 1941 г. ў в. Веляшковічы. Узначалілі яе Тамара Дубоўка і настаўнік мясцовай школы Кузьма Грынкін. У хуткім часе такія групы арганізаваліся ў вёсках Замшына, Альхавік, Заверына. Да верасня 1942 г. ў раёне было 17 падпольных камсамольскіх арганізацый. У ліпені 1942 г. Віцебскі падпольны абком камсамола абнавіў склад Лёзненскага райкома. Асноўная база падпольнага райкома знаходзілася ў партызанскай брыгадзе «Аляксея» і ў Лёзненскай брыгадзе. 3 восені 1942 г. пачалі праводзіцца брыгадныя, раённыя і міжраённыя камсамольскія канферэнцыі, куставыя сходы актыву. Адной з першых у вобласці, у лістападзе 1942 г., была праведзена камсамольская канферэнцыя ў партызанскай брыгадзе «Аляксея». Удзельнікі прынялі зварот да ўсіх юнакоў і дзяўчат Беларусі, які быў пасля выдадзены лістоўкай і распаўсюджаны на акупіраванай тэрыторыі. Ініцыятыва Лёзненскага падпольнага РК ЛКСМБ была адобрана Віцебскім абкомам камсамола, які рэкамендаваў у студзені - лютым 1943 г. правесці такія канферэнцыі ва ўсіх брыгадах. Асоба камсамольскага важака Тамары Дубоўка, пры непасрэдным удзеле якой былі створаны камсамольскія арганізацыі, стала легендарнай на Лёзненшчыне - за галаву адважнага сакратара немцы давал 5 тысяч нямецкіх марак. |
||||
Обновление . В случае перепечатки материалов сайта ссылка на источник обязательна © "MVA" 2003-2009 | |||||||
|