Сайт создан по материалам книги "Память. Историко-документальная хроника Лиозненского района" | ||
| Республика Беларусь | Витебская область | ЛИОЗНО | добавить в избранное | | |
Першая проба сіл3 успамінаў А. I. Сапегі, былога жыхара вёскі Жалудова
Лёаненскага раёна Летам 1906 года мы працавалі на полі ўладальніка маёнтка Камароўскага. Я быў
паганятым коней. Сталыя мужчыны і жанчыны ўбіралі панскі ўраджай. ПАВЕДАМЛЕННЕ ГАЗЕТЫ «ИЗВЕСТИЯ ПЕТРОГРАДСКОГО СОВЕТА» АБ
ДЗЕЯННЯХ ПРЫХІЛЬНІКАЎ ЦАРЫЗМУ У МАГІЛЁЎСКАЙ ГУБЕРНІ Великая Октябрьская социалистическая революция в Белоруссии: Документы и материалы. Мн., 1957. Т. 1. С. 190. Выхаванец БалтыкіГарачыя ліпеньскія дні 1917 г. На сумесным пасяджэнні
Цэнтрабалта з прадстаўнікамі суднавых камітэтаў у Гельсінгфорсе выступае
старшыня рэвалюцыйнай арганізацыі матросаў Павел Дыбенка. Уважліва слухае яго
старшы гальванёр лінкора «Рэспубліка» Георгій Чайкоў. Яны аднагодкі і таварышы
па службе. У адным і тым жа 1911 прыбылі на Балтфлот і праз год разам уступілі ў
падпольную бальшавіцкую арганізацыю лінкора. Тым часам у Таўрычаскім палацы засядаў ВЦВК. Нягледзячы на
шматлікія перашкоды, матроскія прадстаўнікі здолелі пранікнуць у залу. Чхеідзе
абвясціў: Не горш за іншых асвоіў Чайкоў сваю прафесію. Аднак не мог прызвычаіцца да грубасці і прычэпак афіцэраў, якія называлі матросаў быдлам. I калі Павел Дыбенка пачаў ствараць на судне падпольную бальшавіцкую арганізацыю, Георгій адзін з першых увайшоў у яе. Цяпер ён мог больш асэнсавана змагацца за правы матросаў. Калі каманда зноў атрымала на абед суп з гнілой рыбы і грэцкую кашу з чарвякамі, Чайкоў заявіў рашучы пратэст капітану. У выніку матросам выдалі кансервы, а старшын пакінулі без берага. Адносіны з афіцэрамі станавіліся напружанымі. У 1915 г. на лінкоры «Імператар Павел I» рыхтавалася паўстанне,
ініцыятарам якога быў Павел Дыбенка. Відавочца гэтых падзей М. Хоўрын успамінаў:
«Я памчаўся па кубрыках, знайшоў Дзмітрыева, Чысцякова, Чайкова і іншых членаў
камітэта. Мы падышлі да групы, у цэнтры якой знаходзіўся Дыбенка. Ён сказаў, што
пабываў у «Карпатах» (так называлася скалістае месца за горадам, дзе звычайна
збіраліся матросы). Там дамовіліся, каб сёння ноччу выступіць на ўсіх караблях і
вызваліць матросаў лінкора «Гангут», якія чакалі суда». Звяржэнне царызму ў Петраградзе садзейнічала аднаўленню
палітычнага жыцця на лінкоры, які стаў называцца цяпер «Рэспубліка». Каля
палавіны каманды ўвайшло ў бальшавіцкую арганізацыю карабля. Узначалілі яе
загартаваныя падпольшчыкі Георгій Чайкоў, Васіль Марусеў, Іван Чысцякоў, Герасім
Святлічны, Васіль Алпатаў і інш. На дапамогу Петраградскі камітэт прыслаў
вопытных бальшавікоў - Барыса Жамчужына, 18 чэрвеня газета надрукавала яшчэ адну рэзалюцыю сходу каманды
«Рэспублікі» з пратэстам супраць наступления на фронце. Матросы разглядалі гэта
наступление не як стратэгичнае, а як «палітычнае, контррэвалюцыйнае, якое
ўсадзіла нож у спіну ўсёй дэмакратыі». Тэту рэзалюцыю падпісалі Г. Чайкоў і Г.
Карнееў - члены суднавага камітэта. Назаўсёды запомніў Чайкоў дзень 25 кастрычніка 1917 г. Група
матросаў «Рэспублікі» на эсмінцы «Самсон» прыбыла ў Петраград. Сярод іх быў і
Георгій. Адбіваў у юнкераў Балтыйскі вакзал, масты і іншыя важныя аб'екты
паўстання. Потым удзельнічаў у разгроме контррэвалюцыйных войскаў Керанскага -
Краснова. Калі ў 1938 г. хутар знеслі, сям'я пераехала ў Лёзна. Сюды прыйшла жахлівая вестка аб гібелі Паўла Дыбенкі, Уладзіміра Антонава-Аўсеенкі. Гэта ашаламіла Георгія Васілевіча. Ні на адну хвіліну ён не дапускаў, што бясстрашныя рыцары рэвалюцыі маглі стаць ворагамі народа. Жыццё працягвалася... Выраслі дзеці, разляцеліся па свеце. Старэйшы сын Сяргей
31 год настаўнічаў у родным раёне. Мікалай перад вайной скончыў
фінансава-эканамгчны тэхншум, але працаваць яму недавялося - загінуў на фронце.
Галіна стала будаўніком, Ганна - выкладчыцай замежнай мовы. Пётр пасля
аўтамеханічнага тэхнікума ўладкаваўся на Мінскім аўтазаводзе. Э. А. Карніловіч
|
Добро пожаловать!
Лёзненшчына ў пачатку 20 стагоддзя
Першая проба сілШлях ревалюцыянераВыхаванец Балтыкі
На рубяжы 19-20 ст. Лёзненшчына была аграрным краем са шматлікімі гандлёвымі мястэчкамі. Статус горада меў толькі населены пункт Бабінавічы, які знаходзіўся тады ў Магілёўскай губерні. У гэтым «горадзе» ў 1904 г. не было ніводнага ліхтара. Як адзначалася ў «Памятнай кніжцы Віцебскай губерні на 1902 г.», на той час: у Дабрамыслянскай воласці было 5 сельскіх абшчын і 63 вёскі, у Высачанскай - 9 і 107, у Лёзненскай - 6 і 40. У сацыяльнай структуры насельніцтва пераважалі сяляне і мяшчане - дробныя рамеснікі і гандляры, духавенства. Рабочых было вельмі мала з-за слабага развіцця вытворчых сіл. Так, напрыклад, у 1904 г. ў г. Бабінавічы існавалі 2 прамысловыя прадпрыемствы, якія давалі прадукцыі на суму 1,5 тыс. рублёў. Працавала там усяго 5 рабочых, тады як рамесных устаноў было 56, а рамеснікаў - 100. У адным з самых буйных мястэчак, Лёзне, у пачатку стагоддзя прамысловых аб'ектаў не было, не лічачы двух млыноў - вадзянога і паравога, і ваўначоскі, уладальнікам якой быў Руман. Яна знаходзілася на Мікулінскай (цяпер Камсамольскай) вуліцы. Патрэбы лёзненскіх мяшчан задавальнялі прыватныя крамы па продажу тканіны, абутку, харчавання. На вуліцы Вакзальнай уласнік Балад трымаў чайную. Да 1900 г. ўладальнікам зямлі, дзе знаходзілася мястэчка, быў памешчык Шыбека, які жыў у сваім маёнтку ў Адаменках. Жыхары Лёзна плацілі яму за карыстанне зямлёй 1,5 капейкі ў год за 1 квадратны сажань (4 кв. м). На будаўніцтва чыгуначнай станцыі ў Лёзне Шыбека даў нейкую суму грошай, за што станцыя была названа яго імем - Шыбекіна. У 1901 г. моцны пажар знішчыў вялікую частку драўлянай забудовы Лёзна. Нейкі Ілья Свердлаў запаліў па свавольству два грамадскія свірны, у якія збіралася збожжа для дапамогі сялянам. Мястэчка загарэлася пасля абеду, а да вечара Стара-Віцебская вуліца выгарала поўнасцю, Бабінавіцкая - да могілак, Вакзальная - да трэцяга Вакзальнага завулка. Перамены, якія азначылі ўступленне Расіі ў перыяд імперыялізму, не маглі не адбіцца на сацыяльна-эканамічным развіцці і Лёзненскай зямлі. Адбываецца ўзбуйненне вытворчасці, узнікаюць новыя прамысловыя прадпрыемствы, у эканоміку Лёзненшчыны пранікае замежны капітал. Пераважнае развіццё атрымалі вытворчасці, якія спецыялізаваліся на пераапрацоўцы мясцовай сыравіны - ільнопрадзільная, гарбарная, дрэваапрацоўчая, цагельная, папяровая, запалкавая. 3 1900 да 1905 г. дзейнічала лесапільнае прадпрыемства ў маёнтку Лёзна. На ім працавала 18 рабочих, яно было аснашчана паравым рухавіком у 18 конскіх сіл; вырабляла прадукцыі на 10 тыс. рублёў у год. У в. Касцяёва пры маёнтку памешчыка Б. П. Пакальнета былі леса-пілка, млын, цагельны завод, ваўначоска, на якіх працавалі мясцовыя сяляне. У гэты перыяд дзейнічаў цагельны завод «Чарніца», да 1915 г. ўладальнікам яго быў памешчык Дунін; у 1919 г. прадпрыемства было нацыяналізавана. У 1902 г. ў маёнтку Высокае начала працаваць (замест былой папяровай) ільнопрадзільная фабрыка. Яе ўладальнік аўстрыец Этрых на месцы драўлянага ўзвёў цагляны будынак. Фабрыка выпускала часаны лён, пражу, пакулле, панчохі, шкарпэткі. У 1908 г. прадпрыемства было абсталявана 2 лакамабілямі і вадзяным рухавіком (520 к. с), у 1910 г.-лакамабілем і 4 вадзянымі рухавікамі (440 к. с). У 1913 г. фабрыка атрымала назву «Высачанская мануфактура». У той час на ей было 6 тыс. прадзільных верацён, асноўны капітал складаў 1,2 млн. руб. Прадукцыю збывалі ў Маскве, дзе ў фабрыкі было свае прадстаўніцтва. У 1915 г. Этрых быў інтэрніраваны ў Вяцкую губерню. Уладальнікам фабрыкі стаў купец Смалякоў, які ў 1917 г. ўцёк ад рэвалюцыйных падзей. У 1910 г. ў в. Высачаны начала дзейнічаць вучэбна-паказальная майстэрня са слясарна-кавальскім і сталярным аддзяленнямі. Тут навучаліся 30 чалавек, тэрмін вучобы - 2 гады. Перад першай сусветнай вайной купец Барышкін адкупіў у памешчыка Камароўскага каля 5 тысяч дзесяцін лесу і пабудаваў у мястэчку Дабрамысль лесапільны завод, дзе пілавалі дошкі, рэйкі і адпраўлялі па чыгунцы ў Рыгу. Для гэтага была пабудавана вузкакалейка ад станцыі Выдрэя амаль да в. Бандоры. Умовы жыцця і працы пралетарыяту Лёзненшчыны, як і ўсёй Расіі, былі вельмі цяжкія. Так, на Высачанскай ільнопрадзільнай фабрыцы рабочы дзень працягваўся 12-13 гадзін. Столькі ж працавалі і падлеткі, але атрымлівалі яны ў 3-4 разы менш, чым мужчыны. Паводле сведчання Паўла Максімавіча Сімакова, былога рабочага гэтай фабрыкі, здароўе тых, хто працаваў там, вельмі пагаршалася. «Паўсюдна шэрым туманам стаяў пыл, які пранікаў у лёгкія. Больш шасці-сямі гадоў ніхто не вытрымліваў. Кожны, хто адпрацаваў гэты тэрмін, захворваў на туберкулёз». У 1904 г. ў г. Бабінавічы заработная плата абслугі была для мужчын 6-10 рублёў у месяц, для жанчын 3-6 рублёў. Мужчына-чорнарабочы атрымліваў 40-70 кап. у дзень, жанчына 25-45 кап. Стан медыцынскай дапамогі насельніцтву быў вельмі нездавальняючы. Пераважала прыватная практыка. Шпіталі ў м. Лёзна, с. Высачаны і г. Бабінавічы абслугоўваліся адным-двума медыцынскімі работнікамі. Існавалі фельчарскія пункты ў вёсках Веляшковічы, Каралёва і інш. У в. Калышкі медыцынскай практыкай займаліся фельчар і ўрач. Толькі ў Лёзне і Бабінавічах прымалі дантысты. У сельскай гаспадарцы асноўны зямельны фонд належаў памешчыкам. Паводле даведніка «Воласці і важнейшыя сёлы Еўрапейскай Расіі» (Спб., 1886), на 858 сялянскіх двароў у Высачанскай воласці прыпадала 4272 дзесяціны ворнай зямлі, а ўсёй зямлі - 8249 дзесяцін, або ў пераліку на кожны двор па 4,9 дзесяціны ворыва, а ўсёй зямлі - 9,6 дзесяціны. У той жа час уладальнік маёнтка Высокае I. Вебер меў 78 дзесяцін ворнай зямлі, а ўладальнік маёнтка Крынкі і Кратоўшча А. фон Цекель распараджаўся 338 дзесяцінамі зямлі і амаль столькі ж меў лесу. Працягваўся працэс размежавання сялянства. Выдзяляліся заможныя сяляне, якія выраблялі прадукцыю для рынку. Моцныя гаспадары ўкаранялі перадавую тэхніку на сваіх землях, павышалі культуру земляробства. У гэтым ім дапамагаў Веляшковіцка-Кавалёўскі земляробскі гурток у Лёзне, які ўпамінаецца ў «Памятнай кніжцы Віцебскай губерні на 1909 г.». Збяднелыя сяляне наймаліся ў батракі або падаваліся на адыходныя промыслы - працавалі на сплаве лесу па рэках Лучоса-Дзвіна, абслугоўвалі Рыга-Арлоўскую чыгунку. Аб узроўні духоўнай культуры асноўнай масы насельніцтва сведчыць стан народнай асветы. Напярэдадні Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі на Лёзненшчыне працавала 8 пачатковых школ, у тым ліку адно 4-класнае вучылішча ў м. Лёзне, народныя вучылішчы ў вёсках Веляшковічы, Буракі, Вялікае Сяло, Каралёва, Аргуны. У 1850-х гг. у сяле Высачаны ўпершыню было арганізавана народнае вучылішча, у якім вучыліся 4 гады. У 1905 г. гэта навучальная ўстанова была пераўтворана ў 2-гадовае вучылішча. У в. Дабрамыслі з 1875 г. Дзейнічала народнае вучылішча, на забеспячэнне якога з казначэйства штогод адпускалася 190 рублёў і са сродкаў збораў мясцовых таварыстваў - 111 рублёў. Тады ў ім было 10 вучняў. У 1909 г. гэта школа была пераўтворана ў 2-класную народную школу, дзе навучаліся 25 чалавек, у тым ліку толькі 2 дзяўчынкі. У Калышках працавала царкоўнапрыходская школа. 3 1897 г. ў Бабінавічах дзейнічала духоўная семінарыя. Паводле даведніка «Гарады Расіі ў 1904 годзе» (Спб., 1906) у горадзе была адна школа, дзе былі 101 вучань (хлапчукоў - 77, дзяўчынак - 24) і 2 настаўнікі. У 1900 г. ў Веляшковіцкім народным вучылішчы вучылася 56 чалавек, а ўсяго ў воласці было 1675 дзяцей школьнага ўзросту. На забеспячэнне гэтай навучальнай установы з кожнага селяніна-домаўладальніка, якіх налічвалася ў воласці 465, спаганялася па 36 капеек у год; з казны адпускалася 226 рублёў. У гэты час вучылішча атрымала новы будынак і інтэрнат для вучняў з вёсак, якія знаходзіліся за 16 кіламетраў ад школы. У 1901-1902 навучальным годзе ў вучылішчы было 3 класы. Яно працавала з кастрычніка да красавіка. Заняткі пачыналіся каля 9 гадзін раніцы і працягваліся да вечара. Дзеці вывучалі рускую мову, арыфметыку, закон божы. Замест паперы пісалі на грыфельных дошках. У Веляшковічах існавала таксама царкоўнапрыходская школа для дзяцей заможных латышоў. Распаўсюджванню ведаў сярод насельніцтва садзейнічалі бібліятэка-чытальня ў Высачанах, 2 бібліятэкі і кніжная крама ў Лёзне. Але гэтых навучальных і культурных устаноў было яўна недастаткова. Паводле перапісу 1897 г., на тэрыторыі Лёзненшчыны пісьменнага насельніцтва было толькі 16 %. Вялікі ўплыў на светапогляд лёзненцаў аказвала духавенства. Натэрыторыі раёна дзейнічалі праваслаўныя, іудзейскія, каталіцкія, лютэранскія рэлігійныя абшчыны. У 1902 г. ў г. Бабінавічы з 1421 жыхара праваслаўных было 926, католікаў - 5, іудзеяў - 440. У «Памятнай кніжцы Віцебскай губерні на 1902- г.» упамінаецца лютэранская абшчына ў Лёзне. У Калышках, дзе болыпасць насельніцтва складалі яўрэі, дзейнічалі 3 сінагогі. Праваслаўныя царкоўныя прыходы былі ў г. Бабінавічы, весках Веляшковічы, Замшына, Калышкі, Каралёва, Стасева і інш. У 1913 г. на тэрыторыі раёна існавала 10 праваслаўных храмаў і 1 каталіцкі касцёл. У пачатку 20 ст. ў Расіі склалася рэвалюцыйная сітуацыя. Эканамічны крызіс 1900-1903 гг., руска-японская вайна 1904 г. рэзка абвастрылі ўсе класавыя супярэчнасці. Пагаршэнне становішча прыгнечаных класаў спрыяла ўзмацненню іх рэвалюцыйнай актыўнасці. У 1903-1904 гг. у некаторых гарадах і мястэчках Віцебшчыны былі створаны арганізацыі РСДРП. На Лёзненшчыне сацыял-дэмакратычныя гругіы ўзніклі ў мястэчках Крынкі і Калышкі. Адным з актыўных удзельнікаў групы ў Калышках быў Зіновій Паўлавіч Філіпоўскі. Паступова расла самасвядомасць пралетарыяту Беларусі. Рабочыя пераходзілі ад разрозненых, якія мелі, як правіла, эканамічны характар, да больш арганізаваных, палітычных выступленняў. У Лёзне за перыяд з 1901 па 1904 год адбыліся буйныя стачка і маніфестацыя, у якіх удзельнічала каля 40 чалавек. Падзеі буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі 1905-1907 гг., што пракаціліся па ўсёй Беларусі, узнялі на колькасна і якасна новы ўзровень барацьбу супраць прыгнятальнікаў рабочых і сялян. Пашырыўся забастовачны рух, павялічылася колькасць удзельнікаў кожнай стачкі, узніклі новыя формы барацьбы - мітынгі, маёўкі, маніфестацыі, усё часцей выстаўляліся палітычныя патрабаванні. У выніку шматлікіх выступленняў 1905-1907 гг. становішча працоўных крыху палепшылася. Асноўная маса рабочых Лёзненшчыны была сканцэнтравана на Высачанскай ільнопрадзільнай фабрыцы. У 1910 г. там працавала 495 рабочых. Прадпрыемства было аснашчана перадавой тэхнікай таго часу, што спрыяла аб'яднанню рабочых, росту іх класавай свядомасці. 22 ліпеня 1905 г. на фабрыцы адбылася буйная забастовка. Аб яе ходзе паведамляюць шматлікія данясенні ў дэпартамент паліцыі. На прадпрыемстве баставала каля 200 чалавек, у тым ліку каля 150 жанчын. Рабочыя патрабавалі павышэння за работы аи платы, скарачэння рабочага часу, ветлівых адносін да людзей, вывешвання на відным месцы распарадку рабочага дня, адкрыцця прыёмнага пакою і рускай лазні. Этрых, які знаходзіўся за мяжой, вымушаны быў пайсці на ўступкі. Ён накіраваў упраўляючаму ліст з дазволам прыбавіць рабочым 10 працэнтаў да жалавання і абяцаннем разгледзець усе іх скаргі пасля свайго вяртання. Але рабочыя вырашылі працягваць забастоўку, пакуль усе іх патрабаванні не будуць задаволены. Праца была адноўлена толькі 19 жніўня, калі быў устаноўлены 10-гадзінны рабочы дзень замест 11-гадзіннага. Сведчаннем узросшай палітычнай актыўнасці рабочых Высачанскай ільнопрадзільнай фабрыкі, іх салідарнасці з пралетарыятам усёй краіны сталі забастоўкі на прадпрыемстве ў час Кастрычніцкай усерасійскай палітычнай стачкі і Снежаньскага ўзброенага паўстання 1905 года. Пад уплывам рабочага руху і бальшавіцкай агітацыі пачалі ўключацца ў рэвалюцыйную барацьбу і сяляне. Паводле ўспамінаў старажылаў, у Дабрамыслянскай воласці рэвалюцыйны рух сялян узначальвалі члены сацыял-дэмакратычнай партыі, аб'яднаныя ў гурток, якім кіраваў фельчар Зубрыцкі. У састаў гуртка ўваходзілі Ігнат Машковіч, Арцём Багроў, Ананас Рыжыкаў, Міхаіл Машковіч, Васіль Шыцік, Карп Рыжкоў, Ягор Паўлаў, Сцяпан Семчанка і інш. Захаваліся пратаколы пасяджэнняў Бабінавіцкага сельскага савета ад 22 жніўня 1928 г. і 3 л го-тага 1929 г., што сведчаць пра рэвалюцыйныя заслугі Ігната Машковіча, за якія было вырашана надзяліць яго зямлёй, і Івана Машкевіча, які за ўдзел у рэвалюцыйным руху 1905 г. быў сасланы ў Валагодскую губерню і праз 4 месяцы ўцёк. Прадстаўнікі сацыял-дэмакратычнай партыі распаўсюджвалі лістоўкі і адозвы сярод сялян, якія заклікалі іх да барацьбы з прыгнятальнікамі. Палітычную літаратуру набывалі ў Пецярбургу пры дапамозе аднаго з членаў гуртка - Краўзо з в. Разумова. Ён меў пасведчанне на права праезду ў Пецярбург на конныя спаборніцтвы ў лёгкай павозцы - т. зв. «казе». У ёй была скрыня для аўса з двайным дном, у якой і перавозіліся забароненыя матэрыялы. Такім чынам ажыццяўлялася сувязь Дабрамыслянскага сацыял-дэмакратычнага гуртка са сталічнымі арганізацыямі. Палітычныя чытанні, гутаркі, як правіла, праводзіліся ў трох месцах: у в. Дабрамыслі каля рэчкі, дзе стаяла царкоўная вартоўня; у Залмана Пятра, які жыў каля павароткі на в. Малькава па дарозе Дабрамыслі-Горбава; у в. Капусціна ў ёўні і пуні Багамолава Селівестра і Кірэева Цераха. Паводле сведчання А. I. Сапегі, былога жыхара в. Жалудова Дабрамыслянскай воласці, па закліку сацыял-дэмакратаў у 1905 г. ў памешчыка Камароўскага сяляне спалілі кароўнік, а летам 1906 г. некалькі дзён не выходзілі на работу. Захаваліся звесткі аб беспарадках 1905 г. ў Веляшковічах. Аднойчы ў нядзелю, калі ішло богаслужэнне, у мястэчку з'явіўся «сацыяліст» Іваніцкі. Ля будынка воласці ён выступіў з прамовай аб рускай рэвалюцыі, шляхах вырашэння сялянскага пытання. Вакол Іваніцкага хутка сабраліся людзі, якія былі на богаслужэнні. Царкоўны стараста Сяргей Дубоўка спіхнуў прамоўцу з ганка і разам з некалькімі прыхаджанамі пачаў збіваць яго. Але моладзь з беднаты заступілася за Іваніцкага, памагла схавацца. На ўціхаміранне гэтага «бунту» прыязджалі казакі з Віцебска. Рудню і Лёзна наведвалі агітатары з мястэчка Мікуліна Аршанскага павета, дзе сяляне адмаўляліся плаціць акладныя і мірскія зборы. У адказ на царскі маніфест 17 кастрычніка яны патрабавалі ўраўняльнага размеркавання зямлі, усеагульных, роўных, прамых і тайных выбараў, дэмакратычнай рэспублікі, выказвалі недавер Булыгінскай думе, земскім начальнікам, валасному і сялянскаму праўленню. Дзейнасць агітатараў на Лёзненшчыне спрыяла распаўсюджванню сацыял-дэмакратычных ідэй сярод шырокіх сялянскіх мас. У гады рэакцыі, якая настала пасля паражэння рэвалюцыі 1905-1907 гг., забастовачны рух на Лёзненшчыне пайшоў на спад. Многія члены сацыял-дэмакратычных груп былі арыштаваны або сасланы ў Сібір. Спыніла сваю дзейнасць трупа з Калышак, адзін з яе членаў 3. П. Філіпоўскі быў асуджаны на катаржныя работы. Але і ў тэты перыяд мелі месца разрозненыя выступленні найбольш прыгнечанай часткі рабочага класа. У студзені 1908 г. адбылася стачка падзённых рабочых-чыгуначнікаў станцыі Крынкі Рыга-Арлоўскай чыгункі. Яны адмовіліся атрымаць заработную плату і спынілі працу. Начальніку былі пасланы 2 тэлеграмы з патрабаваннем павялічыць дзённы заробак з 45 да 50 капеек. Патрабаванне рабочых задаволена не было. Новы рэвалюцыйны ўздым садзейнічаў аднаўленню традыцый рабочага руху на льнопрадзільнай фабрыцы ў Высачанах. У чэрвені-ліпені 1914 г. на фабрыцы баставала каля 500 чалавек. Рабочыя патрабавалі павелічэння заработнай платы, якая была мізэрнай. Так, за працу з 6 гадзін раніцы да 6 гадзін вечара жанчыны атрымлівалі ўсяго ад 33 да 35 капеек. У такіх умовах прыбаўка 10 капеек была б значнай. Адміністрацыя фабрыкі вырашыць тэта пытанне адмовілася, таму што ўладальнік фабрыкі Этрых быў за мяжой. У ходзе стачкі рабочыя праявілі сябе арганізаванымі, вытрыманымі, што сведчыла аб росце іх згуртаванасці і вопытнасці. Першая сусветная вайна значна пагоршыла становішча працоўных. Спынілі сваю дзейнасць многія прадпрыемствы: у Лёзне 2 булачныя, у Бабінавічах - вадзяны млын і гарбарны завод. Скараціліся пасевы пшаніцы, бульбы, паменшылася колькасць працаздольнага насельніцтва. У час вайны ў Лёзне адбылася першая маёўка. У яе падрыхтоўцы прымалі ўдзел А. Котаў, Г. Ратамскі, В. Кляцкіна, Хайнсон, Файкман і іншыя. Ноччу напярэдадні 1-га Мая М. Котаў і С. Салаўёў парасклейвалі на вуліцах Лёзна лістоўкі, якія былі пры везены з Віцебска. Раніцай жыхары падыходзілі да іх і чыталі. Ашаломленыя жандары і паліцэйскія разганялі людзей і зрывалі лістоўкі. Тым часам удзельнікі маёўкі непрыкметна, па аднаму чалавеку, збіраліся на невялікай палянцы, якую акружаў густы, высокі лес. Наступнае святкаванне 1-га Мая на Лёзненшчыне набыло больш шырокі размах. Маёўкі адбыліся ў некалькіх месцах - у лесе каля в. Пунішча, у хмызняку недалёка ад в. Марцюткава (цяпер в. Прон-скае), у Дабрамыслянскім бары. Усе яны прайшлі пад бальшавіцкім лозунгам - «Далоў імперыялістычную захопніцкую вайну!» Усё гэта садзейнічала ўзмацненню рэвалюцыйнай барацьбы шырокіх сацыяльных слаёў Расійскай імперыі. Пасля лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі па гарадах і мястэчках Беларусі пракацілася хваля дэманстрацый. Былі вызвалёны палітзняволеныя, узята пад кантроль дзейнасць дзяржаўных устаноў. Пачалі адраджацца разгромленыя ў гады рэакцыі арганізацыі РСДРП. Так, у верасні 1917 г. ў Калышках пры актыўным удзеле 3. П. Філіпоўскага была адноўлена група РСДРП (б). Вельмі вострым заставалася селянскае пытанне. На пасяджэнні Віцебскага павятовага харчовага камітэта 23 жніўня 1917 г. адзначалася, што ў шэрагу месц вобласці, у тым ліку ў мястэчку Калышкі цяжкае становішча з харчаваннем. Хлеба не было зусім. Ад недаядання распаўсюджваліся масавыя страўнікавыя захворванні. Даведзеныя да адчаю сяляне захоплівалі пашы, сенакосы, секлі прыватны лес. У тэлеграме начальніку Віцебскага павета памешчык маёнтка Пнева Веляшковіцкай воласці П. П. Лапа патрабаваў забараніць жыхарам навакольных вёсак парубку памешчыцкага лесу і вярнуць той лес, які яны ўжо скарысталі. Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя не вырашыла балючых праблем, якія стаялі перад народам Расіі. Новы рэвалюцыйны крызіс быў непазбежны. Шлях рэвалюцыянераЗіновій Паўлавіч Філіпоўскі - удзельнік барацьбы за Савецкую
ўладу на Беларусь. Нарадзіўся ў 1884 г. ў в. Калышкі Лёзненскага раёна. 3 сялян.
Член КПСС з 1904 г. Удзельнік рэвалюцыі 1905-07 гг. 3 1898 г. рабочы. У 1906 г.
арыштаваны і ў 1907 г. засуджаны на 10 гадоў катаргі, у 1908 г. яшчэ на 6 гадоў
за ўцёкі. ...У канцы таго ж года я ўступіў у рады РСДРП. У гэты час члены
рабочай партыі ўпершыню арганізавалі стачку рабочых з патрабаваннем ад сваіх
гаспадароў спынення вывазу сыравіны за мяжу. Стачка скончылася паспяхова. Былі
створаны прафесіянальны саюз рабочых і каса ўзаемадапамогі. Стала дзейнічаць
нелегальная палітшкола па падрыхтоўцы агітатараў. Я таксама вучыўся ў ёй,
дастаўляў нелегальную літаратуру, зброю з суседніх населеных пунктаў, якую
прывозілі са Смаленска і Віцебска. Вялікай радасцю для рабочых і для нас,
удзельнікаў рэвалюцыйнага руху, былі першыя лістоўкі і пракламацыі, якія
друкавалі на гектографе ў хляве майго бацькі... 1.10.1917 года я прыняў удзел у першай Віцебскай губернскай партыйнай канферэнцыі бальшавікоў як дэлегат ад Калышкаўскай арганізацыі РСДРП/б/. На канферэнцыі вырашалася пытанне аб Устаноўчым сходзе і ўдзеле ў ім бальшавікоў. Сярод кандыдатаў ад балыпавікоў на Устаноўчы сход ад Віцебскай губерні было і маё прозвішча. Пры правядзенні выбараў за балыпавіцкі спіс галасавала большасць насельніцтва раёна. Гэта сведчыла аб вялікай папулярнасці бальшавікоў у масах. 3 ДАНЯСЕННЯ МАГІЛЁУСКАГА ГУБЕРНАТАРА МІНІСТРУ УНУТРАНЫХ СПРАЎ АБ СЯЛЯНСКІМ РУХУ У АРШАНСКІМ ПАВЕЦЕ3 лістапада 1905 г. ...Группа агитаторов, каковых в одном мест. Микулино тесно сплоченных крестьян и евреев до 70 чел., постоянно демонстрациями нарушает покойное течение жизни; отправляются агитировать повсеместно в участке, приезжают группами в Рудню и Лиозно, имеют в каждом селении единичных единомышленников... Наверное, в январе ни в одной волости волостные сходки по мирскому самообложению не пройдут, если пропаганда не остановится. Пример Тубольского общества, отказавшегося от уплаты окладных и иных сборов, заразителен; пристанут и другие. Пока в Руднянской и Лиозненской вол. неизмеримо спокойнее Микулина... Вместе с тем множатся преступные посягательства на чужую собственность, конокрадство и просто кражи: порубки единичные, но дерзкие, как бы с сознанием своего права рубить чужой лес, пасти скот на чужой земле; такие проступки не наказываются, т. к. почти все предпочитают не возбуждать судебного преследования... |
||||
Обновление . В случае перепечатки материалов сайта ссылка на источник обязательна © "MVA" 2003-2009 | |||||||
|