Сайт создан по материалам книги "Память. Историко-документальная хроника Лиозненского района" | ||
| Республика Беларусь | Витебская область | ЛИОЗНО | добавить в избранное | | |
На пачатку барацьбыГітлераўцы напалі на Граеўскі ваенны гарнізон на золку,
нечакана. Байцы вымушаны былі са сваіх дальнабойных гармат расстрэльваць
ворагаў амаль ва ўпор. Аднак сілы былі няроўныя. У першы ж дзень вайны
загінуў камандзір дывізіёна капітан Шпілеўскі. Камандаванне ўзяў на сябе
камандзір гаўбічнай батарэі Васіль Аляксандравіч Блахін. Трапіўшы ў
акружэнне, артылерысты не разгубіліся, працягвалі ўпарта адстрэльвацца,
пакуль не скончыўся запас снарадаў. Гарматы вымушаны былі пакінуць у лесе,
замкі ад іх закапалі ў зямлю. У гушчары Хацямлянскага лесу, недалёка ад чыгункі Віцебск - Смаленск, байцы пабудавалі сабе зямлянку, сталі наведвацца ў вес к у Хоцемля, каб наладзіць сувязь з насельвіцтвам. У адну з начэй Блахін прыйшоў да сваіх бацькоў. Ад малодшага брата Івана ён даведаўся, хто з аднавяскоўцаў дома і чым займаецца. У тую ж ноч сустрэўся са сваім школьным сябрам, а цяпер таксама ваенным-акружэнцам Мікалаем Нічыпаравічам Селіваненкам. Мікалай, як стала вядома з размовы, таксама дарэмна час не бавіў - ён сабраў групу патрыётаў, якія ў любы момант гатовы былі прыступіць да баявых дзеянняў. Дамовіліся, што артылерысты разам з групай Селіваненкі аб'яднаюцца ў атрад. Праз некалькі дзён у атрад прыйшлі таксама малодшы брат Блахіна Іван, былы чыгуначнік Ціхан Міхайлавіч Шынкарэнка, браты Аляксандр і Рыгор Сімаковы з в. Крынкі, васемнаццацігадовыя камсамольцы Слава Цімафеенка, Сяргей Гарэлышаў і іншыя патрыёты. Амаль усе яны былі ўзброены. На агульным сходзе партызаны выбралі сваім камандаірам М.Н. Селіваненку, камісарам - В.А. Блахіна, начальнікам шта¬ба - Ц.М. Шынкарэнку. Не давалі спакою партызанам эшалоны, якія з жывой сілай, ваеннай тэхнікай імчалі на ўсход. Пачалі шукаць і збіраць снарады, выплаўляць з іх тол. 3 толу рабілі міны, а дэтанатары для іх прыстасаваліся даставаць з гранат. Па заданию партызан каваль П. Цімафеенка змайстраваў «лапу», з дапамогай якой рвалі пастаўленыя на чыгунцы «кастылі». I вось першы выхад падрыўнікоў на чале з Мікалаем Храбровым на чыгунку паміж станцыямі Крынкі - Забалоцінка. Аперацыя была праведзена удала. Акрыленая поспехам, праз некалькі дзён група Храброва аноў была на чыгунцы каля станцыі Сасноўка, і зноў удача. На партызанскіх мінах пачалі падрывацца на шашы і балыпаках варожыя аўтамашыны. А марозным днём 1942 г. загарэўся ў небе транспартны самалёт (у той час яны ляталі яшчэ нізка), яго збіў з ручнога кулямёта камісар Васіль Блахін. Хутка пад яго кіраўніцтвам быў разгромлены гітлераўскі гарнізон у мястэчку Высачаны і спалены льнозавод, які працаваў на ворага. Так пачыеаў свае баявыя будні адзін а першых партызанскіх атрадаў на Лёзненшчыне. Слава аб ім расла і шырылася. У атрад ішла моладаь і людзі сталага ўзросту. I калі вясной 1942 г. Васіль Аляксандравіч сустрэўся і пазнаёміўся з камандзірам брыгады А. Ф. Данукалавым, у атрадзе ўжо было каля 200 байцоў. Быццам даўнія сябры абняліся, доўга шчыра размаўлялі камандзір і камісар, лёс якіх складваўся аднолькава. Палітрук Данукалаў, як і дейтэнант Блахін, трапіўшы ў акружэнне а невялікай групай байцоў, не разгубіўся, таксама арганіааваў атрад у паўночва-ўсходняй частцы раёна. Атрад хутка перерос у брыгаду, якая ўжо мела сувязь з Віцебскім падпольным абкомам партыі і са штабам 4-й ударнай арміі. На гэтай сустрэчы было вырашана праводзіць сумесныя аперацыі ў інтарэсах паспяховай барацьбы. Атрад Селіваненкі па-ранейшаму заставаўся ў паўднёва-заходняй частцы раёна, каб працягваць баявыя дэеянні ў трохвугольніку чыгуначных і шашэйных дарог Віцебск - Смаленск і Віцебск - Орша. Камандаванне брыгады начало дапамагаць атраду зброяй, мінамі. Сумесна распрацаваныя дыверсійныя аперацыі паспяхова ажыццяўляліся на чыгунцы, пры разгроме нямецкіх гарнизона ў. Была ўзарвана вадакачка на станцыі Выдрэя, амаль кожны дзень то ў адным, то ў другім месцы ўзляталі ў па ветра масты, воінскія эшелоны і аўтамашыны. Іншы раз на нейкі час спыняўся рух на чыгунцы Віцебск - Смаленск і Віцебск - Орша. Была разгромлена калона аўтамашын з выпускнікамі лётнай школы, якія накіроўваліся ў Віцебск. Аперацыяй кіраваў камісар Блахін. Партызаны атрада некалькі гадаін чакалі ў засадзе, пакуль на дарозе з'явіліся піачатку матацыклісты. Прапусціўшы разведку, партызаны заўважылі спачатку танкетку, за якой рухаліся легкавыя аўтамашыны і вялікія блакітныя аўтобусы. Калону прикрывала яшчэ адна танкетка. Такой мішэні ў партызан не было яшчэ ні ў адной засадзе. Дзесяткі кулямётаў, аўтаматаў, процітанкавых ружжаў узялі «на мушку» машыны. Калі першая танкетка параўнялася а партызанскай гарматай, камісар сам прыцэліўся і паслаў снарад, потым другі, трэці. Гусеніца танкеткі была пашкоджана, і машына, страляючы, закружыдася на месцы. Ад меткіх кулямётных і аўтаматных чэргаў Сдавы Цімафеенкі і Сяргея Гарэдышава, братоў Андрэя і Мікалая Прахарэнкаў, Аляксандра і Рыгора Симаковых, Івана Блахіна і іншых партыэан загарэліся аўтамашыны і аўтобусы. За некалькі мінут варожая калона была канчаткова знішчана. У адной з легкавых машын быў захоплены высокі ваенны чын. На допыце выявілася, што гэта быў сам начальнік лётнай школы, які асабіста суправаджаў сваіх выхаванцаў у Віцебск. За смелую, дзёрзкую аперацыю В. А. Блахін атрымаў ордэн Чырвонага Сцяга. Гэта быў толькі пачатак яго баявой біяграфіі як камісара і камандзіра атрада, потым камандзіра брыгады. С. Свірыдаў
Помнік на месцы бою 1942 г. ў вёсцы Пагосцішча3 ДАНЯСЕННЯ КАМАНДЗІРА БРЫГАДЫ «АЛЯКСЕЯ» А. Ф. ДАНУКАЛАВА ВІЦЕБСКАМУ АБКОМУ КП(б)Б АБ БАЯВОЙ ДЗЕЙНАСЦІ БРЫГАДЫ Ў ПЕРШАЙ ДЭКАДЗЕ ЛІПЕНЯ 1942 г.18 ліпеня 1942 г. Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 - июль 1944). Мн., 1967. Т. /. С. 207-208. З ЗАГАДА ПА ПАРТЫЗАНСКАЙ БРЫГАДЗЕ «АЛЯКСЕЯ» ВИЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ З АБЯЎЛЕННЕМ ПАДЗЯКІ АСАБОВАМУ СКЛАДУ АТРАДА П. М. АНЦІПАВА1 верасня 1942 г. Дер. Куряки Всенародное партизанское движение в Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 - июль 1944). Мн., 1967. Т. 1. С. 254. З ДЗЕННІКА ПАРТЫЗАНСКАЙ БРЫГАДЫ «АЛЯКСЕЯ» ВІЦЕБСКАЙ ВОБЛАСЦІ АБ БАЯВЫХ ДЗЕЯННЯХ З 30 МАЯ ДА 21 ВЕРАСНЯ 1942 г....30 мая 1942 г. Бригада столкнулась с регулярными
немецкими частями в дер. Новый Стан и Ордеж. Бой длился 5 час. Противник
подтянул 3 бронемашины, 2 танкетки, до 2 батальонов пехоты. В результате боя
противник потерял около 160 чел. убитыми и столько же ранеными. Бригада
отошла в новый район действия... 31 июля 1942 г. 1) Группой объединенных отрядов был сделан налет на немецкие гарнизоны дер. Шапурово и Будянка. Гарнизоны были разгромлены, немцы из этих деревень выбиты. В результате боя убито 42 солдата и офицера и до 25 ранено. Взяты трофеи: 2 пулемета, 1 противотанковое ружье, 19 винтовок, ракетница, 8 тыс. патронов русских, 2 тыс. немецких патронов, 75 ракет, 50 патронов к противотанковому ружью, 20 комплектов обмундирования, 3 противогаза, много белья и продовольствия (муки, макарон, конфет, сахара), 18 плащ-палаток, 15 пар сапог, фотоаппарат системы «Лейка», 4 лошади я документы, мин - 50 шт. и патронов к ППШ - 1 тыс. шт. Наши потери - 5 раненых, 6 убитых. Операцией руководил нач. штаба бригады Антоненко Евгений Никитович... 2 августа 1942 г.... 3) Группа из отряда Гурьева в районе
дер. Речка на Оршанском шоссе уничтожила 2 немецкие автомашины, 11 немцев
убито, 6 ранено. Взяты трофея: 3 винтовки, 1 автомат, 16 гранат и документы. 5 августа 1942 г. ... 2) Группа из отряда Малаховского под
командованием нач. штаба отряда Тарасенко на шоссе Витебск - Смоленск
уничтожила 2 грузовые и 3 легковые автомашины. Убито 42 немца (солдат и
офицеров), ранено 4. Взяты трофеи: 14 винтовок, 1 пистолет, несколько сот
патронов. 8 августа 1942 г. Отряд Гурьева на Оршанском шоссе в районе дер. Осиновка уничтожил 2 вражеские автомашины и прицепы с живой силой. Убито до 50 солдат и офицеров. Взяты трофеи: 8 винтовок, 2 пистолета и документы. 9 августа 1942 г. 1) Подрывная группа из отряда Клименкова
заминировала большак Яновичи - Понизовье в районе дер. Папары. На мине
подорвалась грузовая автомашина с солдатами. Убито 9 солдат. 10 августа 1942 г. 1) Отделение из отряда Блохина на
Оршанском шоссе в районе Пнево обстреляло 3 легковые автомашины. Убито 3
офицера. Машины повреждены. 11 августа 1942 г. 1) Отряд Малаховского вел бой с карательным отрядом немцев и полиции в дер. Михалиново. Число убитых противника не установлено. Наши потери - 4 убитых, 3 раненых... 12 августа 1942 г. ... 2) Отряды Антипова, Костина и Ахмедчика вели бой с карательными отрядами в районе дер. Храповичи, Чеши, Лапеки, Ладыги и Зайцево. В результате боя убито 33 немца, 4 полицейских. Много раненых. Трофеи не захвачены. Наши потери - 2 раненых. Операцией руководил нач. штаба Антоненко. 3) Подрывная группа отряда «Володи» заминировала шоссе Витебск - Смоленск. На минах подорвалась 1 грузовая машина с солдатами. Убито 13 солдат и офицеров... 13 сентября 1942 г. 1) Группа подрывников из отряда «Победа» пустила под откос воинский эшелон на ж.д. Витебск - Смоленск в районе стн. Выдрея. Поврежден паровоз, разбито 17 вагонов с боеприпасами. Убито более 30 немцев, в том числе немецкий генерал... 21 сентября 1942 г. ... 3) Возле дер. Хотемля, Крынковского сельсовета, группа разведчиков из отряда Наумова столкнулась с немцами. Убито 3 разведчика из отряда. Немцы пытались наступать на деревню, но были отбиты, убито 7 немцев. 4) Группой подрывников из отряда Наумова на ж.д. Витебск -
Смоленск в районе стн. Крынки - блокпост пущен под откос воинский эшелон,
следовавший из Витебска на Смоленск. Уничтожен паровоз, 23 крытых вагона, 2
платформы. Разрушен путь. Движение на дороге остановлено на 36 час. Место
крушения было оцеплено немцами, все работы по восстановлению пути проводили
сами немцы. Установить груз эшелона и количество жертв не удалось...
Камбрыг Данукалаў3 успамінаў Вольгі Сіманавай, былога спецкора газеты «Віцебскі рябочм» ў партызанскіх атрадах. ...Забота строгой тенью легла на лицо комбрига. Вчера, 14 мая, из штаба
партизанского движения получили радио грамму. В ней предлагалось срочно сняться
с берега Двины и пойти на соединение с другими отрядами бригады. Дело в том, что
весна сорок третьего была особенно трудной. Каратели не успокаивались и после
длительных стычек и боев с ними. Когда поиссякли боеприпасы, да и людям нужен
был отдых, Алексей приказал отрядам рассредоточиться, чтобы запутать след. Штаб
бригады с двумя Друкуецца са скарачэннямі па кн.: Люди легенд. М., 1965. Вып. 1. С. 367-376
|
Добро пожаловать!
Партызаны ў варожым тыле
Фронт у тыле ворагаНа пачатку барацьбы3 данясенняў і указаў партызанскіх камандзіраўКамандны склад партызанскіх фарміраванняў Лёзненскага раёнаБрыгада імя А. Ф. ДАНУКАЛАВАЛёзнінская брыгадаАпірацыя «Хоцемля - Аргуны»АляксееўцыКамбрыг ДанукалаўЖанчыны на вайнеЮныя партызаны Лёзненшчыны
Фронт у тыле ворагаНа працягу шасці дзён абаранялі Лёзненскую зямлю ў глыбокім
варожым тыле войскі 153-й стралковай дывізіі, разрозненыя групы байцоў 229-й
стралковай дывізіі, якія выйшлі з акружэння ў навакольныя лясы. 17 діпеня 1941
г. тэрыторыя Лёзненскага раёна была акупіравана поўнасцю. Першыя баявыя дзеянні партызаны пачалі ўжо летам 1941 г. Спрабуючы прарвацца асобнымі групамі і па аднаму праз занятую ворагам тэрыторыю, воіны Чырвонай Арміі з дапамогай мясцовых патрыётаў імкнуліся як мага больш нашкодзіць праціўніку. Пераважна гэта былі яшчэ выпадковыя, неарганізаваныя выступленні. Аднак яны наносілі ворагу немалы урон і служылі добрым мабілізуючым прыкладам мясцоваму насельніцтву. Частка байцоў, пераканаўшыся ў немагчымасці выйсці да сваіх, засталася ў лясах і вёсках. Такім чынам, на поўдні раёна, недалёка ад в. Ордзеж, з'явілася група капітана П. С Гапонцава, невялікі атрад палітрука I. Ф. Бяляева. Некалькі груп сабралася ў Хацямлянскім лесе, у тым ліку групы В. А. Блахіна, М. Н. Селіваненкі, В. К. Саладоўнікава, якія аб'ядналіся ў атрад. Атрад узначаліў палкоўнік В. К. Саладоўнікаў. Пазней жыхары навакольных весак прыводзілі сюды падлечаных раненых і ўцёкшых з палону воінаў. Атрад хутка рос і да сярэдзіны верасня налічваў 86 чалавек. У паласе Лёзна, Панізоўя, Касплі летам і восенню 1941 г. ўтварылася больш за 15 невялікіх атрадаў і мноства самастойных груп, некаторыя з іх пачалі аб'ядноўвацца ў атрады. Гэтыя партызанскія баявыя адзінкі, абапіраючыся на дапамогу мясцовага васельніцтва, сваімі налётамі наносілі ахоўным і маршавым падраздзяленням праціўніка даволі адчувальную шкоду, стваралі нестабільнасць у дзейнасці акупацыйнай адміністрацыі і яе расцягнутых камунікацый. Выкарыстоўваючы часовае спыненне наступления на маскоўскім на прамку, камандаванне 9-й нямецкай арміі вырашыла ліквідаваць партызанскі рух у сваім тыле. У канцы верасня - пачатку кастрычніка 1941 г. яно сваімі армейскімі рэзервамі правяло буйную карную экспедыцыю ў Лёзненскім, Панізоўскім, Касплянскім раёнах. У баях з карнікамі многія атрады і групы загінулі або былі рассеяны і выцеснены з абжытых імі месцаў. Большая іх частка вырашыла прарвацца на ўсход. Групы I. Ф. Бяляева і П. С. Гапонцава пайшлі ў Багушэўскія лясы, дзе некаторы час дзейнічалі разам з Багушэўскім падпольным райкомам партыі і яго атрадам. Глыбокай восенню 1941 г. ў Лёзненскім раёне зноў з'явіўся атрад
В. К. Саладоўнікава. У час карнай аперацыі ён, не ўступаючы ў баі з рэгулярнымі
войскамі праціўніка, выйшаў у Дыманаўскі лес Віцебскага раёна. У Хацямлянскім
лесе партызаны атрада пабудавалі зямлянкі, з дапамогай калгаснікаў калгаса імя
Чапаева стварылі харчовую базу, назапасілі зброю і боепрыпасы. Тым часам наступала ранняя халодная зіма. Пацягнуліся цяжкія дні, аблытаныя павуцінай «новага парадку». Тэрор і насілле акупацыйных улад сталі звычайнай нормай жыцця ў варожым тыле. Людзі не бачылі выйсця са становішча, аднак і не хацелі мірыцца з такім становішчам, і кожны па-свойму пачынаў шукаць шляхі барацьбы. Усё часцей людзі, асабліва моладзь, сталі аб'ядноўвацца. Так, у в. Манулкі склалася патрыятычная група. Яе стварылі камуністы А.Ц. Шчарбакоў, былы дырэктар вучгаса, які жыў у доме бацькі Цімафея Шчарбакова (быў замучаны ў засценках СД), Я.А. Букаін, былы ўпаўнаважаны па нарыхтоўках у Суражскім раёне і інш. Актыўных баявых дзеянняў падпольшчыкі не вялі. Яны дапамагалі людзям разабрацца ў сітуацыі, якая складвалася, у фальшывай нямецкай прапагандзе, усялялі ў іх веру ў хуткае вызваленне. Патрыёты ўладкавалі ў доме чыгуначніка П.В. Герасімовіча з в. Юдзіна армейскую разведгрупу лейтэнанта П.В. Буткевіча. Дзякуючы падпольшчыкам, бургамістр Каралёўскай валасной управы Я.В. Катовіч праявіў вялікую вынаходлівасць у стварэнні партызанскай групы - ён набраў у паліцыю блізкіх яму людзей, атрымаў для іх у камендатна Лёзна зброю і боепрыпасы, а вясной 1942 г. разам з імі пайшоў у партызаны. Звязаўшыся з брыгадай «Аляксея» вясной 1942 г., Манулкінская арганізацыя даручыла В.Ю. Дзячэнку і А.Р. Малахоўскаму арганізаваць партызанскія групы ў весках Войтава і Каралёва. У маі 1942 г. на базе гэтых груп былі аформлены атрады 1-ы
«Прагрэс» і 7-ы «Граза». Іншыя патрыятычныя групы дапамагалі лыжным
падраздзяленням армейская разведкі харчаваннем, паведамлялі звесткі пра
акупантаў, выводзілі вайсковую разведку да аб'ектаў, якія іх цікавілі. Пасля разгрому нямецкіх акупантаў пад Масквой савецкія войскі,
развіваючы наступление з боку г. Асташкаў, 12 студзеня 1942 г. прарвал і абарону
праціўніка, абышлі левае крыло групы армій «Цэнтр» з паўночнагазахаду і глыбока
ўклініліся ей у тыл. У гэтай аперацыі часці і злучэнні нашай 4-й ударнай арміі
вызвалілі Аидрэапаль, Тарапец, большую частку тэрыторыі Усвяцкага, Веліжскага,
Панізоўскага і Касплянскага раёнаў, падышлі да Дзямідава. У Суражскім раёне
лыжныя батальёны 249-й стралковай дывізіі і 51-й стралковай бригады з двух 6акоў
абмінулі буйны гарніэон праціўніка ў Суражы. 3 л юта га выйшлі да подступаў
Віцебска. Тое, што Чырвоная Армія была блізка, падняло дух народа, акрыліла яго, людзі ажылі. Нягледзячы на лютую сцюжу, актывіаавалі свае дзеянні партызаны атрада С. А. Іванова. Атрад паспяхова дзейнічаў у Калышкаўскім і сумежных з ім сельсаветах: разагнаў паліцыю, валасныя ўправы, ачысціў ад іх 21 населены пункт. У баях партызаны забілі 22 і ранілі 7 нямецкіх салдат. У баі ў в. Замшына разам з вайсковымі падраздзяленнямі партызаны знішчылі 20 нямецкіх салдат. Пасля гэтага 25 партызан разам з С. А. Івановым пайшлі з коннай армейская разведкай і ўліліся ў Чырвоную Армію. Астатнія партызаны разышліся па дамах. 28 красавіка сюды прыйшоў Панізоўскі атрад на чале з Канапаценкам (імя і імя па бацьку не ўстаноўлена), вярнуўся з арміі С.А. Іваноў, сабраў сваіх партызан і разам з імі ўліўся ў гэты атрад. Партызаны размясціліся на раней абжытых месцах у Калышкаўскім сельсавеце. Баявыя дзеянні вялі на аўтамабільных дарогах. У адным з майскіх баёў з карнікамі (відаць, каля в. Кавалі) атрад быў разбіты і рассеяны. Канапаценка і некалькі партызан трапілі ў рукі гітлераўцаў і былі расстреляны. Вясной 1942 г. ў паласе 4-й ударнай арміі аднавіў работу Віцебскі абком партыі. Абком размяшчаўся на вызваленай тэрыторыі Усвяцкага і Веліжскага раёнаў. Тут у выніку зімовага наступления савецкіх войск утварыўся саракакіламетровы разрыў нямецкага фронту. Гэты разрыў іграў выключную ролю ў сувязі партызан з Вялікай зямлёй і па праву называўся Віцебскімі або Суражскімі «варотамі». Тут абком разам з ваенным саветам 4-й ударнай арміі збіралі партызан, якія выйшлі ў савецкі тыл, аб'ядноўвалі іх у атрады і групы і зноў вярталі ў тыл ворага. Так, па ініцыятыве Віцебскага абкома ваенны савет распараджэенем ад 25 красавіка 1942 г. ўтварыў партызанскія брыгады В.В. Стрелкова (2-я) і «Аляксея» (3-я). Гэтыя брыгады накіроўваліся ў Лёзненскі раён, каб забяспечыць зрыў транспартных перавозак праціўніка ў трохвугольніку чыгуначных і аўтамабільных дарог Віцебск - Орша - Смаленск. Брыгада В. В. Стралкова складалася з пяці атрадаў агульнай колькасцю 240 партызан (на 23.5.1942 г.), большая частка з якіх былі жыхарамі Руднянскага, Веліжскага, Панізоўскага раёнаў Смаленскай вобласці. Брыгаду ўзначалілі: камандзір В. В. Стралкоў, жыхар Веліжскага раёна, які ранен са сваім атрадам быў у складзе 1-й Беларускай брыгады; камісар А. А. Блісееў, першы сакратар Руднянскага райкома партыі; начальнік штаба Петрачкоў, былы камандзір партызанскага атрада. У час фарміравання брыгады тры яе атрады ўжо знаходзіліся ў тыле ворага: М.М. Кузняцова (былы В.В. Стралкова) - у в. Ладыгі, К.Т. Старасценкі (былы Петрачкова) - спачатку ў в. Чэша Панізоўскага раёна, потым перайшоу у в. Заднія, дзейнічаў паміж Рудняй і Лёзнам. Атрад Канапаценкі размяшчаўся ў Калышкаўскім сельсавеце. Атрады М.Д. Данілава, А.Т. Караганова, штаб брыгады з прадстаўніком Віцебскага абкома КП(б)Б Г. Д. Рэзнікавым размясціліся ў в. Аброк Панізоўскага раёна. Тут яны 14 мая перайшлі лінію фронту і спыніліся ў в. Чэша. 20 мая 1942 г. атрады М. М. Кузняцова, М.Ф. Данілава, А.Т. Карашкова разам з падраздзяленнямі рэгулярных войск трымалі абарону на р. Каспля, каля в. Расна Паніэоўскага раёна. На наступную раніцу воіны і партызаны пад націскам авіяцыі, танкаў і артылерыі адышлі ў раён вес а к Лапекі і Чэша. Каб аслабіць націск праціўніка, з атрадау М. Ф. Данілава і М. М. Кузняцова былі выдзелены дыверсійная і разведвальная групы. На ўсход ад в. Калышкі яны падарвалі мост на бальшаку, з засады разбілі аўтамашыну з салдатамі, захапілі зброю, штабныя дакументы. Адна група з атрада К. Т. Старасцеекі каля Лёзна пусціла пад адкос эшалон. Брыгада адышла на поўнач Панізоўскага раёна. Атрад К.Т. Старасценкі пайшоў да в. Зады Руднянскага раёна і адтуль дзейнічаў у паласе чыгункі Рудня - Лёзна. У канцы ліпеня брыгада была падпарадкавана Смаленскаму абкому партыі і яе дзеянні былі перенесены ў напрамку Касплі, Суража, Веліжа. 20 ліпеня 1942 г. з партызанскіх атрадаў Смаленскай вобласці быў створаны полк на чале з маёрам I.Ф. Садчыкавым і 5-я (з вясны 1943 г. 16-я Смаленская) брыгада. Партызаны з тых фарміраванняў павінны былі дзейвічаць у трохвугольніку чыгуначных і шашэйных дарог Віцебск - Орша - Смаленск. Да верасня 1942 г. атрады С.М. Бабакеўхява і П.А. Курыленкі дзейнічалі на чыгунцы Лёзна - Рудня - Галынка. Асноўныы партызанскім злучэнвем у Лёзненскім раёне стала брыгада «Аляксея» (з красавіка 1944 брыгада імя А. Ф. Данукалава). У канцы красавіка 1942 г. брыгада ў складзе 3 атрадаў колькасцю крыху больш за 130 партызан перайшла ў Суражскі раён і размясцілася ў в. Дзятлы. Брыгада прыйшла з заданием аб'яднаць у Лёзненскіы раёне разрозненыя групы, папоўніцца за лік мясцовага насельніцтва і замацавацца тут. У маі 1942 г. брыгада ў складзе атрадаў М. М. Ладыгіна (былы А.
Ф. Данукалава), Я. М. Автоненкі і П. М. Анціпава агульнай колькасцю 275 партызан
з 18 фурманкамі здзейсніла рэйд па Лёзненскім раёне. Вечерам 21 мам партызаны
выйшлі з в. Дзятлы, пераправіліся чераз р. Каспля ў в. Пранікі і пачалі рэйд. 3
баямі, засадамі, дробнымі сутычкамі з праціўнікам, праводзячы дыверсіі і налёты
на аб'екты праціўніка, партызаны за шэсць дзен прайшлі па маршруце вёскі Дзятлы,
Шавялі, Шэркіна, Смародзіна, Грышчовкі, Сасонне, Ціханава, Новы Стан, Ордзеж. У час рэйду брыгада папоўнілася новымі байцамі на 173 чалавекі, былі правераны баявыя і маральныя якасці, ваенная вывучка радавых і камандзірау. Брыгада страціла 23 партызан забітымі, у тым ліку загінулі камісар брыгады Т. В. Паўлоўскі, камісар атрада «Граза ворагам» П. I. Міроненка. У другой палавіне чэрвеня 1942 г. атрады К.В. Лынеўскага, П.М. Анціпава, Я.М. Антоненкі і асобны атрад К.В. Зюкава разам з падраздзяленнямі рэгулярных войск на працягу некалькіх дзён вялі абарончыя баі на рубяжы веса к Дуброва, Пранікі Суражскага, Храпуны, Сітнікі Панізоўскага раёнаў. Летам 1942 г. брыгада вырасла, загартавалася і ператварылася ў магутнае партызанскае злучэнне. У канцы ліпеня яна мела 11 атрадаў, якія налічвалі 1131 партызава. На ўзбраенні партызае было 742 вінтоўкі, 53 кулямёты, 2 гарматы, 2 процітанкавыя ружжы. Партызаны мелі надзейвую сувязь з Віцебскім падпольным абкомам партыі, штабам 4-й ударнай арміі. 21 ліпеня 1942 г. Віцебскі абком зацвердзіў Лёзненскі падпольны райком партыі. У яго ўвайшлі А.Ц. Шчарбакоў, Я.А. Букаін, А.Ф. Данукалаў. Атрады брыгады дзейвічалі самастойна і ахапілі ўсе транспартныя камунікацыі на дарогах Віцебск - Смаленск, Віцебск - Орша, Віцебск - Сураж, Янавічы - Панізоўе, Лёзна - Янавічы, Лёзна - Калышкі. Брыгада пастаянных баз не мела, зваходзілася ў руху і ў буйныя баі не ўцягвалася: Яе атрады дзейнічалі самастойна на вялікай прасторы, самі вырашалі баявыя і гаспадарчыя задачы. Летам і восенню 1942 г. партызаны разграмілі 7 гарвізоваў, 14 вадасвых упраў з паліцэйскімі участкамі, у тым ліку ў Высачанах, Стасеве, Выдрэі, Каралёве, Бураках, Крывках Лёзненскага раёна. У ліпені партызаны падарвалі і знішчылі ў засадах 32 аўтамашыны з грузамі і жывой сілай, забілі ў баях і засадах 307 нямецкіх салдат і 24 паліцэйскіх. На льнозаводах у вёснах Янавічы і Высачавы спалілі сыравіну і гатовую прадукцыю, вывілі з строю рухавікі, падарвалі і разбурылі на дарогах 15 мастоў, з іх 2 чыгуначныя. Спалілі таксама харчовыя склады ў племгасе «Крынкі». Атрады Р. М. Косціна, П. М. Авціпава і М. П. Ахмедчыка 30 ліпеня
разграмілі гарнізоны ў вёсках Шапурава і Будзянка, знішчылі 42 акупантаў,
захапілі 2 ручныя кулямёты, 19 вінтовак, ПТР з патронамі, коней з павозкамі,
харчаванне, абмундзіраванне і іншую маёмасць. Каля ст. Выдрэя разбурылі чыгунку,
у час гэтай аперацыі вызначыліся партызаны Р.Ф. Жлукценка, Зайцаў, Г. Д.
Сакалоў. Атрад на чале з М.Р. Малахоўскім разбіў падраздзяленне карвікаў каля в.
Міхайлава. У сярэдзіне жніўня праціўнік пачаў сцягваць войскі для барацьбы з лёзненскімі партызанамі. Першыя баі адбыліся 13 жніўня. Атрады 2-і імя В. I. Чапаева, 3-і «За Радзіму» на працягу дня ўпарта стрымлівалі праціўніка ў вёсках Зайцева, Ліпені, Храпуны, Чэша, Ладыгі Суражскага і Панізоўскага раёнаў. Да вечара партызаны адышлі на ўсход. У гэты час 6-ы атрад «Марак», каб перашкодзіць сканцэнтраванню карвікаў, на шашы каля в. Стасева вёў засадны бой. Непадалёк ад гэтага месца 7-ы атрад «Граза» арганізаваў засаду на другую палову аўтамашын. У выніку гэтых баёў у засадах партызаны разбілі 4 аўтамашыны, знішчылі некалькі дзесяткаў салдат. У наступныя дні праціўнік працягваў сканцэвтроўвацца ў Лёзненскім раёне. Тым часам 7-ы атрад «Граза» падарваў мост, замініраваў дарогу, арганізаваў засаду. 2-і атрад імя В.I. Чапаева сустрэў праціўніка з боку в. Фокіна масіраваным мінамётным і кулямётным агнём. Карвікі панеслі вялікія страты і павярнулі назад. У гэты час 6-ы атрад «Марак» сутыкнуўся з карвікамі каля в. Забалацце і Дзербішча. У кароткім баі праціўнік, страціўшы некалькі чалавек, адступіў. У в. Манулкі, прыкрываючы адыход 7-га атрада «Граза», партызанскі заслон боем стрымліваў праціўніка. Падрыўнікі з 1-га атрада «Прагрэс» М.I. Шапураў, Падбелаў, Я. Я. Прастакоў, Захаранка на усход ад ст. Выдрэя замініравалі чыгунку, у выніку чаго быў разбіты паравоз і пашкоджана больш за 20 вагонаў. 19 жніўня карнікі пачалі аперацыю ў Лёзненскім раёне. У час дыверсій, засад, кароткіх абстрэлаў атрады стрымлівалі прасоўванне ворага ў глыбіню раёна. 2-і атрад імя В.I. Чапаева разграміў Унаўскі гарнізон, валасную ўправу і знішчыў малочны пункт, транспартныя сродкі. На замініраванай шашы падарвалася некалькі аўтамашын з салдатамі Лёзненскага гарнізона. Партызаны іншых атрадаў нападалі на гарнізоны, абстрэльвалі іх, арганізоўвалі баі каля вёсак Стасева, Пыхцеі, Плоткі, Варовы, Шарыкі, Кляўцы. У канцы жніўня карвікі пакінулі Лёзненскі раён і перанеслі свои удар супраць другой групы атрада ў брыгады «Аляксея», якія базіраваліся на паўднёвым усходзе Суражскага раёна. Найбольш напружаныя баі разгарэліся ў весках Каспляны, Курашаны, Балашы, Лішкуны. А ў Лёзненскім раёне ў гэты час партызаны зноў перайшлі ў наступленне. Атрады 1-ы «Прагрэс», 2-і імя В. I. Чапаева, 7-ы «Граза» напалі на вельмі ўмацаваны гарнізон у в. Крынкі, знішчылі 30 салдат праціўніка і каменданта гарнізона, спалілі гараж з 5 аўтамашынамі. На шашэннай дароэе ўзарвалі мост. 6-ы атрад «Марак» напаў на карнікаў, якія размясціліся ў в. Драгуны Выдрэйскага сельсавета. Па аператыўных даных штаба брыгады «Аляксея», у час баёў і дыверсій партызаны нанеслі вялікія страты праціўніку ў жывой сіле – знішчылі 1334 нямецкіх салдат і афіцэраў, 67 казакаў і паліцэйскіх, падбілі танк, бронемашыну, 76 аўтамашын, 6 мінамётаў, цягач. Захапілі 109 вінтовак, 7 кулямётаў, мінамёт, рэвальверы, аўтамашыну, матацыклы, коней з фурманкамі і маёнасцю. Парты¬заны страцілі забітымі і прапаўшымі без вестак 351 чалавека. Восенню прапдўнік асдабіў націск на брыгаду, аднак спраў у партызан прыбавілася. Ад Віцебскага падпольнага абкома паступілі ўказанні: падрыхтаваць базу да зімы, адначасова адцягнуць на сябе частку сіл праціўніка, які дзейнічаў супраць партызан іншых зон Віцебскай вобласці. Треба было таксама папоўніць запасы зброі і ўзрыўчаткі, тым больш, што цяпер даводзілася спадзявацца толькі на свае сілы - у канцы верасня 1942 г. праціўнік закрыў Віцебскія (Суражскія) “вароты” і выхад у савецкі тыл быў перакрыты. Партызаны разам з насельніцтвам арганізавалі збор снарадаў, якія не разарваліся, бомб, кінутых у час баёў зброі і патронаў. Разведка начала пошукі пераходаў праз лінію фронту. Жыхары навакольных вёсак актыўна ўключаліся ў гаспадарчыя клопаты партызан. Прывозілі ў атрады зерне, бульбу, капусту і іншыя продукты. Да Кастрычніцкіх свят яны перадалі брыгадзе 428 прадметаў адзення. 20 кастрычніка ў в. Таўпа, дзе цяпер размяшчаўся штаб брыгады «Аляксея», з савецкага тылу прыбылі дзве разведвальна дыверсійныя групы. Разведчыкі, якія накіроўваліся ў Гомельскую вобласць, падрабязна расказвалі, де і як можна перайсці лінію фронту. Спешна быў створаны зводны атрад, каб да першага снегу схадзіць у савецкі тыл па зброю. 28 кастрычніка 1942 г. з в. Пыхцеі зводны атрад, у які ўвайшлі каля 300 пераважна бяззбройных партызан, рушыў у далёкую дарогу, іх намеснік камандзіра брыгады П.М. Анціпаў. Шлях атрада пралягаў праз вёскі Буёва, Подцева, Казлоўскі і Шчалбоўскі лясы. Лінію фронту перайшлі ў паласе 21-й стралковай брыгады. Назад партызаны вярнуліся 18 лістапада з добрым запасам зброі, патронаў і нават з узрыўчаткай. Тэрмінова арганізавалі новы зборны атрад, 95 партызан з фурманкамі выйшлі з в. Войтава, вёў іх начальнік штаба 10-га атрада імя К. Я. Варашылава Міхаіл Смычкоў. 3 19 кастрычніка да 10 снежня 1942 г. брыгада ўпершыню поўным складам размясцілася ў Лёзненскім раёне: штаб і дыверсійны атрад «Перамога» - у в. Таўпа, іншыя баявыя падраздзяленні - у лясах і вёсках Манулкі, Пыхцеі, Свірбы, Зоры, Загарадна, Селішча, Лапіна. Тут брыгада вырасла з 1013 да 2060 партызан. Партызаны мелі 1241 вінтоўку, 220 аўтаматаў, 82 кулямёты, 18 мінамётаў, гармату, 52 процітанкавыя ружжы, 122 пісталеты розных сістэм. Аднак і праціўнік пасля жнівеньскай і вераснёўскай карных экспедыцый таксама ў шмат разоў павялічыў сваю колькасць. На тэрыторыі раёна ён стварыў шмат новых гарнізонаў і значна ўмацаваў старыя. Так, напрыклад, гарнізон у г. п. Лёзна вырас са 100 салдат і паліцэйскіх у ліпені 1942 г. да 880 салдат і афіцэраў з 3 танкамі і 8 бронемашынамі. У в. Калышкі размяшчалася каля батальёна салдат пяхоты, у в. Смародзіна - артдывізіён з 14 гарматамі. Буйныя гарнізоны ад 150 да 300 салдат і паліцэйскіх былі ў веснах Веляшковічы, Красыні, Гадзілава. Каля палка пяхоты размяшчалася ў г. п. Янавічы Суражскага, каля 230 салдат у в. Вароны Віцебскага раёнаў. У гэты час у брыгадзе адбылася рэарганізацыя. Пры гэтым улічвалася і складаная аператыўная абстаноўка ў раёне, і вопыт барацьбы з карнікамі, і рост колькасці баявога складу брыгады за кошт неабучавага насельніцтва. Камандаванне брыгады імкнулася захаваць за ўсімі атрадамі самастойнасць і баявую ўстойлівасць. У распарадку дня адводзіўся час для баявой вучобы партызан, арганізоўваліся каротка часовыя курсы снайпераў, бранябойшчыкаў, санітараў. Пазней, з 6 лютага 1943 г., удасканалідася таксама і кіраванне брыгадай. Усе атрады зводзіліся ў батальённыя групы з 2-3 атрадаў, якія ўзначальвалі намеснік камандзіра і памочнік начальніка штаба брыгады. Зіма 1942-43 гг. пачалася напружанымі баямі. 6 снежня карвікі, скавцэнтраваўшыся групіроўкамі каля Янавіч і Панізоўя, перайшлі ў наступленне на аляксееўцаў. Баі распачаліся ў раёне вёсак Тупікі, Красыні, Буракі, Загарадна, Манулкі, Зоры, Сапуны. Пяць дзён праціўнік з танкамі, артылерыяй насядаў на партызанскія атрады. Партызаны адбівалі націск ворага, самі раптоўна атакавалі расцягнутыя па зімовых дарогах калоны карнікаў. За пяць дзён абарончых баёў партызаны знішчылі шмат салдат і афіцэраў, падбілі два танкі, бронемашыну, страціўшы 63 байцоў забітымі і параненымі. Праціўнік не пакідаў раён, пастаянна праследуючы партызан. Зусім знясіленыя баямі партызаны мужна супраціўляліся. Каб захаваць баяздольнасць брыгады, 10 снежня камандаванне выдала за гад, на падставе якога ўсе атрады самастойна выходзілі з бою і збіраліся ў паласе паміж левым берагам Заходняй Дзвіны і шашой Віцебск - Сураж. Аднак на другі дзень праціўнік зноў выявіў аляксееўцаў. Не чакаючы поўнага разгортвання сіл карнікаў, брыгада сама перайшла ў наступленне. З 12 снежня партызаны вялі баі каля вёсак Манулкі, Засценкі, Белікі, Слабада, Пенклавічы, Труппы, Лямніца, Крупадзёры, Хатоля, Кулікова, Мурашкі, Рыбакі. 18 снежня загадам па брыгадзе атрады 1-ы «Прагрэс», 7-ы «Граза», 10-ы імя К. Я. Варашылава на чале з намеснікам камандзіра брыгады Я. М. Антоненкам выйшлі з баявой зоны ў свой раён, дзе, адрываючыся ад праціўніка, вялі засадныя баі ў вёсках Свірбы, Войтава, Красыні, Глоданкі, Загарадна, Калышкі, Сахарава, Страганы, Дубрава, Паддуб'е, Сіманава. Дыверсійвыя групы падарвалі 7 эшалонаў. Баі з карнікамі не спыняліся і ў студзені 1943. Цяпер яны вяліся
малымі сіламі з боку праціўніка. Брыгада «Аляксея» разгрупавалася на вялікай
прасторы Лёзненскага, Суражскага, Павізоўскага раёваў. Яе атрады арганізоўвалі
засады на аўтамабільных дарогах, адбівалі налеты невялікіх падраздзяленняў
праціўніка. Цяжкія баі з карвікамі вяліся ў Суражскім раёне, дзе знаходзіліся
атрады 2-і імя В. I. Чапаева, 4-ы «Смерць ворагам», 6-ы «Марак», 10-ы імя К. Я.
Варашылава і падраздзялевне чырвонаармейцаў на чале з капітанам Халкевічам. На
працягу студзеня ў час баёў, дыверсій, засад на дарогах партызаны знішчылі больш
за 470 салдат, 56 паліцэйскіх, захапілі 109 адзінак рознай стралковай зброі,
боепрыпасы, танк, коней з павозкамі. Тым часам на ўсходэе Лёзненскага раёна
з'явіліся партызанскі полк «Трынаццаць» С. У. Грышына і 5-я брыгада I. Р.
Шлапакова, якія выйшлі з-пад удараў карнікаў. Партызавы 5-й брыгады правялі каля
20 баёў у вёсках Яськаўшчына, Таравкі і івшых населеных пунктах Лёзненскага і
Руднянскага раёнаў. На наступны дзень праціўнік перакінуў сюды векалькі батальёнаў, знятых з правабярэжнай часткі Суражскай зоны, каб выцесніць брыгаду «Аляксея» з левага берага Заходняй Дзвівы ў блакіраваную зону. 3 новай сілай разгарэліся цяжкія звясільваючыя баі. Карнікі ўпарта імквуліся абысці партызан з флангаў. На трэці дзень баёў партызанскія атрады перайшлі на правы бераг ракі ў раён вёсак Рыбакі, Курына, Ізахова, Хатоля. Пазіцыі партызан падвяргаліся жорсткай бамбардзіроўцы з паветра і артылерыйскаму абстрэлу. Да 25 лютага, не лічачыся са стратамі, праціўнік атакаваў партызан. За дзесяць дзён баёў яны страцілі забітымі і параненымі 81 партызана. 26 лютага часткай сіл брыгада прарвалаея з акружэння. Штаб, атрады 1-ы, 7-ы, 9-ы і «Перамога» адышлі да в. Астраўскія і адсюль зноў перайшлі на левы бераг Заходняй Дзвіны, з баямі пераадолелі шашэйшую дарогу каля гарнізонаў у вёснах Аўтушкава і Храпальна. На сваім шляху разграмілі заслоны зводных атрадаў з гарнізонаў у вёснах Гунчонкі, Лазаватка, Каменка і з нязначнымі стратамі выйшлі ў лясы Касплянскай дачы. Атрады 2-і імя В. I. Чапаева і 11-ы «Савецкая Беларусь» заставаліся ў блакадзе, з баямі манеўравалі ў Казлоўскім і Шчалбоўскім лясах. 10 сакавіка партызаны вырваліся з блакады, страціўшы 60 партызан. 3-і атрад «Радзіма», 5-ы «Крэпасць» (367 чалавек) вырваліся з блакады праз лінію фронту ў савецкі тыл. Атрады 8-ы імя М. Н. Селіваненкі і 10-ы імя К. Я. Варашылава змаглі адарвацца ад праціўніка і з боем фарсіравалі шашу Віцебск - Смаленск, з баямі прарваліся праз заслоны гарнізонаў у вёснах Лабаны, Зазыбы, фарсіравалі чыгунку і выйшлі ў Чысцянскія лясы, дзе вялі абарончыя баі. Атрад 4-ы «Смерць ворагам» манеўраваў у паласе дарогі Янавічы - Градкі. 10-ы атрад імя К. Я. Варашылава, 6-ы «Марак», 2-і імя В. I. Чапаева, 8-ы імя М. Н. Селіваненкі ўвайшлі ў Лёзненскі раён і размясціліся каля вёсак Стасева, Буракі, Крынкі, Забалоценка. Аднак у канцы месяца былі выцеснены з займаемых тэрыторый і зноў манеўравалі, пазбягаючы сустрэч з праціўнікам, вялі рухомую абарону ў Лёзненскім, Суражскім, Панізоўскім раёнах. Да мая 1943 г. ўсе атрады пакінулі тэрыторыю Лёзненскага раёна і сабраліся на правым беразе р. Заходняя Дзвіна. Атрады брыгады агульнай колькасцю 1095 партызан размясціліся ў вёснах Дражна, Хамякова Віцебскага раёна. Штаб брыгады знаходзіўся ў в. Подцева, тут брыгада адзначыла гадавіну свайго існавання. Паводле аператыўных дадзеных штаба брыгады на 1.5.1943 г., за ўвесь перыяд дзейнасці партызаны брыгады правялі 185 баёў, з іх 32 буйныя у блакадах, 92 - у засадах. Разграмілі 27 гарнізонаў і валасных упраў. Ва ўсіх відах баёў і дыверсіях партызаны забілі некалькі тысяч варожых салдат. На чыгунках у Лёзненскім, Багушэўскім, Віцебскім раёнах падарвалі 44 эшалоны, 2 масты. У засадах і дыверсіях на аўтамабільных дарогах, а таксама ў гаражах пры налётах на гарнізоны знішчана 242 аўтамашыны. Бранябойшчыкі і мінёры падбілі 9 танкаў, 2 бронемашыны, разбурылі 69 мастоў. Акрамя таго, партызаны разбурылі 44 дзоты, узведзеныя акупантамі на мяркуемым рубяжы адыходу сваіх войск вясной 1943 г. Партызаны забяспечылі сябе харчаваннем амаль поўнасцю за кошт разгромленых нямецкіх гаспадарак, транспарту і складоў. Былі захоплены трафеі: мінамёты, гарматы, танк, аўтамашыны, павозкі, матацыклы, 533 вінтоўкі, 51 кулямёт, 31 аўтамат, 36 процітанкавых ружжаў, рэвальверы, пісталеты. Брыгада таксама нанесла вялікія страты. Толькі за перыяд зімніх і вясенніх баёў яна не далічылася 965 партызан забітымі, параненымі, без вестак прапаўшымі. Праўда, як высветлілася пазней, сярод людскіх страт апынуліся 367 партызан, якія арганізавана выйшлі ў савецкі тыл. Крыху менш за сотню хаваліся разрозненымі групамі ў лясах, некаторыя далучыліся да іншых брыгад. Многія партызаны былі адлічаны са сваіх атрадаў у лютым 1943 г. па стану здароўя. Было страчана 45 процітанкавых ружжаў, «саракапяткі», 6 кулямётаў, 274 вінтоўкі, частка абознай маёмасці. Улічваючы надзвычай цяжкую сітуацыю, якая склалася ў зоне дыслакацыі брыгады «Аляксея», Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) двойчы прымаў рашэнне (1.3 і 7.4. 1943 г.) аб вывадзе брыгады ў лес Хадчанскай дачы Сенненскага раёна. Аднак партызаны не мелі магчымасці выйсці да месца назначэння з-за баёў з карнікамі на вялікай прасторы. У канцы красавіка па просьбе Віцебскага падпольнага абкома партыі БІНПР зноў вярнуўся да пытання аб лесе брыгады. Для вывучэння аператыўнай абстаноўкі і стану брыгады на месцы ў в. Подцева прыбылі старшы памочнік начальніка аператыўнага аддзела БШПР капітан I. А. Цімашэнка і сакратар Віцебскага абкома партыі Я. А. Жылянін. У выніку брыгада «Аляксея» была падзелена. 10 мая 1943 г. на базе яе атрадаў «Граза», 2-і імя В. I. Чапаева, 9-ы «Буравеснік» была сфарміравана новая Лёзненская брыгада. Абедзве брыгады рушылі ў вызначаныя раёны дыслакацыі. Брыгада «Аляксея» павінна была дзейнічаць на аўтамабільных дарогах Бешанковіцкага, Сенненскага і Чашніцкага раёнаў. Лёзненская брыгада рыхтавалася выйсці на поўдзень Лёзненскага раёна і размясціцца ў Бабінавіцкім лесе, адкуль весці баявыя дзеянні ў межах раёна. Аднак выйсці туды кароткім шляхам не ўдалося - з 12 мая ўздоўж шашы Віцебск - Сураж пачалі накоплівацца армейскія часці 87-й пяхотнай, 8-й сапёрнай дывізій і трупа казакаў Рэнтэльна, якія рыхтаваліся да карнай аперацыі «Майская навальніца» супраць партызан Суражскай зоны. На нарадзе каманднага складу дзвюх брыгад было вырашана выводзіць брыгады абходным шляхам, на поўнач ад Віцебска. 15 мая з наступлением цемнаты Лёзненская брыгада ўсім складам (каля 340 чалавек) выйшла пешым маршам з вёсак Хамякова, Дражна, паспяхова перайшла шашэйныя і чыгуначныя дарогі Віцебск - Гарадок, Віцебск - Полацк, каля в. Камлі Бешанковіцкага раёна фарсіравала Заходнюю Дзвіну, пераадолеўшы на захад ад в. Астроўна шашу Віцебск - Бешанковічы, сабралася ў Хадчанскай дачы. Адсюль партызаны выйшлі ў в. Машканы Бешанковіцкага раёна, потым у в. Казлы Багушэўскага раёна. 1 чэрвеня 1943 г., спрабуючы прайсці ў Бабінавіцкі лес, брыгада сутыкнулася з вялікай колькасцю войск праціўніка і а дышла ў в. Адамава Сенненскага раёна. У далейшым, пасля некалькіх няўдалых спроб выйсці ў свой раён, брыгада засталася ў Сенненскім раёне. Брыгада размяшчалася ў населеных пунктах і вельмі хутка заваявала сімпатыі і падтрымку насельніцтва. Сяляне перадалі партызанам каля 300 вінтовак, 40 ручных кулямётаў і некалькі тысяч патронаў да іх. Брыгада хутка расла і ўмацоўвалася. Да студзеня 1944 г. яна складалася з 13 атрадаў агульнай колькасцю 1461 партызан. Дзейнічала на чыгунцы і аўтамабільных дарогах у Сенненскім, Багушэўскім, Бешанковіцкім, Чашніцкім, Халопеніцкім раёнах. Восенню 1943 г. ўдзельнічала ў Лепельскай аперацыі масавага разбурэння аўтамабільных дарог, у тым ліку на шашы Віцебск - Лепель, у раёне Бешанковіч, дзе арганізавала 73 завалы і 529 перакопаў дарожнага палатна. Разам з партызанамі Смаленскага палка I. Ф. Садчыкава і 2-й брыгады імя К. С Заслонава на працягу трох дзён вяла баі з варожым гарнізонам у райцентры Чашнікі. 23 кастрычніка партызаны прарваліся ў цэнтр пасёлка, на працягу чатырох гадзін вялі вулічныя баі. Разграмілі гарнізоны ў вёсках Багданава, Смаляны, Чарты, Шубнікі і інш. У перыяд вясенніх блакадных баёў з карнікамі БШПР загадам вывеў брыгаду ў Вілейскую вобласць. 3 24 мая партызаны больш месяца вялі цяжкія блакадныя баі ў Плешчаніцкім, Бягомльскім раёнах. 27 чэрвеня каля вёсак Мсціж і Брод брыгада злучылася з часцямі Чырвонай Арміі, перайшла ў в. Красналукі Халопеніцкага раёна. Адсюль яна вяла пошукі без вестак прапаўшых партызан. З выхадам брыгад з Лёзненскага раёна ў маі 1943 г. тут засталася невялікая група партызан і партыйна-савецкіх работнікаў на чале з сакратарамі Лёзненскага падпольнага райкома партыі А. Ц. Шчарбаковым і Я. А. Букаіным. Яны мелі сувязь з мясцовым насельніцтвам. Праз іх райком партыі атрымліваў інфармацыю аб праціўніку з усей тэрыторыі раёна. Акрамя таго, райком сабраў і аб'яднаў у атрад рассеяныя групы, якія хаваліся ў лясах. Фармальна тэты атрад быў уключаны ў Лёзненскую брыгаду П.I. Кірылава, аднак на тэрыторыі раёна дзейнічаў самастойна. Каля чыгуначнай станцыі Крынкі ён пусціў пад адкос два эталоны (у аперацыі вызначыліся партызаны М. М. Альшанікаў, В. П. Рэмбух, А. Гутман, М. Міхайлаў). На аўтамабільных дарогах партызаны разбурылі 13 мастоў. У перыяд аперацыі «Рэйкавая вайна» партызаны 1-га батальёна Смаленскага палка I. Ф. Садчыкава здзейснілі марш на тэрыторыю Лёзненшчыны з Сенненскага раёна. 5 жніўня 1943 г. на участку паміж станцыямі Лёзна і Завольша імклівым штурмам змялі ахову і падарвалі каля 450 рэек. З канца красавіка 1943 г. праціўнік пачаў расправу з мірнымі грамадзянамі. Раён быў наводнены рэгулярнымі войскамі для ўмацавання існуючых буйных гарнізонаў, стварэнія новых. Яны разам з ахоўнымі войскамі і ваеннай паліцыяй удзельнічалі ў аперацыях па знішчэнні мірнага насельніцтва. Запалалі ўцалелыя вёскі. Пад рознымі прычынамі гітлераўцы абстрэльвалі лясы і вёскі з артылерыі, мінамётаў, кулямётаў. 3 адступленнем рэгулярных войск знішчалася ўсё: жылыя дамы, пабудовы, будынкі школ, бальніц, аптэк, клубаў, паліліся палі з новым ураджаем. Праўда, сялянам з дзевяці сельсаветаў усходняй часткі раёна ўдалося сабраць і схаваць ураджай збожжа з 2538 гектараў і ўраджай бульбы з плошчы 698 гектараў. Астатні ўраджай загінуў у агні. Асабліва пацярпелі яравыя культуры. Пасля гаспадарання акупантаў на Лёзненшчыне ў 15 вёсках Глоданскага сельсавета на дзень вызвалення засталося толькі 6 сялянскіх хат, 3 кані і 2 каровы. Вёскі Асташэва і Рубяжніца Сутоцкага сельсавета ў час адступлення гітлераўцаў былі поўнасцю спалены разам з жыхарамі. 6 кастрычніка 1943 г. пасля трохдзённага прыпынку нашы войскі,
часці і злу Нашы войскі ішлі наперад марудна і з цяжкімі баямі. Стрелковым часцям не хапала боепрыпасаў. Праціўнік не хацеў страчваць апошніх ключавых пазіцый «Смаленскага калідора» ў міжрэччы за ходняй Дзвіны і Дняпра і адчайна супраціўляўся. Толькі выключным намаганнем сіл нашы войскі крок за крокам адваёўвалі ў ворага населеныя пункты. Да 16 кастрычніка 1943 г. яны вызвалілі больш за 100 населеных пунктаў Глоданскага, Калышкаўскага, Замшынскага, Веляшковіцкага, Яськаўшчынскага, Чарніцкага, Дабрамыслянскага, Сутоцкага і Горбаўскага сельсаветаў. 10 кастрычніка, следам за Чырвонай Арміяй, у вызвалены г. п. Лёзна з савецкага тылу прыйшла група партыйна-савецкіх работнікаў, у тым ліку А.Ц. Шчарбакоў, які стаў першым сакратаром райкома партыі, і Когук. назначены старшыней райвыканкома. У вызваленую частку раёна началі вяртацца партызаны. 27 кастрычніка з варожага тылу выйшлі два невялікія зводныя атрады з брыгады «Аляксея» на чале з Альшанікавым і Смятаніным. Перайсці лінію фронту ім дапамаглі партызаны 4-га атрада Лёзненскай брыгады. Дзякуючы разведцы атрада на чале з камандзірам роты Петрачковым, аляксееўцы непадалёк ад вёсак Лабаны, Ціхаўка, каля павароту на станцыю Крынкі перасеклі загароды з калючага дроту і без страт выйшлі да акопаў нашых стралкоў. Праз два тыдні на ўзаемадзеянні з часцямі Чырвонай Арміі частка партызан (110 чалавек) 4-га атрада і Лёзненскі падпольны райком КП(б)Б з сакратаром Я. А. Букаіным выйшлі ў савецкі тыл. Лёзненская брыгада вярнулася ў свой раён у сярэдзіне ліпеня 1944 г. Тут яна і расфарміравалася. Абедзве брыгады - імя А. Ф. Данукалава («Аляксея») і Лёзненская I. П. Кірылава за ўвесь перыяд баявой дзейнасці мелі 5119 партызан. 3 іх 2693 партызаны выйшлі ў тыл, 2462 - загінулі, прапалі без вестак. У баях атрымалі' ранение 1183 партизаны. А, Л. Манаенкау КАМАНДНЫ СКЛАД ПАРТЫЗАНСКІХ ФАРМІРАВАННЯУ ЛЁЗНЕНСКАГА РАЁНАБРЫГАДА ІМЯ А. Ф. ДАНУКАЛАВАСтворана ў красавіку 1942 г. паводле указания Віцебскага падпольнага абкома КП(б)Б на базе асобных атрадаў «Радзіма», «Крэпасць» і «Граза ворагам» (пазней 4-ы «Смерць ворагам»). На працягу 1942-43 гг. у брыгадзе арганізаваны атрады 1-ы «Прагрэс», 2-х імя В. I. Чапаева, 6-ы «Марак», 7-ы «Граза», I. I. Гур'ева, А. С. Гайдукова, I. I. Уласава, 9-ы «Буравеснік», 10-ы імя К. Я. Варашылава, імя I. В. Сталіна, 11-ы «Савецкая Беларусь», 12-ы «Інтэрнацыянал», 13-ы «Гвардзеец», 14-ы «Знішчальнік». 15-ы «Сокал», 16-ы «Камсамолец», 17-ы «Мсцівец», 18-ы «Звязда», 19-ы «Казбек», 20-ы «Бальшавік». Акрамя таго, у брыгаду ўліліся асобныя атрады К. В. Зюкава (у чэрвені 1942 г.), «Качубея» (у верасні 1942 гм пазней «Перамога»), 8-ы імя М. Н. Селіванонкі (у ліпені 1942 г.). У ліпені 1942 г. атрад К. В. Зюкава паводле указания ЦК КП(б)Б выдзеліўся для арганізацыі самастойнай брыгады (на стадыі фарміравання ў жніўні 1942 г. ў баях з карнікамі яна была рассеяна, частка яе асабовага складу ўлілася ў атрад “Крэпасць”). У жніўні 1942 г. ў Мінскую вобласць перабазіраваўся атрад I. I. Уласава. У лютым 1943 г. атрады 3-і «Радзіма» і 5-ы «Крэпасць» выйшлі за лінію фронту і былі расфарміраваны. Атрад «Перамога» па хадайніцтву Смаленскага падпольнага абкома ВКП(б) вернуты ў Смаленскую вобласць. Атрады І.І. Гур'ева, А. С. Гайдукова, імя I. В. Сталіна, 11-ы «Савецкая Беларусь», 18-ы «Звязда» і 19-ы «Казбек» былі расфарміраваны, байцы гэтых атрадаў уліліся ў іншыя атрады брыгады. Паводле распараджэння БШПР у маі 1943 г. атрады 2-і імя В. I. Чапаева, 7-ы «Граза», 9-ы «Буравеснік» выдзелены для арганізацыі Лёзненскай брыгады. У лютым 1943 г. для лепшага кіравання атрады брыгады былі аб'еднаны ў тры
батальёны: 1-ы батальён (камандзір Анціпаў Пётр Міхайлавіч; начальнік штаба
Шынкаренка Ціхан Міхайлавіч); 2-гі батальён (камандзіры: Піменаў Іван Піліпавіч.
Коркін Дзмітрый Мацвеевіч, начальнікі штаба: Піменаў Іван Пілінавіч. Казанцаў
Іван Паўлавіч); 3 і батальён (камандзіры: Блахін Васіль Аляксандравіч, Чарняцоў
Пётр Васілевіч, начальнік штаба Качаргін Стафан Снргеевіч). Брыгада дзейнічала, акрамя Лёзненскага раёна, у Віцебскім, Аршанскім,
Багушеўскім, Ушацкім раёнах Віцебскай вобласці, Пліскім раёне Вілейскай,
Касплянскім раёне Смаленскай абласцей. Камандаіры брыгады: Данукалаў Аляксей Фёдаравіч («Аляксея»; красавік 1942 - красавік 1944, загінуў). Блахін Васіль Аляксандравіч (красавік - ліпень 1944); камісары: Паўлоўскі Трафім Васілевіч (красавік - май 1942, загінуў). Шчарбакоў Апанас Цімафеевія (май 1942 - май 1943), Старавойтаў Іван Ісакавіч (май 1943 - ліпень 1944); начальнікі штаба: Гайдукоў Антон Сцяпанавіч (красавік - ліпень 1942), Антоненка Яўген Мікітавіч (ліпень - верасень 1942), Пласкуноў Фёдар Іванавіч (верасень 1942 - красавік 1944), Піменаў Іван Піліпавіч (май - ліпень 1944). 1-ы атрад «Прагрэс» арганізаваны ў маі 1942 г. на базе ініцыятыўнай трупы Я. А. Букаіна, вылучанай са складу брыгады, і жыхароў Лёзненскага раёна. 22 кастрычніка 1942 г. атрад названы «Прагрэс». На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 125 партызан. Камандзіры атрада: Лынеўскі Канстанцін Васільевіч (сакавік - жнівень 1942), Малахоўскі Мікалай Рыгоравіч (жнівень - верасень 1942), Анціпаў Пётр Міхайлавіч (верасень - кастрычнік 1942), Агіенка Рыгор Гаўрылавіч (кастрычнік 1942 - ліпень 1944); камісары: Навуменка Іосіф Мікалаевіч (май - кастрычнік 1942), Старавойтаў Іван Ісакавіч (кастрычнік 1942 - май 1943), Піменаў Міхаіл Тарасавіч (кастрычнік 1943), Маманькін Іван Паўлавіч (кастрычнік 1943 - іюнь 1944), Цярэнцьеў Аляксандр Васілевіч (студзень - ліпень 1944); началмпкі штаба: Касцюкевіч (чэрвень 1942), Тарасенка Уладзімір Кузьміч (чэрвень - верасень 1942), Малахоўскі Мікалай Рыгоравіч (верасень 1942 - люты 1943), Кудраўцаў Аляксей Мікалаевіч (ліпень - снежань 1943), Брусаў Кузьма Сяргеевіч (снежань 1943 - студзень 1944), Рогаў Іван Пятровіч (чэрвень - ліпень 1944). 3-і атрад «Радзіма» створаны ў жніўні 1941 г. ў Слабадскім раёне Смаленскай вобласці а груп ваеннаслужачых, якія трапілі ў акружэнне, на чале з А, Ф. Данукалавым, А. Грабоўскім, П. М. Анціпавым. Да красавіка 1942 г. дзейнічаў самастойна ў Прачысценскім і Духаўшчынскім раёнах Смаленскай вобласці, потым паводле распараджэння ваеннага савета 4-й ударнай арміі перабазіраваны ў Лёзненскі раён. У лютым 1943 г. атрад (140 партызан) выйшаў у савецкі тыл і быў расфарміраваны. Камандзіры атрада: Данукалаў Аляксей Фёдаравіч (жнівень 1941 - сакавік 1942),
Ладыгін Міхаіл Міхайлавіч (сакавік - май 1942), Косцін Рыгор Мікалаевіч (чэрвень
1942 - люты 1943); камісары: Грабоўскі Аляксандр Паўлавіч (май 1942, загінуў
каля в. Ордзеж), Шчарбакоў Апанас Цімафеевіч (май 1942), Слімборскі Рыгор
Іванавіч (чэрвень 1942 - люты 1943); на чальнікі штаба: Пятроў Аляксандр
Сяргеевіч, Мухін Іван Сямёнавіч (ліпень 1942), Балбышка Аляксандр Мяфодзьевіч (лінень
1942 - люты 1943).
I П Маманькін. А. В. Цереньцьеў І.П. Піменаў. А. М. Кудраўцаў. Камандзіры атрада: Антоненка Яўген Мікітавіч (кастрычнік 1941 - ліпень 1942), Малахоўскі Мікалай Рыгоравіч (ліоень 1942), Кліыянкоў Міхаіл Максімавіч (ліпень 1942 - студаень 1944), Калмыкоў Міхаіл Ціханавіч (красавік 1944, загінуў). Смірвоў Фёдар Аляксандравіч (красавік - ліпень 1944); камісары: Міроненка Пётр Іосіфавіч (май 1942, загінуў), Сямёнаў Міхаіл Рыгоравіч (чэрвевь 1942 - май 1943), Пастнічэвка Яфрэм Яфімавіч (май 1943 - ліпень 1944); начальнікі штаба: Міхальчанка Іван Іванавіч, Крыласаў Пётр Аляксеевіч (жнівень 1942), Кароткіх Трафім Іванавіч (жнівевь 1942 - люты 1943), Калмыкоў Міхаіл Ціханавіч (люты 1943), Смірвоў Фёдар Аляксавдравіч (красавік 1944), Нагораў Рыгор Іванавіч (май - ліпевь 1944). 5-ыатрад «Крэпасць» быў сфарміраваны ў красавіку 1942 г. з партызан, вылучаных атрадаы «Радзіма». У кастрычніку 1942 г. ён названы «Крэпасць». У лютым 1943 г. атрад у складзе 227 партызан выйшаў у савецкі тыл і быў расфарміраваны. Камандзіры атрада: Анціпаў Пётр Міхайлавіч (красавік - верасевь 1942), Пазнякоў Васіль Сяргеевіч (верасевь - снежань 1942, загінуў), Нічвалод Мікалай Васілевіч (снежань 1942 - люты 1943); камісары: Самалётаў Трафім Васілевіч (красавік - кастрычнік 1942), Іваноў Фёдар Міхайлавіч (кастрычвік 1942 - люты 1943); начальнікі штаба: Канышэнка (красавік 1942), Коркін Дзмітрый Мацвеевіч (чэрвевь - верасевь 1942), Маціенка Пётр Максімавіч (верасень - снежань 1942), Петухоў Аляксандр Васілевіч (снежань 1942 - люты 1943). 6-ы атрад «Марак» створаны у ліпені 1942 г. на базе ініцыятыўнай групы М. В. Навумава - М. I. Шарснёва, вылучанай брыгадай, і жыхароў Лёзненскага раёна. У кастрычніку 1942 г. атраду при¬своена найменне «Марак». На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 107 партызан. Камандзіры атрада: Навумаў Міхаіл Васілевіч («Марак»; чэрвень - кастрычнік 1942,
загінуў), Коркін Дзмітрый Мацвеевіч (кастрычнік 1942 - май 1944), Лапцеў Карней
Васілевіч (май - ліпевь 1944); камісары: Шарснёў Мікалай Іванавіч (чэрвень
1942), Голікаў Павел Пятровіч (май 1943, загінуў), Урзаў Аляксандр Аляксандравіч
(лістапад 1943 - чэрвень 1944), Кузняцоў Мацвей Іванавіч (ліпень 1944);
начальнікі штаба: Імангулаў Валерый Валяр'янавіч (чэрвень 1942) Шавурка Іван
Аляксеевіч (май 1943, загінуў), Дзянісаў Ніл Рыгоравіч (май 1943 - студзень
1944), Зелянцоў Фёдар Аляксеевіч (студзень - май 1944), Спірыдзенка Павел Ільіч
(чэрвень - лінень 1944). Камандзіры атрада: Саладоўнікаў Васіль Канстанцінавіч (жнівень 1941), Селіваненка Мікалай Нічыпаравіч (кастрычнік 1941 - чэрвень 1942, загінуў), Блахін Васіль Аляксандравіч (чэрвень 1942 – чэрвень 1943), Казанцаў Іван Паўлавіч (чэрвень 1943 - чэрвень 1944), Урзаў Аляксандр Аляксандравіч (чэрвень - ліпень 1944); камісары: Блахін Васіль Аляксандравіч (май - ліпень 1942), Старасцін Якаў Іванавіч (жнівень 1942 - красавік 1943), Чарняцоў Пётр Васілевіч (красавік 1943 - красавік 1944), Давыдзенка Рыгор Юр'евіч (чэрвень - ліпень 1944); начальнікі штаба: Шынкарэнка Ціхан Міхайлавіч (ліпень 1942), Гайдукоў Антон Сцяпанавіч (верасень - лістапад 1942), Казакоў Павел Аляксандравіч (лістапад 1942 - красавік 1943), Салажонкін Іван Сяргеевіч (красавік - верасень 1943), Урублеўскі Георгій Іванавіч (верасень 1943 - ліпень 1944). Атрад I. I. Гур'ева арганізаваны ў чэрвені 1942 г. 18 верасня 1942 г. расфарміраваны, асабовы склад перададзены 8-му атраду імя М. Н. Селіваненкі. Камандзір атрада Гур'еў Іван Іванавіч (чэрвень - верасень 1942), камісар Івавоў Аляксей Алякс. (чэрвень - верасень 1942), начальнік штаба Аляксееў Міхаіл Аляксеевіч (жнівень 1942). Атрад А.С. Гайдукова створаны ў ліпіні 1942 г. 18 верасня 1942 г. расфарміраваны, асабовы склад перададзены 8-му атраду імя М. Н. Селіваненкі. Камандзір атрада Гайдукоў Антон Сцяпанавіч (ліпень - верасень 1942), камісар
Ганчароў Сяргей Іванавіч (ліпень - верасень 1942), начальнік штаба Адаменка Якаў
Акулавіч. Камандзір атрада Нічвалод Мікалай Васілевіч (кастрычнік - снежань 1942); камісар Чулкоў Іван Мікалаевіч (кастрычнік - снежань 1942): начальнік штаба Петухоў Аляксандр Васілевіч (кастрычнік - снежань 1942). 10-ы атрад імя К. Я. Варашылава арганізаваны ў кастрычніку 1942 г. з партызан, вылучаных атрадамі «Граза» і Крэпасць». На дзень злучэння налічваў 110 партызан. Камандзіры атрада: Золатаў Барыс Палікарпавіч (кастрычнік 1942 - люты 1943), Смычкоў Міхаіл Іосіфавіч (сакавік - жнівень 1943), Піменаў Івая Піліпавіч (жнівень - лістапад 1943), Тарасаў Міхаіл Цімафеевіч (лістапад 1943 - чэрвень 1944), Сямёнаў Мікалай Дзмітрыевіч (чэрвень - ліпень 1944); камісары: Чарняцоў Пётр Васілевіч (кастрычнік 1942 - красавік 1943), Шурыгін Васіль Мікалаевіч (чэрвень - лістапад 1943), Сакалоў Іван Дзямідавіч (сакавік - май 1944). Пукаў Генадзь Васілевіч (май - ліпень 1944); начальнікі штаба: Смычкоў Міхаіл Іосіфавіч (кастрычнік 1942 - люты 1943). Піменаў Іван Піліпавіч (сакавік - жнівень 1943). Іваноў Георгій Ерафеевіч (жнівень - лістапал 1943), Вулчанка Іван Пятровіч (снежань 1943 - студзень 1944), Волкаў Генадзь Міхайлавіч (студзень - май 1944, загінуў), Якушаў Фядос Цітавіч (май - чэрвень 1944). 11-ы атрад «Савецкая Беларусь» створаны ў лютым 1943 г. з партызан, вылучанных брыгадай. 12 сакавіка 1943 г. Быў расфарміраваны, асабовы склад перададзены атраду імя В. I. Чапаева (гл. 2-і атрад імя I. П. Спірыдонава Лёзненскай брыгады). Камандзіры атрада: Калпакчы Васіль Іларыёнавіч (люты 1943), Петухоў Аляксандр Васілевіч (люты - сакавік 1943); начальнік штаба Кузняцоў Мацвей Іванавіч (люты - сакавік 1943). 12-ы атрад «Інтэрнацыянал» арганізаваны ў чэрвені 1943 г. з партызан, вылучаных брыгадай, і жыхароў Віцебскага і Сенненскага раёнаў. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 98 партызан. Камандзіры атрада: Цімафеенка Сцяпан Аляксеевіч (жнівень 1943 - май 1944. загінуў), Багатыроў Пётр Іванавіч (чэрвень - ліпень 1944); камісары: Казакоў Павел Аляксандравіч (чэрвень 1943 - сакавік 1944), Танкушын Андрэй Іванавіч (сакавік - ліпень 1944); начальнікі штаба: Драздоў Пётр Рыгоравіч (чэрвень - верасень 1943), Шарэнда Пётр Іванавіч (верасень 1943 - сакавік 1944), Лук'янаў Антон Канстанцінавіч (май - ліпень 1944). 13-ы атрад «Гвардзеец» створаны у чэрвені 1943 г. з жыхароў вёсак Вяцера, Горы, Гразіна, Малыя Ліпавічы, Баяры, Высачаны, Аўсішча Чашніцкага раёна. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 106 партызан. Камандзір атрада Пенчукоў Васіль Карпавіч (чэрвень 1943 - ліпень 1944); камісары: Старасцін Якаў Іванавіч (чэрвень 1943 - май 1944), Карон Давід Эльевіч (чэрвень - ліпень 1944); начальнікі штаба: Русецкі Валерый Уладзіміравіч (чэрвень 1943 - 1944, загінуў), Клявакін Аляксандр Іванавіч (красавік - ліпень 1944). 14-ы атрад «Знішчальнік» створаны ў чэрвені 1943 г. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 80 партызан. Камандзіры атрада: Грыгор'еў Васіль Васілевіч (чэрвень 1943 - май 1944). Катовіч Яўген Іосіфавіч (чэрвень - ліпень 1944); камісары: Сямёнаў Міхаіл Рыгоравіч (чэрвень - ліпень 1943, загінуў), Паўроз Леанід Сцапанавіч (ліпень 1943 - май 1944), Шурыгін Васіль Мікалаевіч (май - лінень 1944); начальнікі штаба: Катовіч Яўген Іогіфавіч (чэрвень 1943 - чэрвень 1944), Пшавальскі Станіслаў Іванавіч (чэрвень - ліпень 1944). 15-ы атрад «Сокал» арганізаваны ў чэрвені 1943 г. з партызан, вылучаных 8-м
атрадам імя М. Н. Селіваненкі. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі
налічваў 135 партызан. 16-ы атрад «Камсамолец» створаны у чэрвені 1943 г. на базе ініцыятыўнай групы С. М. Смятаніна, вылучанай брыгадай. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 115 партызан. Камандзіры атрада: Смятанін Сяргей Маркавіч (чэрвень - верасень 1943), Ваканаў Арцём Ісаевіч (верасень 1943 - чэрвень 1944), Магера Пётр Гаўрылавіч (чэрвень - ліпень 1944); камісар Пірагоў Васіль Іванавіч (чэрвень 1943 - ліпень 1944); начальнікі штаба: Быкоўскі Міхаіл Антонавіч, Ставіцкі Леанід Сідаравіч (верасень 1943 - сакавік 1944). Драздоў Пётр Рыгоравіч (сакавік - май 1944). Бурлакоў Гаўрыла Мікітавіч (чэрвень - ліпень 1944). 17-ы атрад «Мсцівец» арганізаваны ў жніўні 1943 г. На дзень злучэння з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 99 партызан. Камандаіры атрада: Смычкоў Міхаіл Іосіфавіч (жнівень 1943 - студзень 1944), Мядаеў Сяргей Асхадавіч (студзень - май загінуў), Салажонкін Іван Сяргеевіч (май - ліпень 1944); камісары: Дрознік Міхаіл Ільіч (жнівень 1943 - люты 1944), Маманькін Іван Паўлавіч (люты - ліпень 1944); начальнікі штаба: Маршалкоў Васіль Міхайлавіч (жнівень 1943 - студзень 1944), Пімінаў Пётр Аляксеевіч (студзень - сакавік 1944), Зайцаў Іван Пятровіч (сакавік - ліпень 1944). 18-ы атрад «Звязда» арганізаваны ў жніўні 1943 г. У снежні 1943 г. расфарміраваны, асабовы склад размеркаваны па атрадах брыгады. Камандзір атрада Кузняцоў Барыс Дзмітрыевіч (жнівень 1943 - май 1944, загінуў), камісар Цярэнцьеў Аляксандр Васілевіч (жнівень - снежань 1943). начальнік штаба Смірноў Фёдар Аляксандравіч (жнівень 1943). 19-ы атрад «Казбек» створаны ў лістападзе 1943 г. 20 студзеня 1944 г. расфарміраваны, асабовы склад размеркаваны па атрадах брыгады. Камандзір атрада Мядаеў Сяргей Асхадавіч (лістапад 1943 - студзень 1944), камісар Недабойкін Міхаіл Іосіфавіч (лістапад 1943 - студзень 1944. загінуў), начальнік штаба Трафімаў Аляксандр Мікітавіч (лістапад 1943 - студзень 1944). 20-ы атрад «Бальшавік» створаны ў лістападзе 1943 г. з партызан, вылучаных атрадам «Камсамолец». На дзень злучення з часцямі Чырвонай Арміі налічваў 114 партызан. Камандзір атрада Смятанін Сяргей Маркавіч (лістапад 1943 - ліпень 1944); камісары: Дзягілеў Яўсей Георгіевіч (лістапад 19 чэрвень 1944, загінуў), Грыгор'еў Канстанцін Паўлавіч (лінень 1944); начальнікі штаба: Ждановіч Алег Міхайлавіч (лістапад 1943 -люты 1944), Сатыгін Іван Георгіевіч (люты - ліпень 1944). ЛЁЗНИНСКАЯ БРЫГАДАСтворана ў маі 1943 г. на базе атрадаў 7-га «Граза», 2-га Імя В. I. Чапаева, 9-га «Буравеснік», вылучаных з брыгады «Аляксея». Пры арганізацыі брыгады атрадам былі прысвоены адпаведна нумары 1-ы, 2-і, 3-і. Пазней утварыліся атрады з 5-га па 14-ы і ўключаны асобны 4-ы. У жніўні - кастрычніку 1943 г. атрады былі аб'яднаны ў 4 батальёны. Акрамя Лёзненскага раёна, брыгада дзейнічала ў Сенненскім, Чашніцкім, Багушэўскім, Бешанковіцкім раёнах Віцебскай, Плешчаніцкім, Бягомльскім, Халопоніцкім раёнах Мінскай абласцей. Брыгада злучылася з часцямі Чырвонай Арміі 28 чэрвеня 1944 г. ў складзе 13 атрадау агульнай колькасцю 604 партызаны. 3 іх членаў ВКП(б) - 3, кандыдатаў у члены ВКП(б) - 11, беспартыйных - 496. Камандзір брыгады Кірылаў Пётр Іванавіч (май 1943 - чэрвень 1944); камісары: Шчарбакоў Ананас Цімафеевіч (май - жнівень 1943), Шакінка Ціхан Пятровіч (жнівень 1943 - студзень 1944), Комлеў Мікалай Васілввіч (люты - красавік 1944, в. а.), Кірылаў Кузьма Маркавіч (красавік - чэрвень 1944, загінуў); начальвік штаба Крупин Іван Дзмітрыевіч (май 1943 - чэрвень 1944). 1-ы батальон утвораны 31 жніўня 1943 г. У яго склад увайшлі 1-ы і 8-ы атрады, у верасні 1943 г. ўключаны 9-ы, у снежні - 13-ы атрады. Камандзір батальёна Нічвалод Мікалай Васілевіч (жнівень 1943 - чэрвень 1944), камісар Пляшкоў Дзяменцій Гаўрылавіч (жнівень 1943 - студзень 1944). начальнік штаба Сафронаў Міхаіл Аляксандравіч (кастрычнік 1943 - чэрвень 1944). 1-ы атрад арганізаваны ў чэрвені 1942 г. ў брыгадзе «Аляксея» на базе ініцыятыўнай групы У. Ю. Дзячэнкі і жыхароў Віцебскага раёна. Да кастрычніка 1942 г. называўся атрад «Валодзі», потым да мая 1943 г.- «Граза». Камандзіры атрада: Дзячэнка Уладзімір Юр'евіч (чэрвень - лістапад 1942), Антоненка Аляксандр Васілевіч (лістанад 1942 - май 1943), Дзёмін Вадзім Іванавіч (жнівень - верасень 1943), Пахолкін Пётр Андрэевіч (кастрычнік 1943 - чэрвень 1944); камісары: Франтоў Васіль Антонавіч (чэрвень - жнівень 1942, загінуў), Арэф'еў Рыгор Лаўрэнцьевіч (жнівень 1942), Пляшкоў Дзяменцій Гаўрылавіч (май - жнівень 1943), Анікееў Уладзімір Мікітавіч (жнівень 1943 - май 1944); начальнікі штаба: Смычкоў Міхаіл Іосіфавіч (липень - кастрычнік 1942), Пашын Барыс Тыгравіч (лістапад 1942 - люты 1943), Манахаў Павел Мікалаевіч (люты - май 1943), Антоненка Павел Сяргеевіч (май - жнівень 1943). Пржавальскі Аляксандр Вікенцьевіч (жнівень - снежань 1943), Шпакаў Рыгор Пятровіч (снежань 1943 - чэрвень 1944, загінуў). 8-ы атрад быў сфарміраваны ў канцы жніўня 1943 г. з партызан, вылучаных 1-м атрадам. Камандзір атрада Смірноў Дзям'ян Сяргеевіч (жнівень 1943 - чэрвень 1944, загінуў); камісары: Анікееў Фёдар Дарафеевіч (жнівень - снежань 1943, сакавік - чэрвень 1944), Кірылаў Кузьма Маркавіч (снежань 1943 - сакавік 1944); начальнікі штаба: Сафронаў Міхаіл Аляксандравіч (жнівень - кастрычнік 1943), Камароў Георгій Пятровіч (кастрычнік 1943 - сакавік 1944). 9-ы атрад быў створаны ў пачатку 1943 г. з партызан, вылучаных 1-м і 8-м атрадамі. Камандзір атрада Маршалкоў Пётр Міхайлавіч (верасень 1943 - чэрвень 1944); камісар Сладкевіч Мікалай Іванавіч (верасень 1943 - чэрвень 1944); начальнікі штаба: Трунаеў Іван Сцяпанавіч (верасень - снежань 1943). Ермашкевіч Павел Марцінавіч (снежань 1943 - студзень 1944). 13-ы атрад быў арганізаваны ў снежні 1943 г. з партызан, вылучаных 1-м, 8-м і 9-м атрадамі. Камандзіры атрада: Пржавальскі Аляксандр Вікенцьевіч (снежань 1943 - студзень 1944), Ермашкевіч Павел Марцінавіч (студзень - сакавік 1944), Петухоў Аляксандр Васілевіч (сакавік - чэрвень 1944); камісар Апікееў Васіль Дарафеевіч (снежань 1943 - чэрвень 1944); начальнікі штаба: Дубавец Пётр Сцяпававіч (снежань 1943 - студзень 1944. загінуў), Сцяпанаў Уладзімір Паўлавіч (люты - чэрвень 1944). 2-і батальён быў створаны 26 верасня 1943 г. У яго склад увайшлі 3-і і 10-ы атрады, пазней у яго ўключаны і 4-ы атрад. Камандзір батальёна Дзёмін Вадаім Іванавіч (верасень 1943 - чэрвень 1944. загінуў); камісары: Кірылаў Кузьма Маркавіч (верасень - снежань 1943, сакавік - красавік 1944). Анікееў Фёдар Дарафеевіч (снежань 1943 - сакавік 1944), Комлеў Мікалай Васілевіч (красавік - чэрвень 1944). 3-і атрад быў арганізаваны ў красавіку 1943 г. ў брыгадзе «Аляксея». Да мая 1943 г. называўся 9-ы атрад «Буравеснік». Камандзіры атрада: Петухоў Аляксандр Васілевіч (красавік 1943), Фядосаў Піліп Сцяпанавіч (верасень 1943 - чэрвень 1944); камісары: Кірылаў Кузьма Маркавіч (красавік - верасень 1943), Вінаградау Іван Міхайлавіч (верасень 1943 - сакавік 1944), Транянкоў Рыгор Радзівонавіч (сакавік - чэрвень 1944); начальнікі штаба Абрашкін Мікалай Мікітавіч (красавік - чэрвень 1943), Золатаў Барыс Палікарпавіч (чэрвень - жнівень 1943), Маціенка Пётр Максімавіч (жнівень - снежань 1943, загінуў), Цімафеенка Васіль Кузьміч (снежань 1943 - чэрвень 1944). 4-ы атрад быў сфарміраваны ў маі 1943 г. паводле указания Лёзненскага падпольнага райкома КП(б)Б на базе ініцыятыўнай групы на чале з другім сакратаром райкома партыі Я. А. Букаіным і рассеяных груп брыгады «Аляксея». Атрад дзейнічаў самастойна ў Лёзненскім і сумежных з ім раёнах. 12 лістапада 1943 г. частка байцоў выйшла ў савецкі тыл, астатнія (103 партызаны) 1 снежня 1943 г. арганізацыйна ўвайшлі ў склад Лёзненскай брыгады. Камандзіры атрада: Глушакоў Сцяпан Пятровіч (май - чэрвень 1943), Кірыленка Васіль Іванавіч (жнівень - лістапад 1943), Зайкоў Мікалай Сяргеевіч (снежань 1943 - чэрвень 1944); камісары: Сухаручанка Сямён Рыгоравіч (май - чэрвень 1943); Юрыленка Васіль Іванавіч (чэрвень - ліпень 1943), Юргенгон Альфрэд Паўлавіч (жнівень 1943 - чэрвень 1944); начальнікі штаба: Шышлакоў Пётр Іванавіч (ліпень 1943), Глушакоў Сцяпан Пятровіч (жнівень - лістапад 1943, загінуў), Крупнікаў Васіль Андрэевіч (снежань 1943 - чэрвень 1944). 10-ы атрад быў створаны ў канцы верасня 1943 г. з партызан, вылучаных 3-м атрадам. Камандзір атрада Пырыкаў Андрэй Мяфодзьевіч (верасень 1943 - чэрвень 1944, загінуў), камісар Калпакчы Васіль Іларыёнавіч (верасень 1943 - чэрвень 1944), начальна штаба Лазуткін Андрэй Іванавіч (верасень 1943 - чэрвеяь 1944). 3-і батальён быў створаны 6 кастрычніка 1943 г. У яго склад увайшлі 5-ы, 6-ы, 7-ы атрады, у красавіку 1944 г. ўключаны 14-ы атрад. Камандзір батальёна Золатау Барыс Палікарпавіч (кастрычнік 1943 - чэрвень 1944); камісары: Цыбо Аўгуст Іванавіч (кастрычнік 1943 - люты 1944), Рантанка Фама Міхайлавіч (сакавік - чэрвень 1944); начальнік штаба Антоненка Павел Сяргеевіч (кастрычнік 1943 - чэрвень 1944). 5-ы атрад быў арганізаваны ў жніўні 1943 г. з партызан, вылучаных 1-м, 2-м, 3-м атрадамі. Камандзіры атрада: Золатаў Барыс Палікарпавіч (жнівень - кастрычнік 1943), Гусакоў Павел Андрэевіч (кастрычнік 1943 - чэрвень 1944), Несцераў Мікалай Ігнатавіч (чэрвень 1944); камісары Цыбо Аўгуст Іванавіч (жнівень - кастрычнік 1943), Давыдаў Міхаіл Іванавіч (кастрычнік 1943), Кірылаў Дзмітрый Сяргеевіч (чэрвень 1944, загінуў); начальнікі штаба: Антоненка Павел Сяргеевіч (жнівень - кастрычнік 1943), Абрашкін Мікалай Мікітавіч (кастрычнік 1943 - люты 1944), Золатаў Піліп Макаравіч (чэрвень 1944). 6-ы атрад створаны ў жніўні 1943 г. Камандзіры атрада: Асэсараў Цімафей Піліпавіч (жнівень - кастрычнік 1943), Трапянкоў Рыгор Радзівонавіч (кастрычнік 1943 - люты 1944), Абрашкін Мікалай Мікітавіч (люты - чэрвень 1944); камісары: Комлеў Мікалай Васілевіч (жнівень 1943 - люты 1944), Вінаградаў Іван Міхайлавіч (сакавік - чэрвень 1944); начальнікі штаба: Іваноў Іван Іванавіч (кастрычнік 1943 - красавік 1944), Яшынін Міхаіл МікалаевІч (чэрвень 1944). 7-ы атрад сфарміраваны ў жніўні 1943 г. Камандзіры атрада: Золатау Піліп Макаравіч (жнівень - кастрычнік 1943), Мартыненка Рыгор Якаўлевіч (кастрычнік 1943 - чэрвень 1944); камісары Селязнёў Міхаіл Цімафеевіч (жнівень - кастрычнік 1943). Кірылаў Дзмітрый Сяргеевіч (кастрычнік 1943); начальнік штаба Ванін Аляксей Іванавіч (жнівень 1943 - чэрвень 1944). 14-ы атрад арганізаваны ў красавіку 1944 г. 5 чэрвеня 1944 г. быў расфарміраваны, асабовы склад (78 партызан) перададзены ў іншыя атрады брыгады. Камандзір атрада Несцераў Мікалай Ігнатавіч (красавік - чэрвень 1944). камісар Багачоў Васіль Трафімавіч (красавік - чэрвень 1944, загінуў), начальнік штаба Расленка Мікалай Сямёнавіч (красавік - чэрвень 1944). 4-ы батальён створаны 8 кастрычніка 1943 г. У яго склад увайшлі 2-і і 11-ы атрады, у лістападзе 1943 г. ўключаны 12-ы атрад. Камандзір батальёна Пашын Барыс Тыгравіч (кастрычнік 1943 - чэрвень 1944); камісары: Райтанка Фама Міхайлавіч (кастрычнік 1943 - сакавік 1944), Антоненка Цімафей Сямёнавіч (сакавік - чэрвень 1944). 2-і атрад імя І.П.Спірыдонава створаны ў маі 1942 г. ў брыгадзе «Аляксея» з жыхароў Лёзненскага раёна. Да мая 1943 г. называўся атрад імя В. I. Чапаева, потым - 2-і. 21 лістапада 1943 г. присвоена імя камандзіра атрада I. П. Спірыдонава, які загінуў 18 лістапада 1943 г. Камандзіры атрада: Ахмедчык Міхаіл Пятровіч (май - люты 1943), Астроўскі Канстанцін Міхайлавіч (люты - сакавік 1943, загінуў), Пашын Барыс Тыгравіч (май - кастрычнік 1943), Спірыдонаў Іван Паўлавіч (кастрычнік - лістапад 1943. загінуў), Яфрэмаў Барыс Васілевіч (снежань 1943 - студзень 1944. загінуў), Асэсараў Цімафей Піліпавіч (люты - чэрвень 1944); камісары: Шаірка Фёдар Нічыпаравіч (чэрвень 1942 - сакавік 1943, загінуў), Райтанка Фама Міхайлавіч (сакавік - снежань 1943), Селязнёў Макар Фёдаравіч (снежань 1943 - чэрвень 1944), Пласкуноў Фёдар Іванавіч (чэрвень - ліпень 1942), Цялужкін Георгій Рыгоравіч (чэрвень 1942 - сакавік 1943, загінуў), Куэняцоў Мацвей Іванавіч (сакавік -май 1943), Астроўскі Сяргей Міхайлавіч (кастрычнік 1943 - чэрвень 1944). 11-ы атрад сфарміраваны ў кастрычніку 1943 з партызан, вылучаных 2-м атрадам імя I. П. Спірыдонава. Камандзір атрада Салаўёў Радзівон Іванавіч (кастрычнік 1943 - чэрвень 1944); камісары: Яфрэмаў Барыс Васілевіч (лістапад - снежань 1943), Лавыш Уладзімір Фаміч (май - чэрвень 1944); начальнік штаба Кісялёў Іван Фёдаравіч (кастрычнік 1943 - чэрвень 1944). А. Л. Манаенкау. Апірацыя «Хоцемля - Аргуны»Пад такой назвай 3 кастрычніка 1942 г. праводзідася карная аперацыя супраць партызанскіх атрадаў 6-ы «Марак» і 8-ы імя М. Н. Селіваненкі брыгады «Аляксея», спецгрупы БШПР пад камандаваннем В. Дз. Сазонава і мірнага насельніцтва. Кодавая назва аперацыі ад веса к Хоцемля і Аргуны Лёзненскага раёна. Аперацыя праводзілася падраздзяленнямі 237-га ахоўнага батальена, 13-га паліцэйскага палка з прыдадзенымі ім процітанкавымі і мінамётнымі батарэямі на чале з камендантам Смаленска. Паводле плана штаба тылу групы армій «Цэнтр» карная аперацыя «Хоцемля - Аргуны» ў спалучэнні з карнай аперацыяй «Маланка» павінны былі ачысціць ад партызан перадполле чыгункі Полацк - Смаленск. Раптоўнай атакай з поўначы і поўдня карнікі хацелі ўварвацца ў партызанскі лагер. Шэсць гадзін ішоў цяжкі бой. Варожыя сілы ў чатыры разы перавышалі сілы партызан. Народныя мсціўцы пакінулі свае пазіцыі і з боем адышлі на паўночны захад. Гітлераўцы падпалілі вёску Хоцемля і расстралялі больш за 150 жыхароў, сагнаных з прылеглых вёсак. У вёсцы Кавалёва Суражскага раёна спалілі больш за 50 двароў і расстралялі 40 чалавек. АЛЯКСАНДР ЯУХІМАВІЧ БЕЛАХВОСЦІКАУ У ліпені 1941 г. разам з Л. I. Хрыпачом і сястрой Марыяй стварыў і ўзначаліў падпольную групу, якая вяла агітацыйную, разведвальную і дыверсійную работу. Аляксандр Яўхімавіч адкрыў бляшаную майстэрню, якая стала явачнай «дыспетчарскай» падполыпчыкаў. Сюды патрыёты прыносілі савецкія газеты, лістоўкі, зброю, медикаменты для партызан, абменьваліся інфармацыяй, намячалі планы дзейнасці. Група падтрымлівала сувязь з партызанскай брыгадай «Аляксея». Выкарыстоўваючы звесткі групы, савецкая авіяцыя неаднойчы наносіда ўдары па варожых аб'ектах. Асабліва вялікія страты мелі акупанты ў ноч на 22.2.1942 г. каля Смаленскага рынку. З дапамогай асвятляльных ракет падполыпчыкі навялі савецкія бамбардзіроўшчыкі на вялікую колькасць варожай ваеннай тэхнікі. 5.5. 1943 г. А. Я. Белахвосцікаў і многія члены групы скоплены фашыстамі і пасля катаванняў расстреляны. А. Я. Белахвосцікаў пасмяротна ўзнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені. Яго імем названа вуліца ў Віцебску; на доме, дзе ён жыў, устаноўлена мемарыяльная дошка. ВАСІЛЬ АЛЯКСАНДРАВІЧ БЛАХІН АЛЯКСЕЙ ФЁДАРАВІЧ ДАНУКАЛАЎ У Айчынную вайну на фронце з чэрвеня 1941 г., удзельнік абаропы Лепеля, Оршы, Смаленска. Трапіўшы ў акружэнне, у жніўні 1941 г. арганізаваў партызанскі атрад «Радзіма», які дзейнічаў у Смаленскай і Віцебскай абласцях. У красавіку 1942 г. атрад рэарганізаваны ў брыгаду «Аляксея», яе камандзірам стаў А. Ф. Данукалаў (пасля гібелі А. Ф. Данукалава брыгадзе присвоена яго імя). Загінуў у баі 27.4.1944 г. Пахаваны ў г. Лепель, на магіле ўстаноўлены помнік. Імя А. Ф. Данукалава присвоена саўгасу ў Сенненскім р-не. калгасу ў Лёзненскім р-не, школе ў в. Сасноўка Віцебскага р-на. яго імем названы вуліцы ў Віцебску, Лепелі, Лёзне, Ушачах; у в. Кавалі Лёзненскага р-на створаны мемарыяльны музей А. Ф. Данукалава, устаноўлены яго бюст. Імя камбрыга занесена навечна ў Кнігу народной славы Сошиміскага р-на. ДОМНА АЛЯКСАНДРАЎНА ДУБОЎКА Падпольны псеўданім Тамара (гэта імя засталося за ёй пасля на ўсё жыццё). 3 15.8.1941 г. да 10.10.1943 г. сакратар Лёзненскага падпольнага РК ЛКСМБ, памочнік камісара па камсамолу партызанскай брыгады «Аляксея». Пасля вайны працавала 1-м сакратаром Лёзненскага РК ЛКСМВ, была на савецкай і гаспадарчай рабоце. Узнагароджана ордэнам Чырвонай Зоркі, медалямі. Памерла 21.3.1966 г. Яе імем названа вуліца ў г. п. Лёзна. ПЕТР ІВАНАВІЧ КІРЫЛАЎ ФЁДАР ІВАНАВІЧ ПЛАСКУНОЎ ...У той дзень, 25 красавіка 1944 г., Фёдар Іванавіч знаходзіўся ў 13-м атрадзе.
Партизаны трымалі абарону на мяжы в. Казімірова на Ушаччине. З шасці гадзін
раніци пачалася бамбёжка пазіций атрада. Пасля артпадрыхтоукі на акопы партызан
накіравалі танкі, самаходкі. За імі найшла пяхота. Партызаны падняліся насустрач
ворагам. Атака была адбіта. У гэты час у небе з'явіліся «юнкерсы». Дзве гадзіны
цягнулася бамбардзіроўка назіцый партызан. Здавалася, пасля такога пекла тут
нічога не павінна было застацца жывога. Аднак, калі фашисты зноу пачалі атаку,
партызаны адкрылі агонь. Шэсць гадзін нрацягваўся знясільваючы боі. Шмат
партызан загінула. Быу цяжка кантужаны і Ф. І. Пласкуноў. У непрытомным стане ён
трапіў у рукі карнікаў. Фашысты, каб зламаць дух партызан, сфабрыкавалі
фальшыўку аб нібыта добраахвотным пераходзе Пласкунова на іх бок і
распаўсюджвалі лістоўкі з яго партрэтамі. Гучнагаварыцелі бесперапынна аклікалі
партызан браць прыклад з начальніка штаба брыгады. ...Калі ён апрытомнеў, вакол стаяла некалькі гітлераўцаў. Спачатку Фёдар Іванавіч нават не паверыў, калі яму сказалі, што ён знаходзіцца ў Лепелі ў руках камандавання войск фюрэра. Гітлераўцы прапанавалі супрацоўнічаць з імі і падпісаць адозву да партызан, выстуніць па радыё. Не дабіушыся згоды, вораг павёў псіхалагічную атаку. Давялося Фёдару Іванавічу перажиць усю горыч сітуацыі і ўласную бездапаможнасць, калі ўбачыў сфабрыкаваную лістоўку са сваім партрэтам, пачуў «сваю» прамову. Яго перавезлі ў засценкі мінскага СД. Аднак і тут ні шантаж і здзекі, ні угаворы і правакацыі не маглі падзейнічаць на непахіснага партызана. Не дабіушыся нічога, гітлераўцы адправілі Пласкунова разам з іншымі ваеннапалоннымі ў канцлагер Штутгоф, потым у Пеліц. На руцэ Пласкунова быу нумар 55444. Яшчэ ў мінскім СД ён апынуўся разам з былымі камандзірамі брыгады «Кастрычнік» Ф. К. Юрчанкам, камісарам атрада В. М. Вачаровым, памочнікам камісара па камсамолу з Мінскага злучэння Мікалаем Рындзіным. Разам іх перавозілі з канцлагера ў канцлагер. М. Семірага, аўтар кнігі «Савецкія людзі ў еўрапейскім Супраціўленні» (М., 1970) піша, што ў канцлагеры Штутгоф фарміраваліся «пяцёркі» для падрыхтоукі паўстання. Кіраваў гэтым К. І. Салодзій, якога вязні звалі «маёрам» або «дзядзькам Грышам». Яго бліжейшыя памочнікі былі А. Р. Стралец, Фёдар Пласкуноў, Ф. К. Юрчанка, В. М. Бачароў і іншыя партызанскія камандзіры, якія трапілі ў палон у час карнай аперацыі вясной і летам 1944 г. У сакавіку 1945 г. Пласкунова і Рындзіна перавезлі ў лагер Берген-Везель. Фёдар Іванавіч не дажыў да пераможнага мая. ...«Фёдар Іванавіч Пласкуноў, нягледзячы на слабае здароўе, быу удзельнікам падполля ў лагеры, з'яўляўся прыкладам сумленмагці, мужнасці, цесных таварыскіх узаемаадносін, інтэрнацыянальнай дружбы. Усе зверствы, ідвекі і фізічная расправа не зламалі волі камуніста. Можаш ганарыцца сваім бацькам, яго светлым імем...» - пісаў пасля вайны сыну Ф. І. Пласкунова Анатолю Васіль Іванавіч Бачароў. Я. Л. Лебедзеў. ІВАН ІСАКАВІЧ СТАРАВОЙТАЎ Айчынную вайну Старавойтаў сустрэў пад Львовам. У баях пад г. Лубны камісар дывізіёна 125-га артпалка 18-й мотамеханізаванай дывізіі 6-й арміі I. I. Старавойтаў быў цяжка паранены ў грудзі. У час адступлення байцы разам з камісарам трапілі ў акружэнне. Камандзір палка даручыў некалькім байцам зрабіць усё, каб выратаваць жыццё камісара. Байцы занеслі яго ў гусчар лесу. Спачатку выходжвалі яго самі, потым знайшлі ў бліжэйшай вёсцы былую студэнтку медінстытута, чарнавокую Аксану, якая стала дапамагаць байцам. Байцы хадзілі ў навакольныя вёскі здабываць прадукты. Не ўсе вярталіся назад з запоўненых гітлераўцамі вёсак. Іван Ісакавіч стаў пакрысе папраўляцца Падлячыўшыся, вырашыў разам з земляком (з Талачынскага раёна) прабірацца дамоў. Астатнія байцы таксама разышліся хто куды. Перад далёкай дарогай усе пераапрануліся ў здабытыя ў мясцовага насельніцтва заношаныя камбінезоны трактарыстаў. У пачатку студзеня 1942 г. схуднелы і хворы камісар прыйшоў на бацькаўшчыну. У вёсцы Забалацце ён сустрэў бацькоў, якія таксама прыйшлі на сваю радзіму з Віцебска. Іван Ісакавіч пачуў, што ў вёску Гаравыя вярнуўся яго добры знаёмы, аднагодак Фёдар Пласкуноў. Сустрэліся. Аказалася, што такіх вось акружэнцаў. як яны, у наваколыіых вёсках набярэцца больш чым дзесятак чалавек. Праз нейкі час, перазнаёміўшыся, усе сабраліся ў групу. Ф. Пласкуноў стаў яе камандзірам, I. Старавойтаў - камісарам. Да іх дайшлі чуткі, што на Смаленшчыне ў Касплянскім раёне ўжо дзейнічала партызанская брыгада «Аляксея». Вырашылі абавязкова зиайсці яе і ўліцца ў брыгаду. У маі 1942 г. група Пласкунова - Старавойтава прыбыла за раку Касплю. І. І. Старавойтава прызначылі палітруком роты, а ў кастрычніку 1942 г.- камісарам атрада «Прагрэс». Калі ў маі 1943 г. брыгада пасля працяглых блакадных баёў вымушана была пакінуць Лёзненскі раён і А. Ц. Шчарбакоў, які дагэтуль быў камісарам брыгады і адначасова сакратаром Лёзненскага падпольнага райкома партыі, заставаўся разам з групай партызан на тэрыторыі Лёзненскага раёна, камісарам брыгады Віцебскі падпольны абком парты і зацвердзіў І. І. Старавойтава. Ён заставаўся на гэтай пасадзе да злучэння брыгады імя А. Ф. Данукалава з
часцямі Чырвонай Арміі. Адначасова (у лістападзе 1943 г.- чэрвені 1944 г.) быў
сакратаром Дубровенскага падпольнага райкома партыі. ЦІХАН ПЯТРОВІЧ ШАКІНКА У Вялікую Айчынную вайну ў партизанах з 1942 г., камандзір роты, у 1943-44 гг. камандзір партызанскай брыгады Лёзненская, адначасова ў жніўні - кастрычніку 1943 г. першы сакратар Лёзненскага падпольнага РК КП(б)Б. 3 1944 г. загадчык аддаела Віцебскага абкома КП(б)Б, з 1945 г. загадчык Віцебскага аблана, з 1947 г. дырэктар Маладзечанскага настаўніцкага інстытута. Узнагароджаны двума ордэнамі. Памёр 24.12.1953 г. АляксееўцыРыгор Гаўрылавіч Агіенка нарадзіўся ў 1914 г. ў станіцы Канілаўская Краснадарскага краю. Перад вайной служыў на заходняй граніцы. Удзельнічаў у абарончых баях з першага дня вайны. Разам з іншымі раздзяліў горыч лесу акружэнцаў. З аднапалчанінам Аляк сеем Кудраўцавым прабіраліся па акупіраванай тэрыторыі. Стварылі групу і перайшлі на партызанскія метады барацьбы. Вясной 1942 г. група ўлілася ў партызанскую брыгаду «Аляксея». У кастрычніку 1942 г. Р. Г. Агіенку прызначылі камандзірам 1-га атрада «Прагрэс». Ім ён камандаваў да рас-фарміравання атрада у ліпені 1944 г. Пасля вайны Р. Г. Агіенка жыў і працаваў на Кубані. Памёр у 1989 г. Арцём Ігаевіч Ваканаў нарадзіўся ў 1918 г. ў сялянскай сямьі ў в. Антусі Бешанковіцкага раёна. Вайну сустрэў у радах Чырвонай Арміі на заходняй граніцы ў званні старшага сяржанта. Як і ўсе астатнія, хто служыў на граніцы, спазнаў Арцём Ваканаў і им, прикладную гатоўнасць не дапусціць ворага на нашу зямлю, і бяссілле перад напіраючай лавінай. Трапіў у акружэнне, потым у палон, з якога ўдалося ўцячы. Вярнуўся ў родную хату, а 1 чэр-веня 1942 г. разам з малодшым братам Мікітам пайшоў да партизан у брыгаду «Аляксея». Хутка ста ў камандзірам у з вода, потым камандзірам роты ў 8-м атрадзе імя М. Н. Селіваненкі. Калі вясной 1943 г. батальён Зюкава прыйшоу у Іванаўскія лясы, Ваканаў звярнуўся да камбата: «Дазволь, камандзір, адлучыцца з братам на пару гадзін. Вельмі хочацца старых наведаць, на сястрычак зірнуць». Да Антусёў было не больш чим два кіламетры, як тут можна адмовіць? Аднак раптам
засада? Зюкаў загадаў паклікаць камандзіра разведкі Мікалая Сямёнава. Аднак не прайшло і паўтары гадзіны, як партызаны вярнуліся ў лагер. Арцём,
сцяўшы зубы, глядзеў, нічога не бачачы ад слёз. Мікіта, не саромеючыся нікога,
плакаў наўзрыд. У вересні 1943 г. А. I. Ваканаў стаў камандзірам 16-га атрада «Камсамолец», якім камандаваў да чэрвеня 1944 г. Пасля вайны А. I. Ваканаў працаваў на будаўніцтве Мінскага трактарнага завода. Трагічна загінуў у 1946 г. Лейтэнант Васіль Васілевіч Грыгор'еў прыбыў у брыгаду з-за лініі фронту у жніўні 1942 г. з групам байцоў, падрыхтаваных да падрыўной і дыверсійнай дзейнасці. Васіль Грыгор'еў стаў камандзірам падрыўной групы, мотыч памочнікам камандзіра 10-га атрада імя К. Я. Варашылава. У чэрвені 1943 г. яго назначылі камандзірам новага 14-га атрада “Знішчальнік”. Былы падрыўнік, як і раней, заставаўся простым і шчырым чалавекам, клапатлівым камандзірам. Пасля вайны В. В. Грыгор'еў застаўся працаваць на Беларусі. Цяпер ён на пенсіі. Жыве ў Мінску. Павел Аляксандравіч Казакоў нарадзіўся ў 1907 г. ў в. Аргуны
Лёзненскага раёна. У Чырвонай Арміі з 1929 г., удзельнічау у вызваленні Заходняй
Украіны і Заходняй Беларусі. У жніўні 1941 г. Павел Казакоў разам з камандзірам В. К. Саладоўнікавым прыйшлі ў Хацямлянскі лес. Тут разам з В. А. Блахіным і М. Н. Селіваненкам стварылі нартызанскі атрад (пазней 8-ы атрад імя М. Н. Селіваненкі). У атрадзе Павел узначаліў разведку, паспяхова спраўляўся з гэтай складанай справай. У лістанадзе 1942 г. П. А. Казакова назначылі начальнікам штаба 8-га атрада, з чэрвеня 1943 г. камісарам 12-га атрада «Інтэрнацыянал», а з сакавіка 1944 г. і да злучання з часцямі Чырвонай Арміі - камандзірам 15-га атрада «Сокал». П. А. Казакоў узнагароджаны ордэнамі Чырвонага Сцяга, Чырвонай Зоркі, Айчыннай вайны І ступені. Пасля вайны П. А. Казакоў спачатку працаваў на Мінскім трактарным заводзе, потым намеснікам дырэктара бібліятэкі імя У. І. Леніна па адміністрацыйна-гаспадарчай рабоце. На пенсії. Жыве ў Мінску. Іван Паўлавіч Казанцаў нарадзіўся ў 1917 г. ў с. Есаўка Сасноўскага раёна Чэлябінскай вобласці. З 1939 г. служыў у Чырвонай Арміі. У пачатку вайны, вырваўшыся з акружэння пад Полацкам, прабіраўся за фронт. Ішоў разам з аднапалчанінам Мікалаем Аверыным. Мікалай клапатліва перавязваў параненаму Казанцаву раны, здабываў ежу, дапамагаў пераадольваць шлях. Доуга кружылі па навакольных лясах, пакуль не сустрэліся ў Хацямлянскім лесе з партызанамі групы В. Блахіна і В. Саладоўнікава. Іх залічылі ў склад атрада. Казанцаў стаў камандзірам узвода, потым роты, з чэрвеня 1943 г. ўзначаліў самы вялікі 8-ы атрад імя М. Н. Селіваненкі. У чэрвені 1944 г. яго назначылі начальнікам штаба 2-га батальёна. Пасля вайны I. П. Казанцаў працаваў у Аршанскім раёне дырэктарам Высокаўскай МТС, потым на БелДРЭС. Жыве ў пасёлку БелДРЭС. Дзмітрый Мацвеевіч Коркін нарадзіўся ў 1919 г. ў в. Какоркі Турынскага раёна Свярдлоўскай вобласці. З 1940 г. ў Чырвонай Арміі, служыў у 327-м артпалку 1186-й стралковай дывізіі наводчыкам гарматы. Сяржант Коркін першы бой з гітлераўцамі прыняў пад Вялікімі Лукамі. Быў цяжка паранены, разам з баявымі сябрамі трапіў у акружэнне. Байцы, перавязаўшы яму раны, дапамаглі па балотах і кустах выбрацца з гэтага пекла. Тут сяржант пасапраўднаму зведаў цану баявога брацтва. Разам з лейтэнантам сібіраком Паулам Кукавякіным і яраслаўцам Міхаілам Громавым прабіраліся да лініі фронту. У Слабадскім раёне Смаленскай вобласці сустраліся з Аляксеем Данукалавым. Тут былыя ваенныя і засталіся, стварылі атрад «Радзіма». Дзмітрый Коркін ваяваў радавым, старшыной атрада, а з чэрвеня 1942 г.- начальнік штаба 5-га атрада «Крэпасць», з пачатку кастрычніка таго ж года - камандзір 6-га атрада «Марак». У красавіку 1944 г. Дз. М. Коркін стаў камандзірам 2-га батальёна брыгады «Аляксея». На гэтай пасадзе і закончыў свой баявы парты занскі шлях. Пасля вайны Дз. М. Коркін працаваў на Мінскім трактарным заводзе. Жыве ў Мінску. Салман Асхадавіч Мядаеў нарадзіўся у 1919 г. ў Чэчэна-Інгушэціі. 3 1939 г. ў Чырвонай Арміі, скончыў кавалерыйскае вучылішча. У чэрвені 1941 г. малодшы лейтэнант прыехаў у адпачынак у свае роднае сяло. Аднак дагуляць адпачынак не давялося - грымнула вайна. Усё сяло выйшла праводзіць Салмана на ванну ў далёкую Беларусь, дзе знаходзілася часць Мядаева. Знайшоў ён яе пад Полацкам. Потым былі адступленне, баі пад Масквой, дзе байцы стаялі насмерць, і доўгачаканы разгром варожых войск, і наступление. Часць, дзе служыў Салман Мядаеў, наступала ад Масквы да Веліжа. У вересні 1942 г. ў час разведкі боем група байцоў на чале а Мядаевым трапіла ў пастку. Цяжка паранены Салман трапіў у палон. I не дайсці б яму да лагера ваеннапалонных у Віцебску, каб не таварышы. Былы капітан катэра Камскага лесасплаву П. Я. Саломін амаль на сабе цягнуў параненага камандзіра. У лагеры Саломін разам з камуністам П. I. Венядзіктавым выхадзілі Мядаева. Пазней, калі їх накіравалі ў Сасноўку ў гаспадарку штаба 3-й танкавай арміі, ваеннаналонныя звя заліся з падпольшчыкамі, а праз їх з камандаваннем брыгады «Аляксея». 27 красавіка 1943 г., правёўшы дзёрзкую аперацыю, ваеннапалонныя апынуліся ў партызанскім атрадзе. Храбры чэчэнскі джыгіт спадабаўся камбрыгу. Мядаеў стаў афіцэрам сувязі штаба партызанскай брыгады. Партызаны сталі называць яго Сяргеем. У лістападзе 1943 г. быў арганізаваны новы 19-ы атрад «Казбек». Камандзірам атрада назначылі С. А. Мядаева, які заставаўся на гэтай пасадзе да расфарміравання атрада. У студзені 1944 г. прыняў камандаванне 17-м атрадам «Мсцівец», 1 мая 1944 г. С. А. Мядаеў загінуў у баі ва Ушацкім раёне. Васіль Карпавіч Пенчукоў нарадзіўся ў 1918 г. ў с. Уладзіміраўка Акмолінскай (Цалінаградскай) вобласці Казахскай ССР. 3 1939 г. ў Чырвонай Арміі. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны. Айчынную вайну сустрэў у Лідзе, куды ў летнія лагеры за некалькі дзён да вайны прыбыла іх дывізія. Дывізія адступала ў бок Мінска, трапіла ў акружэнне. Чырвонаармейцы малымі групамі прарываліся з варожага кальца на ўсход. 3 адной такой групай восенню 1941 г. Васіль Пенчукоў апынуўся ў Касплянскіх
лясах на Смаленшчыне, дзе сустрэуся з партызанамі-аляксееўцамі. Хутка стау
камандзірам узвода ў 4-м атрадзе «Смерць ворагам», потым камандзірам роты і, на
рэшце, намеснікам камандзіра атрада. 10 чэрвеня 1942 г. фашысцкі гарнізон у Віцебску абляцела вестка аб дзёрзкай аперацыі, якую здзейснілі ваеннапалонныя. Сярод белага дня шасцёра былых чырвонаармейцаў на крытай нямецкай машыне маркі «опель» вырваліся з фельдкамендатуры. Ва ўсе воінскія часці Віцебска паляцелі тэлеграмы-маланкі, дзе падрабязна распісваліся прыкметы ўцекачоў, іх прозвішчы. Па горадзе папаўзлі самыя розныя чуткі. У рэшце рэшт каб запалохаць насельніцтва, было аб'яўлена, што ўсе шасцёра злоўлены і пакараны. На самай жа справе ўцекачы дабраліся да Суражскага раёна, у вёсцы Паддуб'е сустрэліся з партызанамі брыгады «Аляксея». Усе шасцёра былі добра падрыхтаванымі, абстреленнымі байцамі. Арганізатарам уцёкаў быў Іван Савельевіч Рапапорт (у лагеры быў падпрозвішчам Волкаў). Ён добра размаўляў па нямецку. Іван Савельевіч родам з Талачынскага раёна. У 1940 г. скончыў электратэхнічны факультэт Свярдлоўскага індустрыяльнага інстытута. У маі 1941 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. Першы бой прайшоў 26 ліпеня пад Себежам. Адступленне, палон - усё зведаў малады баец. Першыя ўцёкі з палону былі няўдалыя, ён зноў трапіў за калючы дрот, цяпер ужо ў Віцебску. I вось зноў свабода! На гзты раз I. С. Рапапорт разам з Сяргеем Траццяком, Сяргеем Сахаравым, Сяргеем Шпарцюком, Аляксеем Старадубавым, Іванам Брэевым, пераадолеўшы цяжкі, небяспечны шлях, апынуліся ў партызанскай зоне. Аляксееўцы з ахвотай прынялі ў свае рады шасцярых смельчакоў. Іван Брееў стаў выдатным кулимётчыкам, усе астатніі - камандзірамі рот. I ўсе яны, акрамя Рапапорта і Траццяка, загінулі ў баях. I. С. Рапапорт быў назначены намеснікам камбрыга па разведцы і камандзірам узвода брыгаднай разведкі. Шмат зрабіў «галоўны» разведчык брыгады для ўмацавання і ўстанаўлення сувязей з падпольшчыкамі, засылкі разведчыкаў на работу ў нямецкія ўстановы. Былі ўстаноўлены надзейный сувязі ў Віцебску, Сасноўцы, Суражы, Лёзне, Янавічах, Выдрэі, Асінторфе, Багушэўску і іншых гарнізонах ворага. У выніку партызаны брыгады правялі нямала смелых аперацый. У маі 1943 г. Ілью Савельевіча адазвалі за лінію фронту. Былы разведчык-партызан працягваў ваяваць да самай перамогі на Ленінградскім і іншых франтах. Пасля вайны I. С. Рапапорт жыў і працаваў у Ніжнім Тагіле. Памёр у 1987 г. Уладзімір Кузьміч Тарасенка нарадзіўся ў 1918 г. ў в. Кавалёва Віцебскага раёна. Скончыў швейна-тэкстыльны тэхнікум, працаваў майстрам на льнокамбінаце ў Яраслаўскай вобласці. Па прызыву камсамола стаў курсантам Ленінградскага артылерыйскага вучылішча. Вайну лейтэнант Тарасенка сустрэў камандзірам узвода, удзельнічаў у абарончых баях у Беларусь Пад Магілёвам трапіў у акружэнне. Прабраўся ў родную вёску Кавалёва, тут звязаўся з групай В. К. Саладоўнікава. У маі 1942 г. стаў памочнікам начальніка штаба брыгады «Аляксея», а ў чэрвені 1943 г.- камандзірам 15-га атрада «Сокал», які ўзначальваў да кастрычніка 1943 г. Па стану здароўя быў накіраваны за лінію фронту ў шпіталь. Пасли выздараўлення пайшоў на фронт, удзельнічаў у вызваленні Румыніі, Чэхаславакіі, Венгрыі. Пасли вайны У. К. Тарасенка скончыў тэкстыльны інстытут, працаваў на розных прадпрыемствах лёгкай прамысловасці краіны. У апошнія гады жыцця - у Віцебску. Памёр у 1987 г. Пятра Васілевіча Чарняцова ураджэнца г. Камышына Валгаградскай вобласці, вайна застала ў Магілёве, дзе ён служыў. Разам з іншымі абаронцамі го рада выходзіў з акружэнни. Так Чарняцоў апынуўся на Лёзненшчыне, у Хацимлинскім лесе. Тут была створана партызанскаи група, потым яна разам з групай акружэнцаў на чале з В. А. Блахіным улілася ў атрад М. Н. Селіваненкі брыгады «Аляксея». У брыгадзе Чарняцоў быў палітруком 1-га атрада «Прагрэс», з кастрычніка 1942 г. камісарам 10-га атрада імя К. Я. Варашылава, з красавіка 1943 г. камісарам атрада імя М. Н. Селіваненкі. 3 красавіка 1944 г. П. В. Чарницоў камандзір 3-га батальёна. Пасли вайны Пётр Васілевіч служыў на Беларусь У званні падпалкоўніка выйшаў у адстаўку. Жыве ў Мінску. П. Л. Лебедзеў Жанчыны на вайнеНе жаночая гэта справа - плячо ў плячо ісці з салдатамі ў самае пекла вайны. Аднак смяртэльная небяспека ўраўнавала ў правах жанчын і мужчын. Сувязныя, разведчыцы, падрыўніцы. медыцынскія работнікі, пекары. шауцы. кухары. Гэта на іх плечы, часам зусім юныя, лёг увесь цяжар нялёгкіх партызанскіх будняў ва ўмовах паходнага ляснога жыцця, частых абстрэлаў, карных аперацый. Дзеля вялікага дня вызвалення самаахвярна ішлі яны на верную смерць, стойка і мужна перажывалі страту баявых сяброў, родных. Нізкі паклон вам, жанчыны-працаўніцы, жанчыны-байцы, жанчыны-выратавальніцы! Марыя Логінава нарадзілася ў Веляшковічах. Няпроста складваўся яе лёс. У
двухгадовым узросце засталася без бацькі. Рана пазнала сялянскую працу. Пасля
сканчэння 7 класаў працавала тэлефаністкай у сваёй вёсцы. Потым скончыла ў
Віцебску бухгалтерскую школу і была накіравана на працу ў Брэсцкую вобласць.
Калі пачалася вайна, вярнулася на радзіму. Тут ужо гаспадарылі акупанты. Ніна Кухтова нарадзілася таксама ў в. Веляшковічы. Перад вайной скончыла
Віцебскае медыцынскае вучылішча. Разам з Марыяй Логінавай пайшла у партызаны.
Стала старшай медыцынскай сястрой 1-га атрада «Прагрэс». Яна не толькі даглядала
параненых, але і ўдзельнічала ў баявых аперацыях. Валянціна Іванаўна Рыжыкава нарадзілася ў в. Зоры Глоданскага сельсавета. У
1940 г. скончыла Віцебскае медыцынскае вучылішча. Працавала ў Гайнаўскім раёне
Брэсцкай вобласці (цяпер - Гайнаўскі павет, Польшча) медсястрой. 3 першых дзён
вайны была мабілізавана, даглядала параненых у Чарамхоўскім ваенным шпіталі.
Потым адступленне, акружэнне... 3-пад Слоніма давялося дабірацца самастойна.
Ішлі разам з сяброўкай Аксанай з Украіны. Пад Баранавічамі, у мястэчку Палонка,
развіталіся. Паліна Дзцітрыеўна Люценка нарадзілася ў в. Кавалі. 3 1936 г. працавала на
фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі» ў Віцебску, там уступіла ў камсамол. У 1938 г.
скончыла аўташколу. Пачалася вайна. Калі гітлераўцы падыходзілі да Віцебска,
давялося Паліне адступаць на сваей палутарцы з ваенным грузам у глыб краіны.
Каля Смаленска калону разбамбілі. Вярнулася Паліна ў Кавалі, да маці. У канцы
мая 1942 г. примкнула да групы партызан Івана Іванавіча Гур'ева. Вера Яфімаўна Грышанава нарадзілася ў в. Загарадна Глоданскага сельсавета. У
1939 г. скончыла Віцебскі педагагічны тэхнікум. Да вайны працавала настаўніцай
Гарбаціцкай сярэдняй школы ва Ушацкім раёне. У час акупацыі вярнулася ў родную
вёску да маці. П. Л. Лебедзеў. Лідзія Дзмітрыеўна Наянава нарадзілася ў 1923 г. ў в. Арцёмава
Дабрамыслянскага сельсавета. Калі ёй споўнілася сем гадоў, сям'я пераехала ў
Віцебск. Непрыкметна прабегла пара вучнёўства. Лідзія стала працаваць у адным з
аддзяленняў Дзяржбанка. Марыла вучыцца далей. Але вайна поўнасцю змяніла яе лес.
Лідзія вярнулася ў родную вёску. У жніўні 1942 г. яна ўступіла ў партызанскі
атрад брыгады імя ВЛКСМ, які выконваў заданні ў тых мясцінах, стала сувязной.
Дастаўляла ў вызначаныя месцы загады камандавання атрада, выходзіла на сувязь з
патрэбнымі людзьмі. Прычым, кожнае чарговае задание магло стаць для яе апошнім.
Двойчы хадзіла Лідзія за лінію фронту, насіла данясене ў штаб партызанскага
руху. Асабліва цяжкі быў переход восенню 1942 г., калі Наянавай давялося ў
халоднае надвор'е ўброд пераходзіць раку. М. М. Багамолаў. Ганна Аўсяннікава нарадзілася ў в. Папялёва Казельскага раёна Калужскай
вобласці. За год да вайны скончыла педагагічнае вучылішча. Працавала настаўніцай
малодшых класаў у роднай школе. Вайна крута змяніла лес дзяўчыны. Райком
камсамола накіраваў яе на спецкурсы ў г. Пакроў Маскоўскай вобласці, пасля
сканчэння якіх яна стала партызанкай атрада К. I. Новікава (пазней «Перамога»).
Гэты атрад быў сфарміраваны з камуністаў і камсамольцаў Гжацкага раёна
Смаленскай вобласці, а потым, у верасні 1942 г. ўвайшоў у брыгаду «Аляксея».
Народныя мсціўцы дзейнічалі на вялікай тэрыторыі, у тым ліку на Лёзненшчыне. Юныя партизаны ЛёзненшчыныМІКАЛАЙ ГАРЭЛЫШАЎ У цяжкім 1941 г. ў хацямлянскіх лясах базіравалася група чырвонаармейцаў пад
камандаваннем С. Паліканава. У глыбокім тыле нашы воіны ажыццяўлялі баявыя
аперацыі, знішчалі тэхніку і жывую сілу ворага. СЯРГЕЙ РАСЛЕНКА Восенню 1941 г. ў лясах пад Веляшковічамі былі арганізаваны першыя
партызанскія групы, якія потым уліліся ў брыгаду «Аляксея». Ім патрэбна была
зброя. Адчувальную дапамогу аказваў народным мсціўцам вучань Веляшковіцкай
сярэдняй школы Сяргей Расленка, які яшчэ з лета пачаў збіраць розную зброю і
хаваць у патайным месцы. Яму стала вядома, што многа вінтовак, аўтаматаў,
боепрыпасаў было затоплена адступаючымі часцямі Чырвонай Арміі ў сажалцы. Ноччу
ён выцягваў іх і папаўняў свой запас, потым нерадаваў усё партызанам брыгады.
Збіраў каштоўную інфармацыю аб праціўніку, неаднаразова перасцерагаў лясных
салдат аб небяспецы. КАСТУСЬ ЯГОРАЎ 3 першых дзён Айчыннай вайны чацвёра сыноў Фамы Лукіча Ягорава з в. Міхайлава
Веляшковіцкага сельсавета пайшлі на фронт. Дома застаўся самы малодшы - Кастусь.
Але ж і ён прагнуў змагацца з ворагам. Трапіў у партызанскі атрад імя Чапаева
брыгады «Аляксея», якім камандаваў тады М. П. Ахмедчык. Стаў разведчыкам. ПОДЗВІГ ЮНЫХ КУЛЯМЁТЧЫКАЎ У красавіку 1943 г. ў размяшченні партызанскіх атрадаў 6-га «Марака» і 4-га «Смерць
ворагам» брыгады «Аляксея» была накіравана карная экспедыцыя гітлераўцаў.
Партызаны былі падрыхтаваны, каб даць адпор. У жорсткім баі ворагі нанеслі
значныя страты. ВАЛОДЗЯ КАСТРЫЦКІ 3 успамінаў П. Драздова, былога камандзіра коннай рааведкі партызанскага
атрада . № 1 брыгады імя А. Ф. Данукалава. |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Обновление . В случае перепечатки материалов сайта ссылка на источник обязательна © "MVA" 2003-2009 | |||||||
|